• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вандроўкі па маіх былых ваколіцах  Уладзіслаў Сыракомля

    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах

    Уладзіслаў Сыракомля

    Памер: 205с.
    Мінск 2002
    132.78 МБ
       Мінуўшы былы езуіцкі касцёл і перад ім капліцу Булгары-на, успаміны пра якую запісаў аўтар «Сапліцы...», і невядома кім пабудаваную прыгожую, вялізных памераў, высечаную з аднаго каменя статую святога Яна Непамуцэна, ідзём ты-сячы дзве крокаў па грэблі, абапал якой цягнуцца ставы вады. За адным з іх, злева, бачны муры кляштара святых бернар-74
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    дынцаў і іх сад, за другім ставам, справа — прадмесце новага горада са старым запушчаным касцельчыкам святога Лаза-ра. Грэблю, без сумнення, праклалі сярод вады, каб у выпад-ку ваеннага нападу яе можна было раскапаць і заліць вадой, зрабіць перашкоду ворагу. Замак, акружаны глыбокім ро-вам, асыпаны высокім валам, можна прыняць на першы по-гляд за добра ўмацаваную крэпасць. Але, агледзеўшы нізкую васьмікантовую вежу, што ўзвышаецца над галоўнай бра-май, гэтыя бясформенныя, у розны час прыбудаваныя і да агульнага ансамблю далучаныя крылы, чатырохкутныя ба-стыёны і другую, справа, вежу над якой распасцірае крылы гербавы арол Радзівілаў, трэба прызнаць, што ўзводзіўся гэты замак хутчэй як раскошнае панскае жытло, чым пабудова для абароны самога месца і горада, а калі ў рыцарскія часы заснавальнік такога збудавання і думаў пра вайну, то болей, чым на муры, пакладаўся на мужныя плечы і грудзі сваёй служылай шляхты, якая была ў яго пад апекай.
       Зарослыя дзікім зеллем валы, разложыстыя ігрушы ў рове сведчаць, што здаўна ўжо не акружалася крэпасць вадой, замест даўняга разваднога моста ляжыць тут на палях новы, не зусім трывалы мост — усё гэта сцірае ча-роўнасць старога феадальнага збудавання, чароўнасць, якую хацелася б захаваць у галоўнай сталіцы Радзівілаў.
       Праз доўгую скляпеністую браму ўваходзім у васьмі-кутны брукаваны замкавы дзядзінец, пасярэдзіне якога яшчэ за маёй памяццю была купка бяроз і асін, якія так разрасліся на добрай глебе, што нечым нагадвалі старыя часы. Насупраць брамы высокі гатычны фасад замка з бра-май, што вядзе на лесвіцу да галоўных замкавых залаў, дзіўна неяк выглядае між двух бакавых крылаў, проста ўзне-сеных на тры паверхі, як звычайная жылая камяніца; над фасадам мы бачым гіпсавыя арматуры, эмблемы і гербы Мікалая Крыштофа Радзівіла, першага заснавальніка гэтых муроў а направа, побач з фасадам, над уваходнай брамай,
    
    75
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
    узносяцца дзве згаданыя ўжо вежы з гербамі — вось і ўсе феадальныя рысы замка.
       Галоўная лесвіца вядзе на трэці паверх да прасторных, але нічым не адметных сеняў, ад якіх направа і налева разы-ходзяцца прыгожыя залы, сёння альбо папераробленыя, аль-бо нежылыя і таму недагледжаныя, апрача адной, так зва-най Мармуровай, якую, відаць, нядаўна асвяжылі, выгіпса-валі, аднавілі. Атакіх, намнога большых залаў, было дванац-цаць. Прывядзём некалькі старых іх назваў: Залатая — на чацвёртым паверсе, у крыле, цалкам запушчаным, славілася вытанчанасцю і багаццем аздаблення; Каралеўская — так-сама на чацвёртым паверсе, упрыгожаная партрэтамі польскіх каралёў, была пакоем для банкетаў, як бы гасцінай для прыёму шматлікіх паноў і шляхты; Гетманская — у ёй былі партрэты ўсіх польскіх і літоўскіх гетманаў у шэрагу якіх гаспадар знаходзіў не аднаго са сваіх продкаў, што пад-штурхоўвала яго імкнуцца да іх славы альбо, на жаль, схіля-ла (калі ён успамінаў іх сілу значэнне і веліч) да гвалтоўніц-тва, уціску падцаных і да непаслушэнства каралю і рэспуб-ліцы. Рознае бывала. Багацце — небяспечная рэч, яно жывіць вялікія і нікчэмныя памкненні, высокае патрыятычнае спаборніцтва гэтак жа, як і злачынную пыху служыць для дабра альбо для злоўжыванняў правоў мацнейшых і для ігна-равання слабейшых. А багацці былі тут незлічоныя: без пе-рабольшання можна сказаць, што добрая палавіна Літвы, значная частка Украіны, Русі і амаль усё Палессе зносілі сюды даніну за сваё збожжа, за свае лясы, за рыбу што ў вадзе, за птушак і пчол, што ў паветры, і, хто ведае, можа, за само паветра. Пот мільёнаў ратаяў, заменены на золата, на-паўняў тутэйшыя скарбніцы каштоўнасцямі, тутэйшыя лёхі вытанчанымі напоямі, свет — здзіўленнем, а Сенатарскую і Пасольскую залы — гонарам і страхам.
       У некаторых залах на сценах, абабітых некалі багатымі дыванамі ці аздобленых ад столі да падлогі суцэльнымі лю-76
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    
    стэркамі, чаго ужо і следу не засталося, раскіданы старажыт-ныя карціны, Lx больш за ўсё на чацвёртым паверсе ў асоб-най зале, названай сёння гучна Карціннай галерэяй. Сэрца сціскаецца, калі глядзіш на многія з гэтых карцін, асабліва калі зойдзеш у «галерэю», дзе выдатныя палотны, каштоў-ныя і з боку мастацкай вартасці, і як дарагія памяткі, што захавалі для нас вобразы гістарычных асоб, старасвецкія ўборы альбо асобныя падзеі гісторыі, - без парадку без рам, без надпісаў вісяць на сцяне, чакаючы лепшых часоў і, ра-засланыя па падлозе, марнеюць на нашых вачах, аблазяць, абвяшчаючы аб хуткай сваёй гібелі. Адны з іх маюць даўнія надпісы, на другіх прыклеены нумары, пры дапамозе ягах у інвентарнай кнізе, схаванай ад вока прафанаў дзесьці ў ар-хіве, можна знайсці, хто ці што на іх прадстаўлены, іншыя — без надпісаў без нумароў. Найбольшай увагі заслугоўваюць перш за ўсё вялізныя карціны, пакуль што не поўнасцю яшчэ сапсаваныя, напрыклад: наданне Мікалаю Чорнаму Радзівілу княскага звання імператарам Карлам V; нейкі ўрывак пра ка-зацкія войны часоў Яна Казіміра, паляванне з XVI ці XVII ста-годдзя (абодва гэтыя шматкі палатна асыпаюцца з кожным павевам ветру з пабітых вокнаў, што гуляе па галерэі), па-каз войск перад Аўгустам II, учынены Міхалам Казімірам Радзівілам, гетманам літоўскім. Да каштоўных, магчыма, сучасных карцін патрэбна аднесці партрэты Вітаўта (да-кладнуіо яго копію, гравюру на сталі, зробленую панам Ге-сам, можна ўбачыць у пачатку «Віталяраўды» Крашэўскага, выдадзенай у Вільні, у Завадскага, у 1842-м), Уладзіслава Ягай-лы, Барбары і яе роднага брата Мікалая, празванага Рудым, такія цудоўныя творы пэндзля, як партрэты Мікалая Чорна-га, канцлера літоўскага Альберта, аднаго з Астрожскіх, Яну-ша Радзівіла, Міхала Казіміра Гетмана і іншых. Карціны гэ-тыя, што паказваюць нам гістарычных мужоў у поўны рост, выяўляюць сваё замежнае паходжанне. Нічога не было б дзіўнага, калі б які знаўца сярод некаторых з іх адкрьгў тво-
    
    77
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
    ры аднаго з найвыдатных майстроў італьянскай ці фламанд-скай школ, ёсць жа ў нас звесткі, што Рэмбрант ахвяраваў за паслугі свой пэндзаль Крыштофу Радзівілу, слаўнаму гет-ману літоўскаму¹. Мастацкую вартасць уяўляюць і пазней-шыя карціны, дзе намаляваны на ўвесь рост кароль Стані-слаў Аўгуст (мастак Гескі) і князь Дамінік Радзівіл (мастакДа-мэль). Да значных твораў мастацтва можна аднесці бюсты кардынала Юрыя Радзівіла, падканцлера Міхала Казіміра і яго жонкі з роду Сабескіх, партрэты Льва Сапегі, Аляксандра Служкі, караля Аўгуста II Флемінга і іншыя. 3 гістарычных карцін патрэбна адзначыць выдатную, майстэрскага, эле-гантнага пэндзля «Каранацыю каралевы Барбары>>, адноў-леную некалькі гадоў назад. 3 твораў айчыннага пэндзля заслугоўваюць увагі партрэты Ярэмія Вішнявецкага, кіеў-скага мітрапаліта Пятра Магілы, гетманаў Паца, Пацея, Казі-міра Сапегі, Станіслава Кішкі і многіх іншых. На некаторых мы заўважылі подпіс Яна Шронера (пачатакХУІІ ст.), іншыя ў інвентары 1658 года маюць надпіс: «Свежага Францішка-вага малявання->, або стаіць прозвішча «Вітаноўскі» (здаец-ца, гэты Францішак і Вітаноўскі былі адной асобай), паз-нейшыя работы належаць Юзафу Гескаму. Такія вось скар-бы хаваюцца яшчэ ў Нясвіжскім замку. Некаторым карці-нам пашанцавала, яны ў свой час былі ўзяты ў рамкі, пакры-ты лакам, другія ж былі асуджаны на забыццё, а тыя, што значацца ў згаданым інвентары, проста загінулі. Дзе, напрык-лад, дзеўся партрэт Івана Грознага, на твар якога так цікава было б паглядзець? Дзе той партрэт селяніна з вёскі Чучэві-чы, які пражыў у часы князя Міхала Казіміра Гетмана 140 гадоў? А хіба трэба сумнявацца, што ў доме Радзівілаў не
    
        ¹ Не будзем удакладняць гэта, бо сваю знаходку наконт сказанага мы аддалі Ю. I. Крашэўскаму, які некалькі гадоў працуе над гісторыяй нашага мастацтва. Там цікаўны чытач зможа ўпэўніцца ў тым, пра што тут гаворка.
    
    78
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    было аніводнага партрэта караля Жыгімонта Аўгуста? Ці можна дапусціць, каб сёння ані ў так званай карціннай га-лерэі, ані ва ўсім Нясвіжскім замку не было партрэта Кароля Пане Каханку? Яшчэ ў інвентары з 1770 года мы налічылі 984 рознага роду карціны на палатне і дрэве, цяпер, не ве-даю, ці хоць палова іх засталася.
       Так вось шануем мы светлыя памяткі продкаў так вось выконваем чацвёртую Божую запаведзь.
       Акрамя карцін, вялікай увагі даследчыкаў старажытнасці заслугоўвае радзівілаўскі архіў — колішні склад усялякіх папер, што датычыліся Літвы. I гэта нягледзячы на шкоду, што прынеслі яму рабаванні падчас войнаў. Дыпламатыч-ныя матэрыялы, дзённікі, а галоўнае — збор напісаных у розныя эпохі на адрас Радзівілаў лістоў, усё, што некалі складала багацце роду і краю, можа праліць нямала святла на шмат якія гістарычныя падзеі. Архіў займае некалькі залаў што над галоўнай брамай. Гаспадарчыя паперы тры-маюцца там у парадку, але лісты яшчэ неўпарадкаваны.
       Сярод гэтых горкіх заўваг пра непашану да помнікаў мінулага не вельмі нас абыходзіць нясвіжская скарбніца, пра якую столькі кружыць легендаў і якой ужо няма і следу. Матэрыяльнае багацце мае ўласцівасць знікнення намно-га хутчэй, чым збуцвее папера, чым згіне палатно з фар-бай і аліфай. Бронза ды жалеза захоўваюцца даўжэй: зброй-ня Радзівілаў хоць і ў страшным бязладдзі, захавалася аж да нашых дзён, а некалькі малых гармат, рэшткі багатых некалі (бо ў 1658 годзе мелі болей ста штук адзінак) ня-свіжскіх умацаванняў — іх цікаўны вандроўнік і сёння мо-жа паглядзець у адным з замкавых падзямелляў.
       йтыя старыя помнікі ліцейнага рамяства заслугоўва-юць падрабязнага апісання. Сем гармат большага калібру 1529,1534,1536,1541 і 1543 гадоў з вылітымі альбо выра-занымі пазней гербамі горада Львова на большасці з іх. Здаецца, аддіваўусе Ленарт Гірл, подпіс якога мы бачым на
    
    79
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ