Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
Уладзіслаў Сыракомля
Памер: 205с.
Мінск 2002
176
Вандроўкі па маіх былых ваколіцах палітычную частку, а ў літаратурны раздзел нават і не жа-далі заглядваць. Калі я пытаўся ў іх, чаму не чытаюць да-лей, яны робяць паважны выгляд, даючы зразумець, што чытанне ў сур’ёзнай газеце матэрыялаў пра будзённае жыццё зневажае іх чытацкую годнасць. Мала хто чытае пра гандаль, бо хто ж можа даць больш дакладныя звесткі пра яго, чым мясцовыя жыды? He цікавяцца чытачы і но-вымі ўказамі і пастановамі ўрада, бо ведаюць, што пра іх раскажа і мясцовы пан асэсар. Дык ці ж трэба здзіўляцца, што жыд і пан асэсар злоўжываюць гэтым, што, добра ве-даючы пра нашу любасць да дамашняга цяпла, не прамі-наюць, каб скарыстаць нейкім чынам нашу недасведча-насць. Але колькасць такіх шляхціцаў пачынае значна змяншацца: сыны і дочкі іх, захапляючыся літаратурай і мастацтвам, мяняюць сітуацыю да лепшага. Ужо да сце-наў сціплых літоўскіх фальваркаў дайшлі гукі мелодый Ліста і Тальберга, становяцца вядомымі тут не толькі імё-ны Сю і Дзюма, але нават Кажанёўскага, Крашэўскага і іншых айчынных пісьменнікаў, якія прыйшліся даспадо-бы. Вядома, у гэтай цікавасці да музыкі, у гэтым чытанні няма яшчэ сістэмы, паслядоўнасці. У доўгія зімовыя веча-ры часцей за ўсё мы забіваем час гульнёй у прэферанс (рэд-ка дзе келіхам) і менш за ўсё выдзяляем часу на чытанне. Але ўжо цешыць тое, што кніга паволі пачынае станавіцца патрэбнай у шляхецкім доме. Мінская губерня мае магчы-масць некалькі разоў на год набываць новыя кнігі: вілен-скія кнігары пасылаюць свае крамы на кірмашы ў Мінск, Пінск і Наваградак, Нясвіж і кожны раз на пэўную суму прадаюць друкаваны тавар. Наколькі можна меркаваць з бессістэмных звестак, Мінск са сваімі немалымі ваколіцамі набывае літаратуры штогод на чатыры-пяць тысяч рублёў срэбрам. Шта страшна мала! Бо прымаючы пад увагу, што Мінская губерня налічвае 1 010 965 жыхароў¹, атрымліва-
¹ Падлікі з 1846 года. Di.: Арсеньев. Статнстнческіе очеркн Россін.
8 Зак. 1726
177
Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
ецца, што на кожнага чалавека ў год прыпадае духоўнага спажытку на суму меней, чым паўкапейкі срэбрам, інакш кажучы, меней за адзін польскі грош. Вось якое гамеапатыч-нае лячэнне духу! Але з агульнай колькасці насельніцтва, вы-ключаючы жыдоў, якія чытаюць талмуды, што не бяруцца тут у рахунак, сялян, якія не чытаюць, бо чытаць не ўмеюць, засцянковую шляхту, якая не чытае, бо ёй няма за што куп-ляць кнігі, і шляхту трохі вышэйшага палёту, якая не чытае, каб не страціць свайго аўтарытэту, — выключаючы, паўта-раю, гэтае нечытаючае насельніцтва, цікава, колькі ж можна налічыць чытацкай публікі? I на якую суму кожны з чытачоў набывае кожны год кніг? Зноўжа колькі з агульнай сумы, ха-целася б ведаць, прыпадае на малітоўныя кнігі, на музычныя ноты, на падручнікі для навучання дзяцей і колькі на мастац-кую літаратуру? Колькі на кнігі польскія? Колькі на француз-скія? Аналізуючы гэтыя лічбы, можа, удалося б даведацца пра ступень-асветы, яе патрэбы, пра зацікаўленасць літаратурай і навукамі. He будзем рабіць дакладных даследаванняў гэтага роду. Перш за ўсё таму што зрабіць гэта даволі складана, а па-другое — баімся атрымаць несуцяшальныя вынікі.
Жыццё сярэдняга класа ў тугэйшым баку пасрэднае, як пасрэдныя ўраджаі на нівах, як пасрэдная праца на іх, як пасрэдная наша прамысловасць і гандаль. У нас амаль зусім няма фабрык. Апрача збожжа больш урадлівыя мясціны даюць лён і пяньку. Лясы дадаюць яшчэ трохі брусу клё-пак, смалы, дзёгцю, шкіпінару, паташу і дзяругі, але ў нас вельмі мала лясоў, мы вельмі неабачна іх вынішчаем, а каб прадаць тое, што нам даў Бог, за мяжу, чамусьці мы не мо-жам без пасрэдніцтва жыдоў, не ўмеем як найлепш карыс-тацца ўласнай прадукцыяй. На нашых кантрактавых з’ез-дах няма ў абароце вялікіх грашовых сум, затое невялікія шляхецкія набыткі, дзякуючы сціпласці жыццёвых патрэб, не абцяжараны вялікімі даўгамі. He відаць шыкоўных экі-пажаў і каштоўных жаночых строяў і, што з гэтага выні-178
Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
кае, не відацьжабрачых лахманоўна плячах аратаяў; шляхціц і мужык жывуць, як кажуць, сярэдне.
Чаму ж «сярэдне», калі з нашай зямлі, з поту нашай пра-цы маглі б паплыць цэлыя стругі багацця? Бо селянін не мае дастатковай незалежнасці, а шляхціц — духу прадпры-мальніцтва, схільнасці да прамысловасці. Гаспадарчая ру-ціна, добрая ў часы прадзедаў якія заўсёды яе трымаліся, пры сённяшніх умовах жыцця мала што дае. Але паволі ўсё павінна змяніцца да лепшага, бо патрэба ў культурным гас-падаранні стала на парадак дня. Старыя ўмовы жыцця мя-няюцца, былыя крыніцы прыбыткаў высыхаюць, адна толькі разумная прамысловасць утрымаць можа сёння гас-падара. Бульба, некалі каштоўнейшая культура, што паў-стагоддзе карміла і гарэлачным морам залівала нашы пра-вінцыі, колькі гадоў назад падлегла хваробе, гіне дашчэн-ту; жыд, гэтая колісь душа вёскі і двара, выгнаны з карчмы, не прыйдзе на дапамогу ў крытычны час; агністыя напоі, якія калісьці з такой паважнасцю і шчодрасцю разлівала яго рука, сёння абкладзены падаткамі, абмежаваны ўмо-вамі, а таму падаражалі і намнога павінны зменшыць пры-бытак у правінцыі. Сельскі жыхар, хоча таго ці не, а паві-нен скіраваць вочы на зямлю-карміцельку і паспрабаваць, ці не зможа ён вярнуць руплівым гаспадараннем страча-ныя прыбыткі; вымушаны звярнуцца да чутай даўно не шляхецкай нямецкай навукі — аграноміі, вывучыць яе ас-новы і скарыстоўваць яе парады.
Штодзённы вопыт паказвае недахопы трохпольнага гас-падарання. Севазварот, улічваючы вялікія абшары нашай зямлі і малую колькасць рабочых рук, відаць, не можа быць прыгодны для ўкаранення. Хто ведае пагэтаму, ці адпавяда-ла б і нашым патрэбам, і хлебаробскім сілам чатырохполь-нае гаспадаранне, якое прапануюць некаторыя аграномы.
Кажучы пра той недалёкі час, калі жыццё будзе прыму-шаць нас звярнуцца да культурнага гаспадарання, прыходзіць
179
Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
мне на памяць вядомы ва ўсёй Літве выдатны прыклад якраз з маіх былых ваколіц: гэта — гаспадарка генерала М., якому з былых вялікіх радзівілаўскіх уладанняў перайшло мястэчка Мір і шэсць ці сем іншых вялікіх фальваркаў. Гаспадаранне на гэтых землях можа быць выдатнай школай для ўсёй пра-вінцыі. Выкарыстанне прагрэсіўных спосабаў вядзення гас-падаркі зрабіла яе ўзорнай, усё туг квітнее, здзіўляе сваім багаццем, тут незлічоныя чароды авечак, шырокія, засея-ныя збожжам і кармавымі культурамі палі, што даюць гас-падару добрыя прыбыткі. Добрай падмогай у гаспадарцы з’яўляецца гандаль. Хоць ён і не лічыцца галоўным, але яму заўсёды аддаецца належная ўвага працаўніка палёў. Яго віціны, нагружаныя ўласным і суседскім збожжам, ужо не-калькі гадоў выпраўляюцца ў кожную навігацыю да Круляў-ца. Дзякуючы сваёй палепшанай канструкцыі яны могуць і лягчэй плыць, апераджаючы збудаваныя на спрадвечны лад судны, і браць больш збожжа. He раз, з цікавасцю прыгляда-ючыся да вялікай гаспадаркі генерала, дзівіліся мы яго пра-цы, яго настойлівасці, разумнасці яго задум, новаўвядзен-няў а таксама прастаце і найпунктуальнейшай дакладнасці вядзення складанай і заблытанай машыны гаспадарання і яго канцылярскага кантролю. Шкада, што ва ўсёй правін-цыі мала падобных прыкладаў.
Закончу гэты артыкул некалькімі словамі пра ўзаемаад-носіны шляхты з вясковым людам.
He трэба быць вучоным, дастаткова быць чалавекам і хрысціянінам, каб убачыць, як шмат павінны мы аддаць сялянам - сардэчнасці як братам, удзячнасці як карміль-цам. Матэрыяльны побыт люду так непасрэдна звязаны з побытам уладальніка зямлі, што гэты ўладальнік, грэшачы Богу сваім нядбальствам да падданых, сам становіцца па-кутнікам, бо цяпер занепадае і яго ўласная гаспадарка. йты заняпад гаспадаркі, фінансавае пагаршэнне якраз і ёсць кара за грахі, якія разам з першародным грэхам узялі мы ў 180
Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
спадчыну ад продкаў. Рэшткі даўняй шляхецкай пыхі і ця-перашняе наша гультайства — вось крыніца кепскага ста-новішча люду. У некаторых мясцовасцях прага раскошы даводзіць да поўнага краху.
Але несправядліва было б толькі наракаць на нядолю люду, бо трэба прызнаць, што ў апошні час можна ўба-чыць і нямала таго, што абнадзейвае. Перш за ўсё — гэта пазбаўленне вёскі ад жыда, які цяпер толькі ў асобных пры-хільнікаў жыдоўства як нейкая асаблівасць, як адгалосак даўніны застаецца пад якім-небудзь выглядам у глухой вёс-цы ці ў двары. Змяншэнне п’янства ў селяніна абавязкова пацягне за сабой і любоўда працы, а паблажлівасць і спра-вядлівасць двара, які дае магчымасць памнажаць яго на-быткі, яшчэ больш заахвоціць яго да працы. Ужо сёння ў многіх мясцовасцях можна заўважыць паляпшэнне жыц-ця люду ужо не адзін землеўладальнік пачынае дзяліцца хлебам са сваімі сялянамі. He адразу быў пабудаваны Кра-каў — прыйдзе час, і памешчык пачне дзяліцца з селянінам таксама ведамі, а нарэшце і сэрцам. Дай толькі Божа, каб у нас было ведаў і сэрца болей, чым гэта неабходна для ўлас-най нашай патрэбы!
XI
ВЁСКІІЛЮД
АГУЛЬНАЯ КАРЦІНКА
♦ Наш селянін у чатырох перыядах свайго жыцця < ♦ Старажытнасць вёсак. ♦ Тып вёскі і асобнай хаты ♦ Дзяцінства селяніна ♦
♦ Выхаванне дзіцяці ♦ ~
♦ Перыяд росту і сталення. ♦ Старасць. ♦ Смерць ♦
Але земляроб, як ліхвяр той, ніколі Спакою не знае, шчыруючы ў полі. 1 быдла, і чэлядзь сваю не шкадуе, Сам церпіць і сквар, і стыхію любую. Гной возіць, скародзіць, арэ, засявае, Жне, косіць, малоціць, у схоў засыпае Дымеле... Таму сёння мае багата Усяго, што даў Бог з невычэрпнейшых спратаў. Прымаючы дар той, што вывез ён з поля, Прамовіцы «Хай скрозь будзе Божая воля».
Кляновіч. Юдашаў мех
Нашы маёнткі займаюць звычайна самыя лепшыя мяс-ціны — як па прыгожасці краявідаў, так і з боку гаспадар-чай карысці. Выключэнне бывае тады, калі вёска ўзнікла раней, чым панскі двор. He ўсе ж вёскі ўтварыліся згодна з панскай воляй. Яшчэ трэба ўлічыць, што час узнікнен-ня маёнтка часта перадаецца з пакалення ў пакаленне ро-давым паданнем. Пра вёскуж, пра тое, хто і калі заснаваў яе, адкуль прыйшлі цяперашнія яе жыхары, ніхто табе не скажа, ніхто не адгадае паходжання яе назвы. Здаецца, люд вырас са сваёй зямлі, як грыбы яго бароў як кветкі яго лугоў як параскіданыя на яго палявых шнурах грушы. Калі б дакапацца да пачатку нашых сёл, можа, выявілася б, што не адзін са старажытнейшых тутэйшых гарадоў быў бы намнога маладзейшы за многія вёскі, што яны на адным і тым жа месцы, пад той жа або трохі змененай назвай стаяць тут восем ці дзесяць стагоддзяў. I не адно мужыцкае імя добра было вядома праз стагоддзі ў сваёй ваколіцы, пакуль з’явіліся імёны і гербы магнатаў. Калі б народ лепей помніў мінулае, калі б разумеў сэнс пошукаў так званай гістарычнай арыстакратыі свайго радаводу, як бы ён пасмяяўся з нашай пыхі, з таго, што мы ганарымся старажытным, трыста гадоў назад атрыманым гербам, ён, што тысячы год налічвае ў сваёй генеалогіі... Наш селянін не піша і не чытае гісторыі, але, верачы ў якое-небудзь сваё мясцовае паданне, з пагардай глядзіць на шляхец-кую расу, інстынктыўна адчуваючы, што яны, шляхціцы,