• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вандроўкі па маіх былых ваколіцах  Уладзіслаў Сыракомля

    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах

    Уладзіслаў Сыракомля

    Памер: 205с.
    Мінск 2002
    132.78 МБ
       Але селянін жыве занадта рэальным жыццём і таму не мае часу аддавацца доўга чарам кахання. Як сон, мінаец-ца гэтая пара: селянін жа наш перш за ўсё — рабочая істо-та, і яго сямейныя сувязі — гэта вынік гаспадарчых камбі-нацый, яны амаль не маюць дачынення да яго кахання. Нельга сказаць, каб гэты малады чалавек не пакахаў нівод-най з вясковых дзяўчат ці, наадварот, кахаў усіх. Аднак, калі панскі двор ці бацька вырашаць, што яму пара жаніц-ца, ён з халоднай крывёю пасылае сватоў да ўсіх па чарзе дзяўчат у ваколіцы, не надта клапоцячыся, каб выбраць тую ці іншую. У дзяўчыны ёсць як быццам прывілея ў
    
       ¹ Аб’ектам нашых даследаванняў народных звычаяў з’яўляюцца тыя ж самыя ваколіцы, якія вывучаў добрай памяці Ян Чачот (Мінскі і Нава-градскі паветы), і песні, што тут цытуюцца, узяты з яго зборніка «Сялян-скія песні з-над Нёмана і Дзвіны» (1846).
    
    189
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
    выбары, але і тут акалічнасці альбо чужая воля аказваюць рашаючы ўплыў на яе рашэнне. Дастаткова зірнуць на вясельныя песні і абрады, каб пераканацца, што дзяўчы-на, аддадзеная чужой волі, становіцца хутчэй паланян-кай, чым спадарожніцай жыцця будучага мужа. Дзіўныя гэта абрады! Муж нібы выкрадае жонку ў бацькоў, дзяў-чына ўвесь час слепа робіць тое, што кажуць ёй то бацькі, то шаферкі і вясельныя свацці, то муж. Яе становішча ў гэтую найважнейшую хвілю жыцця заўсёды пасіўнае і падлеглае. Вязуць яе да шлюбу, надзяюць чапец, загадва-юць адбіваць усім прысутным дзесяткі надакучлівых па-клонаў, піць, спяваць, нават плакаць пры абходзінах адна-го з адвечных традыцыйных абрадаў, што як святасць берагуць старыя, перадаючы маладым. «Кланяйся, дзяў-чына, кланяйся, — спяваецца ў вясельнай песні, — старо-га і малога не мінай, слёзкамі зямліцу аблівай, роднага ойчаньку пазнавай». Слёзы тут абавязковыя, хоць папраў-дзе дзяўчына ў глыбіні душы цешыцца пераменай у сваім жыцці. Ёй звычайна спяваюць: «Зязюлька, зязюлька... ку-куеш голасна, да не жаласна: не чутно за ельнічкам, за белым бярэзнічкам. Красная дзяўчына... плачаш голасна, да не жаласна: не чутно за дружкамі, за галаснымі скрып-камі». На гэта дзяўчына адказвае: <-Я па бары не хадзіла, голасу не збірала, плакаць не вучылася...»
       Нарэшце маладая жонка жагнае дом бацькоў і родных, дзякуе за хлеб і адзенне, перапрашае за ўсё, зноў плача, зноў кланяецца і пакідае родную хату. Спявае мацеры: «Паглядзіце, матанька, да мяне аддаўшы, да нявестку ўзяў-шы. Да ўстанеш раненька — да няма каго будзіці, возьмеш вядзёрка — няма вадзіцы, ты ж будзеш думаць, што валэ пагнала, да твае валэ стаяць у хляве, да тваё дзіця ў чужой старане».
       А ў чужой старане, у чужой хаце першыя хвіліны мала-дой жанчыны рэдка калі бываюць шчаслівыя, бо не лю-
    
    190
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    боў, а выпадак зрабіў маладых мужам і жонкай. Трапіўшы ў чужую сям’ю, не ведаючы яе духу і яшчэ не прыжьгўшы-ся там, даводзіцца ёй сутыкацца з бацькамі і раднёй мужа, таму хутка становіцца косцю сямейнай нязгоды. «Свяк-роў— кажа прымаўка,— любіць нявестку, як сабакі дзеда». Вечная нязгода паміж жонкамі двух братоў таксама пра-явілася ў прымаўках. Сумная мусіць быць доля маладой жанчыны. У народных песнях можна знайсці мноства прачулых скаргаў маладой жанчыны пасля замужжа. Вось як наракае яна ў адной песні: «Ой, нашто ж мне свайго мілага гудзіць, калі мяне, маладу, да не раненька будзіць, да сам ідзе на ток малаціць, а мне, маладзенькай, вяліць легчы запачыць. Ой, сам ідзе на поле гараці, а мне, мала-дзенькай, вяліць ісці гуляці. Ой, іду я, іду гуляці, кроіцца маё сэрцайка на часці. Ой, мае суседачкі і п’юць і гуля-юць, а мяне, адну бяздольную, адну акаляюць... Ой, гдзе ж мае дзявоцкія падзеліся гулі? Ой, выйду я на вулічку рас-сыпаны вішні, ой, гдзе ж мае падзеліся мыслі?.. Ой, крутая бярозанька, што пад гаем зрасла, няшчасная нядзелень-ка, што я замуж пайшла...»
       У іншай песні спяваецца: «Каюся, млода, а не памалу, што млода замуж пайшла. Жыву я гадок, жыву я другі, у мамкі не бываю. Абярнуся я шэрай зязюляй і палячу ў мамкін сад. Сяду ў мамкіным саду на белай лілеі. Як заку-кую, як зашчабячужаласным галасочкам, чы не пачуе мая маманька, пад аконцам седзя. Як выйшаў старшы брацец з новага церама: калі зязюля, калі шэрая, ляці ў шчырыя бары, калі сястрыца, калі родная, хадзі ка мне ў госці. Ах, добра табе, мой брацетка: гдзе радзіўся, там і жыць, а я, маладзенькая, у чужой старане, цяжэнька мне жыць. Чужа старана тугою арана, слёзамі засеяна, свая старана со-шкаю арана, пшонкаю засеяна».
       Сумуючы па сям’і, яна спявае: «Пахіліцеся, лозы, ад дуба да бярозы, каб мне было відна да ойчанька майго. Лозанькі
    
    191
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
    схіліліся, да хмаркі явіліся, такі мне не відно да ойчанька майго, такі ж мне не відненька да ойчанька майго род-ненькага!» Вось яна ідзе ў лес і як дзіця прыроды, чуючы інстынктыўна яго лячэбнае ўздзеянне на душу, кліча ў лесе лепшую долю і просіць, каб яна адгукнулася ёй баравым рэхам.
       Але паступова туга мінаецца, маладая жанчына пры-выкае да новай сваёй ролі. Агульнасць долі і нядолі збліжае яе з чужой сям’ёй. Пасля турботы і ўцехі мацярынства ды гаспадарчыя клопаты выбіваюць з маладой галавы дзяво-чыя мроі.
       Мужчына пасля шлюбу становіцца адразу самастой-ным чалавекам. Цяжкая праца, сціплая яда і надта ж пры-цягальнае гарачае пітво — вось увесь змест яго жыцця. Панскі двор, блізкае мястэчка, царква і карчма — вось адзі-ныя пункты, вакол якіх душой і целам кружыцца ён увесь свой век. Жыве толькі сённяшнім днём, з дзіўнай без-агляднасцю на заўтра і часта паўтарае прымаўку: «Дзень наш — век». Забьгўшы пра вясновы голад, ледзь толькі да-чакаецца больш-менш ураджайнай восені, шчодра спраў-ляе Дзяды¹, з працэнтамі зернем аплачвае арандатару даўгі за выпітую гарэлку, потым п’е ў нядзелю за гатоўку, п’е датуль, пакуль нічога не застанецца, і ён просіць но-вую пазыку і дапамогі ў пана. У песні спяваецца: «Сівы салавейка, чаму ты не спяваеш? Чаму ты, малады, чаму не гуляеш ? Чы ты, малады, шчасця, долі не маеш? Патраціў я долю цераз сваволю, у новай карчомцы на горкай гарэл-цы, Цяпер жа мне некуды павярнуцца, усё маё сяло ў Боруха на водцэ. Тут мае конікі, тут мае волікі, тут мая адзежка, тут мае грошыкі».
       Так прызнаецца селянін у сваёй віне, з якой не мае сілы выбавіцца. Калі глядзіш на яго збоку, ствараецца ўражан-
    
    
       ¹    Памінанне памерлых.
    192
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    не, што з сям’ёй звязвае яго толькі прывычка, карысць, якую мае ад дзяцей і жонкі, што ён любіць іх гэтак жа, як свайго каня ці вала, і намнога менш, чым люльку, якую ў вольную хвіліну запальвае з нейкай урачыстай важнас-цю на твары, любіць, не шкадуючы дубца прадметам сва-ёй прыязнасці: quos diliget castigat альбо, як кажа яго пры-маўка: «Кахай, як дупіу, а трасі, як грушу». Але з аднаго па-вярхоўнага позірку меркаваць пра сэрца нашага селяні-на было б несправядліва і вельмі крыўдна для яго. Ён не прывык крывіць душой, а чуласць сваю выяўляе ў дзіўных формах. 0, ёсць глыбіня ўяго грудзях! Паглядзіце, як гэты паважны гаспадар сям’і ў вольную ад турбот хвіліну бярэ на калені малое і ўрачыста садзіцца з ім на прызбе сваёй хаты, паглядзіце, як шмат у сялян песень пра тугу мацеры па сыне, які апынуўся на чужыне ці быў забіты на вайне — ён там і сокал, ён і сонца, і ўся яе ўцеха, а паглядзіце, якая доўгая і ціхая жальба, якая святая памяць пануе ў хаце па нябожчыку! А цяпер спытайцеся, колькі добры пан можа прывесці доказаў прыхільнасці да сваіх падданых! Ёсць, паўтараю, глыбіня пачуццяў у гэтых загарэлых кас-цістых грудзях, прыкрытых грубай і падранай світкай. Намаляваўшы з натуры знешні выгляд нашага люду, па-вінен вам падаць без ідэалізацыі яго няроўны ўнутраны свет. Іншым разам, карыстаючыся правам мастака, рас-хіну перад вамі яго сэрца, вы ўбачыце, якая сіла пачуццяў хаваецца ў гэтым дзікім на выгляд, але ціхім дзіцяці пры-роды.
       У некалькіх словах можна паказаць працоўны год на-шага люду — з гэтакіх гадоў сплятаецца ўсё яго жыццё. Усю зіму малоціць ён панскае збожжа і возіць з лесу дрэ-ва. Каля святога Мацея, калі, як кажуць, ужо зіма пацее, абходзіць ён шчодрую велікапосную пятніцу, потым ад-праўляе велікапосную споведзь і ў вясновы голад святкуе Вялікдзень. У пачатку красавіка выходзіць у поле з сахой.
    
    193
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
    У канцы чэрвеня распачынае касьбу і жніво. А ў дзень свя-тога Іллі (20 ліпеня) у яго ўжо, паводле прымаўкі, поўная печ хлебнага цеста. йта наступіла для яго пара дастатку — прыходзіць Божае Пераўтварэнне, час усялякага выспя-вання, і бачыш часовае багацце ў хатах і гумнах. У дзень Маткі Боскай Зельнай ён асвячае калоссе, а на святога Барталамея, згодна з даўняй прымаўкай, пачынае асен-нюю сяўбу. На святога Мікалая аплачвае падаткі, а рэшт-ку гадавых збораў спажывае ў час Калядных урачыстас-цяў, якія праз колькі дзён шчодра, са свінінай і гарэлкай, спраўляе. А потым пакорліва распачынае сваю звычай-ную чараду работ і голаду.
       Такі перыяд сталасці селяніна. Але вось пачынаецца зіма яго жыцця, пачынаецца досыць позна, бо ў гэтым бясконцым змаганні з працай і нястачамі набьгў моцнае фізічнае здароўе. Паступова горбяцца плечы, звешваец-ца галава, моршчыцца твар, пачынаюць трэсціся рукі, Мужчына, як звычайна ў старасці, набывае шаноўнае імя дзеда і, пакашліваючы, глядзіць на сваё маладое пакален-не, для якога з’яўляецца галавой і вышэйшым аўтарытэ-там. Жанчына, гожая колісь жанчына, адчувае, як з часам блажэе яе твар, ведае, што імя бабы, якое ёй цяпер даюць і якое прыраўніваецца да слова «чараўніца», абражае яе, яна з абыякавасцю глядзіць цяпер на сваё адзенне і, па-чынаючы бурчаць і лаяць маладое пакаленне, памалу рыхтуецца да смерці. Дзед няньчыць сваіх унукаў альбо, калі асіраціў яго Бог, ідзе пасвіць вясковую жывёлу. Баба, седзячы на печы з кудзеляй, прамаўляе пацеры, спявае традыцыйныя песні, расказвае казкі, вучыць малых дзя-цей і ўнукаў.
      3 цягам часу дзед і баба, адчуваючы сябе цяжарам у хаце, надзяваюць на плечы па дзве торбы, бяруць у рукі кіі і, спяваючы дзедаўскія пацеры, пускаюцца ў свет, хо-дзячы ад вёскі да вёскі, ад касцёла да касцёла і просячы ў