Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
Уладзіслаў Сыракомля
Памер: 205с.
Мінск 2002
96
______________________ Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
Тым часам малады ўладар Нясвіжа Мікалай Крыштоф ужо адведаў двор імператара Максімільяна, праявіў сябе пад кіраўніцтвам Рамана Сангушкі ў рыцарскай прафесіі, быў пасланцом у Парыж для запрашэння на трон Генрыха Валезія і браў удзел у выбарах Стэфана Баторыя. На Стэн-жыцкім з’ездзе ён захварэў. У сваёй хваробе ён убачыў бос-кую кару за свавольствы маладосці і за адрачэнне ад каталі-цызму. Ён адклікаў дыпламатычнага прадстаўніка, прыняў святое прычасце, паводле каталіцкага абраду, з рук Пятра Скаргі і прысягнуў што калі выздаравее, то наведае магілу Збавіцеля ў Ерусаліме. Паправіўшыся, прымаў удзел у вой-нах Стэфана Баторыя з Іванам Грозным і ў 1582 годзе вы-браўся ў сваю набожную вандроўку. Калі чытач хоча даве-дацца пра прыгоды яго двухгадовага падарожжа, можна па-чытаць кнігу «Вандроўка», якую ён напісаў па-польску і якая не належыць да бібліяграфічных рэдкасцяў бо з польскага арыгінала, адбітай у невялікай колькасці экземпляраў Ta-Mam Трэтэр пераклаў яе на лацінскую мову а Анджэй Вар-гоцкі ізноў на польскую — якраз нядаўняе выданне гэтага перакладу і ёсць у нас (Вроцлаў у Схлеттэра, 1847).
7 ліпеня 1584 года вярнуўся Радзівіл у Нясвіж, і гэтае вяртанне паклала пачатак новай эпохі ў гісторыі горада -калыскі роду Радзівілаў Перш за ўсё на месцы даўняга, вельмі ўбогага, не адпаведнага княскай велічы мястэчка ён заклаў 8 мая падмурак Нясвіжскага замка. Потым пачаў знішчаць з такой стараннасцю створаныя бацькам усе помнікі пратэстанцтва, паліць на рынках у Вільні і Нясві-жы Брэсцкую і Нясвіжскую Бібліі, замяняць кальвінісцкіх пастараў каталіцкім духавенствам, словам, шумнаму колісь збору арыянаў пачаў надаваць прававерную постаць. Зва-рот да каталіцызму быўу Польшчы тады ўсеагульны, а апо-рай Рыму, выразнікамі тэндэнцыі часу былі не хто іншыя, як езуіты. Бліжэйшая шляхта, княскія слугі, мяшчане і ся-ляне дружна вярталіся ў лона старой веры; у гэтай справе
4 Зак. 1726
97
Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
патрабавалася дапамога езуітаў, і Радзівіл выклікаў іх у Нясвіж яшчэ перад сваім падарожжам у Палесціну.
Але выкліканыя, убачыўшы малое і ўбогае, малазабяс-печанае мястэчка, не вартае таго, каб засноўваць тут шко-лу, тым больш што яны былі нарасхват (траціцца на езуі таў зрабілася модай), нібыта доўта не хацелі жыць у гэтым, як піша іхні гісторык Растоўскі, вясковым зацішку (ruralis solitudo). Паміж Радзівілам і генералам ордэна вяліся доў-гія перамовы. Убачыўшы, што намаганнямі Мікалая Крыш-тофа горад увачавідкі расце, езуіты згадзіліся паслаць сюды двух сваіх братоў — Войцеха Мрашкоўскага і Крыштофа Астроўскага «як найбольш дасведчаных у божым вінаград-ніку працаўнікоў». Было, аднак, гэта падвышэнне ў цане езуітаў перабольшанае. Яшчэ ў час вандроўкі да святой зямлі прыданыя Радзівілу два езуіты Леанард Паціфікус Сіцылійчык і Ігнацы Іспанец добра настроілі набожнага Радзівіла імкнуцца нават коштам найцяжэйшых ахвяр для ўзвелічэння горада замацаваць у ім езуітаў. Пасля доўгіх нараканняў на дзікае і глухое месца, на цеснату жылля і недастатковае забеспячэнне езуіты нарэшце адкрылі ў 1584 годзе пачатковую школу граматыкі і казанямі пачалі прывабліваць люд. Праз два гады пачалі закладваць падму-рак касцёла, але самі езуіты і іхні своеасаблівы пратэктар Юры Кардынал Радзівіл, брат Мікалая Крыштофа, былі ім незадаволены, таму пачалі закладаць яго іначай, у выніку кутні камень быў пасвечаны аж у 1589 годзе. Тым часам Мікалай Крыштоф адарьгў езуітаў сапраўды па-каралеўску, запісаўшы на іх буйное ўладанне Ліпскае, гэта значыць вёскі: Туховічы, Свецічы, Навасёлкі, Раздзяловічы, Заліпе-не, Залуча, Ушанку і Рудаву адносячы гэтае сваё наданне да тых саслоўяў дзяржавы, якія санкцыянавалі яго і тым самым вызвалілі езуітаў ад вайсковай службы і чыншу, ад усіх павіннасцяў, як гэта было ў маёнтках духавенства. Будаўніцтва касцёла і калегіі цягнулася да лістапада 1593 го-98
Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
да. У гэтым годзе касцёл быў пасвенчаны і адчынены для людзей, і значэнне езуітаў павысілася. Яны змаглі схіліць да каталіцкай веры Элеанору з астрожскіх князёў, удаву Ге-раніма Язлавецкага, з якой ажаніўся Ян Юры Радзівіл, сын Мікалая Крыштофа, а таксама вярнулі да новай веры яшчэ трыццаць іншаверцаў. Втая стараннасць нясвіжскіх езуі-таў яшчэ болей схіляла да іх Мікалая Крыштофа, які ўсяляк садзейнічаў ім: значна павялічыў іх калегію, у ёй можна было змясціць дзвесце асоб, падараваў сваю друкарню — невядома толькі, ці выйшла ў ёй тады хоць якая важная кніга. У 1590 годзе згуртаванне езуітаў адведаў айцец Людвік Масэлля, прысланы з Рыма ад езуіцкага генерала, пры якім была ўтворана ў Нясвіжы езуіцкая правінцыйная кангрэгацыя, што была гасцінна прынята князем; яе мэ-тай было аддзяленне польскай правінцыі ад літоўскай, бо ў абедзвюх краінах ужо значна вырасла колькасць калегій і немагчыма было кіраваць імі з аднаго правінцыйнага цэн-тра. Раздзяленне адбылося некалькі гадоў пазней.
Задаволіўшы патрэбы роду і зрабіўшы ўсё, што падказ-вала сумленне, Мікалай Крыштоф Радзівіл пачаў звяртаць пільную ўвагу на горад Нясвіж. Выкліканыя князем з краі-ны і з-за мяжы рамеснікі і аселыя ў Нясвіжы шматлікія куп-цы патрабавалі карэннага паляпшэння ўмоў іх жыцця і га-рантыі ўсіх іхніх правоў. Цэнячы іх працу, адукаваны гас-падар паехаўда караля Стэфана з просьбай аб наданні Няс-віжу Магдэбургскага права, падаўшы яму пры гэтым гато-вы праект. I вось 23 красавіка 1586 года Баторый падпісаў У Гродні прывілею для Нясвіжа. Так горад быў прыраўняны да ўсіх каралеўскіх гарадоўу Літве, атрымаўшы Магдэбург-скае права з апеляцыяй ад магістрата да гаспадара, вызва-ліўшыся ад усіх іншых айчынных юрысдыкцый — як земскіх, так і гродскіх. Яго жыхары былі вызвалены назаўсё-ды ад аплаты за грэблі і масты, а ад павіннасцяў што збіра-юцца ў Літве, - на пяцьдзесят гадоў. Прычым былі ўстаноў-
99
Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
лены апрача ранейшых яшчэ два новыя кірмашы: адзін — на Сёмуху, другі - перад Божым Нараджэннем; абодва цяг-нуліся па два тыдні. йта каралеўская прывілея дала пачатак другой прывілеі, нададзенай гораду 18 чэрвеня таго ж года яго гаспадаром - князем Сіроткам; гарантуючы поўнае захаванне са свайго боку і з боку нашчадкаў наданых го-раду прывілеяў, ён загадаў нясвіжскім мяшчанам кіравац-ца кнігай «Саксонскае люстэрка» ў перакладзе Паўла Шчэр-біча, выдадзенай у 1581 годзе. Вялікая частка гэтай прыві-леі вартая нашай памяці. Згодна з ёй, уводзілася пасада вой-та, якому давалася шэсць валок зямлі. У выпадку яго смерці быў вызначаны спосаб выбрання новага войта. Войт і мяшчане выбіралі бурмістра і дарадчыкаў, устанаўлівала-ся апеляцыя гарадскога кіравання да князя і яго наступні-каў. Паводле гэтай прывілеі, мяшчане атрымалі ў вечнае валоданне зямельныя надзелы без усякай іх аплаты і поў-нае права распараджацца імі. Для сумеснага карыстання ўсяго горада былі аддадзены ўсе бровары, саладоўні, віна-курні, лазні, крамы, яткі, цырульні і васкабойні з іх пры-быткамі. Нарэшце горад атрымаў у поўнае ўладанне сто валок зямлі - з пэўнымі ўмовамі, а канкрэтна: каб тыя, хто не вызвалены ад чыншу плацілі па капе грошаў, якія раз-мяркоўваліся, згодна з даўнейшымі княскімі распараджэн-нямі, на розныя патрэбы. Сабраныя такім чынам сродкі ішлі на гарадскі шпіталь — 40 коп грошаў літоўскіх, на школу - 24, на арганіста - 8 коп, рэшта ж павінна бьша паступаць у гарадскую скарбонку. Мяшчане са сваіх на-дзелаў абавязаны былі, паводле каралеўскай прывілеі, даваць пробашчу да 50 гадоў па гроіпу а за сто валок — па карцы жыта. Князі захавалі сабе права збору гандлёвай мыты, па-душнай і памернай, але не болей 40 коп грошаў за год, і то толькі ў будучым, пасля пяцідзесяцігадовай волі. Гарадское кіраўніцтва абавязана было пабудаваць мураваную рату-шу, дзве брамы - адну болыпую, пры ўездзе з Міра, а дру-
100
Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
гую меншую — для замыкання горада. Былі ліквідаваны талокі на жніве, якія дагэтуль адбывалі мяшчане, з умовай, каб кожны са свайго надзелу насыпаў вакол першапачат-ковага горада па адным прэнце валу. Урэшце, князь, жада-ючы, каб мяшчане ў знак падзякі каралю за дараваную волю з большай ахвотай будавалі муры, дабіваўся ў гарадскога кіраўніцтва на святога Марціна штогадовай справаздачы перад гаспадаром і горадам пра ўсе даходы і расходы. Князь сачыў каб людзі ўсіх саслоўяў маглі заўсёды карыстацца нададзенымі правамі. Нават таму хто ехаў куды-небудзь са сваімі таварамі далёка ад горада, давалася пасведчанне з гарадской пячаткай. Жыды не заставаліся тут абыдзенымі. Яны, праўда, не карысталіся Магдэбургскім правам, але за-тое кіраваліся юрысдыкцыяй замка. Такім чынам Мікалай Крыштоф быў другім фундатарам і ў нейкай ступені ад-наўляльнікам Нясвіжа. Ён залажыў замак, у якім падпісаў згаданую прывілею, пачаў умацоўваць горад, збудаваў і забяспечыўусім неабходным школу і шпіталь. Апрача таго, пры падтрымцы князя было ўтворана брацтва міласэр-насці, бо Сіротка, нягледзячы на ўласцівую яму беражлі-васць, меў чулае да чужога гора сэрца і, не адкладваючы ў дапамозе няшчасным, часта казаў: «Няхай мяне не завуць Радзівіл, а рад жывіл».
Кароль Стэфан, зацвярджаючы такія распараджэнні князя Мікалая Крыштофа, надзяліў горад гербам, ці пя-чаткай, з выявай: «3 аднаго боку на шчыце палавіна чор-нага арла, рассечанага ўздоўж, з цэлай галавой, а з друго-га боку — дзесяць касых палос блакітнага, чырвонага і жоўтага колераў папераменна размалёваных». Хутка раз-будаваны, надзелены свабодамі, Нясвіж стаў галоўным горадам ардынацыі, утворанай 16 жніўня 1586 года ся-мейным пактам паміж князем Сіроткам і яго братамі Аль-бертам і Станіславам. Новы ўладальнік маярату, шчыра ўзяўшыся за развіццё горада, выдаў важнае распараджэн-
101
Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
не адносна тутэйшых жыдоў. У дадзенай ім прывілеі ха-целася б звярнуць увагу на адзін яе пункт. Паводле пры-вілеі, жыды абавязаны былі не толькі на ноч, як звычайна, але і ўсе тры Велікодныя дні — чацвер, пятніцу і суботу — замыкаць з абодвух бакоў сваю вуліцу. Ключы на гэты час абавязкова здаваліся ў кіраўніцтва замка, якое абавязана было сачыць, каб ніхто з жыдоў не выходзіў у горад і, на-адварот, каб распаленыя ўяўленнямі пра пакуты Збавіце-ля хрысціяне не кідаліся помсціць нашчадкам ганіцеляў Хрыста. Мудры Радзівіл хацеў папярэдзіць самавольства, можа, не так нясвіжскіх мяшчан, як вучняў езуіцкай шко-лы, не свабодных ад забабонаў часу.