• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вандроўкі па маіх былых ваколіцах  Уладзіслаў Сыракомля

    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах

    Уладзіслаў Сыракомля

    Памер: 205с.
    Мінск 2002
    132.78 МБ
    
       Тут можа ўзнікнуць пытанне: з якой мэтай быў пабуда-ваны гэты прыгожы помнік дойлідства XVI стагоддзя? Быў спакойны час, будаваўся замак у глыбіні спакойнага краю, і цяжка дапусціць, што абарончыя мэты былі тут галоўныя, тым больш што сама раўнінная мясцовасць для абароны не вельмі прыдатная.
       3 другога боку, Юры Іллініч, што загадаў мураваць гэтыя сцены, быў не надта багаты магнат, і гэтакі магутны гмах не адпавядаў яго фартуне і значэнню. Дзеля чаго ж тады буда-ваў? Ды проста ганарыстаму Іллінічу ці яго апекуну Міка-лаю Радзівілу Чорнаму хацелася, каб Іллініч займеў тытул валадара замка Святой Рымскай імперыі і пісаўся граф мірскі, а такі тытул прысвойвалі нямецкія імператары толькі ўладальнікам замкаў. [...] Такім чынам арыстакратычная пых-лівасць была краевугольным каменем гэтай пабудовы.
       Але вернемся ў даўніну, зазірнём у першыя часы існа-вання Міра.
       Сама назва мясцовасці гаворыць пра нейкі мір ці саюз, можа, паміж Літвой і Руссю, бо, якужо згадвалася, недалёка адсюль была мяжа, што падзяляла два плямёны. Але калі, хто і з кім завязаў тут саюз? Хто заснаваў мястэчка ці аса-ду? Змрок стагоддзяў схаваў усе гэтыя падрабязнасці.
       Першае ўпамінанне пра Мір мы сустракаем у рэляцыі пра інтрыгі крыжакоў у XIV стагоддзі, калі гэтыя ўзброе-ныя законнікі, пасварыўшы паміж сабой дзяцей Альгерда і Кейстута, мелі надзею скарыстаць заняпад Літвы для свай-го палітычнага ўзвышэння.
       У 1395 годзе крыжакі, якія падтрымлівалі Свідрыгайлуў барацьбе з Вітаўтам, уварваліся на чале з вялікім магіст-рам Конрадам Юнгінгенам у Літву і за пятнаццаць дзён спустошылі наднёманскія ваколіцы, спалілі Драгічын, На-ваградак, Мір і Ліду¹ і працягвалі свой рэйд далей, пакуль
    
        ¹ Di.: Балінскі М. Гісторыя: У 3 т. Вільня, 1836. Т. 1. С. 154.
    
    45
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
    вясновае разводдзе, якое іх заспела пад Салаечнікамі, не прымусіла павярнуць назад.
       Праз трыццаць дзевяць гадоў, у 1434 годзе, знаходзім яшчэ адну згадку пра Мір. На велікакняскім літоўскім тро-не, сагнаўшы з яго Свідрыгайлу, гады два сядзеў Жыгімонт Кейстутавіч. Перад гэтым паміж абодвума князямі вяліся варварскія бітвы, з прыцягненнем крыжакоў. Рыхтуючыся да рашучага ўдару па Свідрыгайлу, Жыгімонт адчуў патрэ-бу ў аб’яднанні моцных і верных сабе прыхільнікаў, для чаго пачаў раздаваць славутым ліцвінам землі і замкі — як тыя, што належалі ўсяму краю, так і тыя, што былі ў алады-яльным валоданні вялікіх князёў. У ліку адораных князем быў Сенька Гедыгалдовіч, якому дастаўся Мір з усімі зем-лямі. Прыводзім тут дароўную паперу, якая да гэтага часу захавалася на лацінскай мове ў Нясвіжскім архіве: «Іп nomine Domini, Amen. Cum humana opera in se sunt labilia et a memoria hominum quae labilis est et caduca facilime evanescant; necesse est, ut literarum apicibus et fidelium testimonium perhenentur. Proinde nos Sigismundus, Dei gratia Magnus Dux Lithvaniae, Russiae etc. Ad cunctorum perhennent deducimus memoriam praesentium per tenorem quomodo pensatis et diligenter consideratis fidelibus servitiis quibus generosus Szyenko Gyedigoldowicz fidelis nobis sincere dilectus, Nostrae Serenitati fidelis extitit multimodo com-mendatus et in futurum aucto suae fidelitatis studio, per ejusdem ferventius et diligentius exhibendum, volentesque harum fidelium servitiorum et obsequiorum constantia hactenus continuata, condigno non fraudetur praemio, sed potius merito caeteris redeat in exemplum, praefato Syenko suisque heredibus ac legitimis successoribus hac infra scriptam Curiam, videlicet Mir cum omnibus ad ipsam a diu spectantibus. Item homines ut pate Demid cum suis germanis et filiis qui exivit de sua terra, per granicias in terram praedicta curiae dedimus, donavimus, contulimus, assignavimus, praesentibus-46
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    que damus, donamus, conferimus, inscribimus et in perpetuum largimur, cum omnibus utilitibus, censibus redditibus in-troitibus et obventionibus ad praedictam Curiam, singullatim spectantibus Agris Silvis, Nemoribus, Campis Quercetis, Ru-betis, Meruis, Gaiis, Borris, Pinetis, Melificiis et meliiss, tri-butariis equorum pabulatoribus, pratis, pascuis, collibus, vallibus, lacis vel lacubus, aquis, fluviis, fluminibus, stagnis, paludibus, piscinis, piscatoriis, Ripis, rivis... et eorum emo-lumentis et breviter cum omnibus et singulis usibus et proventibus quibuscunque nominibus generalibus, specialibus nominatur, vel valeant nominari, longe late ac circumfe-rentialiter ut ab antiquo in ipsius singulis metis... bus et limittibus sunt, fuerant distincta et limittatae, cum omni jure et dominio prout antecessores Nostri ac ejus Szyenkonii pertenuit habuit et possedit, nihil penitus Juris aut Dominii nobis et nostris successoribus in eisdem reservantes, duntaxat servitia quae Nobis et Nostris successoribus, ab antiquo est restrictus, habendum tenendum et perpetuis temporibus possidendum, vendendum, commutandum, dandum, ali-genandum, condonandum, et in usos suos beneplacitos, prout sibi suisque liberis legitimis, ac suae legitimae posterioritati et successoribus melius commodius et consultius expedire videbitur, convertendum. In cujus rei testimonium et robur firmitatis optinuere Sigillo Nostrae Majestatis suppendenti, praesentia in simul communiri. Actum et datum in Castro Nostro Troky majori, feria sexta infra octavas Corporis Christi, anno Domini millesimo quadragentesimo traecesimo quarto, Praesentibus Magnificis et Strenuis: Osticone Castellano Vilnensi, Petro alias Leluszch Palatino Trocensi, Petro Mon-gierdowicz terrae Lithvaniae Marschalco, Andrea Nyemirowicz, Nobili Nicolao Nostri Secretario, qui praesentiam habuit in Comissis, alisque quam pluribus testibus, fide dignis».— «У імя Бога амін. Паколькі людскія дзеі хутка мінаюцца і іх не можа ўтрымаць нядоўгая чалавечая памяць, то іх трэба
    
    47
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
    абавязкова замацаваць у пісьме. Пагэтаму мы, Жыгімонт, з Божай ласкі вялікі князь літоўскі, рускі і г. д., пісьмом гэ-тым даводзім да ведама ўсіх, што, добра ўзважыўшы мно-гія заслугі вернага нам і мілага Сенькі Гедыгалдовіча і жада-ючы, каб у будучым ён яшчэ лепей нёс сваю верную служ-бу — не так дзеля ўзнагароды, як для прыкладу іншым — названаму Сеньку, а таксама яго дзецям і нашчадкам ма-ёнтак Мір, з усім тым, што даўно яму належыць, разам з людзьмі, з Дзямідам і яго роднымі сынамі, тым Дзямідам, які праз мяжу перайшоў сюды са сваёй зямлі, мы аддалі, даравалі, запісалі і цяпер аддаём, даруем, замацоўваем, за-пісваем на будучае гэты маёнтак з усімі яго выгодамі, чын-шамі, прыбыткамі, з палямі, лясамі, палянкамі, дубнякамі, зараснікамі, з гаямі, сасновымі барамі, з борцямі і пчалі-нымі пасекамі, з платнымі выпасамі для коней, з лугамі, пашамі, узгоркамі, далінамі, азёрамі, ставамі, рэкамі, зато-камі, плытамі, сажалкамі, з правам лавіць рыбу на берагах, ручаямі... з дабротамі, — з усімі паасобнымі і валавымі зда-быткамі і даходамі ўсялякага роду як цяперашніх назваў так і тых, якія ім будуць давацца ў будучым, уздоўж, ушыр і навокал у даўнейшых межах... і межах папярэднікаў на-шых і яго, Сенькі, якія ён сам меў, дадаючы нашы правы на ўладанні да правоў нашых нашчадкаў, не адносячы сюды толькі службу якая здаўна нам абавязана падначальвацца. Правамоцны ён гэтыя памесці трымаць і на вечныя часы валодаць імі, можна прадаць іх, абмяняць, перадаць, ад-даць у заклад, падараваць, менавіта рабіць з імі так, як яму і яго паўнапраўнаму патомству ці паўнапраўным далей-шым наступнікам захочацца. Для пасведчання і трывалай моцы надання мы зацвярджаем пячаткай Нашай Вялікасці. Адбылося гэтае наданне ў нашым замку ў Троках большых у суботу, на восьмы дзень пасля свята Цела Божага, года тысяча чатырыста трыццаць чацвёртага ў прысутнасці радавітых і паважаных віленскага кашталяна Остыка, Пят-48
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    ра альбо Лелюша, ваяводы трокскага, маршалка зямлі літоў-скай Пятра Мангердовіча, Андрэя Неміровіча, нашага сак-ратара шляхетнага Мікалая, які прысутнічаў на камісіі, і многіх іншых сапраўдных сведкаў».
       Ці крыжакі дашчэнту спалілі і знішчылі даўнейшы Мір, ці бьгў ён тады яшчэ невялічкай асадай, але мы бачым, што гэтая гучная прывілея, якая давала шырокае права на валоданне ўсім, што ўжо і перад тым належала Гедыгалдо-вічам,— відаць, яна давала толькі права на карчаванне ля-соў і засяленне людзьмі гэтых земляў, але не давала гато-вых тады ўладанняў. Мы чытаем тут згадку толькі пра ма-ёнтак (curia), але не ўпамінаецца яшчэ там замак, ані сло-вам не згадваецца горад, не называюцца ніякія ўгоддзі, a ўсё сялянскае насельніцтва складаецца толькі з нейкага Дзяміда і яго сям’і, Дзяміда, які Бог ведае адкуль заблудзіў сюды і які, нібы той Ной, памалу выгадаваў цэлае племя падданых. Праз семнаццаць гадоў гаспадарання Сямён Гедыгалдовіч, які стаў ужо віленскім кашталянам і намес-нікам Казіміра Ягелончыка ў Смаленску, запісаў Мір у тым жа амаль складзе, што ў час яго набыцця, сваёй прыём-най дачцэ Ганне Бутрымаўне, якая, паміраючы яшчэ ў дзя-воцтве ў доме Забжазінскіх у Камені (міль за 8 ад Міра), перапісала свой набытак у пажыццёвае валоданне род-най цётцы — жонцы Сенькі — Мілохне Гедыгалдовічавай (1476), пасля ж яе смерці ўладанні былі перададзены сваяку — Юрыю Іллінічу. Так, у 1490 годзе ўладальнікамі Міра сталі Іллінічы. Юры Іллініч пачаў клапаціцца пра ўпарадкаванне і ўдасканаленне сваіх уладанняў скуплі-ваць прылеглыя вотчыны, а можа, і заснаваў горад, бо як-раз тады тутэйшыя ваколіцы сталі здабычай татарскіх нажоў і агню.
       Гісторыкі хоць і не называюць спустошаных татарамі ў 1505 годзе мясцін, але з іх прац выразна відаць, што яны маюць на ўвазе якраз тутэйшыя ваколіцы. Першы раз
    
    49
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
    татары прайшлі тут, калі кіраваліся на Наваградак, які аба-раняў ад іх са зброяй у руках наваградскі ваявода Альберт Гаштольд. На другі год, ідучы па сваіх леташніх слядах, яны рушылі далей за Наваградак — аж за Нёман, пад Ліду. A ці ж невядома, што азначалі татарскія пераходы па без-абаронных ваколіцах. Прывядзём рэляцыю з Кромера пра другі іх напад на Літву: «Кароль (Аляксандр) дагараў у ру-ках аднаго эмпірычнага лекара, а хутчэй ашуканца, які, будучы палякам, выдаваў сябе за грэка — ён, прызначыў-шы каралю лазню, паценне, яшчэ больш гэтым яго асла-біў. Літоўскія ж паны, усчаўшы бясконцыя сваркі ў час цяжкай хваробы караля, клапаціліся толькі пра сябе, не думаючы пра Рэч Паспалітую. Татары ж, падбадзёраныя сваім першым паспяховым паходам, калі яны прыцягнулі дамоў шмат рабункаў, пасля кароткага адпачынку, падма-цаваўшы свае сілы, у месяцы жніўні ізноў напалі на Літву. Размясціліся пад Клецкім замкам, недалёка ад вытокаў Нёмана, пакінулі там двух салтанаў (так называюць сы-ноў іх уладароў) з дзесяцітысячным войскам і разбегліся ў колькасці дваццаці тысяч чалавек спусташаць ваколі-цы. Перад гэтым цяжкахворы кароль разам з жонкай і ўсім сваім рыштункам выехаў з Вільні ў Ліду, да замка, які зна-ходзіцца за 12 міль ад Вільні... Калі ён ужо быў у Лідзе, прыскакаў да яго ганец і паведаміў, што татарскія войскі адсюль на адлегласці толькі аднаго дзённага пераходу¹. йтай вестцы не вельмі паверылі. Міхал Глінскі, які быў пры каралю, паслаў туды верны яму атрад адважных сер-баў, што быў пад рукой, упэўнены, што яны разаб’юць ворага. Хутка атрад напаў на татарскую арду, але дзевяць з іх палеглі ў бітве, астатнія былі рассеяны. Нанізаныя на коп’і галовы забітых татары прынеслі свайму военачаль-