• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вандроўкі па маіх былых ваколіцах  Уладзіслаў Сыракомля

    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах

    Уладзіслаў Сыракомля

    Памер: 205с.
    Мінск 2002
    132.78 МБ
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    вярэдзіць іх успамінамі, прыгадваць, што калісьці былі мы шчаслівыя - тое шчасце, якдобра паказала пазнейшае жыц-цё, было адзінае ў нашай тагачаснай слепаце, у залішне лёг-кай веры, у залішне паэтычнай надзеі, у залішне маладым ка-ханні, у падмане. Люба ўспамінаць мінулыя гады, калі ў цэ-лым яны ўдачлівыя, але калі, агледзеўшы сваё мінулае, чала-век бачыць адны толькі бязвінныя, смешныя і нязбытныя мары, - для чаго ж аднаўляць іх у душы? Нехта скажа,- «Для навукі на будучае!» 0, добрая для мяне навука, ад якой ідзе нявер’е і магільны холад, здольны на ўсё астатняе жыццё смяртэльна замарозіць душу і адгарадзіць яе ад усіх пачуц-цяў. Але пакінем у спакоі асабістыя ўспаміны.
       Цяпер чарга наведаць Свержань, Стоўбцы, Койданаў. Тут я змагу паказаць вам некалькі святынь, апісаць некалькі гістарычных падзей. Па дарозе заглянем пад гасцінную стра-ху якога-небудзь невялічкага маёнтка, дзе будзем упэўнены ў ласкавым прыёме. А калі міжволі сыду на дарогу асабістых успамінаў то хай ласкавы чытач даруе за гэта. Нарэшце, ус-помніўшы, што абяцаў вам падаць тут і даследаванне пра наш люд, я мяркую апісаць воблік тутэйшых вёсак і люду.
    
    
        VII
    
      ♦   Дарога да Свержня. ♦ Палі. ♦ Звярок, што завецца суслік ♦
        ♦ Мястэчка Гавезна. ♦ Характарыстыка зямлі і людзей ♦ _________♦ Свержань. ♦ Яго спадчыннікі. ♦ Касцёл ♦
      ♦ Слова пра сплаў і гандаль збожжам па Нёмане да Круляўца ♦
    
                                   Высокія горы, ў абнове лясы, Любуюся вамі й былыя часы Свае ўспамінаю...
                                           Ян Каханоўскі. Фрашкі
       Робячы неверагодны зігзаг, кіруем з Нясвіжа ізноў на поўнач, ізноў да Нёмана. Едзем у кірунку да Мінска, і nep-
    
    
    153
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
    шай нашай перадышкай будзе прынёманскае мястэчка Свержань.
       Я не разгарну перад вашымі вачамі панарамы незвы-чайнай прыгажосці краявідаў - гэты бок Літвы небагаты на раскошныя карціны прыроды. Аднак вока падарожні-ка не стамляецца аднастайнасцю раўнін, узгоркаў і ля-соў, бо кожны пейзаж мае сваю сціплую, някідкую красу, якую, думаю, можна параўнаць хіба толькі з красою літоў-скай дзяўчыны. He знойдзеш у ёй ні залішне правільных контураў, ані той эфектнай стройнасці - убачыш толькі ў абліччы адкрытасць і мілую прастату, стрыманую ўсмешку на ім, нейкую ціхую гуллівасць і пяшчоту. Што ж такога, што яна не распальвае жаданняў, не растрывож-вае сэрца, а толькі разлівае гаючы бальзам для душы. Спа-чатку яна будзе проста падабацца, але потым да яе разга-рыцца сапраўднае каханне. Пакуль мы разбяромся ў сваіх пачуццях, яна ўжо завалодае нашымі сэрцамі. Такая Літва, такія і яе дочкі.
       Але не будзем развіваць далікатныя і небяспечныя па-раўнанні, бо воз ужо гатовы ў дарогу, частка якой у нас за плячыма.
       Тым жа самым прадмесцем Казімір, кудой мы ўехалі ў горад, выязджаем цяпер з Нясвіжа. Налева, на захад, ідзе дарога на Мір, направа, амаль строга ў паўночным напрам-ку, выбягае паштовы тракт на Свержань. Туды мы і кіруем.
       Мінаем сляды даўніх валоў горада і праз колькі часу, азір-нуушыся назад, ужо не бачым касцельных вежаў - іх за-сланілі сабой крайнія дамы пабудаванага ў нізіне горада. Зда-лёку ўзвышаецца над старым радзівілаўскім горадам толькі разбураны Свята-Міхальскі касцёл, пабудаваны на гары.
       Перад намі колькі вёрст сцелецца па раўніне прамая, абсаджаная высокімі бярозамі дарога. Абапал бачым бага-тую расліннасць: густыя шыракалістыя лясы, выдатная збажына ў полі — як-ніяк, Нясвіж з ваколіцамі належыць 154
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    яшчэ да Случчыны, якая славіцца сваімі ўраджаямі на раў-ніннай зямлі, вядомай сваімі чарназёмам і глінай.
       Аднак плён палёў бывае здабычай своеасаблівага непры-яцеля. йта малы, попельнага колеру з белымі крапінкамі звярок, што завецца суслік (Arctomis citellus), з роду пацу-коў — велічынёй з пацука; размнажаецца ён на палях у не-чуванай колькасці. Неўзабаве пачне спець збажына, і ча-роды суслікаў узброеных чатырма вострымі зубкамі, бу-дуць нападаць на каласы, падгрызаць іх і цягаць у свае глы-бокія вертыкальныя норы — назапашваць іх на зіму. На адным моргу жыве зернеядных шкоднікаў да дзесяткаў ся-мей, і кожная сям’я вельмі хутка размнажаецца, таму не дзіва, што часам яны спусташаюць цэлыя моргі, так што людзі вымушаны іх кідаць. Вывесці гэтых шкоднікаў зусім немагчыма, бо свае норы суслік капае так глыбока, што іх нельга дастаць плугам, а атруціць сябе ён таксама не даец-ца, бо для яго не знойдзеш лепшай прынады, чым зерне, якога яму ў полі колькі хочаш. Паколькі раскопваць гэтыя норы вельмі цяжка, па патрабаванню ўрада часам право-дзіцца ўсюды адначасовы водны наступ на сусліка. Гэты спосаб, дзякуючы вертыкальнасці нор суслікаў, вельмі эфектыўны: пакуль звярок з затопленага гнязда выплыве наверх, у нары ўжо будзе не адно вядро вады. Суслік у Расіі і ў іншых краінах вельмі распаўсюджаны, на Літве ён вядо-мы толькі ў ваколіцах Нясвіжа. Паводле падання, нехта з Радзівілаў (Сіротка ці Кароль), упадабаўшы за мяжой гэта-га гожага звярка, прывёз пару суслікаў у Нясвіж. Уцёкшы з замка, яны пачалі размнажацца ў навакольных палях, і праз нейкі час іх стала там, як зорак на небе. Сёння за некалькі міль адсюль ужо можна сустрэць калоніі суслікаў, але га-лоўная іх сталіца — гэта прылеглыя да Нясвіжа палі.
       Праз шэсць вёрст краявід мяняецца: адкрытыя дагэтуль палі ўступаюць месца лясам, якія некалькі вёрст цягнуцца злева,— сярод іх на тракце на радасць падарожнікам суст-
    
    155
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
    ракаюцца дзве ці тры непрыглядныя карчмы. У гэтых драў-ляных, цёмных і брудных прытулках можна дапытацца толькі трох прадметаў: гарэлкі, гарэлкі і гарэлкі, Авёс і сена для коней адносяцца тут да прадметаў раскошы, пра ежу для падарожных, пра асобны пакойчык для начлегу і пы-тацца не трэба.
       Яшчэ праз чатырнаццаць вёрст сярод урадлівых раўнін-ных палёў ляжыць мястэчка Гавезна з прыгожай мурава-най царквою, з прасторнай драўлянай карчмой, з панскім маёнткам непадалёку і з некалькімі падуладнымі яму вёс-камі. йта адна са старэйшых тут асад. У 1588 годзе Міка-лай Крыштоф Радзівіл набыў яе ў слуцкага князя Яна Алель-кавіча, а ў 1590-м - перадаў з усімі сваімі навакольнымі вёскамі кляштару нясвіжскіх бенедыкцінак, якія тут засна-валі раскошную уніяцкую царкву. Помняцца яе старыя непабеленыя гатычныя муры.
       Вельмі шкада, што сёння, белячы царкву і аздабляючы яе блішчастымі купаламі, сціраюць і характэрныя асаблі-васці далёкага мінулага.
       За Гавезнай яшчэ колькі вёрст раўнінных урадлівых па-лёў, але потым, недзе вёрст за дваццаць ад Нясвіжа, харак-тар ландшафту мяняецца: раўніна пачынае горбіцца ўзгор-камі, чарназём і гліністая глеба паступова ўступаюць мес-ца пясчаным глебам. 3 левага боку некалькі вабных для вока сядзіб, з якімі звязана ў нас многа асабістых хвалюючых успамінаў, але яны наўрад ці зацікавяць абыякавага чыта-ча. Цяпер перад намі ўжо краявід, характэрны для наднё-манскіх ваколіц. Пяць вёрст ад Свержня такія невыносныя для падарожніка, што ён звычайна зварочвае з паштовага гасцінца, хораша аздобленага шнурам стройных рослых бяроз, і едзе наўзбоч, дзе хоць пяскі і не меншыя, але не столькі прыкрых выбоін.
       Уся гэтая мясцовасць, за выключэннем Гавезны, нягле-дзячы на ўрадлівасць глебы, была надзвычай позна заселе-156
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    на. Да XVI стагоддзя тут былі толькі дробныя ўладанні шлях-ты,якія набываўі далучаўда сваіх уладанняў Мікалай Крыш-тоф Радзівіл. I амаль усе тутэйшыя двары і вёскі ўзніклі не раней азначанага часу, а назвы іх паходзяць ад прозвішчаў іх уладальнікаў. Вось некаторыя двары і вёскі, пачынаючы ад Нясвіжа: фальварак Ферберкаў які атрымаў назву ад Кас-пара Фальберга (перайшоўда Радзівілаўу 1675 годзе), Грэш-наўшчына — ад Андрэя Грэшнага (была набыта ў 1565 го-дзе), вёска Ахрамовічы каля Гавезны, яе Мікалай Крыштоф набыўу Абрама Мікітавіча Ахрамовіча і г. д. Добра, што такім чынам захаваліся прозвішчы шляхты, якая першапачаткова валодала тымі землямі, але ўсё ж шкада, што сцерліся даў-нейшыя назвы гэтых мясцін — якіх-небудзь Акопішчаў Га-радзішчаў Замчышчаў і іншых падобных помнікаў стара-жытнай славяншчыны, калі, вядома, яны некалі былі.
       Па вёсках на гэтай дарозе, па знешнім выглядзе сустрэч-ных сялян можна меркаваць, як адрозніваюцца туг умовы жыцця ад тых, што мы бачылі болей чым за тры мілі адсюль. Селянін пад Нясвіжам, як і на ўсёй Случчыне, заможны, вы-ключна аддадзены працы на сваёй урадлівай зямлі, ён дама-сед, які далей царквы і гандлёвага мястэчка нідзе не бываў a таму ў сваім адзенні захаваў нешта спрадвечнае. Ён носіць доўгія, старанна прычасаныя валасы, высокую шапку з аў-чыны, адвечнага крою світу, шырокі рэмень. Сялянка ходзіць у каптуры і гарсэце, у такіх самых, якія насілі яшчэ яе пра-бабкі. Гэта шаноўны клас хлебаробаў такі, якім мы і ўяўляем яго ў сваіх ідэалах. Селянін жа ваколіц Нёмана, гаспадар менш урадлівай нівы, вымушаны зімой зарабляць у мястэчку пры дапамозе сякеры, а летам хадзіць на плытах ці віцінах, - боль-шы касмапаліт, ён з меншай пашанай захоўвае каштоўныя мясцовыя паданні, ён бяднейшы, спрытнейшы і менш ш-поціцца пра сваю маёмасць. Замест старасвецкай сярмягі, высокай шапкі з аўчыны і ліповых лапцей з шырокімі рамя-нямі, якія з такой элегантнасцю абвязваюць нагу селяніна
    
    157
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
    са Случчыны, тут убачыш у мужчын і жанчын якуюсь эман-сіпаваную капоту у жанчын яшчэ нешта падобнае на чэп-чык паняў-мяшчанак, а ў мужчын пашытую на нямецкі лад шапку альбо капялюш і святочныя боты, хоць тутэйшыя сяляне ўвогуле не так любяць ахайнасць і чысціню ў адзен-ні, як іх браты з хлебадайных мясцін. Больш цесныя сувязі з жыдамі прывучылі іх да гульні і келіха, а зносіны з класам гандляроў вызвалілі іх у нейкай меры ад здаровых у сваёй аснове маральных нормаў. У сялянскіх песнях, казках і гу-тарках можна ўбачыць і нейкі знешні ўплыў. Але які канк-рэтна? I якой дарогай ён прыходзіць сюды? Цяжка растлу-мачыць, чаму любоў селяніна да сваёй бацькаўшчыны мала дапамагае зберагаць і шанаваць уласныя традыцыі. Зрэш-ты, і адны, і другія — і сяляне з-пад Слуцка, і сяляне з Прыня-моння — размаўляюць на беларускай гаворцы, вызнаюць грэка-расійскую альбо каталіцкую веру, прычым веданне сваёй веры абмяжоўваецца толькі тым, што яны ўмеюць памаліцца, прыродная ж славянская пачцівасць сцеражэ іх сумленне, здаровы сялянскі розум замяняе навуку.