Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
Уладзіслаў Сыракомля
Памер: 205с.
Мінск 2002
У гэтым касцёле гатычнага стылю, з дзвюма вежыцамі спераду і велічнай ратондай збоку ёсць некалькі абразоў, якія маюць адзнакі самага высокага пэндзля за выключэн-нем партрэта святога Казіміра ў вялікім алтары. Прапа-веднікі, святы Антоні і Юльян Біскуп, які дае міласціну ўбо-гаму — выявы, як відаць, мясцовага выканання, у іх прагляд-ваецца рука Юзафа Гескага, мастака XVIII стагоддзя, якога ўжо ўпаміналі, гаворачы пра дамініканскі касцёл у Нясвіжы. Можна ўбачыць тут яшчэ ў бакавым алтары абраз, на якім паказана бойка святога Міхаіла Архангела з д’яблам. йты абраз выкананы Смуглевічам і падараваны стоўбцаўскаму касцёлу Чартарыйскімі, пазнейшымі ўладальнікамі гэтых земляў. Варты ўвагі даўнейшы партрэт фундатара, выкана-ны на ўвесь рост і вывешаны ў рызніцы, і чатыры вялізныя статуі святых у прэсвітэрыі і чатыры меншыя ў двух бака-вых алтарах. У першых кідаецца ў вочы пэўная афектацыя ў кампазіцыі фігур, затое другія, святыя жаночыя постаці, — поўныя высакародства і мілай красы. Гіпсавы арнамент ва ўсім касцёле вельмі прыгожы. Велічная і гожая выйшла гэ-тая святыня з рук фундатара. Аляпаватыя статуі святых апо-сталаў Пятра і Паўла ў бакавой капліцы, абы-як намалява-ныя працэсуальныя харугвы і тоўсты слой пылу на сценах і скляпеннях касцёла — гэта ўжо «аздобы» пазнейшага часу. Трохпавярховы сціплы кляштар, пасля таго якяго пакінулі ў
¹ Нясецкі, гаворачы пра Аляксандра Служку, два разы памыляецца: першы раз - што ён заснаваў у Кавалеўшчыне касцёл, якога там ніколі не было (толькі на могілках малая капліца святой Магдалены), другая па-мылка — што ён быццам спачывае ў тым жа касцёле, у той час, калі ён пахаваны ў стоўбцаўскім касцёле, дзе мы самі бачылі яго прах (Бабро-віч.Т. VIII. С. 414).
164
Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
1830 годзе дамініканцы, быў перароблены на свецкую пля-банію, не меў здаецца, ні бібліятэкі (нельга ж лічыць ёю некалькі дзесяткаў кніг, якія там знаходзяцца), ні якога-не-будзь іншага помніка старажытнасці, апрача партрэта фун-датара і старой выявы Хрыста з выразам боскасці і пакуты. Зрэшты, добрыя айцы жылі тут больш за дзвесце гадоў, не пакінуўшы пасля сябе ніводнай адметнай памяткі.
Апрача каталіцкага касцёла ў Стоўбцах ёсць яшчэ му-раваная руская царква, заснаваная Чартарыйскімі, пасля якіх яна адышла ва ўласнасць манарха. Славяцца тут лёхі і крамы з напоямі, гэта як бы другі падземны горад, як рым-скія катакомбы. йтыя лёхі і крамы — добры напамінак аб іншых, весялейшых часах. Пара такіх крамаў, якія нале-жаць заможнейшым купцам, да гэтага часу працвітае.
Стоўбцы налічваюць амаль дзве тысячы душ жыхароў Сме-ла можна сказаць, што палова іх летам адпраўляецца ў Круля-вец: жыды як купцы і іх рознай ступені і наймення камісіяне-ры, мяшчане як рулявыя і сплаўшчыкі. Летам пануе туг ціша і пустэча, восенню ж і зімою — рух і гал ас, характэрны для збож-жавай прыстані, дзе амаль цалкам гаспадараць дзеці Ізраіля.
IX
КОЙДАНАЎ
УРЫВАКЗДЗЁННІКА
♦ Выезд з маіх былых ваколіц. ♦ Начлег у Койданаве ♦ ♦ Слова пра гэтую мясціну: яе старажытнасць, напады татар, касцёлы, успамін добрага святара ♦
♦ Сабор гельвецкага веравызнання ў Койданаве і дамавіны
Радзівілаў у ім ♦
У кожным кутку чалавека туга сустракае, А сэрца дарэмна свайго суцяшэння чакае.
Каханоўскі. Трэны
У душэўных пакутах ёсць нешта святое: разарванае імі сэрца — нібы святыня ў час страшнай Ахвяры, калі ў яе нельга пускаць непасвячоных. Пакідаючы мае былыя ва-коліцы, хачу толькі трошкі сказаць пра тыя прычыны, што змусілі мяне да гэтага.
Пад маёй зацішнай страхою жыло сямейнае шчасце. Усё, здаецца, было гэтак добра сярод дзятвы, у згодзе з Бо-гам, з прыродай, у сяброўстве з кнігай, пакуль самым ба-лючым чынам не кранула мяне боская рука.
Магіла на стоўбцаўскіх могілках забрала ў мяне двое дзя-цей — маю надзею на будучыню. Хто не быў бацькам, хто не любіў хто ніколі не марыў не зразумее майго болю, не зразу-мее стану душы, ахопленай роспачлівым адчаем, маіх пакут. Жадаючы зменшыць боль развагамі, працай, малітвай, яднан-нем з прыродай, я адчуваў што думкі ўвесь час бяруць адзін толькі кірунак, а кожны кугудоме, кожны прадмету акне, кож-ная сцежка ў агародзе сталі для мяне сведкамі былога шчасця, якія выклікаюць успаміны: то хвіліны, калі схіляўся над хво-рыміўложку, то іх скананне, то карціну пахавання тых, за каго аддаў бы жыццё. Я не змог знайсці такіх сіл, такога гераізму, каб заставацца ў гэтых мясцінах, сярод гэтых успамінаў таму кінуўшы жменю пяску на апошнюю труну вырашьгў як са-праўдны вандроўнік, выправіцца куды вочы глядзяць.
17 верасня 1852 года, развітаўшыся з добрымі прыяцелямі і глянуўшы затуманенымі ад слёз вачамі на дом, які перастаў ужо быць маім домам, і на такія любыя сэрцу ваколіцы, ру-шылі мы ў дарогу на Мінск, каб ехаць да Вільні. Праз мілю ад Залучы завіталі ў бацькоўскі дом — новыя слёзы, новыя раз-вітанні. Змяркалася, калі мы выязджалі,— нас не пускалі, прасілі пераначаваць, але нам якхутчэйтрэба бьшо... ехаць без мэты, як найхутчэй і як найдалей уцячы адсюль і глынуць халодна-га гаючага паветра, аблегчыць душэўны боль.
167
Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
Лесам, паўз бераг ракі Сулы, якая непадалёку ад майго былога дома ўпадае ў Нёман, потым, пераехаўшы гэтую раку каля яе вытокаў у вёсцы Засулле, вялікай палявой раўнінай ехалі мы міль пяць сярод чароўнай ночы. За намі быў мой дом, налева — мястэчка Свержань і Стоўбцы, адсюль ішоў паштовы гасцінец да Мінска і бясконцыя лясы, што цягну-ліся ад вусця Нёмана. Мы едзем прасёлачнай шырокай да-рогай да Койданава. Перад намі мільгаюць сядзібы, вёскі, засценкі, крыжы пры дарозе; там водны млынок між маляў-нічых пагоркаў каля рэчкі, там велічны маёнтак над вялікім возерам. Але не ўсё можна было разгледзець, бо зямля хава-лася ў змроку. Праўда, поўнік, які добра свяціў з начнога неба, дазваляў усё ж шмат чаго ўбачыць, мы дзівіліся зямному ха-раству, маліліся вялікаму Творцу сусвету.
Пасля пяцігадзіннай хуткай язды мы спыніліся ў былым радзівілаўскім, а цяпер казённым мястэчку Койданаве, дзе дах жыдоўскай карчмы прытуліў нас на начлег. Хацелася адпа-чыць душой і целам пасля цяжкай дарогі, але тут праз тонкую сцяну перагародкі даносіўся звон шклянак і гучны голас ней-кага чыноўніка земскага суда, што расказваў пра свае герой-скія ўчынкі ў тутэйшым следстве.
Назаўтра, пакуль папасвіліся коні, я агледзеў мястэчка Койданаў. Яно старое як свет, а лепш сказаць, як Кітай, і, як Кітай, чужое ўсякаму прагрэсу - якое было спрадвеку не-прыгляднае, такое і цяпер засталося. У Стрыйкоўскага мож-на прачытаць, што пад Койданавам вялікі князь жмудскі Скірмунт у 1241 годзе даў адпор татарам на чале з Балакла-ем, а Міндоўг дабіўся перамогі над гэтымі ж татарамі і над рускімі князямі Даніэлем і Васількам¹.
¹ Так піша Стрыйкоўскі. Карамзін жа (выданне 1842. Т. IV. С. 53) сцвяр-джае, што, наадварот, Міндоўг быў пераможаны, але не падае пісьмо-вых звестак, на якія пры гэтым абапіраецца. «Даніэль цешыўся ўжо дум-кай аб сваёй поўнай незалежнасці, калі незлічоныя войскі манголаў, якія вёў жорсткі Бурандай, наступнік слабога Курамсы, апынуліся на 168
Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
У1442 годзе Казімір Ягелончык яшчэ перад уступленнем на польскі трон, толькі што пастаўлены намеснікам свайго брата ў Літве, перадаў Койданаў разам з некалькімі іншымі гарадамі Міхалу, сынуЖыгімонта Кейстутавіча. Потым Кой-данаў стаў уласнасцю Кароны: Жыгімонт Аўгуст у 1551 го-дзе аддаў Койданаў з замкам як спадчыну брату сваёй лю-бай жонкі Барбары Мікалаю Радзівілу Рудому, у родзе якога па біржанскай лініі заставаўся аж да знікнення гэтай лініі, пасля чаго перайшоў да дому князёў Радзівілаў нясвіжскіх.
Апрача сваёй старажытнасці, Койданаў нічым больш не вызначаецца. Ён налічвае дзве ці тры сотні сасновых дамкоў, больш паловы якіх складаюць занадта знаёмыя жыдоўскія корчмы і двары.
Насельніцтва горада налічвае 1550 душ абодвух полаў¹. Апрача жыдоў і хрысціян тут жывуць на выдзеленых зем-лях і татары. Жыгімонт III у 1588 годзе прызначыў гораду два кірмашы, цяпер змізарнелыя. Новыя крамы і жыдоў-ская бажніца на рынку сталі як бы сэрцам горада, бо хрыс-ціянскае насельніцтва знаходзіцца тут, як і ва ўсіх нашых мястэчках, на другім плане.
Хрысціяне маюць туг тры малітоўныя дамы. Вта — грэка-расійская царква, якая нядаўна пабудавана на рынку і якая вылучаецца сапраўды прыгожым спалучэннем італьянскай
мяжы Літвы з Расіяй. «Ты друг ці вораг хана? — запыталіся ў галіцкага караля паслы Бурандая. — Калі ты друг, ідзі з намі на Літву!» Даніэль вагаўся, марудзіў з адказам, але, нарэшце, бачачы перавагу татарскіх сіл, паслаў да Бурандая свайго брата Васілька з войскам і паклонам. Полчышчы манголаў абрынуліся на незнаёмую ім дагэтуль Літву. Толькі бясконцыя пушчы і багністыя балоты ратавалі жыхароў. Гарады і вёскі былі сцёрты з зямліі. (Тамсама. С. 54.) «Хітрыя захады Даніэля не мелі выніку. Ані ў Кракаве, ані ў Венгрыі ён не знайшоў дапамогі, і адзінай для яго ўцехай была атрыманая ў дарозе вестка, што Васілька перамог Міндоўта, страшнага для суседзяў, але слабейшага за манголаў».
¹ Гэталічбы 1843 года. Гл.: Журналь Мнннстерства Внугренныхть дьлт,. 1843-Марть.
169
Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
архітэктуры з візантыйскай. Другі - даўнейшы касцёл, пабу-даваны ў 1439 годзе літоўскім ксяндзом Міхалам, — драўля-ны, сціплы і знадворку, і ўсярэдзіне. Ён нагадаў мне нядаўна памерлага тутэйшага плябана, ксяндза Заусцінскага, сапраўд-нага святара, дабрачынца людскога. У час пахавання ўсе да-ведаліся пра тыя незлічоныя дары, паднашэнні, пазыкі і мілас-ціны, што шчодра атрымлівалі ад яго беднякі і няшчасныя ў мястэчку і ў ваколіцах. He магло не крануць сэрца гэтае адзі-нае ў сваім родзе пахаванне. Каля труны чуліся галашэнне і плач беднага люду, які страціў у яго асобе айца, а ўдзячныя за многія яго дабрадзействы койданаўскія жыды адправілі па ім у сваёй бажніцы набажэнства, у час якога выкліканы з Мінска рабін выступіў з арыгінальнай, вельмі жаласнай казанню. Хто ж з нас не жадаў бы такога пахавання? Але, скажа нехта, каб быць дабрачынцам людскім, трэба мець скарбы. Так, скарбы, толькі не ў мяшку, а ў сэрцы. Шанаваны ўсімі плябан не меў вялікіх набыткаў іх ледзьве хапіла на тое, каб аплаціць яго сціплае пахаванне, але меўдух божы. Ён насіўу сэрцы любоў, якая шчодра адарала ўсіх бліжніх. Добры наш прыяцель Юль-ян Гарайн у «Дзенніку Варшавскім» за мінулы год расказаў пра ксяндза Заусцінскага і яго пахаванне.