• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вавёрка-садоўніца  Азіза Ахмедава

    Вавёрка-садоўніца

    Азіза Ахмедава

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 143с.
    Мінск 1987
    30.37 МБ
    — Цудоўная ідэя,— згадзілася Лісіца,— але мы, лісіцы, не ўжываем вашу ежу. Мы звычайна ядзім курэй, куранят, птушак і зайцаў.
    Калі Заяц пачуў сваё імя, душа яго ў пяткі ўцякла. Ён пабег і зашыўся ў кусты.
    Нават Дзяцел спалохаўся, мацней учапіўся за галіну, на якой сядзеў.
    — Ежай зоймемся потым, цяпер трэба пра дом падумаць,— сказаў Вожык і паглядзеў у той бок, дзе сядзеў Заяц. Але таго і след прастыў.
    — Куртаты, дзе ты?
    — Я ту-у-т! — заікаючыся, адказаў Заяц і высунуў галаву з кустоў.
    — Што гэта з табой, чаго ты дрыжыш?
    — Не-е, я про-ро-о-ста так,— Заяц не мог суняць дрыжыкаў.
    — Ідзі збяры ўсіх звяроў, будзем дом будаваць.
    — Мы не ўмеем дом будаваць, ён нам не патрэбен.
    Вожык здагадаўся, каго так баіцца Заяц.
    — I Мядзведзь будзе з намі. Ідзі заві зайцаў, а я пагавару з Мядзведзем.
    Хітрая Лісіца незадаволена сказала:
    — Навошта турбаваць Мядзведзя, ён ужо
    да спячкі рыхтуецца. Я яго нядаўна бачыла, ходзіць сонны, нікога не заўважае...
    — Усё ж пайду,— сказаў Вожык,— пагаманю з ім.
    Валюхаючыся з боку на бок, Вожык пайшоў да Мядзведзя.
    — Братка Мядзведзь, братка Мядзведзь, добры дзень!..
    — Хто гэта мяне турбуе, спаць не дае? — .Мядзведзь сонна паглядзеў вакол сябе.
    — Гэта я, Вожык.
    — Які яшчэ такі Вожык? А, гэта ты, ну што скажаш?
    — Звяры просяць, каб ты дапамог дом пабудаваць, інакш замерзнем усе.
    Мядзведзь гучна пазяхнуў і буркнуў:
    — Няма мне калі дамы нейкія будаваць. Ёсць у мяне свая бярлога.
    — Братка Мядзведзь, якая карысць з тваёй бярлогі: там і цёмна і холадна, сам ты нічога не ясі, адно лапу сваю смокчаш... Вясной прачнешся худы, аслабелы. Ты ж ніколі зімы не бачыў...
    — Зіма, якая яшчэ зіма? Я вясну люблю. Выйдзеш у лес, вакол птушкі спяваюць, кветкі цвітуць, проста сэрца радуецца. Вось прыйдзе вясна, тады і пабудзіце мяне...
    Зразумеў Вожык, што ніякай карысці ад Мядзведзя не будзе, і вярнуўся назад. Зайцы ўжо сабраліся. I Лісіца прывяла сваіх сябровак. Пайшлі яны шукаць зручную пячору.
    Наперадзе ішоў Вожык, за ім — лісіцы, ззаду брылі зайцы.
    Адна з лісіц шапнула на вуха сяброўцы:
    — Я такая галодная, давай паласуеыся заечынкай.
    — He, не, пакуль што нельга. Трэба трош-
    кі пацярпець, рана ці позна ўсе яны нашымі будуць.
    Нарэшце знайшлі невялікую пячору. Зайцы былі задаволены.
    — Вельмі добрая, вельмі зручная пячора, усе змесцімся. А паненка Лісіца са сваімі сяброўкамі хай другую, яшчэ лепшую за гэту знойдзе. Тут жа месца ўсім не хопіць.
    Даўгахвостая вельмі раззлавалася, пачуўшы гэтыя словы:
    — Чаму гэта не хопіць? Мы ж усе разам шукалі і знайшлі гэтую пячору.
    А потым, спахапіўшыся, лагодненька так паглядзела на Зайца і салодкім галаском дадала:
    — Зайчыкі трошкі пацясняцца, месца ўсім нам і хопіць.
    — Але ж, дарагая Лісічка,— баязліва заўважыў Заяц,— адзін твой цудоўны хвост колькі месца займае...
    Ледзь стрымліваючы сябе, Лісіца адказала:
    — Ну, што ты, любенькі Зайчык,— пяшчотна пагладзіла свой хвост,— майму хвасту не трэба асобнае месца. Я накрыю цябе хвастом, як коўдрай, і табе будзе мякка і цёпла.
    Вожык сказаў:
    — Хопіць табе, Даўгахвостая, нахвальваць свой хвост. Давайце зойдзем у пячору, праверым, ці сапраўды ўсе мы там размесцімся.
    Першыя ўвайшлі лісіцы, але колькі яны ні ціснуліся, усім месца не хапіла.
    — Праўду казаў Куртаты,— пачухаў патыліцу Вожык,— трэба вам, паненкі лісіцы, шукаць іншае месца.
    Лісіцам нічога не заставалася, як згадзіц-
    ца. Яны выйшлі з пячоры і пачалі шаптацца.
    — Што ж нам цяпер рабіць? Такі зручны выпадак, столькі зайчаціны!..
    — Няхай яны збіраюць свае запасы на зіму. Потым, калі яны зусім супакояцца, нападзем на іх і з’ядзім усіх да аднаго!..
    Лісіцы так захапіліся размовай, што і не заўважылі, што над імі, на дрэве, сядзіць Сарока і ўважліва слухае. Пакуль лісіцы змаўляліся, Сарока расказала Вожыку пра хітрую задуму лісіц.
    — Я ўсё думаю, чаго яны гэтак доўга шэпчуцца? Дзякуй табе, сястрыца Сарока,— інакш бы нашы зайцы трапілі на зубы гэтым хітрунам.— Потым сказаў, звяртаючыся да зайцаў: —Паглядзіце добра, ці ёсць яшчэ адзін выхад з пячоры?
    Заяц спытаў:
    — А навошта нам яшчэ выхад?
    — Калі ёсць, дык можна будзе ўцячы адсюль, выратавацца!
    Пачалі зайцы заўзята абшукваць пячору. Нарэшце адзін з іх знайшоў адразу аж два выхады — як пралезці зайцу.
    Вожык узрадаваўся:
    — Ну, цяпер лісіцы застануцца з носам!..
    Неўзабаве падышла Даўгахвостая і лісліва прамовіла:
    — Мы згодны, няхай гэтая пячора застанецца нашым добрым сябрам зайцам. А мы размесцімся каля пячоры і будзем вас вартаваць ад розных драпежнікаў.
    Тады Вожык сказаў:
    — Заходзьце, браткі Зайцы, у пячору, panep нам ніхто не страшны! Сяброўкі лісіцы будуць надзейна вартаваць!..
    А сам непрыкметна падаў знак зайцам.
    3*
    каб яны хутчэй выбіраліся з пячоры праз запасныя выхады.
    Убачыўшы, што Лісіца хоча таксама ўвайсці ў пячору, Вожык стаў каля ўвахода.
    — Гэй, Даўгахвостая, куды лезеш?!
    — Хачу паглядзець, ці добра ўладкаваліся нашы зайчыкі.
    — Яшчэ рана, паспееш.
    Хітрая Лісіца падміргнула сваім сябрам: маўляў, не спяшайцеся, нікуды цяпер яны ад нас не ўцякуць.
    Калі апошні Заяц выбраўся праз запасны выхад, Сарока падала знак Вожыку. Той адышоўся ўбок і сказаў:
    — Вось цяпер, дарагія лісічкі-сястрычкі, заходзьце! Вашы сябры запрашаюць вас!
    Лісіцы адразу ж убеглі ў пячору, але там ужо нікога не было. Падманутыя, галодныя, яны накінуліся на Вожыка. Але той чакаў нападу. Як бачыш схаваў галаву і лапкі і натапырыў ва ўсе бакі свае вострыя іголкі. Лісіцы пакруціліся вакол яго, але ні адна не адважылася і блізка падысці. Звесіўшы насы, лісіцы падаліся прэч. Няўдалае выйшла паляванне.
    Сарока задаволена сказала:
    — Вялікі дзякуй табе, братка Вожык, твая разумная парада выратавала гэтых бедалагзайцаў.
    Вожык адказаў:
    — I табе вялікі дзякуй, сястрыца Сарока, і твая дапамога была немалой. Дрэнныя былі б нашы справы, калі б мы так хораша не сябравалі.
    ПЛАКСІВАЕ КАЗЛЯНЯ
    У адной вёсцы, што стаяла на ўскраіне вялікага лесу, жыло маленькае плямістае, вельмі гуллівае Казляня. Цэлыя дні яно бегала і скакала па гарах і пагорках. Маці Каза любіла сваё дзіцятка і нікому не давала яго ў крыўду. Вось толькі была ў вясёлага, гарэзлівага Казляняці адна кепская звычка. Кожную раніцу, не паспеўшы як след прачнуцца, Казляня пачынала плакаць. Колькі ні суцяшала яго маці Каза, як ні лашчыў бацька Казёл, нічога не памагала. Такое ўжо плаксівае Казляня!..
    Аднойчы, прачнуўшыся, Казляня, як звычайна, пачало плакаць. I маці Каза, як звычайна, запыталася:
    — Ну, чаго ты плачаш?
    Казляня заплакала яшчэ мацней і нічога не адказала, бо і само не ведала, чаго яно плача.
    I тады маці Каза сказала:
    — Я ведаю, чаму ты плачаш!
    Казляня раптам зацікавілася:
    — А чаму я плачу?
    — Бо калі прачынаешся, дык устаеш з левай нагі.
    — Як гэта я ўстаю з левай нагі? — Казляня больш не плакала.
    — Разумееш, калі хто, прачнуўшыся, устае з левай нагі, ён адразу і сам злуецца, і ўсім псуе настрой.
    Казляня паціснула плячыма:
    — Я не ведаю і не разумею гэтага.
    — Вось заўтра раніцай, як прачнешся, паглядзі ўважліва, з якой нагі ты ўстаеш.
    Казляня ўвесь дзень гуляла, бегала, скакала па скалах і з нецярплівасцю чакала ве-
    чара, надта ж хацелася праверыць матчыны словы.
    Усю ноч Казляня спала неспакойна. Нарэшце надышла раніца, светлая, прыгожая! Сонечны прамень казытнуў Казляняці пыску. Казляня адплюшчыла вочы і адразу ўспомніла словы маці.
    — Ай, як добра, што я ўспомніла! — Казляня хуценька ўскочыла на правую нагу і... плакаць зусім не захацелася.
    Казляня пабегла да маці.
    — Мама, мама! Ты праўду казала, я сёння ўстала з правай нагі і мне не хочацца плакаць!
    Маці Каза ўзрадавалася:
    — Малайчына! Калі ты не плачаш, ты такое прыгожае!..
    3 таго дня ніхто не бачыў, каб Казляня плакала.
    Аднаго разу, калі Казляня бегала сярод скал, яно сустрэлася з Ваўком. Той ад нечаканасці спыніўся, уважліва паглядзеў на маленькую істоту: «На адзін зуб не хопіць!» — падумаў Воўк. А Казляня падумала: «Чаму ён гэтак злосна на мяне пазірае?»
    — Дзядзечка Воўк, а вы ведаеце, чаму вы такі злосны?
    — Што? — не зразумеў Воўк.
    — Мусіць, ваша мама вам не гаварыла. Хочаце, я вам раскажу?
    Воўк усміхнуўся:
    — Ну, ну, раскажы, чаму я гэтакі злосны!
    — Ды таму, дзядзечка Воўк, што раніцай вы ўсталі з левай нагі, а трэба ўставаць з правай.
    Воўк спярша нават разгубіўся, але потым усё ж скеміў, што да чаго, і сказаў:
    і
    — Якое ты разумнае Казляня! Хто цябе гэтаму навучыў?
    Казляня дужа любіла, калі яго хвалілі, і адказала:
    — Дзядзечка Воўк, і я быў гэтакі ж злосны, як і вы. Мама казала, што ёй брыдка на мяне глядзець.
    — Што, што ты сказаў? Табе брыдка на мяне глядзець?
    — He, не, гэта мама пра мяне казала, але, з таго часу як я пачаў уставаць з правай Ha­ri, усё змянілася, цяпер я ўвесь час усміхаюся. Ме-е-е!..
    Воўк падумаў сам сабе: «Колькі дзён цярплю голад. Што мне гэты заморак. Спярша з’ем ягоную маці, а яго потым, на закуску».
    — Скажы, калі ласка, дзе жыве твая маці?
    — У вёсцы, у самым крайнім двары.
    — Ты пачакай мяне тут, нікуды не адыходзься. А я пайду да тваёй маці, запытаюся, ці праўду ты казаў пра правую нагу. Калі гэта сапраўды так, дык заўсёды буду ўставаць гэтак жа.
    Воўк пайшоў, а дурненькае Казляня скубла маладую траўку і чакала яго.
    Сарока-белабока, якая чула іхнюю размову, паспела паведаміць пра ўсё гэта маці Казе, папярэдзіла ўсіх вясковых сабак, вярнулася да Казляняці і схавалася разам з ім у лесе.
    А на Ваўка, ледзь толькі ён з’явіўся ў вёсцы, наляцелі з усіх бакоў вялізныя сабакі. Воўк даў такога драпака, што і ног пад сабой не чуў. А калі апамятаўся трохі, пабег на тое месца, дзе пакінуў Казляня. He знайшоўВоўк малога, заскрыгатаў ад злосці зубамі і паплёўся куды вочы глядзяць
    ГОРКІ КУСТ АЖЫНЫ
    Куст Ажыны яшчэ з вясны пачаў даглядаць свае лісткі, усяляк берагчы іх, ахоўваць. Пойдзе, напрыклад, дождж, ён адразу ж выстаўляе свае галінкі пад жыватворныя кроплі, змывае пыл з лісткоў.
    — Сусед, што гэта ты так рана пачаў умывацца? — здзіўлена запыталася дзікае Дрэва Алычы.
    Куст Ажыны засаромеўся і ціха адказаў:
    — Ведаеш, я люблю акуратнасць, мне падабаецца, калі мае лісткі блішчаць, вось як цяпер. Паглядзі, усе пазіраюць на мяне з зайздрасцю. Відаць, усім хочацца мець лісцікі, як у мяне.