• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вавёрка-садоўніца  Азіза Ахмедава

    Вавёрка-садоўніца

    Азіза Ахмедава

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 143с.
    Мінск 1987
    30.37 МБ
    — Вялікі дзякуй табе, дзядзечка Месяц, за тваю шчырую дабрыню!
    3 таго часу мы заўсёды побач. Разам ідзем на спачын, разам прачынаемся, каб зноў і зноў аддаваць Людзям святло і цяпло. I яшчэ мы спадзяемся, што Людзі ў хуткім часе прыляцяць да нас, абжывуць касмічную прастору і мы будзем жыць побач, як самыя лепшыя суседзі і сябры.
    ЯК ВАВЁРКА ПАСАДЗІЛА ХВАІНКУ
    Сядзела маленькая Вавёрка на дрэве і, як заўсёды, уважліва паглядала наўкола. Убачыўшы на зямлі шышку, Вавёрка хуценька збегла ўніз. Гэта была прыгожая хваёвая шышка, поўная смачных зярнятак. Вавёрка схапіла шышку і адбеглася ўбок, пільна паглядзела, ці не назірае хто за ёю. Вакол нікога не было.	і
    «Ніхто не адбярэ ў мяне шышку, сама ёю паласуюся!» — падумала яна.
    Толькі яна дакранулася да шышкі сваімі вострымі зубкамі, як пачула паблізу нейкі трэск.
    «Вай, хто гэта? Трэба хутчэй закапаць шышку ў зямлю. Потым з’ем, a то яшчэ адбяруць!» — спалохалася Вавёрка.
    Вавёрка закапала шышку і хуценька ўзбегла на дрэва. Адтуль яна ўбачыла, што гэта Мыш напалохала яе. Тая нешта цягнула ў сваю норку.
    «Добра, што схавала шышку. Усе хацелі б паласавацца ёю: і Мядзведзь, і Заяц, і Мыш, і птушкі. Калі сцямнее, я вярнуся сюды і вылушчу шышку».
    Вавёрка, пераскокваючы з дрэва на дрэва, пабегла дадому. Колькі яна там ні завіхалася, а пра шышку не забывала. He заўсёды натрапіш на такую вялікую, поўную зярнят, шышку...
    Надышоў вечар.
    — Пара ўжо ісці па шышку,— сказала ўголас Вавёрка.
    Пачула яе Варона.
    — Што здарылася, малая, пра якую шышку ты ўспомніла?
    Вавёрка спалохалася, што пра яе сакрэт даведалася Варона, і, запінаючыся, адказала:
    — He, не, нічога не здарылася, проста галава баліць.
    — Дык ідзі паспі — і галава пройдзе.
    — Праўду кажаце, цётачка Варона. Вось толькі крышку пагуляю на свежым паветры.
    Сказала гэтак Вавёрка, саслізнула з дрэва і пабегла на тое месца, дзе яна схавала шышку. Але колькі ні шукала, ніяк не магла знайсці. Было ўжо зусім цёмна. «Пачакаю, пакуль узыдзе Месяц,— вырашыла Вавэрка.— Стане відно, і я знайду сваю шышку».
    Доўга не паказваўся на небе Месяц, нешта забавіўся. Стамілася Вавёрачка чакаць. Давялося вярнуцца дадому, каб ранічкай зноў прыйсці па шышку.
    Калі Вавёрка прачнулася, навокал ляжаў снег.
    — Ну вось, Месяца не дачакалася, дык гэты снег прыспеў. Як я цяпер знайду сваю шышку?..
    Міналі дні. Вавёрачка ўсё шукала і шукала тое месцейка, дзе схавала шышку. I аднойчы яна ўбачыла, як з зямлі, якраз на тым самым месцы, пачаў прарастаць хваёвы парастак.
    Усе здзівіліся, а Варона сказала:
    — Цікава, хто тут пасадзіў хвойку? У нашым лесе хвоі не растуць.
    — Адкуль яна трапіла сюды? — здзіўлена прамовіў Дзяцел.
    А маленькая Вавёрка не звяртала ўвагі на іх размову, яна шукала сваю згубу. I ўсё ніяк не магла сцяміць, куды падзелася гэтая вялікая, поўная смачных зярнят, шышка.
    ЛАСТАУКА-ГУЛЬТАЙКА
    Прыляцелі ластаўкі з выраю. Усюды быў чуваць іх вясёлы шчэбет. Усе яны пачалі будаваць гнёзды. Лётаюць і лётаюць ластаўкі без стомы. Каторая ў дзюбе нясе камочак гліны, каторая — саломінку. Усе працуюць. Толькі адна Ластаўка нічога не робіць. Заўважыла гэта старая Ластаўка і зрабіла заўвагу:
    — Гэй, гультайка, чаму не будуеш гняздо? Спяшайся, потым будзе позна!
    Гультаяватая Ластаўка бесклапотна адказала:
    — Пабудаваць гняздо ніколі не позна. Лепш пагуляю, пацешуся, а там будзе відаць.
    — Лухту вярзеш, любенькая,— раззлавалася Мудрая Ластаўка.— Кожную справу трэба рабіць у свой час. He збудуеш гнязда, не выведзеш птушанят, потым спахопішся, ды позна будзе!
    — Ат, знайшла чым палохаць! Можна па-
    думаць, што збудаваць гняздо і вывесці птушанят такая ўжо цяжкая работа! Яшчэ ёсць час, паспею!
    — Ты ж зразумей, калі позна пабудуеш гняздо, птушаняты не паспеюць падрасці, убрацца ў пер’е. Калі мы ўсе паляцім у вырай, яны застануцца, замерзнуць, загінуць.
    Гультаяватая Ластаўка так і не паслухалася, не звярнула аніякай увагі на словы Мудрай Ластаўкі.
    Мінула колькі часу, і ва ўсіх ластавак гнёзды былі гатовы. Амаль пад кожным дахам ляпіліся яны, падобныя на маленькія кошыкі. I ў кожным гняздзе ляжалі яечкі.
    А гультаяватая Ластаўка ўсё лятае, носіцца ў паветры, весяліцца, бесклапотна шчабеча.
    Нарэшце з яечак з’явіліся жаўтаротыя птушаняткі, прыгожыя-прыгожыя!
    Убачыла іх гультаяватая Ластаўка і засумавала, занепакоілася. Але гэта было позняе раскаянне. Паляцела гультайка да Мудрай Ластаўкі:
    — Дапамажы мне, мудрая разумная сястра мая!
    — Цяпер позна ўжо выседжваць птушанят. 3 дня на дзень прыйдзе восень.
    — Вай, вай,— заплакала гультаяватая Ластаўка,— засталася я бяздзетнай... Гора звядзе мяне ў магілу!..
    — Я дам табе параду, хоць за тваё непаслушэнства цябе трэба было б пакараць. Папрасі ў бацькоў дазволу даглядаць іх птушанят. У гэтым твой паратунак, толькі так апраўдаеш сваё гультайства.
    I пачала Ластаўка карміць і даглядаць чужых птушанят. Спярша бацькі злаваліся:
    — He чапай нашых дзетак, трэба сваіх мець!..
    Але потым зразумелі яе становішча, адчулі боль сваёй бяздзетнай сястры і згадзіліся, нават пачалі яе падахвочваць. I тая дзень пры дні, без стомы, забываючы на сябе, карміла і даглядала птушанят. He было таго гнязда, не было таго птушаняці, якога б не накарміла Ластаўка. I чым больш даглядала, тым меншым рабіўся цяжар на яе сэрцы. Яна адчувала сябе маці.
    Мінуў час. Птушаняты падраслі, навучыліся лятаць, станавіліся ўсё болып самастойнымі.
    Пачаліся халады, лісце на дрэвах пажоўкла — гэта надышла восень.
    Мудрая Ластаўка звярнулася да моладзі:
    — Збірайцеся, дзеці, у дарогу. Паляцім у цёплыя краіны. Час не чакае!..
    Раніцай, як толькі ўзнялося Сонца, усе ластаўкі паляцелі вялікай чарадой у вырай. I разам з імі, упоравень з маладымі, ахоўваючы іх, ляцела наша знаёмая Ластаўка. Яна ўжо не адчувала сябе бяздзетнай, яна была маці ўсіх гэтых падужэлых, дзякуючы і яе клопатам, прыгожых птушак.
    У ХЛУСНІ КАРОТКІЯ НОГІ
    Лісіца была галодная. Вось ужо колькі дзён не змагла нічога сабе здабыць. Думаладумала, і пайшла да Зайца, пастукалася ў весніцы.
    Прачнуўся Заяц, высунуўся ў акно.
    — Слухаю цябе, ханум Лісіца!
    — Добры дзень, Зайчык! Выйдзі да мяне на хвілінку.
    Заяц ведаў, з кім мае справу, таму і адказаў:
    — У мяне, ханум Лісіца, дужа вока баліць. Доктар забараніў выходзіць на двор. Кажы, што ў цябе да мяне, я і адсюль добра пачую.
    Лісіца зразумела, што хітрыкі яе не ўдаліся, і ўзяла яе злосць. Але хутка адумалася, стрымала сябе і пяшчотным галаском сказала:
    — Каб ты ведаў, якую я табе вестачку прынесла, якую цудоўную навіну, сам бы да мяне прыбег!
    Пачуўшы гэтыя словы, Заяц ужо хацеў было адчыніць дзверы, так яму карцела даведацца пра навіну, але страх перад Лісіцай перамог.
    — He, не, ханум Лісіца, я не магу выйсці на двор, гавары адтуль!
    «Нічога, сёння я з табой так пагавару,— падумала Лісіца.— Заўтра ты ад мяне нікуды не дзенешся, усё роўна злаўлю і з’ем!»
    — Добра, добра, я табе і адсюль скажу. Ты ж свайго суседа, Куртатага, што жыве на тым баку дарогі, ведаеш?
    — Канечне, ведаю, мы з ім сябруем, разам у лес ходзім.
    — Ну, дык вось, гэты Заяц, твой сусед, прыбег на вяршыню гары і пачаў чакаць усходу Сонца. Як толькі Сонейка паказалася, Заяц адламаў ад яго маленькі кавалачак, прынёс дадому і павесіў на дзверы. Цяпер у яго доме ўдзень і ўночы светла. Куртаты выхваляецца, усім кажа, што сонца да яго ў госці прыйшло.
    Вельмі здзівіўся Заяц, ён ажно вочы вырачыў.
    — He можа быць, ці ж іэта можна — адламаць кавалак Сонца?
    — Можна, можна! Ранічкай сонца халоднае, і толькі апоўдні награецца, тады ўжо да яго не дакранешся. А раніцай колькі хочаш! Дык я і кажу, давай разам з табой сходзім і таксама адломім кавалачак Сонца, прынясём і павесім над тваімі дзвярыма. Няхай усе бачаць і зайздросцяць табе. Ну, што скажаш?
    — Вядома, сходзім,— адказаў Заяц. Ён ужо зразумеў хітрыкі Лісіцы.
    Узрадавалася Лісіца, а Заяц кажа:
    — Хачу і я табе расказаць адну навіну, ханум Лісіца.
    — Якую, кажы хутчэй!
    — Кажуць, што ўсіх манюк будуць лавіць і вешаць на дрэвах.
    Задрыжала Лісіца, азірнулася па баках.
    — Нешта я нічога пра гэта не чула,— не зусім упэўнена прамовіла яна.
    — Учора сам Мядзведзь хадзіў па лесе і ўсіх папярэджваў, каб не хлусілі, бо такіх хлусоў будуць лавіць і вешаць!
    — Вай, вай, як нядобра ўсё выйшла,— замітусілася Лісіца.— Паслухай, Заяц, давай заўтра нікуды не пойдзем.
    — Чаму? — наўмысна здзівіўся Заяц.
    — Я ўспомніла, заўтра ў мяне ёсць адна тэрміновая справа. I потым, ведаеш, Зайчык, я ж гэта знарок табе сказала. Ну, праўда, хіба ж можна на самай справе адламаць кавалачак Сонца? Я, любенькі мой, пажартавала!..
    — Калі так,— адказаў Заяц,— то і я пажартаваў. Я ўжо з тыдзень не бачыў Мядзведзя, ды і не гаварыў ён нічога такога пра манюк і хлусоў.
    Але Лісіца гэтых слоў ужо не пачула. Падкурчыўшы хвост, яна, баязліва азіраючыся па баках, бегла дадому.
    ПЕСНЯ ФІЯЛКІ
    Кветкі прачнуліся. Герань заківала галавою, Кактус натапырыў свае калючкі, Ружа выпрасталася, пачала прыхарошвацца. А Фіялка расплюшчыла свае блакітныя вочы, паглядзела на Сонейка і ўсміхнулася. Сонечны прамень дакрануўся да яе пругкіх лісточкаў, здзівіўся:
    — Хто ты?
    — Я — Фіялка!
    — Няўжо? Я заўсёды бачыў Фіялку пад кустом, яна дрыжала, галава яе была прыгнута да зямлі. У вас бадай што толькі адно падабенства — прыгожыя блакітныя вочы. Хто яна табе?
    Фіялка засаромелася.
    — Гэта мая сястра, дачка палёў. Яна адзінокая, ніхто аб ёй не клапоціцца. Сястра мая заўсёды сумуе па Сонейку, бязлітасныя вясновыя вятры раняць яе далікатнае сэрца, і яна, прыгнуўшы галоўку, тужліва глядзіць на свет блакітнымі вачамі. А я — цяплічная кветка, мая маці — вось гэтая жменька зямлі. He ведаю я ні дажджу, ні снегу, мне тут цёпла і ўтульна. Я так шкадую маю бедную сястру.
    — He турбуйся, Фіялка, я спяшаюся якраз туды і не дам яе ў крыўду.
    Сонечны прамень аблашчыў блакітныя вочы Фіялкі і знік.
    Фіялка вельмі ўсцешылася, на ёй высыпала мноства бутонаў,— яна цяпер нагадвала
    маленечкае неба, упрыгожанае блакітнымі зорачкамі. Яна ж цвіла ўпершыню!..
    Мінулі сакавік і красавік, надышоў май, Фіялка ўсё цвіла і цвіла. Дужа зайздросціў ёй сусед Кактус. Калі Фіялка расцвіла, усе звярталі ўвагу толькі на яе, на Кактуса ніхто і не глядзеў. Ён злаваўся, еў сам сябе знутры, увесь распух, пакруглеў. Урэшце Кактус не вытрываў і забурчаў: