• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вандроўкі па маіх былых ваколіцах  Уладзіслаў Сыракомля

    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах

    Уладзіслаў Сыракомля

    Памер: 205с.
    Мінск 2002
    132.78 МБ
       Але найлепш могуць характарызаваць Радзівілаў урачы-стасці з нагоды памятнага наведвання Нясвіжа ў 1785 го-дзе Станіславам Аўгустам, які ехаў на сейм у Гродна. йтае
    
        ¹ Di.: Дадатак да «Gazeta Warszawska». 1783. № 85-
    
    7 Зак Р26
    
    145
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
    гасцяванне, якое павінна было ўвянчаць уяўную згоду Ка-роля Радзівіла з тронам і якое каштавала больш аднаго мільёна польскіх злотых, апісана ўдзельнікам урачыстас-цяў Нарушэвічам¹ (мабыць, ён суправаджаў караля), а так-сама Амброжым Вэйлам². Там цікаўны чытач знойдзе пад-рабязнае апісанне баляў, феерверкаў насыпаных пасярод возера гор, якія імітавалі ці то Гібралтар, ці то вывяржэнне Везувія; там можна знайсці і апісанне тых дзіўных ловаў у звярынцы Альба, куды, як ужо гаварылася, гналі з палескіх лясоў цэлыя чароды мядзведзяў лісаў і ваўкоў,— ловы гэ-тыя, праўда, маглі б у поўнай меры задаволіць больш ры-царскага караля, чым Станіслаў Аўгуст; з тых апісанняў можна скласці ўяўленне і пра багаты радзівілаўскі тэатр, і пра былую езуіцкую школу, якая працвітала пад апекай Ра-дзівіла, зняслаўленага перад нашчадкамі як невука.
       Купаючыся ў раскошы, акружаны ўсімі самымі вядо-мымі ў Польшчы славутасцямі кансерватыўнага крыла і шматлікай, адоранай яго дабрадзействамі шляхтай, у вя-сёлым таварыстве Бароўскіх, Касакоўскага, сярод сваёй сям’і, на чале вялікай колькасці слуг і прыдворнай аховы, адпраўляючы малітвы, забаўляючыся паляваннем, спраў-ляючы банкеты, цараваў у Нясвіжы Кароль Радзівіл. Палі-тычнае яго жыццё ўжо закончылася. Ён бачыў, што не можа ўплываць на падзеі ці ўхіляцца ад іх, і добра разумеў, што нічога яму не застаецца, як толькі аказваць дабрачыннасць людзям, сярод якіх жыў. Апошнія гады жыцця Радзівіла на-зываюць яго лянівай дрымотай. Гэта мела сваю прычыну. I разумнейшыя галовы, і больш магутныя постаці падалі ў няроўных бітвах, дык ці ж дзіва, што Радзівіл, змучаны ча-стымі палітычнымі няўдачамі і трохразовым выгнаннем, не захацеў прымаць удзелу ў астатнім акце гістарычнай
    
    
        ¹    Di.: Raczynski. Pami^tniki о dawnej Polsce.
        ²    Di.: Athenaeum. 1845. T. VI.
    146
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    драмы Польшчы? He дзіва таксама, што ў асяроддзі шум-най шляхты, над якой цараваў, у бяседах і на паляванні прыходзілі яму ў галаву пацешныя дзівацтвы,у якіх адны бачылі геніяльнасць, другія — праявы варварства. Мы не бачым у яго ні таго, ні другога і, аддаючы належнае леп-шым памкненням яго першапачатковай грамадскай дзей-насці, без асаблівага здзіўлення слухаем усялякія невера-годныя байкі, якія ён выдумляў калі быў у добрым настроі, ці якія спісваюцца на яго рахунак.
       У 1787 годзе памёр Геранім Радзівіл, малодшы, любімы брат Кароля. Паданне расказала пра багатае пахаванне, якое наладзіў Кароль разам з пахаваннем сваёй мачыхі. Былая езуіцкая святыня была абабіта кармазынавым акса-мітам, якога, як расказваюць, пайшло на гэта дзве тысячы локцяў. На пахаванне прыехалі ў Нясвіж запрошаныя Радзі-вілам папскі нунцый Салюза і біскупы — віленскі Ігнацы Масальскі, смаленскі Габр. Вадзінскі і траадэнскі Мікалай Быкоўскі. Тады апошні раз усе ўбачылі старую радзівілаў-скую зброю, якой была надзелена варта, што стаяла пры ўваходзе ў касцёл і каля трун. Пасля пахавання, развітваю-чыся з гасцямі, Радзівіл сказаў: <Я пахаваў таго, хто мяне пахаваць бы павінен,— ніхто мяне не пахавае».
       Былі гэта прарочыя словы. Праз некалькі гадоў у 1790 го-дзе, страціўшы зрок, Кароль Радзівіл памёр у Белай. Цела яго перавезлі ў Нясвіж і паставілі ў касцельчыку ў прадмесці Новы горад. Але хваляванні, якія ўзніклі якраз у краі, не далі часу апекунам яго багаццяў і малалетняга пляменніка Да-мініка Радзівіла падумаць пра пахаванне, рытуал якога ад-быўся толькі праз некалькі гадоў.
       Мы прасачылі важнейшыя моманты жыцця гэтай сла-вутай у свой час постаці, апошняга, як нехта сказаў з еўра-пейскіх паноў чые імёны праславіліся ў гісторыі і хто сілай сваёй прыраўноўваўся не да аднаго з тагачасных дзяржаў-ныхуладароў. Праслаўленае яго імя яшчэ надоўга было аб’-
    147
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
    ектам успамінаў, захаплення, насмешак, ухвалы, легенд і спрэчак, бо выразна адзначылася на карце гісторыі і ў люд-ской памяці.
       Каб хугчэй скончыць нашу хроніку Нясвіжа, зробім толькі кароткі нарыс гісторыі яго апошняй паловы стагоддзя.
       Адразу пасля смерці Кароля Радзівіла Нясвіж ізноў занялі расіяне. Малалетні яго нашчадак, спешчанае дзіця, выхоў-ваць якое не ўзяўся паэт Францішак Карпінскі, заставаўся пад апекай крэўных, пакуль не завалодаў набыткамі сваіх прадзедаў. Пляменнік і нашчадак Кароля Радзівіла ўзяўуспад-чыну і яго адкрытае ўсім людзям сэрца, і яго схільнасць да раскошы, жаданне быць аб’ектам захаплення, раскідваць направа і налева грошы, паказваючы гэтым самым, што ра-дзівілаўская скарбніца — невычэрпная. Але часы ўжо змяні-ліся: польскі магнат не мог у такім шырокім маштабе вы-стаўляць сваю пыху і раскошу. Мода і звычаі часу а таксама строгія айчынныя законы абумовілі фантастычныя выбрыкі багатага дзецюка. Зрэшты, Дамінік Радзівіл, не шкадуючы на раскошу свае нязмерныя багацці, гэтак жа, як і дзядзька, шчодра надзяляў блізкіх, ажывіў грамадскім рухам муры свайго замка і горада. Нясвіжуяго часы развіваўся і квітнеў займеўшы назву малой Варшавы. Пасярод рынку ўзнесліся мураваныя і добра забяспечаныя неабходнымі прыстаса-ваннямі купецкія крамы. Тут пасялілася многа выдатных рамеснікаў. У палацы аднавіўся тэатр. У другім княскім гма-ху, які называўся Абержай і які сёння ў руінах, месціліся ган-длёвыя ўстановы, рэстаран і пошта. Езуіцкая гімназія была перададзена дамініканцам, для яе забеспячэння Дамінік Радзівіл аддаў вёску Скарбін. Нават вольнамулярскае тава-рыства мела тут, у спустошаных цяпер мурах дома Мікуця, былога сакратара князя Кароля, сваю ложу.
       Росквіт горада перапынілі падзеі 1812 года. Вядомыя з гісторыі ваенныя дзеянні ў гэтым краі, у выніку якіх Ня-свіжскі замак быў разрабаваны і такім чынам страціў зна-148
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    чэнне абарончай крэпасці. Дамінік Радзівіл, заражаны ры-царскім духам сваіх продкаў сфарміраваўшы кавалерыйскі полк, падаўся на чале яго пад штандары Напалеона, зорка славы якога ўжо згасала. Ён атрымаў кантузію і 11 лістапа-да 1813 года памёр у Францыі ў горадзе Ляўтэрэцку, пакі-нуўшы пасля сябе адзіную дачку. На ім перарвалася лінія нясвіжскіх ардынатаў, якая цягнулася без перапынку ад Мікалая Крыштофа каля 230 гадоў: Нясвіж перастаў быць месцам жыхарства сваіх паноў якія ўладарылі тут каля трох стагоддзяў.
       Указам блаславёнай памяці цара Аляксандра ад 24 лю-тага 1814 года нясвіжская ардынацыя была перададзена князю Антонію Радзівілу, познаньскаму ўладару. Малалет-няя дачка Дамініка Радзівіла князёўна Стэфанія (потым яна выйшла замуж за князя Людвіка Вітгенштэйна) зна-ходзілася пад апекай князя Адама Чартарыйскага, Тама-ша Ваўжэцкага, князькоў Валента і Канстанціна Радзіві-лаў. Для размежавання ардынацкіх земляў ад уласна па-мешчыцкіх, а таксама для ўрэгулявання агромністых, але абцяжараных даўгамі радзівілаўскіх уладанняў была ство-рана камісія, якая працавала ў Вільні аж да 1838 года ўключна. йта яшчэ занадта свежыя падзеі, каб пра іх пад-рабязна расказваць.
       Нясвіжу той час, паступова страчваючы сваё насельніц-тва і заможнасць, прыходзіўда заняпаду. Ён быўдаведзены да руін, у якіх па сённяшні дзень бачым яго.
       У1835 годзе была ліквідавана тут павятовая школа, якую трымалі дамініканцы на руінах гімназій — езуіцкай і да-мініканскай, а два пажары — адзінуліпені 183б-га, а другіў жніўні 1843 года — давялі да канчатковага заняпаду славу-тага некалі горада. Галоўнае кіраўніцтва ўладаннямі князя Вітгенштэйна за некалькі гадоў свайго існавання надало Нясвіжу хоць нейкі рух і жыццё. Але ў 1844 годзе кіраўніц-тва перабралася ў Вільню, а Нясвіж, які зрабіўся амаль пус-
    
    149
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
    ткай, меў ажыўленне толькі ад таго, што тут скрыжоўвала-ся некалькі трактаў, якія злучалі захад і поўдзень краю з яго паўночнымі і ўсходнімі бакамі.
       Сёння Нясвіж налічвае 4230 жыхароў абодвух полаў, звыш 300 дамоў, з якіх дваццаць — мураванак, пяць касцё-лаў, тры мужчынскія і адзін жаночы кляштар, адну мурава-ную і колькі драўляных жыдоўскіх бажніц. Хрысціянскае насельніцтва займаецца выключна земляробствам, жыдоў-скае, як усюды, дробным гандлем, продажам спіртных на-пояў, пасрэдніцтвам, рамёствамі — усім і нічым. Дзейнічае тут яшчэ Магдэбургскае права і цэхавыя статуты, напамі-наючы пра залаты час,— зрэшты, усё шчасліва плеснявее пачцівай гістарычнай плесняй.
       Жыццё горада, як жыццё чалавека, адыграўшы сваю ролю, павінна дайсці да сваёй мяжы, каб уступіць месца новаму часу, новым людзям, гарадам і новаму іх прызна-чэнню на зямлі. Застаецца, нібы цьмяны сон, толькі ўспа-мін, які і праходзіць, як сон!
    
    
        VI
    
    УСПАМІНЫ
    
    
    ♦ Шэраг асабістых успамінаў ♦ ♦ Праграма далейшай вандроўкі ♦
    
    
                        Пра свой боль памаўчы і забудзь аб журбе, Каб не знаў непрыяцель, што кепска табе.
    Ян Каханоўскі
       Калі б мы ў гэтай кніжцы не адмовіліся даваць месца аса-бістым, магчыма, малацікавым для грамадскасці ўспамінам, тут, у Нясвіжы і ў яго ваколіцах, мне было б вельмі многа чаго прыгадаць. Вярнуўшыся ў думках на гадоў дваццаць назад, павадзіў бы я цябе, чытач, па калідорах тутэйшага дамінікан-скага кляштара, дзе я пачынаў сваю вучобу, паказаў бы кож-ныя дзверы манаскіх келляў прыгадаў бы, дзе які мясціўся клас, і расказаў бы пра мае поспехі і няўдачы ў кожным з гэтых класаў. Успамінаючы абліччы маіх таварышаў па школьнай лаве, якіх Бог ведае дзе параскідалі жыццёвыя буры, і шаноў-ныя, незабыўныя для мяне твары дарагіх настаўнікаў я мог бы бясконца маляваць іх вобразы. I я, паважаныя мае на-стаўнікі, святары, бескарысна адданыя выхаванню маладо-га пакалення, Абдоне Рагальскі, Сымоне Чарніцкі, Якубе Шкілондзь, а перш за ўсё дарагі мой прафесар нямецкай мовы Тадэвуш Сікорскі, яшчэ раз хачу падзякаваць вам за ўсё і ска-заць, што я заўсёды буду ў даўгу перад вамі. Заглыбляючыся ва ўспаміны, я вярнуўся б у мае пазнейшыя гады і даў бы чы-тачу ўяўленне пра маю прафесію перапісчыка-канцьілярыс-та, раскрыў бы вобразы маіх начальнікаў і калег, сваю пашану і прыязнасць да якіх я хацеў бы выказаць і сёння. Але тут мяне стрымлівае пачуццё далікатнасці і боязь таго, што чытачу ў гэтых месцах можа прыйсці ахвота не зусім дарэчы пазях-нуць, а нам — заплакаць. Так, так — заплакаць. Вялікі паэт ска-заў што, калі б той камень, з якім гуляе чалавек у дзіцячым узросце, пакласці праз многа год яму ў труну пад галаву, ён, камень, мог бы пусціць слязу над чалавечай доляй. Мясціны, дзе я рос! Сведкі прыгожых мар, сведкі звычайнай, нуднай, прыкрай, цяжкай рэчаіснасці! I вы, добрыя людзі, сярод якіх пражыў я столькі вёсен, столькі летаў і восеняў! Няўжо ж не захавалі вы ніякага пра нас успаміну, ніякага да нас спачуван-ня? Але нашто гэтыя ўспаміны і спачуванні? Занадта мы гор-дыя, каб прасіць шкадавання, і радыя, што пачынаюць зацяг-вацца пакутлівыя душэўныя раны, нам не хацелася б ізноў 152