• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вавёрка-садоўніца  Азіза Ахмедава

    Вавёрка-садоўніца

    Азіза Ахмедава

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 143с.
    Мінск 1987
    30.37 МБ
    Качаня павярнулася да лебедзяў. Маўляў, глядзіце, любуйцеся! Але ніхто з іх не звяртаў на яго ўвагі. Выхваляка раззлаваўся. Але нічога не зробіш. Качаня падумала: «Бадай, што шыя ў іх даволі прыгожая. Цікава, што можна зрабіць, каб і мая шыя зрабілася такой доўгай і гнуткай?» Так нічога і не прыдумаўшы, Качаня яшчэ болып раззлавалася.
    У гэты час яго і ўбачыла Лісіца, якая прытаілася ў кустах і прагна назірала за птушкамі. Падпусціўшы Качаня блізка да сябе, яна выглянула з-за куста і спытала:
    — Што з табой здарылася, самая прыгожая з усіх птушак, чаму ў цябе такі кепскі настрой?..
    — Колькі я ні спрабую выцягнуць сваю шыю, нічога не выходзіць,— з сумам адказала Качаня-хвалько.
    — А навошта табе гэта спатрэбілася?
    Качаня з зайздрасцю паглядзела ў бок лебедзяў:
    — Хачу, каб і ў мяне была такая доўгая шыя, як у іх. Кароткая шыя псуе маю прыгажосць.
    Хітрая Лісіца вельмі ўзрадавалася, пачуў-
    шы гэтыя словы. Нарэшце яна паласуецца гэтым Качанём. Яна сказала:
    — Ці ведаеш ты, маё даражэнькае Качаня, што выцягнуць шыю гэтым лебедзям дапамагалі мы, лісіцы?..
    — Як жа вы ім іх выцягнулі? — зацікавілася Качаня-хвалько.
    — Вельмі проста,— адказала Лісіца-хітрыца,— узялі сваімі зубкамі за галаву, пацягнулі, і шыі ў іх выцягнуліся...
    — Праўда, а ім не балела?
    — Відаць, трошкі і балела, але яны цярпелі. Каб стаць прыгожым, трэба трошачкі і пацярпець.
    Вельмі ўзрадавалася Качаня. Але потым, падумаўшы аб нечым, сказала:
    — Пайду, паклічу сюды качак, а ты ім выцягні шыі.
    — He, не, маё прыгожанькае Качанятка,— спалохалася Лісіца,— не трэба іх сюды клікаць. Ці ж ты хочаш, каб і яны зрабіліся такімі ж прыгожымі, як ты? Хай усе качкі Ta66 зайздросцяць. Я дапамагу толькі табе. Плыві да мяне хутчэй! Ты будзеш самым прыгожым Качанём на ўсім свеце!
    Узрадавалася Качаня-хвалько, выйшла на бераг і паклыпала да Лісіцы. Хітруха чакала за кустом, зубы яе ляскалі ад прагнасці і нецярплівасці.
    Качаня падышло да яе, выцягнула шыю, заплюшчыла вочы, а гэта толькі і трэба было рыжай разбойніцы.
    САМАЎПЭЎНЕНЫ ПАТОК
    Прыйшла вясна. Снег у гарах пачаў раставаць. Кропелькі вады, весела пераклікаючыся, збегліся, аб’ядналіся і ператварыліся ў вялікі Паток, і ён рынуўся з гары ўніз.
    Скалы, якія патрывожыў Паток, спыталі ў яго:
    — Паслухай, Паток, куды ты спяшаешся? Куды бяжыш?
    — Я ўбачыў з горнай вяршыні Мора,— адказаў Паток.— Хачу з ім аб’яднацца!
    — Дык Мора адсюль далёка, ты не дойдзеш да яго,— папярэдзілі Скалы.
    — А гэта мы яшчэ паглядзім! Пабачыце, як мая бурная, шпаркая вада дамчыцца да Мора і напоўніць яго. Oro! Mae хвалі, як птушкі, умомант даляцяць!..
    Сказаўшы гэтак, Паток памчаўся ўніз. Па дарозе гэты свавольнік усё, што траплялася на яго дарозе, нават вялізныя камяні, цягнуў за сабою. I нікога ён не чуў і не слухаў. Мацнеючы, набіраючы сілы, Паток радаваўся — цяпер, бач, ніхто яго не затрымае!
    Высокія Горы, што стаялі ўдалечыні і былі недасягальныя для Патока, папярэдзілі яго:
    — Беражы сілы, дарагі, не чапай камяні, не падмывай скалы. Сцеражыся, бо твая сіла кончыцца і ты спынішся, не дойдзеш да Мора.
    Але Паток і слухаць не хацеў.
    — Эх,— шумеў ён у адказ,— шкада, што не магу да вас дацягнуцца, а то і вы адчулі б маю сілу!
    Горы змоўклі, толькі з пагардай назіралі за Патокам. А той, весела гуляючы хвалямі, разліваўся па наваколлі.
    — He разлівай сваёй вады, не растрачвай
    сілу, да Мора яшчэ далёка,— папярэдзіла Паток старая, мудрая Варона.
    — Хто ты, каб мяне вучыць! Де лічы сябе разумнейшай за мяне, ляці па сваіх справах!..— I Паток імчаў далей.
    Паступова сілы яго меншалі, але ён гэтага яшчэ не адчуваў. Аднойчы захацеў, як раней, вырваць з карэннем дрэва, ды дзе там! Колькі ні стараўся, нічога не выйшла.
    — Вай, вай, бедны Паток! — закаркала Варона.— Хіба яшчэ не пераканаўся, што сіла пакідае цябе!
    — Прэч, агідная птушка! Вельмі яно мне трэба, тое дрэва! Проста не хачу з ім звязвацца.
    Так ён гаварыў, каб схаваць сваю збянтэжанасць.
    Бегучы далей, Паток раптам наткнуўся на маленькую скалу. Колькі ні намагаўся ён, a ссунуць яе з месца так і не здолеў. Падзяліўшы свае воды, ён абышоў скалу з двух бакоў. Цяпер, калі сіла Патока кончылася, усё, што сустракалася на ягоным шляху, яшчэ больш драбніла яго моц, нават маленькія каменьчыкі сталі для яго перашкодай. Нарэшце ён зусім аслабеў, зямля ўсмактала яго, і Паток знік, так і не дасягнуўшы Мора.
    МОЙ РОДНЫ КУТ
    Прыйшла вясна. Птушкі вярталіся з выраю. Усе радаваліся Сонцу і цяплу.
    Пасеўшы на тэлеграфны провад, паціху размаўлялі паміж сабой Варона і Шэры Верабей.
    — Дзіўлюся я,— разважаў Шэры Вера-
    бей,— чаму ўсе так радасна сустракаюць пералётных птушак? Людзі для іх нават кватэры будуюць. Уладкоўвайцеся, маўляў, вам тут будзе зручна і ўтульна.
    — Я нешта не разумею цябе,— сказала Варона, скасавурыўшы на Вераб’я адно вока.
    — А што тут разумець! Увесну і летам жыць няцяжка: надвор’е цудоўнае, усё наўкол квітнее, корму колькі хочаш! А як толькі надыходзіць восень, уся гэтая пешчаная кампанія адлятае ў вырай, зноў, значыць, у цёплыя краіны. Яно і праўда: «Чаму ж нам не пець? »
    — Праўду кажаш, Шэры Верабей. Мы з табой ніколі не адлятаем у вырай, не пакідаем родны край.
    — Вось бачыш, і ніхто нас не сустракае, не будуе нам жыллё.
    — Ведаеш, Шэры, кожны раз даю сабе слова, як пачнуцца халады, дык і я палячу ў цёплыя краіны. I кожны раз застаюся.
    — Нельга жыць без радзімы,— сказаў Шэры Верабей.— I няма нам чаго рабіць на чужыне.
    Пачула іхнюю размову Ластаўка:
    — Дарэмна вы нас, пералётных птушак, крыўдзіце. Думаеце, лёгка пераадолець тысячы і тысячы кіламетраў? А колькі нас гіне ў гэтай доўгай і цяжкай дарозе!
    — Дык не адлятайце, заставайцеся, як і мы! — усклікнула Варона.
    — Адчуеце не толькі цяпло, але і холад, і бяскорміцу,— прамовіў Шэрьт Верабей.
    — Якія ж вы дзівакі, шаноўныя Варона і Шэры Верабей! Думаеце, што нам ахвота ляцець у чужыя краіны? Але так наканавана матухнай Прыродай. He можам мы зімаваць.
    усе загінем. Застаняцеся адны. Няўжо сумаваць без нас не будзеце?
    — Будзем, будзем,— у адзін голас закаркала Варона і зацырыкаў Шэры Верабей.
    — Вось бачыце,— усміхнулася Ластаўка,— таму мы заўсёды і вяртаемся ў родны край. Мы таксама вельмі любім сваю радзіму.
    ДУБ I КРЫНІЦА
    Пустыня. Куды ні глянь — пяскі, пяскі... Зямля і неба згараюць ад гарачыні. Нідзе ні кусціка, ні травінкі... Толькі адзінокі Дуб стаіць сярод гэтага пясчанага царства. Сонца высушыла яго, лісточкі счарнелі, зморшчыліся. Даўно ўжо ніхто не праходзіў цераз пустыню, не чуў цяжкіх стогнаў некалі магутнага дрэва.
    Вечарамі, калі прахалода ахутвала Дуб, яму рабілася крыху лягчэй, і ён ненадоўга засынаў. У снах Дуб заўсёды бачыў Крыніцу — сваю нязбытную мару. I кожны раз, як толькі Дуб хацеў напіцца, ён у той жа момант прачынаўся. I зноў надыходзіў спякотны дзень, гарачыня і смага мучылі няшчаснае дрэва.
    Мінула шмат часу, змяняліся поры года. Дуб зрабіўся чорны-чорны. Кара яго патрэскалася, але ён без стомы клікаў і клікаў Крыніцу. I вось аднойчы ў сне, як заўсёды, ён нахіліўся над Крыніцай і раптам адчуў, што гаючая вада дакранулася да яго. Дуб імгненна прачнуўся і ўбачыў, што пад ім сапраўды цячэ, пераліваецца на сонцы жывая вада.
    — Адкуль ты, святло вачэй маіх, узялася? — усё яшчэ не верачы ў такі цуд, запытаўся ў Крыніцы Дуб.
    — Пачула твой покліч, мілы мой, гаротны Дуб, і прыйшла да цябе.
    — He ведаю, чым і аддзячыць табе, нават слоў не знаходжу ад шчасця, любая мая, ненаглядная Крынічка!
    Мінулі тыдні, месяцы. Вакол Дуба пачалі расці кветкі, дзе-нідзе скрозь пясок прабіваліся парасткі хмызняку. Радаваўся Дуб, гледзячы, як вакол яго абуджаецца жыццё. I нарадзілася ў Дуба мара, каб усе, хто праходзіў цераз пустыню, знаходзілі тут, у яго засені, адпачынак, каб маглі папіць, прагнаць смагу.
    Падзяліўся Дуб сваёй марай з птушкамі, што звілі гнёзды ў ягонай густой зялёнай кроне. А яны расказалі пра гэта ўсім.
    I пачалі каля Дуба спыняцца караваны. Людзі радаваліся вадзе і прахалодзе, дзякавалі Дубу і Крыніцы за гасціннасць і прытулак. Кожны лічыў сваім абавязкам пасадзіць тут садовае дрэўца, і ў хуткім часе вакол Дуба і Крыніцы вырас вялікі, неабсяжны сад.
    Пустыня. Куды ні глянь — пяскі і пяскі... Паволі рухаецца караван. Людзі і вярблюды стаміліся, прагнуць вады і адпачынку. I раптам наперадзе — і гэта не міраж, а сапраўдны цуд — вялікі аазіс, над якім узвышаецца, распасцёршы свае зялёныя шаты, магутны Дуб. А каля яго кіпіць і пеніцца, весела перамаўляецца з ім маладая красуня Крыніца.
    MAPA ЗОРКІ
    Я — Зорка. Як і ўсе мае сёстры, удзень я сплю, а ўвечары прачынаюся, шырока расплюшчваю вочы і гляджу на Зямлю. Я бачу Людзей, я люблю Людзей. Гэта для іх я выпраменьваю святло, хачу, каб да іх дайшла мая цеплыня. Але я вельмі далёка ад
    
    Людзей. Аднойчы я спытала ў Старой Зоркі:
    — Бабулька Зорка, няўжо мы заўсёды будзем гэтак далёка ад Зямлі, ад Людзей?
    — Так, унучка, такі наш лёс, лёс зорак.
    — Але я хачу быць бліжэй да Зямлі, я вельмі сумую без Людзей!
    — I я ў маладосці марыла пра гэта. Але потым прызвычаілася, што зробіш! Цяпер састарэла, вочы мае пабляклі, не мігцяць, як раней...
    — He, Бабуля, я з такім лёсам не хачу мірыцца!
    — Пачакай, унучка, цяпер надышлі іншыя часы. Людзі хутка прыляцяць да нас. Яны паслалі ўжо да Марса і Венеры свае касмічныя апараты.
    Гэта абнадзеіла мяне, я пачала чакаць Людзей.
    Аднойчы я ўбачыла на паверхні Месяца Чалавека, а потым туды прыляцеў месяцаход. Тут я ўжо не стрымалася, паляцела ўніз, наблізілася да Месяца:
    — Добры вечар, дзядзечка Месяц!
    — Хто ты? — запытаўся ён.
    — Я Зорка! Прыляцела сюды, каб зблізку ўбачыць Чалавека, сына Людзей. Дазволь мне застацца побач з табою.
    — Калі ласка, Зорачка, заставайся. Адсюль да Зямлі не так і далёка. Глядзі на Людзей, аддавай ім сваё святло. А яны будуць любавацца табою.
    — Няўжо яны звернуць на мяне ўвагу? Я ж зусім звычайная непрыкметная зорка.
    — Абавязкова ўбачаць. Гэта там, наверсе, ты адна з мільёнаў, губляешся і знікаеш у зоркавым пыле. А побач са мной ты будзеш толькі адзіная. Магчыма, Людзі дадуць табе
    імя, пераканаюцца ў тваёй прыгажосці і адданасці ім і складуць пра цябе вершы і песні.
    I мне не будзе гэтак адзінока. Разам нам будзе весялей.