• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вавёрка-садоўніца  Азіза Ахмедава

    Вавёрка-садоўніца

    Азіза Ахмедава

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 143с.
    Мінск 1987
    30.37 МБ
    да зямлі. Ды і іншыя кветкі былі вялыя, прыціхлыя.
    — Вай, бедныя кветкі, скурчыліся, злінялі, і травінкі зусім пажоўклі. Пачакайце трошкі, я зараз прынясу вам вады.
    — Так, так, прынясі нам, калі ласка, вады, добрая птушка!..
    3 таго часу больш ніхто не праганяў яе з гэтых мясцін. Шэрая птушка, не ведаючы спакою, увесь час насіла ваду.
    Аднойчы на небе з’явіліся воблакі, пайшоў дождж. Зямля, усе кветкі і травінкі з радасцю і асалодай пачалі купацца ў кроплях дажджу. Яны былі такія шчаслівыя, такія вясёлыя... Шэрая птушка вельмі спалохалася. Яна схавалася ў кустах і прытулілася да зямлі... «Відаць, кветкі зноў мяне прагоняць,— сумна думала яна.— Цяпер, калі вакол столькі вады, я ім ужо зусім не патрэбна».
    Ландыш сказаў Ружы:
    — Давайце зробім так: хай кожны з пас аддасць шэрай птушцы трошкі свайго колеру. Толькі каб яна нічога не ведала, я падару ёй свой белы колер.
    Ландыш паклікаў да сябе птушку, і калі яна падляцела да яго, ён непрыкметна дакрануўся да яе.
    — Падляці і да мяне, шэрая птушка,— гукнула Ружа.
    — Лячу, лячу, мілая Ружа!
    Птушка ў адзін момант падляцела да Ружы, і тая, таксама непрыкметна, аддала ёй чырвоны колер.
    Люцік пафарбаваў галоўку птушкі жоўтым колерам. Цяпер яе маленькія, як пацеркі, чорныя бліскучыя вочкі зрабіліся вельмі пры-
    гожымі. А маладыя травінкі аддалі птушцы свой зялёпы колер.
    Шэрая птушка, нічога пра гэта не ведаючы, пералятала з кветкі на кветку, і ўсе яны дарылі ёй свае цудоўныя фарбы. Раней такая шэрая, несамавітая, птушка раптам зрабілася прыгожай, што нават самі кветкі здзівіліся.
    Дождж даўно скончыўся. Кветкі пачалі адчуваць смагу, і птушка зноў паляцела па ваду. Калі яна падляцела да ракі і нахілілася, каб набраць у дзюбу вады, дык замерла ад здзіўлення. У вадзе яна ўбачыла нейкую цудоўную птушку, яе пёркі пераліваліся ўсімі колерамі вясёлкі.
    «Вось каб я была такой красуняй!» —падумала птушка.
    Яна з горыччу ўздыхнула і паглядзела па баках, але нікога паблізу не было. Птушка яшчэ раз паглядзела ў ваду і раптам сцяміла: гэта ж яе адлюстраванне! Яна проста не ведала, што рабіць ад такой вялікай радасці. Узняўшыся высока-высока, птушка пачала гойсаць, куляцца ў паветры.
    — Дарагія мае кветкі,— весела гукала яна,— паглядзіце, якая я прыгожая! Цяпер вы мяне больш не будзеце праганяць, мы будзем дружыць!
    Кветкі згодна ківалі галоўкамі, задаволеныя тым, што падарылі птушцы такое шчасце. А былая шэрая, а цяпер такая шчаслівая птушка не ведала стомы і ўсё лятала і лятала ў блакітнай вышыні. Яе цудоўнае ўбранне іскрылася і зіхацела ў промнях гарачага ліпеньскага сонца.
    ЗІМА-ІІАДМАНШЧЫЦА
    Прыляцела белагрудая з вілаватым хвосцікам ластаўка, прынесла першую вестку пра вясну. Усе ўзрадаваліся...
    Зайцы саромеліся сваёй вопраткі. Іх белыя кажушкі вылінялі, былі брудныя. Яны нікому не маглі паказацца на вочы.
    Мядзведзі, якія ўсю зіму праспалі ў сваіх бярлогах, схуднелі, бедалагі, і аслабелі.
    Вераб’і цвыркалі і то пераскаквалі з галіны на галіну, што ўкрыліся бухматымі пупышкамі, то корпаліся ў зямлі, снег на якой зусім растаў.
    Усе падумалі, што прыйшла сапраўдная Вясна, і зарадаваліся, пачалі віншаваць адзін аднаго. Але было неяк дзіўна, не адчувалася вясенняга цяпла. Ды і ўсмешка ў Вясны была нейкая незвычайная. Калі б прыйшла сапраўдная Вясна, яна прынесла б зайцам шэрае футра; мядзведзі не спалі б у бярлогах, а грэліся б на сонейку, набіраліся сілы; у вераб’ёў ужо нарадзіліся б малыя дзіцяняткі; дрэвы атрымалі б новае ўбранне, а кветкі і трава паказаліся б на белы свет.
    Вішня і Алыча сказалі кветкам і лісцікам, каб яны не спяшаліся, пачакалі трохі — нешта вельмі халоднае дыханне ў гэтай Вясны. Лісцікі спалохаліся, а ўпартыя кветкі не паслухаліся Вішні і Алычы: расхінулі свае зялёныя кашулькі, расплюшчылі вочкі і пацягнуліся да сонейка. Яны былі такія шчаслівыя!
    Старая Зіма-падманшчыца зларадна заўхмылялася: «Бач ты, як яны ўсе зарадаваліся. Ну, пачакайце, зараз я вам пакажу Вясну!»
    Яна скінула зялёнае адзешіе і вянок, на-
    слала на ўсё жывое вецер, ураган, мароз і снег.
    Паляцелі прэч птушкі, пахаваліся звяры. Толькі кветкам і траве не было дзе схавацца. Зіма сарвала кволыя пялёсткі, замарозіла, высушыла іх. Але час зімы ўжо мінуў. Падманшчыца зусім знясілела. Губляючы сваю ўладу над прыродай, яна пачала адпаўзаць у горы.
    А сапраўдная Вясна ўжо ішла па зямлі, надзеўшы духмянае ўбранне з маладой зялёнай травы і вянок з самых прыгожых кветак. Залатыя промні сонца рассыпаліся на яе плячах. Яе непераможную хаду ўжо ніхто не мог спыніць і затрымаць.
    Добры дзень, маладая, прыгожая, жаданая Вясна!
    КАЛЫХАНКА
    Калі непадалёк ад сяла вырас малады прыгожы лес, вароны разнеслі ўсім гэту радасную вестку. Звяры і птушкі перабраліся сюды і пачалі абжываць лес. Паступова яго жыхароў станавілася ўсё больш і больш. Лес напоўніўся галасамі маладых звяркоў і птушак.
    Сустрэліся аднаго разу Варона і Вожычыха. Убачыўшы, што Вожычыха штосьці цягне ў сваю нару, Варона сказала:
    — Нешта даўно я цябе не сустракала, матухна Вожьтчыха.
    — I не пытайся, сястрыца Варона, увесь час такая занятая, што няма нават хвілінкі, каб пачухаць патыліцу.
    — Чым жа ты гэтак занятая?
    — А ўсё дзеткі, каб яны здаровенькія бы-
    лі. Цудоўны, разумееш, у іх апетыт. Давай ім есці і давай. Вось я і шукаю, цягаю, назапашваю. He магу я пакінуць сваіх дзетак галоднымі!
    — Так, так, матухна Вожычыха, і ў мяне тое ж самае.
    — А што, твае дзеці таксама многа ядуць?
    — Дзякуй алаху, на гэта паскардзіцца не магу. А ты, матухна, і не пытайся пра гэта, яшчэ сурочыш маіх дзетак,— узлавалася Варона.— Думаеш, толькі ты гэтым занятая? Мне зверху ўсё відаць. Вось тая ж ластаўка, зусім з сіл выбілася. Яе птушаняты такія пражэрлівыя!.. Бедныя мацяркі, ад раніцы і да ночы не ведаюць спакою!
    Міналі дні. Нарэшце малыя трохі падраслі. Цяпер яны ўжо маглі самі шукаць і знаходзіць сабе корм. Набегаўшыся і налятаўшыся за дзень, яны вярталіся дадому, у норы і гнёзды, і там, прытуліўшыся да маці, стомленыя і шчаслівыя, засыналі. А мацяркі спявалі ім калыханкі.
    Аднойчы сабраліся ў лесе звяры і птушкі і ўсчалі спрэчку, чыя калыханка лепшая. Кожны лічыў сваю песню самай прыгожай.
    Матухна Вожычыха сказала, што ў іх, вожыкаў, калыханка самая пяшчотная і дасціпная ў свеце:
    — He патрэбен вожыку грабеньчык, У яго іголачкі стаяць, Патушу я хуценька агеньчык, Каб хутчэй сыночак клаўся спаць.
    Матухна Зайчыха запярэчыла і сказала, што іхняя калыханка лепшая. Вось паслухайце:
    — Палыновы ветрык вей, Песню зайчыку навей,
    У небе маладзік стаіць, У калысцы зайчык спіць.
    Пачуўшы гэта, сястрыца Варона засмяялася:
    — Вай, знайшлі што хваліць. Вось паслухайце нашу калыханку, усё жыццё будзеце яе спяваць:
    — Мы не лодары, вароны, Спрытныя працаўнікі, Добра спім, ўстаем мы рана, He адлежваем бакі.
    Нечакана ўсе пачулі: — Пяшчотныя пялёсткі Ад пошчаку трапечуць, А хто гэтак прыгожа Спявае зноў і зноў? To ж Салавей і Ружа Пра нешта таямніча Вядуць сваю размову. Напэўна, пра любоў.
    Усе звяры і птушкі згадзіліся, што калыханка Салавейкі, бадай, самая рамантычная і ўзнёслая.
    Але раптам ад сяла нехта вельмі прыгожымголасам заспяваў:
    — Ночка цёмная раскрыла Над зямлёю парасон I сыночку падарыла Добры і салодкі сон.
    Усміхаецца сыночак, Песню слухае маю, Калыханку праспяваю I сыночка залюляю, Баю-баінькі-баю.
    — Якая цудоўная калыханка,— не змагла стрымацца матухна Вожычыха.
    — I сапраўды, прыгожая,— падтрымала яе сястрыца Варона.— Цікава, хто ж гэта спяваў?
    — Я ведаю,— сказаў брацік Салавейка.— Гэта спявала Маці, Маці чалавека! Калі я жыў у людзей, дык часта слухаў гэтую душэўную, такую сардэчную калыханку. Потым людзі выпусцілі мяне з клеткі, і я ім век буду ўдзячны за тое, што яны падарылі мне шчасце быць вольным птахам. Давайце вывучым цудоўную калыханку людзей.
    Усе звяры і птушкі ўхвалілі словы браціка Салавейкі.
    3 тае пары жыхары маладога лесу, як толькі сцямнее, слухаюць калыханку Маці чалавека, а потым, аб’яднаўшы яе са сваімі калыханкамі, спяваюць сваім дзецям:
    — Ночка цёмная раскрыла
    Над зямлёю парасон I сыночку падарыла Добры і салодкі сон. Усміхаецца сыночак, Песню слухае маю, Калыханку праспяваю I сыночка залюляю, Баю-баінькі-баю.
    ТАПЛАН I ЯГО ЦЕНЬ
    Таплан прачнуўся, ляніва пацягнуўся, высунуў галаву з будкі і агледзеў усё навокал. Стаяла цудоўная вясновая раніца. Сонца паслала на зямлю свае залатыя промпі. Куранятьт, папіскваючы, беглі за сваёю маці. Кот MacTan, лежачы, назіраў за імі. У яго аж слінка цячэ, але наблізіцца да куранят баіцца, бо
    ведае: маці Курыца — злосная-злосная, задзяўбці можа!
    Таплан выйшаў на двор, падаўся да весніц і раптам заўважыў побач свой цень. Ён быў такі вялізны, што Таплан замёр на месцы.
    — А яшчэ кажуць, што я шчанюк. Чаму ж тады мой цень такі вялізны? Выходзіць, мяне падманвалі. Я ж зусім нармальны вялікі сабака!
    Ён уважліва пачаў разглядаць свой цень. I праўда, галава, хвост, тулава — усё такое ж, як у яго маці Алабаш. Таплан спадабаўся сам сабе.
    — Ну і ну!.. Мабыць, я гэтак падрос за адну ноч?..
    Таплан задраў нос, змяніў хаду, ну зусім як дарослы сабака. Убачыўшы такія змены, Певень здзіўлена запытаўся:
    — Кукарэку, вай, шчанюк, што з табою здарылася?
    — Я не шчанюк, я сабака! Няўжо ты не бачыш? Прывык мяне так называць. Нічога, давядзецца адвыкаць.
    — Чаму я прывык, чаму трэба адвыкаць?
    — А навошта ты мяне абражаеш, называеш шчанюком, калі я — вялікі сабака?
    Такі адказ Пеўню не спадабаўся, і ён балюча дзеўбануў Таплана.
    Таплан заскавытаў і ўцёк на вуліцу. Потым, калі трохі супакоіўся ад страху, пачаў сарамаціць сам сябе: «Ну чаго я так напалохаўся нейкага пеўня. Так мне і трэба! Хаця і вырас, а ўсё роўна баязлівы, як шчанюк».
    Калі Таплан вярнуўся дадому, сонца паднялося ўжо высока.
    Успомніў Таплан, што ён цяпер не малень-
    кае шчаня, а вялікі сабака, і паглядзеў на свой цень.
    — Што гэта здарылася з ценем?
    Таплан пабег на тое месца, дзе раніцай убачыў свой цень. Але і там цень быў маленькі. Таплан засмуціўся і заплакаў. Да яго падышла Алабаш.
    — Чаго ты, сынок, плачаш, хто цябе пакрыўдзіў?
    — Як жа мне не плакаць? Раніцай я вырас, зрабіўся вялікім сабакам, а цяпер зноў маленькі. He ведаю, хто гэта мяне такім зноў зрабіў.	4-Va