• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вандроўкі па маіх былых ваколіцах  Уладзіслаў Сыракомля

    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах

    Уладзіслаў Сыракомля

    Памер: 205с.
    Мінск 2002
    132.78 МБ
       Калі паварочваем улева і едзем па вуліцы, што вядзе на Нясвіж, перад нашымі вачыма ўстае ва ўсёй велічы сваіх руінаў Мірскі замак, да якога ад касцёла будзе з тысячу кро-каў. Спяшаемся паглядзець на прыгожы помнікдойлідства на пачатку XVI стагоддзя, узнесены над невялікім ручаём і абведзены валам, лёхам і ровам, рэшткі якіх яшчэ можна дзе-нідзе ўбачыць. Прыгожы гэта быў замак, шкада толькі, што ён не праславіўся якой-небудзь гістарычнай падзеяй. Брама ў форме паловы вала, над брамай і па кутах замка
    
    39
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
    пяць прыгожай архітэктуры вежаў з пашкоджанымі бай-ніцамі, яшчэ мураваныя сцены — вось і ўсё, што заста-лося ад велічнага гмаху. Руіны з чырвонай цэглы прыго-жа глядзяцца на зялёным фоне даўніх валоў і блізкага саду, а бацяны, што звілі на вежах свае гнёзды, вельмі добра аздабляюць тое, што засталося ад замка, якому, нягледзячы на моцныя яшчэ сцены, ужо ніколі, мабыць, не ўваскрэснуць.
       Ьта, як бачым, гатычная пабудова; яшчэ ў ёй прагляд-ваецца нешта феадальнае, часы Сярэднявечча, але відаць ужо ўплыў італьянскага густу, які ў XVI стагоддзі адбіўся ў нас на ўсіх творах мастацтва. Бо дойлідства, як і літара-тура, добра адлюстроўвае думку кожнага народа і часу. Хачу развіць сваю думку. У грэкаў і рымлян, народаў рэс-публіканскіх, якія на «ты» з багамі, святымі, і грамадскія пабудовы вызначаліся вялікімі памерамі, лагоднасцю формаў і велічнаю прастатою. Адбівалася тут не веліч багоў, у гонар якіх узносіліся святыні, а веліч здольнага да ўсяго народа, што прыходзіў сюды маліцца і спраўляць свае абрады. Язычнікі грэкі і рымляне прадугадвалі Бога, але паколькі жылі пры дзяржаўным ладзе, пры якім улада не была сканцэнтравана ў адных руках, то і рысы аднаго Бога — усёмагутнасць, звышдабрата і звышмудрасць — яны раздрабілі на лікі тысячы сваіх бажкоў, што паасобку не былі нічым іншым, як людзьмі найвысокай маральнай дасканаласці, рысы якіх у сваёй сукупнасці і складалі Бога (так, як senatus populusque romanus у сукупнасці складаў грамадскую ўладу Рыма), але ніводзін з іх паасобку не да-сягаў найвышэйшай улады. Скараючыся зборнай сіле Бога, колішні язычнік адчуваў, што яго бажкі — толькі форма, у якую ён сам па сваім разуменні ўвасобіў нека-торыя рысы Бога; таму з гэтымі багамі дазваляў сабе абы-ходзіцца як хацеў, а ў святынях, пабудаваных у іх гонар, не біў чалом, але адкрыта абмяркоўваў дзяржаўныя праб-40
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    лемы, верачы, што найбольшая заслуга ў вачах багоў — гэта лепшыя грамадзянскія якасці. Святыні грэкаў і рым-лян былі пабудовамі народнымі — шырокімі, адкрытымі, галасы ў іх адгукаліся рэхам; у іх адзначаліся мінулыя гады, консульствы, бітвы, у іх можна было ўбачыць творы па-пулярнага ў народзе разьбярства і атрыманы за бітвы з ворагам сцяг — славу айчыннага мастацтва і славу зброі. Архітэктура іх святынь сімвалізуе сабой чалавецтва, згур-таванае ў грамадзянскую супольнасць і ўзвышанае да ідэ-алу боства.
       Асаблівасці народнага побытуўсярэднія вякі, адрозненні ад побыту ранейшых часоў адбіліся на абліччы гатычнай архітэктуры. Божы свет, разарваны на тысячы дробных ча-стак; закугы ўжалеза рыцар адваяваў сабе ўладу над часткай зямлі, назваўся з Божай ласкі ўдзельным панам, але, адчува-ючы, што здабытае грубай сілай ён здолее ўтрымаць толькі тады, калі будзе пільны, узброены і хітры, а таму павінен быць строгім і ганарыстым, бо іначай не здолее дабіцца па-слухмянасці васалаў. Дом яго — гэта замак на высокай ска-ле, з вежамі, якія служаць для абароны і адначасова сімвалі-зуюць неабмежаваную моц магната-феадала, гмах як быц-цам кажа падданым, што няма ўлады іншай, як Бог і гаспа-дар замка, герб якога на высокай вежы сягае ажу неба. Феа-дальныя замкі звычайна завостранай формы, аздабленне ламаных кутоў нагадвае думнае і гнеўнае чало; кожная са-мая нявінная на выгляд аздоба мае абарончую мэту як кож-ная ўсмешка хітрага чалавека, што прывык маскіраваць свае тайныя намеры; многа ў гэтых замках лёхаў хованак, пад-копаў адсекаў для зняволеных і капліц, бо гэтак жа многа страшных тайнаў жыве ў сэрцы вяльможнага феадала. Вуз-кая брама — хаця б праз яе не ўціснулася помста ці здрада, малыя вокны — бо тут не любяць сонца, бо гэта вякі цямно-ты; непабеленыя, з каменю альбо цэглы муры — бо ў задачу гэтых замкаў не ўваходзіць прымаць любых сэрцу гасцей, a
    
    41
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
    бараніцца ад назойлівых, пужаць тых, хто можа праціснуц-ца з ліхімі намерамі.
       Гмахі касцёлаў у сярэднія вякі маюць гэтакі ж гатычны харакгар. Манархі і папы імкнуцца ўмацаваць сваю ўладу і паказаць людзям, што яны — пасланнікі Бога. Бог — гэта не носьбіт міласэрнасці, не сын, які пайшоў на крыж за лю-дзей, не дух, што прыйшоў асвяціць зямлю, як уяўляецца ўсім, а грозны ўладар, які на першы план ставіць справядлі-васць, а не літасцівасць, які гатовы ў кожную хвіліну перу-ном пацвердзіць клятвы Ватыкана. Малітва да яго — гэта не просьба дзіцяці да бацькі, але голас зняволенага да свайго пана. I сапраўды, толькі так магло духавенства гаварыць з тагачасным грамадствам. Дзе матэрыяльная сіла стала над усімі ідэямі, дзе вялікія злачынствы патрабавалі вялікіх па-кут, дзе толькі касцёл мог рэфармаваць грамадства; з магут-нымі і беспакаранымі нельга было гаварыць іначай як мо-вай нязломнай сілы і божай справядлівасці. Вось тайна цём-ных, вузкіх, высокіх, закратаваных жалезам касцельных і кляштарных сярэдневяковых муроў. Выгляд гатычных му-роў з іх высокімі вежамі, што сягаюць аж у хмары, як бы хоча сказаць: з нябёс бяруць яго пасланнікі сваю грозную зямную сілу.
       Па меры таго як друк і Рэфармацыя хісталі сярэдневя-ковы парадак, весялеў і стыль будаўніцтва. Муры пачалі за-кругляць, вокны павялічваць, брамы пашыраць, бо ўжо даб-рачыннасць, асвета, гасціннасць, словам, лепшыя чалаве-чыя якасці замянялі ранейшае «права мацнейшага».
       На месцы даўнейшай пакорнай і гарачай веры Рэфар-мацыя, тэалагічныя спрэчкі і заглыбленне ў Біблію адхі-лілі частку таямнічай заслоны, якая закрывала ў Сярэдня-веччы ўсю хрысціянскую рэлігію. Пачалі са святатацкай цікавасцю, наколькі гэта было даступна, углядвацца ў аб-лічча боства, а калі заўважылі, што на гэтым святым абліч-чы болей спагады, чым гневу і грозьбаў, разняволеныя 42
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
    
    дзеці зблізіліся з Айцом, а ў велічных, ясных, прыгожых і адкрытых святынях, што былі ўзнесены Богу, хацелі вы-казаць Яго веліч, звышмудрасць і дабрату, якая гарнула да Яго лона ўсю Адамаву дзятву. Гэта была прысяга не зняво-леных, а вольных і разумных істот, якімі бачацца ўжо дзеці новых вякоў.
       Такі стыль касцельнага будаўніцтва, які спярша пачаў праяўляцца ў Ватыкане, зрабіўся хутка ўсеагульным, так што нават езуіты, якія кінулі ўсе сілы, каб не дапусціць уся-го гэтага і вярнуць назад Сярэднявечча, вымушаны былі прыстасавацца да духу часу і сваім касцёлам надаваць рысы добразычлівага, а не грознага боства.
       Заняпад гвалтоўнай сілы і рост палітычнага значэн-ня маралі адбіліся ў новым часе і на грамадзянскім бу-даўніцтве. Паглядзім толькі на нашы замкі XV і XVI ста-годдзяў і на пазнейшыя — як палагоднеў іх гатычны стыль ад новых, менш суровых формаў, як вострыя куты ўступілі месца простым кутам, кругам і авалам, якія, на-даючы будынкам хараство правільнасці, выклікаюць пашану, а не страх. Грамадства стала ўваходзіць у больш прыстойныя формы жыцця. Зменшылася сіла, знізіліся вежы і дахі замкаў, расшырыліся вузкія брамы, як верны знак той дыпламатычнай гасціннасці, якую кожны ча-каўу гмаху магната. Са зменай умоў вайсковага мастац-тва з вузкіх байніц былі зроблены шырэйшыя вокны, якія ўпускалі болей сонечных праменняў, бо арыстакрат ба-яўся, каб не падумалі, што ў цемнаце снуе змову суп-роць грамадзянскіх свабод. Завалены таямнічыя лёхі, a ў падземных склепах, дзе некалі енчылі зняволеныя ах-вяры самадурства і суровасці, пачалі хаваць бочкі з вен-герскім і мёдам для прыёму братоў-шляхціцаў, без якіх не мелі сілы магнаты. Атынкаваны і пабелены муры, бо ўсякую дзікасць, якая яшчэ заставалася, трэба было ста-ранна выганяць і ісці да людзей з прыветлівасцю, са свя-
    
    43
    
    Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
    
    точнасцю, з распасцёртымі рукамі і з той вясёлай усмеш-кай, што яднае людскія сэрцы.
       йтакі выгляд муроў так званай новай эпохі як бы гаво-рыць: няхай братаецца слабасць з сілай у імя святла.
       Ці пабудаваныя сёння гмахі нашых багацеяў — з нізкімі дахамі, як іх ганарыстая лагоднасць, з квяцістымі садамі, як іх мова, з узятымі на замок брамамі, як іх сэрцы, з неда-ступнымі паркамі, як іх эгаізм, ці яны, гэтыя пабудовы, у якіх відаць столькі розных стыляў і эпох, правільна харак-тарызуюць нашы часы? Які наогул характар нашай эпохі і нашага дойлідства? Пра гэта з адлегласці часу скажа нехта іншы. Ну, а мы вернемся да руінаў Мірскага замка.
       Адразу можна заўважыць, што гэта пабудова сягае ў да-лёкую старажытнасць. У руінах няма тых вялізных камя-нёў, якія, напрыклад, мы бачым у сценах Наваградскага, Лідскага, Медніцкага ці Крэўскага замкаў дзівячыся з не-звычайнай сілы людзей, якія так высока ўзносілі і змацоў-валі вапнай велізарныя валуны, што прымушалі верыць народнаму паданню пра нейкае племя волатаў, якое буда-вала гэтыя гмахі¹, ці, можа, дае прычыну паплакаць над дзікасцю вякоў, калі ваеннапалонны, прыраўняны да быд-ла, быў прыгнаны на работу, якая патрабавала нечалаве-чай сілы. Тут жа нічога гэтага няма: муры цагляныя, аку-ратныя, малюнак пабудовы чысты і поўны вытанчанага хараства, стыль гатычны, але змякчаны акруглымі і прама-вугольнымі формамі — увесь замак прыгожы, з пераход-нымі рысамі ад Сярэднявечча да новага часу.
    
        ¹ Наш просты люд пра многія замкі апавядае, што яны быццам бы
    
    пабудаваны волатамі альбо багамі. Прывяду тут паданне, якое чуў я ў ваколіцах Крэва, дзе знаходзіцца старалітоўскі замак, які помніць за-бойства Кейстута. Люд сцвярджае, што гэты замак муравалі адначасова
    
    з Медніцкім, за сем міль адсюль. А племя, якое будавала яго, было такое дужае, што майстры абодвух замкаў, пазычаючы адзін у аднаго мулярскі молат, перакідалі яго з Меднікаў да Крэва і наадварот.
    
    44
    
    Вандроўкі па маіх былых ваколіцах