• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вавёрка-садоўніца  Азіза Ахмедава

    Вавёрка-садоўніца

    Азіза Ахмедава

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 143с.
    Мінск 1987
    30.37 МБ
    Падзьмуў вецер, галінка нахілілася і дакранулася да зямлі. Чарнавокі саскочыў з лістка і пабег у свой мурашнік. Браты і сёстры, убачыўшы яго жывым і здаровым, акружылі Чарнавокага.
    Пытанні сыпаліся з усіх бакоў:
    — Дзе ты быў?
    — Як добра, што ты жывы!
    — Што ты там бачыў?
    — Страшна было, мусіць, дужа напалохаўся?
    Чарнавокі слухаў, слухаў і раптам, перапыніўшы ўсіх, з гонарам адказаў:
    — Зусім і не страшна, зусім і не напалохаўся! Што я, баязлівец які?!
    — Тады раскажы, што ты там наверсе бачыў.
    — Усе разбегліся, пахаваліся, а я застаўся...
    — Так, так, а потым?..
    — Пачуліся страшэнныя грымоты, усё неба паласавалі агні. Цёмная хмара насунулася. Ну, я на яе і закрычаў: «Гэй, хмара, што гэта ты такі шурум-бурум усчала? Спыні зараз жа непарадак!»
    Мурашы з павагай пазіралі на Чарнавокага і гаманілі:
    — Бач, які смелы!
    — Нават хмары не збаяўся!
    — Вось якія мы, мурашы, адважныя!
    А Чарнавокага ўжо цяжка было спыніць:
    — Хмара не паслухалася. Кінула на мяне агонь. А я падскочыў і адкінуў той агонь га-
    лавой убок. He баюся твайго агню! Вось зараз падымуся ў неба і праганю цябе! Хмара зразумела, што не жартую, і паціхеньку, паціхеньку з неба і сышла. I тады на небе з’явілася сонейка.
    — Дык гэта, выходзіць, ты спыніў дождж? — спытала старэйшая сястра.
    — А ты як думаеш?
    I вось тут, трохі апамятаўшыся, Чарнавокі зразумеў, што ён перабірае меру, што яго хлусні могуць не паверыць. I каб нейкім чынам выйсці з няёмкага становішча, ён раптам сказаў:
    — He прымушайце, калі ласка, мяне марна траціць час. Вы не ведаеце, дзе мая маці? Мне вельмі трэба хутчэй пабачыць яе.
    I Чарнавокі хуценька шмыгнуў убок і згубіўся сярод мурашоў, што мітусіліся і бегалі туды-сюды.
    Праўда, Чарнавокі перабольшваў, калі расказваў пра свой гераізм, і ўсё ж навальніцу ён, хоць і набраўся вялікага страху, перажыў, пабачыў на свае вочы грозную стыхію. Вось чаму яшчэ доўга ў падземным гарадку жыла легенда пра адважнага мураша, якога звалі Чарнавокі.
    НУ, ЗАЯЦ, ПАЧАКАЙ ЖА!
    Восень кранула халодным дыханнем лясы. I дрэвы змянілі зялёнае ўбранне на іншае, пашытае з жоўтай лістоты. Дзень за днём паціху распраналіся, з сумам скідаючы кожны свой лісток.
    Весела напяваючы, скакаў па лесе Куртаты.
    — Што такое? Чаму падае лісце? Дуб, чаму ты губляеш сваю лістоту, што здарылася?
    Дуб расплюшчыў заспаныя вочы і ўбачыў Зайца.
    — Чаго ты да мяне прычапіўся, чаму спаць не даеш? — незадаволена спытаў ён.
    — Спаць, спаць... Табе, відаць, толькі гэта і трэба. Паглядзі лепш, што з тваім лісцем робіцца, нават прайсці нельга, сыплецца і сыплецца на галаву!..
    — Дык вось ты пра што! Нічога асаблівага, Куртаты, з маім лісцем не адбываецца. Надыходзіць зіма, і мы, дрэвы, аддаем сваё лісце нашай матухне-зямельцы, укрываем яе ад маразоў, апранаем яе ў лістападнае адзенне.
    Заяц нічога не зразумеў, толькі плячыма паціснуў.
    Дуб сумна паглядзеў на яго:
    — Спаць хочацца. Ідзі, Куртаты, не замінай! — I ён заплюшчыў вочы.
    Заяц пагардліва махнуў лапкай:
    — Ды мне што, калі ласка, заставайся голы! — I паскакаў далей.
    Паступова ён пачаў прыкмячаць, што не толькі дуб, але і іншыя дрэвы губляюць сваю лістоту, аддаюць яе зямлі.
    — Дзівацтва нейкае! — сказаў Заяц сам сабе.
    Пачуўшы гэта, з-за кустоў выбег Вожык.
    — Ніякае не дзівацтва. Ты ж і сам хутка памяняеш сваю вопратку. Што ж тут дзіўнага? Увосень мы ўсе так робім.
    — Няўжо? А я і не ведаў пра гэта.
    Чорная Варона, якая сядзела на сухой галіпе, каркнула Зайцу:
    — Таму і не ведаў, што гэта першая восень у тваім жыцці.
    Зайцу ўжо даўно не падабалася гэтая злосная цётка. Толькі і ведае, што бурчыць, розныя плёткі па лесе разносіць.
    — У цябе ніхто не пытае, чаго ты лезеш? He лічы сябе разумнейшай за ўсіх! — і Заяц павярнуўся да Вароны спінай.
    Вожык прысарамаціў Зайца:
    — Які ты, Куртаты, грубіян!
    — А чаго яна каркае, хай лепш ляціць, куды ёй трэба!..
    Заяц паглядзеў на Вожыка, нават губамі прыцмокнуў:
    — Дзядзечка Вожык, якія ў цябе прыгожыя іголкі! Дай мне хоць адну.
    — Навошта табе мая іголка?
    — Ды бачыш, кажушок мой зусім прадзіравіўся, уночы спаць не магу, мерзну. Вось тваёй іголкай і зацырую сваё футра.
    — He давай яму, братка Вожык, не давай! — закаркала Варона.
    — Чаму ж не даць, няхай зацыруе свой кажушок, не будзе ўночы дрыжыкі прадаваць.
    Заяц падышоў бліжэй. Вожык вырваў адну іголку, аддаў яму. Куртаты так узрадаваўся, што нават і падзякаваць забыўся, пабег стрымгалоў дадому. Але па дарозе, відаць, перадумаў: «Прайду лепш да логава Ваўка, уваткну іголку ў пень, што каля самага ўвахода. Сядзе гэты гад печаны, а іголка яму пад хвост, хай тады паскача! Ніякага нам, зайцам, жыцця ад яго няма!..» Заяц асцярожна падышоў да логава.
    Ваўка якраз не было. Заяц уваткнуў іголку ў пень, і толькі паспеў у кустах схавацца, як прыляцела Варона, села на дрэва і давай круціць галавой па баках.
    «I зноў яна! Ах, каб на цябе немач, старая пляткарка!» — Прыціснуўся Заяц да зямлі, нават лапкай паварушыць баіцца.
    А тут і Воўк з’явіўся. Стомлены, згаладалы, ледзь прыцягнуўся.
    — Ах, які ж я галодны, які ж я халодны,— заскуголіў ён.— Хоць бы якая казюрка на зуб трапіла!.. Сяду на свой любы пянёк, адпачну трошкі...
    I толькі сеў, як тут жа падскочыў угору, як апантаны.
    — Вай, вай, ратуйце! Мяне змяя ўджаліла,— закрычаў шэры на ўвесь лес.— Дапамажыце няшчаснаму ваўку!..
    На ягоны крык прыбегла Лісіца.
    — Што здарылася, братка Воўк, чаго такі гвалт узняў?..
    — Яна яшчэ пытаецца?! Вось каб цябе змяя ўджаліла, ты б яшчэ і не так закрычала!..
    — Змяя? Цябе ўджаліла змяя? Дзе, як жа гэта?
    — Вярнуўся, ведаеш, ні з чым з палявання, сеў на пянёк адпачыць, а яна як джгне!..
    Лісіца ўважліва агледзела пень, убачыла іголку, што тырчала з яго, і смяецца:
    — Якая змяя? Паглядзі, гэта ж звычайная стрэмка табе пад хвост трапіла!..
    Лісіца выцягнула іголку і паказала Ваўку. Той паглядзеў і здзівіўся:
    — Гэта ж Вожыкава іголка! А каб ты спруцянеў, чарцяня калючае! Вось зараз пайду, выцягну з нары і праглыну!..
    — Ага, разяў горла шырэй,— пакпіла Лісіца.— Няўжо забыўся, якія ў яго іголкі? Вунь на адну ўсеўся, дык ад болю ледзь з глузду не з’ехаў!..
    — Твая праўда, сястрыца Лісіца,— адказаў Воўк.— Яго так проста не возьмеш...
    Варона, якая дагэтуль моўчкі слухала, пераляцела на ніжнюю галіну і закаркала:
    — Кар-кар, вы думаеце, што гэта Вожык зрабіў? Памыляецеся, даражэнькія!
    — А хто ж, па-твойму? — запытаўся Воўк.
    — Хто, хто... Заяц гэта зрабіў, вось хто!
    Заяц, які зашыўся ў кусты, пасля гэтых слоў закалаціўся як асінавы ліст.
    — Заяц? He можа гэтага быць, у яго ж іголак няма!
    — Што робіцца, што робіцца, усе Зайца абараняюць! — Варона так раззлавалася, што нават пра небяспеку забылася, зляцела на зямлю і падышла да Ваўка.
    — А я табе кажу, што гэта Зайцавы штукі. Сама бачыла, як ён гэтую іголку ў Вожыка выпрасіў. А потым уваткнуў у пень і збег. He паспела я за ім прасачыць.
    — Няўжо праўда? — Вочы галоднага Ваўка прагна заблішчалі. Варона была так блізка ад яго.— Ну, Заяц, пачакай жа!
    — Праўда, праў...
    Варона не дагаварыла, як Воўк кінуўся да яе, каб схапіць і з’есці. Добра, што яна паспела ўзмахнуць крыламі і ўзляцець.
    А наш бедны Заяц даў такога драпака, што толькі яго і бачылі.
    ЯК МЯДЗВЕДЗЯ ЗЯМЛЯ ПРАГЛЫНУЛА
    Маленькая пышнахвостая Вавёрка высунула галаву з дупла, паглядзела ў адзін, у другі бок, потым вылезла, села на галіну і па-
    чала прыгладжваць сваю ўскалмачаную пасля сну поўсць. У чорных вачанятах — трывога і неспакой. Яна шукала маму. Колькі малышка ні круціла галавой па баках, маці нідзе не было відаць.
    — Мама, мама, дзе ты? Ідзі сюды!
    Тоненькі галасок Вавёркі пакаціўся па лесе. Адусюль у адказ пачулася: «Сюды, сюды». Гэта было рэха. Але Вавёрка нічога не зразумела, ёй здалося, што нехта перадражнівае яе. Яна нават пакрыўдзілася на тых певядомых, што гэтак зняважліва ставяцца да яе. Навокал нікога не было. Вавёрка пачала скакаць з дрэва на дрэва, пазіраць на зямлю. I вось там яна раптам убачыла Мыш, якая корпалася ў лісці.
    — Цётачка Мыш,— нясмелым голасам аклікнула Вавёрка.
    Мыш узняла галаву, убачыла Вавёрку, усміхнулася і сама сабе падумала:
    «Божухна, якое цудоўнае дзіцяня. А вачаняткі, вачаняткі, зіхацяць, быццам тыя пацеркі».
    — Падыдзі бліжэй, прыгажунька ты мая! — паклікала Мыш.
    Вавёрка скокнула на зямлю, падбегла да Мышы. Тая спытала:
    — Што здарылася? Чаго ты так непакоішся?
    — Я маму шукаю. Прачнулася, а яе няма. Вы, цётачка, не бачылі маёй мамы?
    Мыш усміхнулася, вельмі ж ёй падабалася Вавёрачка.
    — Маму, кажаш, згубіла? А можа, яна вунь там, у тым зарасніку? — Яна паказала на гушчар у лесе.
    — I я там знайду сваю маму?
    — Абавязкова. Аднойчы і я шукала сваю маці і знайшла яе якраз там, у гушчары.
    — Вялікі вам дзякуй, цётачка Мыш,— узрадавалася Вавёрка і ўскочыла на дрэва.
    Доўга яшчэ пасля гэтай сустрэчы скакала Вавёрка з галіны на галіну, з дрэва на дрэва. Забралася ў самыя нетры. Маці нідзе не было. Зусім страціла надзею Вавёрка знайсці маму. Зажурылася, пачала плакаць горкімі слязьмі.
    Пачуў яе Лясны Певень. Заківаў сваёй маленькай стракатай галоўкай, залопаў крыламі.
    — Вавёрачка, святло вачэй маіх, што з табой?
    — Я маму згубіла! — Вавёрка расплакалася яшчэ мацней.— Маму шукаю, не магу знайсці!..
    — He плач, Вавёрачка, не перажывай! Хочаш, пакуль знойдзем тваю маму, я табе бацькам буду.
    Разгубілася Вавёрка, нават не ведала, што і адказаць. А потым разгублена сказала:
    — He, я маму хачу. Пакуль не знайду яе, не супакоюся.
    Пакрыўдзіўся Лясны Певень.
    — He бачыў я тваёй мамы. Шукай, можа, і знойдзеш.
    Пабегла Вавёрка далей. Доўга скакала з дрэва на дрэва. Нарэшце, стаміўшыся, села на галіну адпачыць. Раптам у кустах нешта заварушылася. Гэта быў Заяц. Вавёрка пазнала яго па футру.
    — Дзядзечка Заяц, ці не бачылі вы маёй мамы? — запыталася Вавёрка.
    Заяц спалохаўся, высунуў галаву з куста. А калі ўбачыў Вавёрку, з палёгкай засмяяўся.
    Яму наогул падабаліся вавёркі. Ён заўсёды з зайздрасцю назіраў за імі. Як яны скакалі з дрэва на дрэва!..
    — Што ад мяне хочаш, найпрыгажэйшая здзяцей?
    — Можа, вы, дзядзечка, маю маму бачылі? Колькі часу шукаю яе, а ўсё дарэмна. Дапамажыце мне!
    Гаворыць Вавёрка, а Заяц адно любуецца ёю: «Якое цудоўнае дзіцяня! Якія вушкі, а які хвост! Ах, які ж бы шчаслівы я быў, каб меў такое дзіцяня!..»