Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
Уладзіслаў Сыракомля
Памер: 205с.
Мінск 2002
Тое, што пераможца заўсёды лічыцца героем, а перамо-жаны злачынцам, яшчэ раз вельмі добра паказаў Кароль Радзівіл.
Радзівіл вымушаны быў прасіць аўдыенцыі ў караля, яко-га не любіў і не паважаў. Адзін французскі аўтар запісаўяго размову з каралём:
<— Тая самая рука, — казаў Радзівіл, — якая надзела на тваю галаву карону і якая аб’явіла мяне ворагам айчыны, 134
Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
сёння прывяла мяне сюды — спадзяюся, што ад гэтага буду мець прыхільнасць у Вашай каралеўскай мосці.
— Род твой, князь, — адказаў Станіслаў Аўгуст, — заўсё-ды быў верны каралям; цябе самога бачыў асвечаным для караля, майго папярэдніка, і такіх самых пачуццяўя чакаю ад цябе.
— Былы кароль мяне не прыціскаў, — прамовіў суха Радзівіл.
— Будучы раней раўнапраўнымі грамадзянамі, — казаў кароль, — мы былі прыяцелямі. Хачу, каб гэтая прыязнасць працягвалася.
— Мне хацелася б верыць у шчырасць гэтых слоў, — адказаў князь Кароль з уздыхам.
Кароль абняў яго. Пасля некалькіх хвілін маўчання Радзівіл выйшаў, не пацалаваўшы каралеўскай рукі>.
Сапраўды, гэтае паяднанне Радзівіла з дваром было толькі знешняе і нядоўгае. Хутка змяніліся абставіны: Ра-дамская канфедэрацыя ў наступным годзе была расфар-міравана, і Радзівіл вярнуўся ў спустошаны Нясвіж, каб хут-чэй арганізаваць тут мясцовую канфедэрацыю, блізкую па сваёй сутнасці да ўтворанай на Украіне Пулаўскімі Бар-скай канфедэрацыі, якая ўзнікла пад уплывам аўстрыйска-га двара і апостальскай сталіцы. Але Нясвіж занялі расіяне, войска Радзівіла было распушчана, яго прыхільнікі разбег-ліся. Князь Кароль на чале невялікай жменькі свайго войс-ка падаўся да Варшавы і, перайшоўшы неўзабаве аўстрый-скую мяжу, знайшоў схоўу Цешыне, дзе знаходзілася кіраў-ніцтва Барскай канфедэрацыі.
3 гісторыі вядомы лёс гэтай канфедэрацыі: выдатныя яе поспехі, спроба пасадзіць у турму караля, уцёкі кіраўніц-тва ў Цешын пад апеку Аўстрыі, дзе яму было пасля адмоў-лена ў прабыванні, і, нарэшце, здача яго ў рукі караля. Па-дзеі гэтыя папярэднічалі першаму падзелу Польшчы ў 1772 годзе.
135
Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
Няма падрабязных звестак пра гэтую паўторную эміг-рацыю Радзівіла. Вядома толькі, што ён быўу Вене, дзе меў аўдыенцыю ў двары, быў, здаецца, у Італіі, дзе здзіўляў усіх сваёй здольнасцю прыкладацца да келіха і добрым апеты-там, быў у Парыжы, дзе ў яго гонар адну брудную вулачку назвалі Радзівшаўскім пасажам. Але больш за ўсё ён пра-баўляўся ў Саксоніі і Баварыі. Якраз з яго прабываннем у гэтых краях звязаны адзін пацешны выпадак, пра які варта расказаць.
Баварскі кюрфюрст, ведаючы, што Радзівілы атрымалі ад імператара Карла V княскі тытул і гэтым ураўняны ў званні з нямецкімі князямі, намерыўся акружыць Кароля манаршай світай. Для гэтага палякам і ліцвінам з яго світы ён панадаваў званні камергераў і ім падобныя. Але для таго, каб атрымаць гэтыя званні, кожнаму з прэтэндэнтаў трэба было яшчэ даказаць сваё шляхецкае паходжанне, вывесці свой радавод праз многія стагоддзі як па бацькоўскай, так і па мацярынскай лініях. Зрабіць гэта было немагчыма: кан-федэраты толькі са зброяй у руках уцяклі за мяжу і, вядома ж, не мелі пры сабе ніякіх родавых архіваў і не маглі атры-маць з дому патрэбных папер. Але выйсце тут прапанаваў знаходлівы Радзівіл. Палякі пачалі даказваць сваё шляхец-кае паходжанне пры дапамозе папер, якія быццам бы пры-слалі ім з дому поштай. У сапраўднасці яны былі пад кіраў-ніцтвам Кароля падроблены спрытнымі прыдворнымі. Пры дапамозе геральдыкі выводзіўся кожны шляхецкі род з глы-бокай старажытнасці, яшчэ ад Ноевага каўчэга, даказвала-ся сваяцкасць з усімі славутасцямі свету. Выплывалі на свет божы дзіўныя юрыдычныя і геральдычныя дакументы, ру-капісныя хронікі. Баварскі двор прымаў за чыстую манету гэтыя «апокрыфы», што, кажуць, захоўваюцца ў тамашніх архівах альбо з пашанай вывешваюцца на шаўковых шну-рах і сведчаць аб тым, якія штукі выкідваў Радзівіл перад немцамі.
136
Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
Багацці Радзівіла забяспечвалі доўгі час як яго самога, так і бедных палякаў, якія знайшлі прытулак за мяжой. Але калі яны былі вычарпаны, калі з уладанняў, на якія быў на-кладзены секвестр, не маглі да яго прыходзіць прыбыткі, шляхта, што сядзела на яго землях, нягледзячы на плату, якую яна павінна была ўносіць у казну Рэчы Паспалітай, пасылала за мяжу збяднеламу каралю ўласны грош. Ці па-трабуе гэта каментарыя? Ці не яскрава малюе гэта характар літоўскай шляхты і характар Радзівіла, які бьгў для яе амаль богам?
Радзівілаўскія ўладанні сталіся аб’ектам ваенных спус-ташэнняў аж да 1776 года. «Вайна людзей не нараджае»,— казаў некалі Чарнецкі. Вайна, можна дадаць, гарадоў не ўзбагачае, палёў не ўрабляе і не дае краіне ўмоў для дабра-быту. Лісты і рапарты каменданта нясвіжскай крэпасці, якія захаваліся ў архіве, даюць карціну спусташэнняў гэтых мясцін ад 1773 да 1776 года. У 1773 годзе (год, калі якраз былі распушчаны езуіты, лёс якіх падзяліў і нясвіжскі кале-гіум) Нясвіж апынуўся ў руках расіян. У замку гасціў гене-рал Татлебен. «Нясвіжскі замак,— піша князю 27 мая Са-бескі,— пасля паведамлення няверных вашых слуг пра тое, што там павінны захоўвацца гарматы і розныя скарбы, ужо тры разы быўперакапаны...» У пісьме ад 12 лютага 1774 года ён паведамляе: «Скарбніца ў Нясвіжы пасля яе агляду нябож-чыкам Татлебенам была запячатана, цяпер, з прыбыццём праз колькі тыдняў на пастой новага легіёна пад кіраўніц-твам каменданта князя Фабулава, пячаць ужо сарвана, таму наўрад ці трэба сумнявацца, што ў скарбніцы што-небудзь засталося». Услед за вайсковымі рабаўнікамі было нямала і мясцовых шукальнікаў радзівілаўскіх каштоўнасцяў. Пра гэта 10 ліпеня 1774 года, калі ўжо мінуліся ваенныя тры-вогі, паведамляе князю той жа Сабескі: «Ключы ад скарбніц аддадзены пану Папінему, а самі скарбніцы апячатаны па-нам камісарам Раманоўскім, хоць у іх мала чаго засталося,
137
Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
таму што і па заканчэнні секвестра яшчэ многа было ра-баўнікоў і злодзеяў... Некалькі дзесяткаўжалезных гармат, прывезеных у старыя часы са Слуцка, яшчэ дасюль ляжаць у Нясвіжы на гаўптвахце...»
Пасля першага падзелу Польшчы і аб’яўлення амністыі барскім канфедэратам Кароль Радзівіл вярнуўся нарэшце на радзіму, дзе былі для яго страчаны толькі вялікія ўла-данні Невель і Себеж, якія разам з іншымі беларускімі зем-лямі адышлі да Расіі. Спустошаны і надоўга пакінуты Нясвіж ізноў вітаў яго ў сваіх мурах. Ізноў адбылося прымірэнне з каралём, прымірэнне няшчырае, бо дыктавалася толькі неабходнасцю. Але Радзівіл цяпер мала паказваўся ў два-ры, замкнуўся ў сваім уладанні, каб цараваць над шматлі-кай і магутнай шляхтай. Здаволіўшыся ўсякімі прыгодамі, ён бавіўся цяпер успамінамі пра іх, не скупячыся дамалёў-ваць гэтыя прыгоды яркімі фарбамі ўласнай фантазіі. 3 таго часу пра яго пачалі хадзіць шматлікія выдумкі і пацешныя анекдоты. У недаступных лясах Лахвы, Леніна, Налібак і дальніх слуцкіх і нясвіжскіх уладаннях не раз наладжвала-ся такое шумнае паляванне, што сваім размахам пераўзы-ходзіла ўсе ловы каралёў і феадальных князёў пра якія мы толькі чыталі ў кнігах. Ёсць звесткі, што за мілі і дзесяткі міль паміж спецыяльна выгараджаных платоў проста ў нясвіжскі парк гналі ўсялякую зверыну, так, як гоняць па вуліцы статакжывёлы. Дзе яшчэ можна знайсці такое свое-асаблівае паляванне? Альбо такую дзікую язду Радзівіла ў карэце, запрэжанай мядзведзямі? Але памыліўся б той, хто толькі па гэтых арыгінальных забавах Радзівіла меркаваў аб яго адукаванасці і схільнасцях, бо ёсць таксама факты, якія сведчаць, што ён ведаў патрэбы краю і рабіў шмат ка-рыснага. Ён давёў да ўзорнага парадку сваё войска, якое пазней падараваў Рэчы Паспалітай. Заснаваў у Нясвіжы кадэцкую школу, вельмі прэстыжную і важную для краю, школу, дзе вялося навучанне артылерыі, маляванню, mo-138
Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
вам, вайсковай і грамадзянскай архітэктуры. Апрача па-чатковых ведаў, якія магло атрымаць тут кожнае шляхец-кае дзіцё, за кошт князя выхоўвалася трыццаць вучняў. Адны выхаванцы гэтай школы выдатна вызначыліся по-тым у літоўскім войску, другія, як Сакалоўскі і Цыбульскі, даслужыліся ў расійскім войску да генералаў¹. Ушаноўва-ючы памяць сваёй маці, стваральніцы тэатра ў Нясвіжы, Радзівіл аднавіўяго і аздобіўу сваім гмаху ў горадзе, аргані-заваў балет, куды ўваходзіла сорак чалавек, упарадкаваў і забяспечыўновым абсталяваннем бацькоўскую друкарню, якая апрача некалькіх газетных лісткоў і брашур выдавала на польскай мове «Судовы працэс, альбо Спосаб вядзення судовай справы ў трыбуналах Вялікага княства Літоўска-га» (Нясвіж, 1781), прывёў у парадак персіярні, альбо фаб-рыкі вышываных золатам паясоў у Слуцку і Нясвіжы (абе-дзве, асабліва першая, славіліся да апошняга часу ва ўсёй Польшчы і Літве), заснаваў шкляныя гуты ў Налібаках і Урэччы, вырабы якіх яшчэ і цяпер дзе-нідзе можна ўбачыць і якія сталі каштоўнымі помнікамі мінулага, закладаў і ўпры-гожваў сады ў Нясвіжы, Белай і Міры, дзе ў аранжарэях куль-тывавалася многа субтрапічных раслін. йтае дзікае сэрца было ў сваёй аснове добрым, шляхетным і адгукалася на ўсё прыгожае, у гэтай дзівацкай галаве ўзнікалі часам зда-ровыя і канструктьгўныя думкі.
У часы Кароля Радзівіла Нясвіж і тутэйшая жыдоўская абшчына маглі ганарыцца тым, што ўзгадавалі вялікага ча-лавека. Быў гэта вядомы ў свеце Салімон Майман, аўтар многіх філасофскіх твораў на нямецкай мове, якія зрабілі яго імя славутым у Еўропе. Многа павучальнага ў мален-
¹ Звесткі пра кадэцкую школу ў Нясвіжы ўзяты з папер Амброжага Вэйлы (Athenaeum, 1845), але паколькі аўгар даводзіць, што ён пісаў па памяці і толькі праз некалькі дзесяткаў гадоў пасля смерці Кароля Ра-дзівіла, гэтыя факты правераны па іншых крыніцах.
139
Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
стве геніяльнага ізраільцяніна, які з убоства і цемнаты жыдоўства, сярод якога вырастаў, знайшоў дарогу да на-вукі. Аўтабіяграфія Маймана¹ — хвалюючы і павучальны прыклад таго, чаго можа дасягнуць прыродны талент, на-дзелены да таго ж цярплівасцю і працавітасцю. Нарадзіўся Майман у 1754 годзе. Бацька яго быў зацяты мудрэц-тал-мудзіст, які з усім бацькоўскім запалам навучаў сваёй муд-расці і сына. 3 цікавасцю сочым мы, як гэтае шасцігадовае жыдоўскае дзіця, цэлымі днямі не вылазячы з сінагогі, вар-туе кабалістычныя кнігі, як начамі пры смольнай лучыне, хаваючыся ад бацькі, вывучае астранамічны трактат праж-скага рабіна Давіда Ганса, былога таварыша па аглядных працах Ціха Брагэ, як выплятае з дубцоў нябесную сферу, як на адзінаццатым годзе жыцця прызнаны адзінаверцамі годным сану рабіна, прыгнечаны беднасцю, прысвячае сябе навучанню дзяцей, як, шыфруючы друкарскія нямец-кія сігнатуры на габрэйскіх кнігах, вывучае азы нямецкай мовы, якой пазней валодаў як першарадны пісьменнік, як у зімовыя маразы не адну мілю месіць снег, носячы кнігі па фізіцы, якімі яго забяспечваў суседні рабін, як, нарэшце, з такімі цяжкасцямі набытымі ведамі шчодра дзеліцца з зем-лякамі, якія слухаюць яго з недаверам і жахам, як маладога апантанага ерэтыка.