Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
Уладзіслаў Сыракомля
Памер: 205с.
Мінск 2002
У 1644 годзе нясвіжскі калегіум узначальвалі два рэкта-ры: Рудзінскі, які ажыццяўляў нагляд за шасцідзесяццю з лішнім асобамі, і Мікалай Лянчыцкі, які кіраваў гаспадар-чай часткай. Гэта быў сын славутага некалі друкара Даніэ-ля з Ленчыцы, які якраз тут пры дапамозе свайго друку не так яшчэ даўно сеяў па Літве насенне гельвецкай навукі і арыянства. Які палымяны быў бацька пратэстант, гэтакім жа шчырым, аж да фанатызму заядлым католікам-езуітам стаў яго сын. Нясецкаму спатрэбілася некалькі лістоў па-перы, каб запісаць многія рысы характару гэтага незвы-чайнага чалавека. Можна знайсці там рысы высакарод-насці, узорнай маралі і адначасова рэшткі дзівацтваў праз-мернага піетызму. Прыпісвалі яму чараўнічыя здольнасці і прароцтвы, Але як можам мы гэта аспрэчыць? У тым, што ў шчырай веры, у любові і хрысціянскай пакорлівасці ёсць таямнічае насенне цуду, ніхто не сумняваецца, але ў наш разважлівы час цяжка паверыць у цуд.
У гэты ж час жылі ў Нясвіжы вядомыя езуіты: Казімір Ка-яловіч, брат славутага гісторыка Войцеха, аўтар дзвюх час-так «Рыторыкі», а таксама прамовы над магілай віцебскага
107
Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
ваяводы Уладзіслава Валовіча, біяграфіі Мікалая Лянчыцкага і многіх друкаваных пропаведзяў Андрэй Розенвальд, вядомы як аўтар некалькіх лірычных паэм, напісаных на латыні, і Бе-недыкт дэ Сакса Іспанец, заслужаны сярод езуітаў чалавек, аўтар асноў права і пачаткаў польскай граматыкі.
Недзе ў гэты час, як сведчаць езуіцкія хронікі, жыўу Няс-віжы езуіцкі місіянер з Францыі Францішак Рыкард, які ездзіў у Іспанію як апостал і дыпламат (ён насіў тытул пас-ла Польскай Рэчы Паспалітай у Персіі). Вярнуўшыся, Ры-кард заклікаў каталіпкіх святароў, асабліва езуітаў, каб яны наведваліся з місіяй у Персію. Пры гэтым ён запэўніваў, што тамашні шах іх гасцінна прыме. Ён паказаў нават указ шаха пра пастаялыя двары для прыезджых. Езуіты вельмі ганарыліся тым, што ў гэтым указе некалькі разоўупаміна-лася іх згуртаванне, адпаведныя словы з таго ўказа яны пе-рапісвалі залатымі літарамі. Ці напраўду Персія ў той час гэтак добра ставілася да хрысціянства, ці пабожны фран-цуз толькі выхваляўся - цяжка было тады паверыць. За-надта неспакойны час пачынаўся ў краіне, каб польскае духавенства магло шукаць небяспеку ў краях няверных. Лаўр пакутніцтва можна было лёгка знайсці і дома.
Набліжаліся сапраўды вельмі сумныя часіны. Уладзіслаў IV паміраў, узбунтаваная казаччына на чале з Хмяльніцкім, які ўзяў сабе ў дапамогу і татар, аб’явіла вайну Рэчы Паспа-літай. Гетманы Патоцкі і Камінскі і мноства знакамітай шляхты трапілі ў татарскую няволю, але мала хто спяшаў-ся на Украіну каб паставіць на месца мяцежнікаў, бо шлях-та ў Варшаве была занята то выбарамі, то рэлігійнымі спрэч-камі, то сваркамі магнатаў.
Польшчу і Літву ахапіла паніка. А выбранне ў такіх аб-ставінах Яна Казіміра каралём наводзіла на думку, што гэ-такім жа неспакойным будзе ўсё яго панаванне.
108
Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
§ 2. БЕДСТВЫIВАЕННЫЯ СПУСТАШЭННІ. ПАСТУПОВАЕ АДРАДЖЭННЕ ГОРАДА (1650- 1763)
♦ Смерць Уладзіслава IV. ♦ Казакі. ♦ Пачатак войнаў з Расіяй ♦ ♦ Колькі слоў пра матэматыка езуіта Освальда Кругера ♦
♦ Смерць Аляксандра Людвіка Радзівіла ♦____ ♦ Два напады расіян на Нясвіж ♦
♦ Прывілеі і статуты ўрада 1 паноў для развіцця горада ♦ ♦ Становішча горада. ♦ Напад шведаў, асада іўзяцце Нясвіжа ♦ ♦ Міхал Казімір Радзівіл, вялікі гетман літоўскі ♦
♦ Норавы часу. ♦ Рэлігійныя абрады ♦
♦ Творы, што выдаваліся мясцовым духавенствам ♦ ♦ Тэатр, слова аб Францішцы Уршулі Радзівіл з Вішнявецкіх ♦
♦ Становішча Нясвіжа ў час смерці князя Гетмана ♦
Калі Нясвіж пад апекай урада і сваіх паноў усё болей квітнеў і развіваўся, памнажаючы свае багацці, узносячы новыя пабудовы, павялічваючы сваё насельніцтва, і хутка мог ужо заняць не апошняе месца сярод іншых гарадоў Літвы, з Украіны пачаў даносіцца да гарадскіх муроў водга-лас панічнага страху. Жыхары Украіны, Валыні, Палесся, пакідаючы свае стэпы і лясы, уцякалі сюды, каб знайсці схоў у нашых абарончых крэпасцях, якіх не так і шмат было на літоўскай зямлі. Нясвіж даваў ім прытулак у сваіх мурах. Аляксандр Людвік Радзівіл, замакякога быў прыста-саваны пад абарону, гасцінна адчыняў вароты ўцекачам. Тыя, каго не ўдалося змясціць у замку, беглі далей. Быццам анёл смерці праляцеў па горадзе — так ён абязлюдзеў. Але на гэты раз страхі былі дарэмныя: непрыяцель не дайшоў так далёка. Нясвіж яшчэ гады чатыры быў у спакоі, толькі ў 1651 годзе пракаціўся тут мор, які забраў некалькі ахвяр.
Але з-за казакоў і выхваляння польскага пасла Вэсэля і іншых прычын абвастрыліся адносіны паміж Янам Казімі-109
Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
рам і маскоўскім царом Аляксеем Міхайлавічам. Чатыры ат-рады расійскіх войскуварваліся ў Літву. Януш Радзівіл, хоць і даў ім добры адпор у бітве пад Шкловам, не здолеў аднак, за-трымаць рассыпаных па краі чужых войск, якія, мінуўшы Мінск, пацягнуліся да Вільні. Нясвіжская цвярдыня замкну-лася, і ворагяе не змогузяць, але горад у 1654 годзеўпершы-ню стаў ахвярай спусташэнняў. Няўзброеныя гараджане паўцякалі, а тыя, хто мог узяць у рукі зброю, бег у замак, які, не здольны змясціць усіх, толькі знатнай шляхце адчыніў свае брамы. Перапалоханы вясковы люд бегугорад, каб сха-вацца ў езуіцкім касцёле, дзе пакінутыя тры святары¹ з вялі-кай цяжкасцю аказвалі сваю апошнюю паслугутакому мно-ствулюдзей, пакуль самі не былі забіты раз’юшанай салдат-нёй, У гэты ж 1654 год уладар Нясвіжа Аляксандр Людвік, падарожнічаючы па Італіі, развітаўся ў Балонні з жыццём.
Яну Казіміру які быўу Гродні, спатрэбіўся на выпрацоў-ку плана ваенных дзеянняў добры матэматык, дзеля чаго выклікалі з нясвіжскага калегіума рэктара Освальда Круге-ра, ён выдаў нямала кніг па матэматыцы. У Гродні ён і па-мёр у 1656 годзе².
¹ Вяховіч, Станішэўскі і Буткевіч.
² Паколькі нашы гісторыкі літаратуры нічога не ўпамінаюць пра Кругера, бо ён пісаў на латыні і не належаў да кампаніі мясцовых муд-рацоў, пададзім тут пра яго кароткую даведку: нарадзіўся ён у 1601 годзе ў Прусіі, уступіў у ордэн езуітаў у 1619 годзе, а ў 1622-м яго паслалі па навуку ў Рым, дзе ён вучыўся разам з Янам Гружэўскім, Андрэем Руда-мінам, Мікалаем Завішам і Мацеем Казімірам Сабескім. У 1639 годзе ат-рымаўу Вільні вучоную ступень доктара філасофіі і выкладаўтам матэ-матыку, філасофію і тэалогію. He займаў ніякіх высокіх езуіцкіх пасад, пакуль у 1653 годзе яму не прапанавалі пасля Анджэя Шчапкоўскага пасаду рэктара ў Нясвіжы. Напісаў і выдаў працы: 1. Матэматычныя за-дачы па оптыцы, геаметрыі, астраноміі, элементарнай сферы і кас-цельнай рахубе (Вільня, 1633); 2. Арыфметыка (1635); 3- Аб устаноўцы гармат (1635); 4. Рымскі каляндар (1637); 5-Астранамічная сотня (1639); 6. Выклад тэорыі зроку (1641); 7. Матэматычныя нататкі аб пункце і
110
Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
У 1659 годзе расіяне з новымі сіламі пайшлі на Літву. Трыццацітысячнае войска на чале з князем Трубецкім ру-шыла на Украіну, гэтакае ж войска развярнуў паміж Дняп-ром і Беразіной Радомскі, не малыя сілы пад камандаван-нем Далгарукага і Хаванскага ўварваліся ў Літву. Пасля па-ражэння ў ваколіцах Вільні пад Вэркамі гетмана польскага Гансеўскага атрады непрыяцеля смялей разышліся па Літве. Хаванскі напаў на абарончую крэпасць Ляхавічы, непадалёку ад Нясвіжа, адна частка яго войск пад кіраўніц-твам Шчэрбы, а другая на чале са Жміевым паспрабавалі ўзяць Нясвіж, які быў забяспечаны зброяй і служыў пры-тулкам навакольнай шляхце, сялянам, мяшчанам і духа-венству. Войску, якое ўсюды мела поспех, замак узяць не ўдалося, але не заслонены мурам і шанцам горад не мог даць ніякага адпору ворагу. Ён быў аддадзены на рабаван-не і ў гэтым, і ў наступным годзе. Начальства не здолела стрымаць раз’юшанай салдатні, было некалькі забітых, сярод якіх і стары Машынскі, фундатар і дабрачынец езуі-таў у Наваградку¹.
Нарэшце Чарнецкі і Сапега разбілі войскі, што асаджалі Ляхавічы, і вызвалілі Нясвіж, які, вытрымаўшы асаду, быў заліты крывёю, зрабіўся папялішчам. Гаспадар, заможней-шыя жыхары і езуіты пацярпелі мала: свае багацці яны здо-лелі схаваць, абараніць, Сціплая ж маёмасць бедных была разрабавана і спалена.
Пасля ваенных спусташэнняў на сейме 1661 года Міхал Казімір Радзівіл здолеў перш за ўсё вызваліць на гады чаты-ры свой горад ад падаткаў і салдацкіх пастояў, а таксама ад
¹ Di.: Растоўскі. Litvanicarum Soc. J. Historiarum provincialium pars prima.
цэнтры (1644); 8. Вылічэнне Велікодных свят (1646); 9- Аб колерах вя-сёлкі (1647); Ю. Трактат пра вакуум (1648); 11. Пра зрок (1652). Смерць заспела яго над працай «Аб практычнай устаноўцы гадзіннікаў». (Di.: Растоўскі.)
Ill
Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
каралеўскіх пошлін, а сабе здабыў гарантыі вяртання срод-каў, укладзеных на абарончыя ўмацаванні Нясвіжа¹. Праў-да, як відаць з пазнейшых папер, дзяржава многія гады не магла выплаціць доўг і, здаецца, ніколі яго не выплаціла, але само дамаганне аплаты за ўмацаванне ўласнага рода-вага гнязда не робіць гонару шаноўнаму мужу, якім быў Міхал Казімір Радзівіл, падканцлер і гетман літоўскі, гаспа-дар вялікіх уладанняў саноўнік высокага рангу, што абавя-заны бьгў падзяляць цяжкую долю краю, плёнам якога так шчодра карыстаўся. Бо гэта ж у тыя часы мінулася, як ні шкада, шляхетнае імкненне да ўсеагульнага дабра. За кроп-лю крыві, за нейкія цагліны, за кавалачакжалеза ці бронзы не саромеліся магнаты таргавацца з айчынай і грукацца да яе небагатай казны.
Як бы там ні было, Міхал Казімір не шкадаваў сваіх сіл для аднаўлення Нясвіжа. Апрача льгот для горада 20 сту-дзеня 1673 года ён выдаў універсал, у якім, каб заахвоціць людзей сяліцца ў Нясвіжы, гарантаваліся на аснове нямец-кага права новапасяленцам усялякія свабоды, у тым ліку свабода пакінуць у любы час горад. Усе гэтыя прывілеі, a таксама арганізацыя новых прадпрыемстваў змаглі ў ней-кай ступені палепшыць жыццё нясвіжцаў і аднавіць горад. У 1678 годзе Танэр Чэх, які разам з царскім пасланнікам князем Міхалам Чартарыйскім праязджаў праз Нясвіж, на-пісаў у сваім дарожным дзённіку², што бачьгў тут муры, якія акружалі горад, вялікі рынак, прыгожыя дамы і замак, ума-цаваны валамі ды равамі і забяспечаны гарматамі.