• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вандроўкі па маіх былых ваколіцах  Уладзіслаў Сыракомля

    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах

    Уладзіслаў Сыракомля

    Памер: 205с.
    Мінск 2002
    132.78 МБ
    
    183
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
    якіясьці прыхадні, а ён — тутэйшы жыхар і гаспадар ту-тэйшай зямлі.
       Але вернемся да прадмета гаворкі — намалюем вёскі з натуры і пададзім тут толькі яе характэрныя рысы.
       Двор з прычыны таго, што ўзнік перш, чым падлеглая яму вёска, выбраў для сябе прыгажэйшы пагорак, урадлі-вейшае і раўнейшае поле, больш рыбнае возера, словам, усё лепшае. Але не буду апісваць панскія двары, бо выгляд іх залежыць ад мясцовасці, ад патрэб, густу і заможнасці іх уладальнікаў вызначаюцца яны вялікай разнастайнасцю, таму немагчыма падаць тут іх тыповую карціну. Вёскі ж, наадварот, самой толькі мясцовасцю розняцца адна ад другой, а так усе яны падобныя паміж сабой, як сёстры, — паходжаннем, патрэбамі, звычаямі і доляй сваіх жыхароў.
       Месцяцца яны звычайна непадалёку ад рэчкі, каля лугу па адзін бок і каля поля — па другі. Перасякае яе вуліца — з хатамі на адным баку і з хлявамі на другім. Часам касцёл, царква і абавязкова карчма ўзвышаюцца пасярэдзіне ці ў канцы сяла. Па абодвух яго канцах стаяць вароты, якія боль-шую палавіну года не замыкаюцца. Пры варотах — крыж, часам бяроза ці груша альбо пафарбаваны ў белыя і чор-ныя палосы слуп з надпісам назвы вёскі і колькасці хат, воддаль — мясцовыя могілкі з простымі заімшэлымі кры-жамі. Гэта — агульны выгляд літоўскай вёскі, характэрны як для маіх былых ваколіц, так і для іншых ваколіц краю.
       Прыгледзімся бліжэй да асобнай хаты з яе прадметамі. Перад нашымі вачамі выразна ўстае яе вобраз, але слабае пяро не здолее некалькімі хай і трапнымі штрыхамі яе апісаць. Вось доўгая і вузкая, павернутая бокам да вуліцы, з чатырма дробнымі вокнамі пабудова. Сцены яе зрубле-ны з акруглых яловых ці сасновых бярвенняў. Накрыта яна саламянай страхой, якая найчасцей пашарпана і цві-це зялёным мохам. Над ёю выдзеўбаны пень дрэва вы-конвае функцыю коміна. У сярэдзіне пабудовы відаць вуз-184
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    кія адзінарныя дзверы з драўлянай закруткай, перад імі ляжыць калода ці камень - своеасаблівы ганак. Акружае яе абкладзеная дрэвам і засыпаная зямлёй прызба, на якой вечарамі ці ў свята любіць селянін пасядзець, пагаманіць у коле сям’і ці суседзяў. Насупраць — невялікі маляўнічы свіронак, які называецца ў некаторых мясцовасцях клец-цю. Далей — паветка з саламянай страхой. Там захоўва-юцца сохі, бароны, калёсы і іншыя гаспадарчыя прыла-ды. Невялікая стайня, ці абора, дапаўняе вясковы падво-рак, агароджаны жардзяным плотам, упрыгожаны часам садком, дзе расце старая расахатая груша, стаіць адзін-другі вулей пчол, расце на градах шыракалісты тытунь, жаўцее высокі сланечнік, зелянее вясельная рута, паса-джаная дзявочымі рукамі, ці раскаіпуецца гожы куст та-ямнічай, у народных песнях апетай каліны. На другім баку вуліцы — гумно са збожжам, шчуплае, як той кавалак хле-ба, што спажывае наш селянін, а перад ім — высокі дра-бінчасты пярэплат, дзе пад восень убачыш, як на выставе, увесь плён сялянскай нівы, альбо студня з доўгім харак-тэрным жураўлём ці гняздо бацяна, таямнічага апекуна шчаслівай, выбранай ім хаты, уцеха гаспадара, прадмет ушанавання і зайздрасці суседзяў.
       Мы апісалі знешні выгляд хаты, цяпер увойдзем у яе сярэдзіну. Там цёмна, часта дымна і вільготна. Галоўная рэч і аздоба хаты — вялікая печ каля парога, на якой удні марознай зімы грэюцца старыя і дзеці. Паўз сцены — шырокія і тоўстыя лавы з дубовых і сасновых дошак. Пе-рад лавай — доўгі і вузкі стол. Месца ў хаце, дзе яны сы-ходзяцца з двух бакоў за сталом, называецца покуць — ганаровае месца, дзе садзіцца толькі гаспадар — галава сям’і — ці запрошаны ў нядзелю добры госць. У іншым кутку хаты стаяць малыя жорны, якімі мелюць збожжа. Болыігую палавіну года яны глухія, толькі ўвосень стука-юць на досвітку і вечарамі. Вось унутраны выгляд хаты
    
    185
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
    селяніна, карціна, якую, не жадаючы паэтызаваць, мы па-казваем ва ўсёй сваёй праўдзівасці.
       У такіх вось хатах нараджаюцца, жывуць і паміраюць людзі нашых вёсак. Прасочым жа збольшага іх жыццё ад калыскі да магілы. Пачнём словамі Святога Пісьма: жан-чына крычыць ад болю пры родах, але потым цешыцца, што нарадзіўся чалавек. Боль, радасць і пэўная ўрачыс-тасць суправаджаюць прыход чалавека на свет. Але па-колькі прыгорблены працаю селянін хоча сабе мець пад-пору ў старасці і памочніка ў гаспадарцы, ён заўсёды бо-лей радуецца нараджэнню сына, чым дачкі. Вось якія сло-вы ўкладае ў вусны бацькі народная песня, якая спяваец-ца пры нараджэнні дзіцяці: «Калі ў мяне сын народзіцца, я здабуду для гасцей вішнёвага соку, калі дачка, вадой іх прыму, калі сын, збудую высокія гмахі, калі дачка — і ша-лаша не пастаўлю».
       Над дзіцячай калыскай будучага хлебароба не вельмі затрымліваецца маці, занятая працай дома ці ў полі. Яе абавязак — толькі накарміць малое, а забаўляць яго, суця-шаць, калі плача, закалыхваць, каб спала, — гэта задача старэйшага брата ці сястрычкі. Саламяная калыска дзіцяці так зроблена, каб маці змагла лёгка ўскінуць яе на плечы і панесці ў поле, дзе працуе, а калі дзіця ў гэтай калысцы, пастаўленай у цень жытняга снапа, плача ад сквару ці го-ладу, малы апякун ці апякунка спявае яму песню пра Kai-Ka, які прынясе малому шаўковы пасак ці смачны піра-жок, пра курак, якія радзяцца, чым бы яго пачаставаць. Вядома, гэтыя каціныя ды курыныя абяцанкі ніколі не выконваюцца, а калі б і выканаліся, не вельмі прыдаліся б дзіцяці, але манатонны спеў закалыхвае яго да сну.
       Так, сплючы і плачучы, правядзе малое першы год свайго падарожжа па зямлі. Калі скончыцца гэты год, маці адлучыць яго ад грудзей, і яно пачне ўжо карміцца няхітрай сялян-скай стравай. А ў хаце бывае ўсякае: часам, як кажа прымаўка, 186
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    з квасам, а парою з вадою, а найчасцей сем посных пятніц на тыдні. Праўда, як кажа іншая прымаўка, густая каша не адганяе дзяцей, якія ад вадзяністай уцякаюць. Але ж не так лёгка знайсці патрэбную страву для дзіцяці. А калі яму не ўсмак цвёрды хлеб з жытняй мукі і мякіны альбо калі пакута прымушае плакаць і клікаць матулю, то ўжо для суцяшэння не абяцаюць яму залатога паска, які прыносіць кот, але про-ста страшаць плакуна воўкам, што прыходзіць з лесу хапаць крыклівых дзяцей, то дзедам-жабраком, што забярэ яго ў торбу, то панам, што будзе яго біць. Воўк, дзед і пан — гэта страшныя прывіды, якія, лётаючы над калыскай селяніна, дапамагаюць дзіцяці заснуць. I пазнейшы век не хутка вы-б’е з яго галавы гэтыя пострахі. Паглядзіце, як кідаецца ўця-каць адзетая ў брудныя кашулькі грамадка дзяцей, калі пака-жацца на вуліцы вёскі пан ці жабрак, як хаваецца яна ў ха-тах, зачыняючы вокны, альбо шукае ратунку ў блізкіх ка-ноплях. Рэдка калі прынадзіш ты дзяцей кавалкам цукру ці хлебам, і рэдка хто з нас мае ахвоту выбіваць з сялянскай галавы гэтыя страхі.
       Перыяд дзяцінства і першай маладосці селяніна або сялянкі можна апісаць некалькімі словамі. Да гадоў дзе-сяці бегае ён самапасам у адной кашулі і босы. Летам, калі старэйшыя ідуць на работу, ён застаецца разам з ра-веснікамі ў вёсцы, гуляе з імі, дратуе суседскія агароды, латошыць садавіну альбо забаўляецца ў пяску ці ў гразі. Калі мінае дзесяць гадоўжыцця, a то і раней, ён адзяе ша-ту сталасці — суконную сярмягу і лапці з ліповай кары. Ён памагае ўжо мацеры гадаваць малое дзіця, бацьку — пасвіць раніцай валы, ганяе на начлег коні, потым — ідзе грэбці сена, бо ўжо з дванаццаці гадоў лічыцца як рабо-чая душа і значыцца ў інвентары. У больш маладзейшым веку, чым колішні рымлянін, атрымлівае селянін сваё пра-ва грамадзянства, якое выражаецца тут адбываннем летніх талок, што ў некаторых мясцовасцях называюць
    
    187
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
    гвалтамі. Там праходзіць яго перыяд фарміравання сэрца і ведаў. Маральнае і духоўнае навучанне абмяжоўваецца для яго засваеннем штодзённай малітвы, мясцовых пе-сень і казак. Жыццёвую практыку бярэ ён з уласных на-зіранняў, з вопыту старэйшых і з прымавак, у якіх, як ка-жуць вучоныя, ёсць нямала народнай мудрасці, адчуван-ня і вераванняў люду, але з якіх не ўсё можна ўзяць за правіла пачціваму чалавеку. Бо ў прымаўках люду, як і ў яго хлебе, ёсць і здаровае зерне, і мякіна, a то і атрута. He бачачы гэтага, ён спажывае і тое, і другое без разбору. Таму не трэба дзівіцца падуладнасці яго цела і духу. Назавём некалькі прымавак сумнеўнай маральнасці, якія не забы-вае люд: «I Бога хвалі, і чорта не гняві», «Будзе шчасце — і розум знойдзецца», «На крывое палена патрэбен крывы клін», «На табе, нябожа, што мне нягожа», «Доўг круціць, a голад крадзе», «Бліжэй да цела кашуля, чым каптан», «Не га-нячы — не купіць, не хвалячы — не прадаць», «Дурны дае, а мудры бярэ», «Дрэнны той крук, што выпускае здабычу з рук», «Ліслівае цяля дзве маткі ссе, а гордае — ніводнай», «Дзе цяжка пераскочыць, можна падлезці» і г. д.
       Побач са здаровай маральнасцю, што знаходзім у на-родных прымаўках, недасведчанае дзіця, мабыць, слуха-ючы, верыць гэтым і падобным максімам жыцця. Шкада, што няма каму растлумачыць маладому пакаленню не-бяспечнае насенне двурушніцтва і фальшу, эгаізму, кра-дзяжу, ашуканства, нізкага падхалімства, што хаваюцца ў прыведзеных вышэй прымаўках. Але папытаемся, хто па-вінен гэтым заняцца? На жаль, калі і з’явіцца ў вёсцы нейкім цудам настаўнік для дзяцей, то звычайна гэта бу-дзе, якхутка выявіцца, толькі п’яніца і злодзей. Бо каб быў іншым, то знайшоў бы занятак больш карысны для сябе, чым вясковы бакалаўр.
       3 пятнаццаці ці васемнаццаці гадоў пачынаецца ў ма-ладога чалавека перыяд сталасці — плечы яго ўзмацнелі, 188
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    рукі прывыклі да плуга, касы і сякеры, у грудзях пачалі віра-ваць маладыя пачуцці. Ён спявае ўжо тужлівую песню: «Па-лавіна лет мінае, я шчасця не маю... Хаджу, блуджу, хаджу, блуджу, як то слонца ў крузе. Куды пайду чы што раблю, усё сэрца ў тузе». I ў сэрцы русакосай дачкі сяла нараджаецца нейкі невыразны сум, у галаву прыходзяць хвалюючыя думкі, ёй хочацца ўпрыгожыць шыю шклянымі пацеркамі, галоўку — кветкай ці чырвонай калінай, паглядзецца ў ва-дзе, ці да твару яе строі, ці гожая яна сабой.
       I наступае ддя маладых сэрцаў пара кахання. Усё мае цяпер для іх асаблівае значэнне: і сумесная праца ў полі, і нядзельныя паходы ў царкву ва ўсёй красе іх убогіх стро-яў, і танец у карчме альбо ў панскім двары на дажынках, і гулянкі на гаманлівых зімовых вечарынках, узаемныя па-дражніванні, песні, жартоўныя кпіны. Вось як, напрыклад, спяваюць хлопцы: «Колькі ў рэшаце вады ест, столькі ў дзевачак праўды ест». А дзяўчаты — ім у адказ: «Эй, разгу-ляўся Юр’еў конь, разбіў камень капытом. Як у тым Ka-Mem зерне ест, так у хлопцаў праўда ест»¹.