• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вандроўкі па маіх былых ваколіцах  Уладзіслаў Сыракомля

    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах

    Уладзіслаў Сыракомля

    Памер: 205с.
    Мінск 2002
    132.78 МБ
       Пад адным з такіх алтароў ёсць дзверы і лесвіца да ра-дзівілаўскіх грабніц. Ветлівае касцельнае начальства не ад-маўляецца адкінуць гэтых таемных дзвярэй перад цікаў-нымі і павадзіць іх між грабніц. Ёсць там алтар, перад якім у пэўны дзень кожнага года правіцца набажэнства за па-мерлых Радзівілаў. А раней за кратай, у доўгіх лёхах цяг-нуцца шэрагі вельмі дагледжаных свінцовых альбо дубо-вых княскіх трун, акутых латуннымі скобамі. 3 іх, як з ге-неалагічнай табліцы, можна даведацца пра ўсе пакаленні магутнай сям’і. За якія хвіліны можна абысці некалькі эпох у гісторыі Радзівілаў — ад Сіроткі да Пане Каханку. Тут пры-ходзяць звычайныя, але абвостраныя думкі пра людскую фанабэрыю, пра марнасць чалавечага жыцця, схіляючы да заўсёднай пакоры перад Богам. Дык ушануйма ж веч-ную цішу памерлых, а вяртаючыся назад і праходзячы каля труны Мікалая Крыштофа, якая месціцца бліжэй да каплі-цы, возьмем сабе хоць крышку дабраты і высакародства
    
    85
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
    гэтага пана, якога шанавалі за хрысціянскае сэрца. Вось у грабніцах, якія ён змураваўдля сябе і для сваёй сям’і, у граб-ніцах, куды не маглі трапіць не ўзвышаныя княскім тыту-лам Святой Рымскай імперыі астанкі, усё ж дазволіў паха-ваць побач з сабой вернага гайдука, які суправаджаў яго ў паломніцтве да Ерусаліма. Нам невядома імя гэтага верна-га слугі, але хоць ён і не быў шляхціцам, пан, які меў да яго сардэчную прыязнасць, лічыў яго членам сваёй сям’і. На-ступныя пакаленні таксама належным чынам ушанавалі гэтага гайдука, і дагэтуль доўгая труна, якая сведчыць аб яго незвычайным росце, стаіць побач са свінцовай тру-ной князя Сіроткі.
       Ад грабніц выйдзем цяпер на свежае паветра і агледзім іншыя нясвіжскія касцёлы.
       Перад намі — падноўленая пры дапамозе белай і блакіт-най фарбаўсвятыня бернардынцаў, правільнага, але нічым асаблівым не прыметнага архітэктурнага стылю; у ёй няма той велічнай таямнічай красы, якою каталіцызм звык уз-дзейнічаць на сэрцы тых, хто заходзіць у такое святое мес-ца; затое ўсе абразы святыні маюць адметную мастацкую вартасць. Шкада, што невядома імя мастака, які іх выканаў. Малюнак — правільны, пэндзаль — роўны, можа, нават за-лішне, прывабліваюць гульня святлаценяў прыгажосць і праў-да. Тут знаходзяцца пяць такіх абразоў а канкрэтна — вы-явы розных асоб, сярод якіх — святая Кацярына-пакутніца ў хвіліну, калі дзявочая грамадка пераконвае сівабародых мудрацоў у праўдзівасці веры; паказаная на ўвесь рост Ба-гародзіца, якая наступае на месяц, — гэта найбольш вы-датны з усіх абраз; святая Ганна на фоне прыгожага края-віду; святы Антоні і святы Францішак Серафічны, з ран яко-га, як з ран Хрыста, пырскае праменне святла.
       Касцёл дамініканцаў на рынку з характэрнымі архітэк-турнымі рысамі асабліва цікавы абразамі 70-цігадовага Юзафа Гескага, які быў тэрцыярам ордэна святога Даміні-86
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    ка, памёр на пачатку гэтага стагоддзя ў Нясвіжы, і амаль усе апошнія хвіліны жыцця ён прысвяціў тутэйшаму касцёлу. Усё, што тут ёсць - фрэскі з гісторыі ордэна на скляпен-нях касцёла, абразы алтара (адноўленыя), партрэт святога Яцка, што вісіць у касцёле каля амбона, бюсты патронаў ордэна, якія ўпрыгожваюць калідоры кляштара і трапез-ную, — носіць характэрныя рысы яго роўнага, дакладнага пэндзля, часта натхнёнага святой энергіяй і запалам.
       Ёсць у касцёле, у так званым Ружанцовым алтары, і твор іншага мастака: гэта бюст Багародзіцы са складзенымі ў малітве рукамі і галавою, ахінутай белым празрыстым па-крывалам. Пра гэты твор у кніжцы «Прэрагатыва прапавед-ніцкага закону» ксяндза ІОзафа Шымака знаходзім такую легенду, якая была заснавана на шчырай веры, а таму не вытрымлівае сённяшняй рацыянальнай крытыкі.
       Было гэта задоўга да 1672 года, калі Базыль Баканоўскі заснаваў касцёл дамініканцаў. На яго месцы раней стаяў палац Зыгмунта Кароля Радзівіла, мальційскага рыцара, які памёр у 1642 годзе. Пры езуіцкім касцёле жыла святоша, званая Шыеруўна. Як і ўсе святошы, яна верыла ў сны і ў розныя цуды. Аднаго разу прыснілася ёй Матка Боская, якая быццам бы сказала пайсці ў замак і папрасіць стары, адне-сены з іншымі непатрэбнымі рэчамі на гарышча яе абраз, што павінен быў захоўвацца ў белых манахаў, пра якіх тады ў Нясвіжы яшчэ і не чулі. Святоша пайшла ў замак, знайш-ла той абраз, папрасіла яго для сябе і папрасіла семінарыс-та, які вучьгўся ў бернардынцаў, паднавіць яго. Семінарыст, хоць не дасканала валодаў сваім рамяством, на здзіўленне, вельмі хораша аднавіў абраз (і праўда, ён не кепска адноў-лены). Гэты поспех мастака-семінарыста айцы ўзялі за пер-шы довад цудадзейнасці абраза. Ксёндз-рытар езуіцкай ка-легіі выпрасіў у Шыеруўны абраз для алтара ў студэнцкай капліцы і хацеў яго назаўсёды захаваць у калегіі, але ў Няс-віжы з’явіліся дамініканцы, і святоша, выконваючы пачу-
    
    87
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
    ты ўтым сваім сне загад, памясціла абраз у іх першым, драў-ляным, касцельчыку.
       Варта згадаць тут яшчэ пра колькі гіпсавых статуй, драў-ляны амбон, аздоблены разьбой, а таксама два партрэты над рызніцай, адзін — гетмана Міхала Казіміра Радзівіла, другі — Базыля Баканоўскага, падчашага смаленскага, фундатара.
       У кляштары, які некалі, пасля заняпаду езуітаў меў школы, спачатку гімназічную, а потым павятовую, захавалася яшчэ невялікая бібліятэка, дзе сабраны творы маральнага і аске-тычнага зместу. He помню, ці было там што-небудзь з біблія-графічных каштоўнасцяў апроч вершаў Каханоўскага перша-га выдання і аддзела забароненых кніг, дзе магло захавацца што-небудзь з твораў іншаверцаў XVI стагоддзя, якія артадак-сальная стараннасць пазнейшай эпохі нішчыла і паліла.
       Касцёл бенедыкцінак з кляштарам, які меў, верагодна, бібліятэку, і цікавы архіўордэна нельга было належным чы-нам вывучыць, бо мужчын туды не пускалі. Абразы ў свя-тыні не заслугоўваюць асаблівай увагі, а агульны выгляд кас-цёла такі ж змрочны, як і статут ордэнскіх маладзіц, тут мож-на ўбачыць мноства дробных цікавых упрыгожанняў - до-тык мілых жаночых рук
       3 найбольш цікавых муроў Нясвіжа патрэбна назваць гарадскую ратушу, высокая вежа якой колькі дзесяткаў га-доўузвышалася над іншымі вежамі горада, але, пашкоджа-ная пажарам у 1836 годзе, была няўдала прыкрыта нечым падобным на каптурык дашкам і замест колішняй веліч-насці мела цяпер смешны выгляд. Яшчэ неабходна адзна-чыць мураваную краму побач з гэтай ратушай, стары ра-дзівілаўскі палац, у якім некалі быў тэатр, і пры ўездзе са Слуцка браму ў форме аркі з капліцай і абразом Маткі Бос-кай, гордым надпісам: «Restauratum anno Domini 1787 dominante Principe Carolo secundo» (падчас панавання кня-зя Кароля другога). Так па-манаску тытулавалі сябе Радзі-вілы. Заўважу, што надпіс на браме пакінуў той самы Mar-88
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    нат, які казаў: «Кароль сабе каралём у Варшаве, а Радзівіл у Нясвіжы».
       3 бліжэйшых ваколіц вартая ўвагі гістарычная Альба — радзівілаўскі звярынец з руінамі летняга палаца князёў што да нядаўняга часу пуставаў і толькі цяпер нейкі спекулянт пе-рарабіў яго на простую гаспадарчую ферму, таму палац па-збавіўся найпрыгажэйшай сваёй аздобы: ценю раскошных ліп і бяроз, якія помнілі яшчэ тыя часы, калі хараство цуцоўнай прыроды цанілася вышэй за дробныя ад яе прыбыткі.
       3 другога боку горада відаць пахмуры хвойнік, над якім маляўніча высоўвае галаву невялічкая вежа ксяндзоў-бе-недыкцінаў і бялеюць муры іх кляштара. йта — Святы Крыж, прывілеяваны могільнік усяго горада. На высокай гары стаіць мураваны касцёл, побач з ім — кляштар. Ча-роўны, эфектны від. Навокал святыняў — лес, а ў лесе — горад мёртвых, прах некалькіх пакаленняў, магіла на магі-ле, помнік пры помніку. Нібы спрачаючыся са змрочнымі думкамі, што апаноўваюць тут кожнага, у цёмнай гушчыні бяроз, ліп і ляшчын весела, на розныя галасы выспеўваюць свае шчаслівыя песні салаўі і іншае птаства. Толькі дзякую-чы вышэйшай веры можна зразумець такі дзівосны кант-раст — у хрысціянстве няма смерці, у агульнай гармоніі сусвету бясконца доўжыцца вечнае жыццё, а жыццё гэтае з магіл, са смерці бярэ свой пачатак.
       Згадаем яшчэ на другім баку дарогі, што вядзе на Слуцк, на самым высокім у ваколіцы ўзгорку якраз насупраць Свя-тога Крыжа, пабудаваны ў пачатку XVIII стагоддзя мурава-ны касцёл святога Міхала, пры якім было паслушніцтва езуі-таў Касцёл пазбаўлены цяпер сваёй вежы і пераўтвораны ў склад пораху і вайсковай амуніцыі, ад калегіі ж няма і следу. Паводле падання, ад гэтага касцёла аж да езуіцкай калегіі ў горадзе цягнуліся пад возерам падземныя лёхі, па якіх на-ладжваліся працэсіі. Ці ёсць якая праўда ў гэтым паданні? Ці, можа, яно прыдумана для ўзвелічэння езуітаў? А калі ёсць у
    
    89
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
    ім праўда, чым тады растлумачыць імкненне езуітаў хавац-ца пад зямлю ад людскіх вачэй і сонечнага прамення? Сён-ня, калі эпоха езуітаў адышла ў гісторыю, як святы Міхал ад Нясвіжа¹, калі на іх падземныя лёхі і падземную палітыку час насунуў сваю заслону, можна гадаць па-рознаму але цяжка знайсці ўсяму адгадку даведацца, як было папраўдзе.
       Звернемся ж да старых часоў Нясвіжа і накрэслім яго хроніку.
    
    
    II
    ХРОНІКА МІНУЛАГА НЯСВІЖА
    
                        Усё, што ў мінулым, мае сваю гісторыю. Новыя гмахі маўчаць, руіны гавораць.
    М. Вішнеўскі. Гісторыя літаратуры. Т. 2
    § І.УЗВЫШЭННЕ ГОРАДА (1224-1650)
    ♦  Даўнія нясвіжскія князі. ♦ Кішкі і Радзівілы ♦
    ♦  Мікалай Радзівіл Чорны і яго палітыка ♦
      ♦    Кальвінізм і арыянізм. ♦ Нясвіж да Мікалая Крыштофа ♦
    ♦ Мікалай Крыштоф Радзівіл. ♦ Езуіты ♦
      ♦  Першае кіраванне горада — сацыяльныя, рэлігійныя, гаспа-дарчыя арганізацыі ♦
    ♦  Нашчадкі Мікалая Крыштофа. ♦ Эпідэміі ♦
    ♦  Памятныя выпадкі да другой паловы XVII стагоддзя ♦
       У гэтых мясцінах, як ужо згадвалася, былі спрадвеку па-селішчы славян, што межавалі з Літвой. Жылі яны пад кіра-ваннем сваіх гмін, гаспадароў і князёў якія ў сваю чаргу былі
    
       ¹ Іўгэйшая прымаўка, вадомая на Літве.
    
    90
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    ў залежнасці ад больш магутных уладароў Кіева, Галіча, Ула-дзіміра альбо Мінска, потым, у першай палове XIII сгагоддзя, сталі падуладнымі вялікіх князёў літоўскіх. У рускіх летапі-сах ёсць згадка пра Юрыя, нясвіжскага князя, які каля 1224 rofla загінуў у бітве з татарамі. У апошнія гады палітычнага існавання Літвы нясвіжскія князі былі вядомыя баяры, а ў 1388 годзе, калі Літва аб’ядналася з Польшчай, нясвіжскія князі Грыгоры і Ян, якія панавалі тут ад імя Дзмітрыя Коры-бута, уладара Ноўгарада Северскага, паставілі свае пячаткі на акты, даказваючы тым самым сваю і свайго пана вер-насць Уладзіславу Ягайлу і каралеве Ядвізе.