• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вандроўкі па маіх былых ваколіцах  Уладзіслаў Сыракомля

    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах

    Уладзіслаў Сыракомля

    Памер: 205с.
    Мінск 2002
    132.78 МБ
    
    некаторых з іх: «Lenhart Hirl hat mich gossen». 3 мастацкага боку заслугоўвае ўвагі асабліва адна гармата — з шасцю барэльефамі, якія варта апісаць. На першым — герб горада, на другім — бацян дзяўбе яшчарку, на трэцім — сатыр вя-дзе каня з урачыстым возам, дзе сядзяць двое, увенчаныя лаўрам, што падараваў анёл, які якраз адлятае ў неба, на чац-вёртым — у спакойнай паставе сядзіць арол, на пятым — тры медальёны з галовамі туркаў ці, можа, валохаў, на шо-стым — галовы трох анёлаў надпіс: «Добрая ў таго абаро-на, з кім Бог» і год — 1541-ы. Узнікае пытанне: якім шляхам трапілі ўсе гэтыя рэчы ў радзівілаўскі арсенал?
       Але пяць іншых гармат з часоў Мікалая Крыштофа Ра-дзівіла, пазначаныя радзівілаўскім гербам і крыжам і дата-ваныя 1591, 1599 і 1600 гадамі, можна лічыць не толькі помнікамі мінулага, але і выдатнымі творамі мастацтва. Вільгаць ад зямлі ў цёмным скляпенні псуе гэтыя цудоў-ныя медныя гарматы, якія, калі б іх ачысціць, маглі б стаць аздобай самага вытанчанага салона. Яны такога невяліка-га памеру (два з лішнім локці даўжынёю), што іх можна было б памясціць дзе хочаш — ці ў ляжачым становішчы, ці ў форме калон. Алішам іх падрабязна.
       Першая, Гідра, пры аснове мае форму страшыдлы з пяц-цю галовамі і такога ж страшыдлы пасярэдзіне, на ёй надпіс: «Hydra paro luctus piceos dum concito fluctus».— «Гідра -рыхтую жальбу, калі смаловыя крану хвалі».
       Другая, Цэрбер, мае абрысы неачэсанай калоды, з якой віецца полымя; пры аснове — галава Цэрбера і такая ж на сярэдзіне, з надпісам: «Cerberus acre tone cum dit... militi dono» - «Цэрбер - грымлю прарэзліва, калі салдату даю дзяржаву».
       Трэцяя, Цырцэя,- у форме патрэсканай калоны, звяза-най каля ручкі, пасярэдзіне і пры вылеце мядзянай завяз-кай, дзве пятлі якой паказваюць сярэдзіну гарматы; пры яе аснове — чалавечая галава, вакол якой надпіс: «Murmure 80
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    non vano Circe quos tango profano».- «Цырцэя — зняслаў-лю кожнага, да каго з непустым шумам даткнуся».
       Чацвёртая - васьмікутная прызма, пасярэдзіне - дзве савы задзіраюць дзвюх мышэй, а на адной сцяне — барэльеф савы.
       Пятая — найпрыгажэйшая за ўсе іншыя, у форме кало-ды, абвітай вінаграднай лазой, лісце якой гожа раскідана па гармаце; пры аснове і пасярэдзіне вылучаюцца дзве вінаградныя гронкі і надпіс: «Populi sint ditis nostrae vinde-miae vitis».— «Няхай народы жывяцца з нашага багатага вінаградніку».
       Вельмі шкада, што не ўдалося аздобіць кнігу малюнкамі гэтых цікавых гармат, якія смела можна аднесці да выдат-ных мастацкіх кампазіцый. Варта, каб яны дачакаліся, калі іх намалююць, пакуль не знішчыць іх вільгаць, пакуль хто не скіне на іх цяжар, сціраючы надпісы і барэльефы.
       Мы агледзелі найбольш цікавае, што было ў старым гняз-дзе Радзівілаў Больш дробныя рэчы ў сваім цяперашнім стане заслугоўваюць меншай увагі. Мы ўжо не ўбачым знойдзенай пад Венай каралём Я. Сабескім карціны, што трапіла дарогай сямейнай спадчыны да Радзівілаў і месці-лася ў капліцы Нясвіжскага замка, якой была ахвяравана ў 1758 годзе. He служыць ужо людзям святая ахвяра на зруй-наваным алтары; дом Божы стаў складам рознага хламу, які, аднак, нельга назваць помнікам старажытнасці; свед-чаннем даўнейшага прызначэння месца з’яўляюцца толькі дзве мармуровыя пліты з рэляцыяй пра карціну і яе ахвяра-ванне, умураваныя калісьці з абодвух бакоў алтара.
       Пра радзівілаўскія лёхі і крамы, напоўненыя некалі шля-хетнымі напоямі, гэтак жа як і пра скарбніцу, нагадваюць цяпер толькі глухія паданні. He кажучы пра залатыя і ся-рэбраныя кубкі, што зніклі разам з іншымі каштоўнасцямі, цяжка нават убачыць сёння ў замку хоць бы шкляны келіх, які напамінаў бы вясёлую эпоху караля Саса альбо яшчэ весялейшыя гулянкі вядомага Кароля Радзівіла.
    
    81
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
       Уздыхнуўшы, пакінем цяпер старыя радзівілаўскія муры. Пасля замка звернем увагу на два рады кірмашовых крам, збудаваных у новыя часы з прускага муру. Яны болыпую частку года пустуюць і толькі з 17 па 29 верасня, а менавіта ад рымскага да рускага дня святога Міхала Архангела, пры-ходзяць у рух, што вельмі нязвычна для спакойнага выгля-ду замка і мястэчка. Кірмаш бывае тут не абы-які. Уведзены ў даўнейшыя часы каралеўскай прывілеяй, ён адбываўся тут у розную пару года і ў розных месцах (заўсёды за гора-дам) аж да таго моманту калі канчаткова былі вызначаны для яго пэўны час і месца.
       Правінцыйны кірмаш звычайна дае вельмі многа матэ-рыялу для гумарыстычных карцін, якія, аднак, няма наме-ру тут маляваць. Увядзенне вялікага кірмашу ў глухім мес-цы, аддаленывд ад галоўных гарадоў краіны, такіх, як Вар-шава, Вільня, Кіеў ці Адэса, лічу вельмі карысным не толькі для прыбыткаў памешчыка і горада, але і для жыхароў бліжэйшых паветаў, што маюць тут добрую магчымасць набываць неабходныя ім рэчы і збываць лішнія. Зрэшты, ці ёсць патрэба апісваць тутэйшы кірмаш — ён жа нічым не адрозніваецца ад кірмашоў іншых гарадоў. Наплыў лю-дзей розных класаў і краёў змяшанне, як у той Вавілонскай вежы, моў крыкі і абрыўкі фраз на розных мовах — габрэй-скай, нямецкай, польскай, рускай і кухоннай француз-скай, гукі аргана, спеў жабракоў, цыгарэтны дым — усё, як на кожным нашым кірмашы. Асаблівасць тутэйшага хіба тое, што на ім можна ўбачыць жыхароў Палесся, якія пры-язджаюць сюды амаль што з адзіным прадуктам сваіх мясцін — рыбай, іх вазы са скуранымі будамі, пастаўле-нымі ў два рады, замяняюць шалашы. йтыя прыбышы з ваколіц Пінска і Давыд-Гарадка мовай і тыпам свайго твару прыкметна адрозніваюцца ад мясцовага люду. Палескі дыялект Русі — гэта яшчэ не маларасійская ці валынская мова, а нешта пераходнае ад беларускай да маларасійскай
    
    82
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    гаворкі'. Але пакінем у спакоі рухавыя кірмашовыя тыпы, якія нас далёка адхілілі б ад прадмета гаворкі, і, верныя сва-ёй тэме, вернемся да горада, каб агледзець выдатнейшыя яго будынкі.
       Калі ідзеш ад замка ў горад, перш за ўсё на вочы трапля-ецца колішняя езуіцкая святыня ў чыстым італьянскім стылі, у падзямеллях якой месцяцца астанкі багатых, слаў-ных і магутных спрадвечныхуладароў Нясвіжа. Пазней мы яшчэ вернемся да гісторыі гэтага касцёла і яго калегіі, a тым часам кінем вокам на яго цяперашні стан.
       Пад высокім і прасторным скляпеннем, ва ўрачыстым паўцені, якога не можа сагнаць святло з высокіх вокнаў цябе агортвае нейкае пачуццё скрухі і пашаны да святой старажытнасці, сляды якой сустракаеш усюды. Вялікі цу-доўны алтар з выявай Тайнай Вячэры, здаецца, пэндзля Юзафа Гескага, і два бакавыя алтары з партрэтамі апекуноў ордэна езуітаў уяўляюць сабой sanctum sanctorum, аддзе-леныя ад астатняй часткі касцёла драўлянымі балясінамі, з разьбянымі кветкамі і лісцем — гэтая старажытная разьба заслугоўвае ўвагі. Направа знаходзіцца алтар тонкай ра-боты — пачатку нашага стагоддзя; у алтары — абраз пэндз-ля Дамэля з выявай святой Канстанцыі ці Гелены з крыжам, у даўнейшых строях; а далей, на багата аздобленай, з каля-ровага мармуру труне - белая, майстэрскай работы ста-
    
       ¹   Палессе, даўняя сядзіба яцвягаў хоць і невялікі край, мае тым не меней два розныя тыпы сваіх насельнікаў. Паляшук з ваколіц Слуцка і Бабруйска - худы, бледны, барадаты, пакорлівы, з вачэй яго глядзяць бяда і нездароўе; чалавек жа з-над Піны, Шчары і Ясельды высокі, моц-нага складу, а ў мове і позірку адчуваецца амаль украінская энергія. He відаць, аднак жа, каб гэтыя, такія непадобныя адзін на аднаго, тыпы мелі рознае паходжанне: адны, як і другія, не маюць лепшай зямлі, здаравейшай вады альбо якіх-небудзь больш спрыяльных умоў жыцця, пінчукі хіба што адрозніваюцца ад сваіх сабратаў з-пад Слуцка тым, што ў іх, можа, трохі болей свабоды ў адносінах з памешчыкамі буйных ула-данняў.
    
    83
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
    туя заплаканай жанчыны. йта — надмагільны помнік Кан-станцыі Радзівіл, дачкі клецкага ўладальніка маярату троц-кага ваяводы Юзафа, якая была замужам за Чудоўскім. йта павінен быць алтар, але касцельнае кіраўніцтва, ці то знай-шоўшы ўборы святой Гелены на абразе занадта сучаснымі, ці то, як кажа паданне, рысы святой былі на ёй узяты з тва-ру князёўны, на грабніцы якой стаў алтар, не дазволіла яго асвяціць¹. Кампазіцыя маўзалея, разьба на труне і статуі выклікаюць жаданне даведацца імя мастака — аўтара гэта-га твора. Мы шукалі звесткі пра помнік у мясцовых пара-фіяльных візітах, але хто ж не ведае, што візіта — гэта толькі звычайны інвентар касцельных прадметаў дзе не звярта-ецца ўвага на іх мастацкую вартасць.
       Направа ад балясін прыгожы помнік Крыштофу Міка-лаю (сыну Мікалая Сіроткі), які памёр у шаснаццаць гадоў (1607), калі вучыўся ў Балонні. Пад белым мармуровым бюстам на чорнай дошцы таксама з мармуру выціснуты на латыні надпіс акрэслівае гады нараджэння і смерці юна-ка і расказвае пра гора бацькоў. Калі б мы болей шанавалі нашы айчынныя памяткі, гэты помнік заслугоўваў бы таго, каб ён быў перамаляваны і ўвекавечаны на літаграфіі, тое ж трэба сказаць і пра другі помнік, які знаходзіцца тут жа, — барэльеф з выявай укленчанага Мікалая Крыштофа Радзі-віла ў пілігрымскім плашчы, у капелюшы, з кіем і ружан-цам. Час не ашчаджае цвёрдых камянёў, а надпіс бывае больш трывалы, чым мармур. йта можа пацвердзіць і трэці прыгожы барэльеф яшчэ аднаго надмагільнага помніка. Гэта — помнік другому сыну Мікалая Крыштофа, што па-мёр у калысцы, Долата мастака па-майстэрску адбіла воб-раз маленькага дзіцяці і яго вечнага ложа, але мармур па-крышыўся, і засталіся толькі рэшткі гожага помніка. А можа,
    
       ¹ Абраз перанеслі ў плябанію і заставілі якімсьці іншым абразом у алтары, дзе адпраўляецца імша.
    84
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    якраз у пашкоджаным месцы і было імя мастака, а калі гэ-тае імя было польскае, — у такім разе двайная страта для нашчадкаў. Партрэт Эльжбеты Вішнявецкай, жонкі Міка-лая Крыштофа, намаляваны на сцяне і выцерты плячамі набожных, заслонены спавядальняй. 3 іншых рэчаў бы-лой езуіцкай святыні, якія заслугоўваюць упамінання, мож-на назваць фрэскі не надта яшчэ дасканалай работы езу-іцкіх часоў на скляпеннях з выявамі сцэн са Святога Пісьма, запыленыя партрэты Мікалая Крыштофа Радзівіла і яго жонкі, якія стаяць каля касцельных дзвярэй, а таксама аксамітныя, з залатымі галунамі пакрывалы, падараваныя Радзівіламі для заслоны — ад столі да долу — прасвітэрыі ў час вялікіх урачыстасцяў. Існуе паданне, што падобнымі пакрываламі абівалі некалі ўвесь касцёл, прынамсі, усе яго тоўстыя чатырохкутныя калоны, але чаго толькі на раху-нак падання не ўскладае народ! Карціны і статуі іншых бакавых алтароў не ўяўляюць мастацкай вартасці.