• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вавёрка-садоўніца  Азіза Ахмедава

    Вавёрка-садоўніца

    Азіза Ахмедава

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 143с.
    Мінск 1987
    30.37 МБ
    Айгюняш кажа:
    — I як ты не стомішся бясконца гуляць са сваімі салдацікамі? Лепш бы кніжку пачытаў.
    — Лепш ты чытай, а я буду слухаць.
    — А чаму сам не хочаш чытаць?
    — Цярпення не хапае.
    — Ведаеш чаму? Таму, што не прывучыў сябе да гэтага добрага занятку. I чытаеш вельмі марудна. Паглядзі, як хутка я чытаю.
    — Гэта таму, што старэйшы за мяне.
    — Усяго на дзесяць мінут,— смяецца Айгюняш.
    Айгюняш сапраўды шмат чытае. Я спярша
    спрабаваў падлічыць, колькі кніг ён перачытаў, а потым і з ліку збіўся. Ён вельмі многа ведае, шмат цікавага можа расказаць. Вось і сёння кажа мне:
    — Айулдуз, давай будзем расказваць адзін аднаму што-небудзь цікавае, незвычайнае.
    — Давай,— згаджаюся я,— толькі ты пачынай першы.
    Айгюняш усміхаецца і пачынае:
    — Ведаеш, Айулдуз, я ж старэйшы за цябе?
    — Ведаю, на дзесяць мінут.
    — А як ты думаеш, многа гэта ці мала?
    — Канечне, мала!
    — А вось ты паслухай спярша, а потым і скажаш, многа ці мала.
    I ён пачаў расказваць:
    — Як толькі я нарадзіўся, дык адразу ж пачаў расці. Падрос і сказаў сабе: буду касманаўтам! Сеў у блакітную ракету і падняўся ў неба, аж да самых зор. Калі мая ракета выходзіла на арбіту, я ўбачыў другую ракету. Яшчэ здалёк я пазнаў, што гэта ракета нашай краіны — на ёй красавалася чырвоная зорка. Калі ракета падышла бліжэй, я пазнаў першага касманаўта Зямлі Гагарына. Ён убачыў мяне і закрычаў: «Гэй, піянер, сардэчна запрашаю ў космас!»
    — А ты ж гаварыў, што вырас, дарослым мужчынам стаў,— з’едліва сказаў я.
    — Ну, можа, і не такім ужо і дарослым,— сумеўся Айгюняш.
    — Добра, добра, расказвай далей, гэта я пажартаваў,— падбадзёрыў я брата,
    — Я ўключыў радыё і сказаў Гагарыну, што лячу на Месяц. Ён спытаў: «3 якой мэ-
    тай?» Я адказаў, што хачу там пасяліцца. Гагарын запытаўся: «Ты думаеш, што там жывуць людзі?» — «Вось злятаю і пагляджу!» I мы развіталіся. Я падляцеў да Месяца, але сесці не змог, таму што была ноч і нічога не было відаць. I было вельмі холадна. Я вырашыў вярнуцца назад, на Зямлю. Калі прызямліўся, дык убачыў, што і ты з’явіўся на свет.
    — Выходзіць,— сказаў я,— ты старэйшы за мяне не на дзесяць мінут!
    — Чаму? Мой палёт у космас заняў роўна дзесяць мінут. Я ж не на трамваі ехаў, а на касмічнай ракеце ляцеў! Ну, Айулдуз, цяпер расказвай ты.
    — Ведаеш, Айгюняш. Я таксама лятаў на Месяц.
    — Раскажы што-небудзь іншае, хопіць і маёй гісторыі.
    — Ты сказаў, што не змог апусціцца на Месяц, а мне гэта ўдалося. Праўда, як толькі я сеў, мяне тут жа схапілі нейкія людзі.
    — Усё, хопіць! — усклікнуў Айгюняш.— Усім вядома, што людзей на Месяцы няма. Адразу відаць, што ты мала ведаеш, бо зусім не чытаеш кніг.
    — Я ж табе не сказаў, што мяне схапілі людзі — жыхары Месяца. Нехта, напэўна, прыляцеў туды раней за мяне. Адзін з іх сказаў, што ён першы прыляцеў на Месяц і захапіў яго. Я яму адказаў: «Якая розніца, хто прыляцеў першы. Мы з вамі — дзеці Зямлі, і нам тут, на Месяцы, трэба, як і на Зямлі, захоўваць мір». Раптам Месяц запытаўся: «Хто вы, прышэльцы? Адкуль з’явіліся?» Той, што схапіў мяне, адразу ж адпусціў і моўчкі адышоўся ўбок. «Мяне завуць Айулдуз,— адказаў я Месяцу.— Я прыляцеў з Зямлі».— «Цікава,— за-
    пытаў Месяц,— а мяне там, на Зямлі, ведаюць?» — «Вас там усе ведаюць і любяць,— сказаў я.— Пра Вас столькі вершаў і песень напісана». I я праспяваў: «Свеціць Месяц, свеціць ясны!..» — «Гэта цудоўна,— заўсміхаўся Месяц.— У такім выпадку я прыйду да вас у госці, а то я тут зусім адзін. Аднаму вельмі кепска... А ты, хлопчык, заставайся, калі хочаш, гуляй сабе тут, у космасе. Я пакіну цябе...»
    — I ты, канечне, спалохаўся? — сказаў Айгюняш.
    — Зусім не. Што я, баязлівец! Калі мне Месяц прапанаваў застацца, я адказаў, што з ахвотай застаўся б, але не магу сабе гэтага дазволіць. «Чаму?» —запытаўся Месяц. «Таму, што на Зямлі засталася мама. Яна чакае і вельмі сумуе без мяне».— «А хто такая, мама?» — не зразумеў мяне Месяц. I тады я адказаў: «Людзі таму шчаслівыя, што ў кожнага з іх ёсць мама!»
    Мы так захапіліся сваімі расказамі, што і не заўважылі, як да нас падышла мама. Яна ўсё чула. Мама пацалавала мяне і Айгюняша і сказала:
    — Проста і не ведаю, што б я рабіла, калі б у мяне не было гэтакіх разумных дзетак!
    Мы засмяяліся. I мама, і Айгюняш, і я. Ha­ma казка засталася няскончанай. Але мы пра гэта не шкадавалі. У нас жа наперадзе яшчэ столькі часу!
    СУБОТНІК
    Габіба пабудзіла раніцай Эльчына і сказала:
    — Эльчын, сыночак, прачынайся, я іду на работу, а ты, глядзі, не спазніся ў школу.
    Эльчын сеў на ложку, працёр вочы і, крыху памаўчаўшы, спытаў:
    — Мама, сёння ж субота, дзень адпачынку. У суботу ж не ходзяць на работу?
    Габіба засмяялася:
    — Праўда, сынок, сёння не рабочы дзень, сёння ўся краіна адзначае 50-годдзе Ленінскага суботніка. Як ты думаеш, магу я ў такі дзень сядзець дома, магу не ўдзельнічаць у суботніку?
    — Вядома, ты павінна быць на рабоце. Я ўспомніў, старшакласнікі нашай школы разам з настаўнікамі таксама пойдуць на суботнік.
    — Вось бачыш, ніхто не павінен у такі святочны дзень застацца ўбаку.
    — Мама, а што вы будзеце рабіць на суботніку?
    — Будзем садзіць дрэвы, навядзем парадак вакол нашай установы, усюды ўсё падмяцем, пачысцім. Работы многа!
    Маці пайшла. Эльчын хуценька памыўся, паснедаў і пайшоў збіраць сваіх сяброў-аднакласнікаў — Рафіка, Рубэна, Аяза, Ільгара, Ілхама.
    Неўзабаве, калі ўсе яны сабраліся ў двары, Эльчын сказаў:
    — Ведаеце, хлопцы, сёння споўнілася 50 гадоў Усесаюзнаму камуністычнаму суботніку, Ленінскаму суботніку,— паўтарыў ён словы маці.— Ніхто не павінен заставацца ўбаку.
    — Ведаем, ведаем,— загаманілі ўсе разам.
    — Давайце і мы правядзем суботнік,— прапанаваў Эльчын.
    — I што мы будзем рабіць? — запытаў Рафік.
    — Ачысцім нашу вуліцу ад смецця, абкапаем дрэвы, пальем іх вадой.
    — Давайце лепш пойдзем туды, дзе працуюць дарослыя, папрацуем разам з імі, так цікавей,— прапанаваў Аяз.
    — Ты думаеш, што дарослыя з усяго горада сабраліся ў адным месцы? — запярэчыў Эльчын.— He, кожны працуе на сваім участку. I мы таксама будзем працаваць на сваёй вуліцы.
    Усе згадзіліся з Эльчынам і разбегліся па сваіх дамах, а неўзабаве зноў сабраліся разам, хто прынёс рыдлёўку, хто венік, хто пустое вядро.
    — Хлопцы,— сказаў Эльчын,— у нас усяго дзве рыдлёўкі, таму абкопваць дрэвы будзем па чарзе. Гэтыя два дрэвы Рафіку і Рубэну, гэтыя — Ільгару і Ілхаму, і па аднаму дрэву мне і Аязу.
    Хлопчыкі ўзяліся за работу. Абкопваць дрэвы было не так лёгка, як спачатку здавалася дзецям — яны ж ніколі гэтым не займаліся. Зямля была цвёрдая, рыдлёўка не лезла ў яе, слізгала, стукалася аб дрэва.
    Пенсіянерка Сарыя муаліма, што жыла непадалёк, падышла, паглядзела і сказала Ільгару, які ўжо добра спацеў:
    — Так нельга, сынок. Спярша ўваткні рыдлёўку ў зямлю і націскай на яе нагой, а потым пераварочвай зямлю.
    Ільгар стараўся рабіць, як яму раіла жанчына, але рыдлёўка не слухалася яго.
    — Мацней націскай, тады рыдлёўка не будзе слізгаць. Бачыш, ты параніў дрэва, а ад такіх ран яно можа засохнуць. Трэба асцярожней.
    Сарыя муаліма далучылася да дзяцей, па-
    чала венікам змятаць вільготны пясок з асфальту.
    Рафік і Рубэн падмяталі вуліцу, збіралі абрыўкі паперы і смецце ў кучы.
    Праз некаторы час паадчыняліся вокны, што выходзілі на гэтую вуліцу. Цётка Шафіга ўзялася ручніком праціраць шыбы.
    — Гэй, Шафіга, здаецца, і ты разахвоцілася,— звярнулася да суседкі Сарыя.
    — Вось убачыла, што хлопчыкі падмятаюць вуліцу, наводзяць на ёй парадак. Дык хіба ж можна, каб мае вокны псавалі агульную чысціню?
    Падбадзёраныя словамі цёткі Шафігі, вучні пачалі працаваць яшчэ больш старанна.
    Неўзабаве амаль усе жыхары вуліцы далучыліся да дзяцей.
    — Рубэн,— звярнуўся да таварыша Эльчын,— вазьмі вядро, прынясі вады, будзем паліваць дрэвы.
    Рубэн прынёс вады, і яны палілі абкапаныя дрэвы. Разрыхленая зямля хутка ўсмактала ваду, якая так была неабходна дрэвам.
    — Цяпер, калі мы нарэшце навучыліся добра абкопваць дрэвы, хай кожны даглядае сваё дрэва,— сказаў сябрам Эльчын.
    Надышоў час ісці ў школу. Бабуля Рафіка паклікала хлопчыкаў:
    — Хопіць ужо вам, напрацаваліся, ідзіце апранацца, a то спозніцеся на заняткі!
    — Праўда, дзеткі, пара збірацца ў школу. Дзякуй вам, вы вельмі добра папрацавалі.
    Радуючыся, што зрабілі карысную справу, хлопчыкі пабеглі дадому. Праз некаторы час юныя ленінцы крочылі па дагледжанай іхнімі рукамі вуліцы.
    Іх чакала школа.
    ІДЗЕ ХАЗАР 3 ХАЗЛРА
    Мне ўжо трынаццаць гадоў. Вучуся ў сёмым класе. I завуць мяне Хазар. Я праўду кажу, менавіта Хазар *. Калі я пайшоў у першы клас, дзеці дзівіліся:
    — Цябе завуць Хазар?!
    — Чаму Хазар?
    — Хіба ты мора?
    Проста засыпалі пытаннямі.
    — Я Хазар свайго бацькі.
    Я так адказваў таму, што тата заўсёды гэтак гаварыў.
    Аднаго разу, вярнуўшыся дадому, я прыстаў да бацькі:
    — Тата, скажы, чаму я Хазар?
    Бацька не зразумеў майго пытання і здзіўлена паглядзеў на мяне. Я падышоў да акна, паказаў на вялікі блакітны Хазар.
    Бацька засмяяўся.
    — Мора — вялікі Хазар, а ты — маленькі Хазар. I той блакітнавокі Хазар, і ты блакітнавокі Хазар. Той глыбокі Хазар, а пра цябе я яшчэ не ведаю. Вось калі ты прачытаеш шмат кніг, будзеш атрымліваць пяцёркі ў школе, і ты станеш глыбокім Хазарам. Той горды Хазар, Хазар-змагар. Я хачу, каб і ты стаў гордым Хазарам, змагаром. Той — празрысты Хазар, я хачу, каб і ты стаў празрысты і чысты, як Хазар.
    Бацька гаварыў яшчэ пра нешта, але я не зусім зразумеў сэнс яго слоў. Адно зразумеў добра: Хазар — гэта любоў майго бацькі. Бацька любіць Хазар. I я павінен захоўваць любоў майго бацькі.
    1 Каспійскае мора.
    Я пачаў цікавіцца ўсім, шмат чытаць. Бацька адкладваў кнігі для мяне, а я потым зачытваўся імі. Я вельмі любіў кнігі пра птушак, пра звяроў, пра ўвесь жывёльны свет. Куды б ні ехаў бацька, ён адусюль прывозіў мне кнігі.
    У мяне ёсць калючы вожык, чарапаха, падобная на драўляную міску, белы як снег голуб, салавей, стракаты папугай, зялёнагаловы качар, жоўтыя круглыя кураняты, белыябелыя гусі. Я дужа люблю маіх гусей, я і верш склаў пра іх:
    Эй, гусі мае, гусі, Неглыбокі розум ваш.
    Гусі закруцілі галовамі і скоса паглядзелі на мяне.
    Сястра сказала:
    — Чаму ў іх розум неглыбокі? Калі б гусі разумелі, дык пасварыліся б з табой.