• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вавёрка-садоўніца  Азіза Ахмедава

    Вавёрка-садоўніца

    Азіза Ахмедава

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 143с.
    Мінск 1987
    30.37 МБ
    Бабуля адказала:
    — Ты не звяртай увагі, сынок, на гаворкі і позіркі. Мне тут жыць больш зручна.
    Маці і бацька часта вярталіся да гэтай размовы, але бабулю ўгаварыць было цяжка.
    У бабулі была вельмі дзіўная кватэра, яна зусім не падобная на сучасныя.
    — Бабуля,— казаў я,— прымі з паліцы піялы. Хто іх цяпер выстаўляе на паліцах?
    Бабуля засмяялася:
    — Гэтыя піялы я паставіла сюды яшчэ ў маладосці, з таго часу яны і стаяць тут. He чапай іх, дзіця маё!
    Кожны раз бабуля, каб заслаць паліцу, вырэзвала з белай паперы прыгожы ўзор, а потым выцірала піялы і ставіла іх на ранейшае месца. Паміж піяламі бабуля яшчэ стаўляла чырвоныя шыкоўныя флаконы. Адыходзіла ўбок, глядзела на паліцу, і на твары яе з’яўлялася задаволеная ўсмешка.
    У адным куце стаяў вялізны куфар. Бабуля прызналася, што прывезла яго сюды, калі нявестай перасялілася ў гэты дом. Мне вельмі падабаўся куфар. Ключ ад яго бабуля заўсёды насіла ў кішэні, і ніхто, акрамя яе, адчыніць куфар не мог. Калі бабуля паварочвала ключ у замку, чуваць быў дзіўны перазвон, пад які века само прыўзнімалася.
    Бабуля адчыняла куфар адзін раз у год, вымала з яго ўсё, што там ляжала, праветрывала, перасыпала рэчы нафталінам і зноў зачыняла. Чаго толькі не было ў тым куфры! Вясельныя ўборы, сярэбраны пояс, архалук з залатымі гузікамі, футляр для грэбеня, вышыты серабром, духмяныя кавалкі мыла, цёмна-сіні мужчынскі гарнітур і яшчэ — у самым кутку куфра—пажаўцелыя, складзеныя трохкутнікамі пісьмы — пісьмы майго дзеда.
    Бабуля, паслаўшы на падлогу дыван, акуратна раскладвала на ім мяккія мутакі. Я не ўмеў есці, седзячы на падлозе, таму садзіўся
    ў крэсла за старадаўні круглы стол. А бабуля, паслаўшы на дыван прыгожы абрус, садзілася і ела з вялікім апетытам. Сядзела яна неяк дзіўна — скрыжаваўшы ногі. Я, нават каб і захацеў сесці гэтак, не змог бы.
    Аднойчы бабулю паклікалі на фабрыку. Вярнулася яна адтуль дужа занепакоеная, узбуджаная. Рухі ў яе былі нейкія дзіўныя, вусны нешта шапталі, яна ўвесь час мітусілася па пакоі.
    — Што здарылася, бабуля?
    — Далі мне, унучак, новую кватэру. Колькі разоў я ім казала, што мяне мой пакой цалкам задавальняе. Дык не, не паслухалі. Сказалі, што гэтыя дамы старыя і іх у хуткім часе пазносяць.
    — Табе адной далі кватэру?
    — He, выклікалі ўсіх пенсіянераў і ўручылі ордэры.
    — А дзе табе далі кватэру?
    — У новым пяціпавярховым доме. Сказалі, каб хутчэй перасяляліся. Усе мае таварышы ўжо перасяляюцца, таму і я дала згоду. Інакш я нізавошта не пераехала б, нават калі б і знеслі гэты дом.
    Тата прыехаў на грузавой машыне, пагрузіў усе нашы рэчы. Рукі і ногі ў бабулі дрыжалі, язык не слухаўся, смутак-журба прыгняталі яе. Тата не сцярпеў:
    — Ёсць чаго бедаваць! Вазьмі сябе ў рукі, мамачка! Табе далі прасторны светлы пакой. У сто разоў лепшы за гэты. Вада, газ, святло, вялікі двор, вакол дрэвы, зеляніна. I сябры маладосці побач!
    Бабуля запярэчыла:
    — Добра, добра, сынок... Ты не звяртай на мяне ўвагі, я старая жанчына... Ведаеш, коль-
    кі дзён, і добрых і цяжкіх, правяла я ў гэтым доме. Бацька твой сядзеў вось тут. А калі ты пачаў хадзіць, то пабег адразу да дзвярэй. Як добра, што бацька паспеў схапіць цябе за руку, інакш бы ты спатыкнуўся аб парог і ўпаў. Калі бацька твой адыходзіў на вайну, ведаеш, колькі людзей сабралася ў гэтым маленькім пакойчыку? Як цяпер помню, сказаў ён тады: «Джаміля, пакідаю на цябе Кямаля, майго адзінага сына!» Голас у яго быў такі журботны, быццам адчуваў, што больш сюды не вернецца, больш не ўбачыць цябе. Эх, жыццё, жыццё!..
    Я нават разгубіўся, убачыўшы слёзы ў бабуліных вачах, татаў позірк, утароплены ў адну кропку...
    Мы пераехалі ў новы дом. Бабуля выйшла на балкон, паглядзела на горад, глыбока ўздыхнула. Мора адсюль было добра відаць, спакойныя, блакітныя агні акружалі яго. Mopa было падобна на святочную хончу. Электрычнае святло нагадвала запаленыя на хончы свечкі. Бабуля глядзела, глядзела, а потым сказала:
    — Вай, як многа агнёў у горадзе! Які прасторны і ўтульны наш горад!
    Цяпер ад былога суму на яе твары і следу не засталося.
    Яна быццам зусім забылася на свой стары дом. Бабуля была шчаслівая.
    Спярша мне здалося: убачыць бабуля, што няма ў новым пакоі палічкі, куды можна ставіць піялы, і засумуе. I каб развесяліць яе, я сказаў:
    — Бабуля, давай паставім піялы ў сервант.
    Яна пагладзіла мяне па галаве.
    I
    — Разумнік ты мой, адзіная мая радасць, дзякуй твайму добраму сэрцу!..
    I тата быў шчаслівы, калі ўбачыў, што бабуля вясёлая.
    Гэта быў сапраўды дзівосны дом. Суседзі — блізкія адзін аднаму людзі. Усе яны былі старыя рабочыя суконнай фабрыкі, таварышы па працы.
    ЭЛЬБЕНІЗ ІДЗЕ Ў ШКОЛУ
    За ноч выпала столькі снегу, што людзі, прачнуўшыся раніцай, ажно дзівіліся. Дахі дамоў, балконы былі скрозь белыя. Дрэвы паблісквалі і зіхацелі белымі крупінкамі снегу.
    Эльбеніз ніколі не бачыў гэтулькі снегу. I раней ішоў снег, але не было марозу і таму снег хутка раставаў. I пасля снегу станавілася гразка.
    Эльбеніз апрануўся і выйшаў на вуліцу.
    — Пачакай, не хадзі адзін, на вуліцы вельмі слізка, я правяду цябе,— аклікнула сына Рахіля.
    — He турбуйся, мамачка, не ўпаду. Можа, крышку спазнюся на заняткі, але буду ісці асцярожна.
    Эльбеніз ішоў вуліцаю і думаў: «Маме ўсё яшчэ здаецца, што я маленькі. Заўсёды стараецца правесці мяне ў школу».
    Раптам Эльбеніз убачыў, як маленькая дзяўчынка пераходзіць вуліцу. Асцярожненька гэтак ставіць ножкі, баіцца ўпасці. Эльбеніз скамячыў снежку, прыцэліўся і кінуў у дзяўчынку. А сам хуценька схаваўся за нечыя дзверы.
    Дзяўчынка ўздрыгнула ад нечаканага
    ўдару, павярнулася, паглядзела ва ўсе бакі, але на вуліцы нікога не было. Дзяўчынка паціснула плячыма і пайшла далей.
    Эльбеніз пачакаў, пакуль дзяўчынка зайшла за рог вуліцы, і накіраваўся ў школу. Але неўзабаве ўбачыў на сцяне афішу і пачаў чытаць. Ага, будзе эстрадны канцэрт?
    Паглядзеўшы крадком па баках і нікога не заўважыўшы, Эльбеніз сарваў афішу, скамячыў яе і кінуў убок, а сам пабег далей. Яшчэ здалёк убачыў газетную вітрыну, падышоў бліжэй. «15 студзеня...» Так, значыць, сённяшні нумар. Ну што гэта такое? Няўжо людзям няма чаго рабіць, каб у такі холад чытаць на вуліцы газету? Няхай дома чытаюць! I ён зрабіў з газетай тое ж самае, што з афішай — сарваў, скамячыў і кінуў. Пайшоў далей, пазіраючы то направа, то налева. Убачыўшы на першым паверсе адчыненую фортачку, скамячыў снежку і запусціў проста туды, у кватэру. Азірнуўся па баках і са смехам пабег далей.
    На дрэве гучна цырыкалі, тулячыся адзін да аднаго, галодныя, натапыраныя вераб’і. Іх таксама не прамінуў малы свавольнік.
    — Бач, расселіся! Зараз я вам пакажу!
    3 гэтымі словамі Эльбеніз пачаў кідаць снежкамі ў вераб’ёў, аж пакуль не разагнаў птушак.
    — Вось такое снежнае надвор’е мне вельмі падабаецца,— гаварыў уголас Эльбеніз.— Народу мала, нікому да цябе няма клопату, рабі што хочаш! А калі людзей многа, кожны крычыць: «Гэй, хлопчык, так няможна рабіць, не дурэй!»
    Нарэшце Эльбеніз дайшоў да школы. Хацеў быў ужо зайсці, але ўбачыў старэнькую бабульку, якая паволі ішла па вуліцы, абапіраю-
    чыся на кіёк. Паблізу нікога не было, і Эльбеніз хуценька скамячыў снежку і пульнуў ёю ў бабульку. Пульнуў і адразу ж забег у пікольны будынак.
    Заняткі ўжо даўно пачаліся. Эльбеніз паціхеньку адчыніў дзверы і ціхенька ўвайшоў у клас.
    — Эльбеніз, чаму спазніўся? — адразу ж пачуў ён строгі голас настаўніцы.
    — Адна старэнькая бабулька,— пачаў, запінаючыся, Эльбеніз,— не магла перайсці дарогу, дык я ёй памог, а потым правёў дадому. Сёння гэтак слізка, яна ж магла ўпасці.
    — Малайчына, Эльбеніз! Бачыце, дзеці, Эльбеніз зрабіў як сапраўдны піянер! Дзякуй табе!..
    Эльбеніз ганарыста паглядзеў на аднакласнікаў, задаволены сам сабою. «Во як выкруціўся! — падумаў ён.— Настаўніца ніколі б не даравала за такое вялікае спазненне на ўрок. Абавязкова загадала б, каб маці ў школу прыйшла».
    Эльбеніз дастаў сшытак і пачаў рашаць задачку. Раптам адчыніліся дзверы і ўвайшла школьная вартаўніца разам з нейкай старой жанчынай. Усе з цікаўнасцю пазіралі на іх.
    — Прабачце, Рэна муаліма,— сказала вартаўніца,— што перашкаджаем вашым заняткам, але вось гэтай бабульцы, відаць, патрэбен Эльбеніз.
    Усе вучні павярнуліся да Эльбеніза, а той, пазнаўшы бабульку, ад страху ледзь пад парту не палез.
    — Дзе ён, той Эльбеніз,— звярнулася бабулька да настаўніцы,— пакажыце мне яго! — яна ўважліва паглядзела на вучняў.
    — Эльбеніз, падыдзі сюды!
    Уцягнуўшы галаву ў плечы і ледзь перастаўляючы ногі, Эльбеніз падышоў да класнай дошкі. Ад ранейшага, ганарыстага Эльбеніза, якім яго ведалі ў класе, і следу не засталося. Згорблены, як быццам пабіты, стаяў ён каля дошкі і толькі вачыма лыпаў, паглядаючы то на настаўніцу, то на бабульку.
    — Так, гэта той самы хлопчык, які кінуў у мяне снежкай,— з нейкім жалем у голасе прамовіла бабулька.— Што ж я табе кепскага зрабіла, дзіцятка?..
    Ад нечаканасці і здзіўлення ўсе анямелі.
    Эльбеніз, мусіць, не ведаў, што пра кепскія ўчынкі раней ці пазней даведаюцца ўсе.
    БЛІЗНЯТЫ
    Мы — два браты, мы — блізняты. Завуць мяне Айулдуз, а майго брата — Айгюняш. Нарадзіліся мы ў адзін дзень. Я малодшы за свайго брата на дзесяць мінут. Айпоняш заўсёды выхваляецца:
    — Я старэйшы за цябе.
    А я яму кажу:
    — Які ты старэйшы? Усяго на якія-небудзь дзесяць мінут!
    — Ты што, лічыць не ўмееш? Хіба гэта мала?
    — Канечне, мала!
    — Ну, а калі б ты нарадзіўся першы, хай сабе і на дзесяць мінут раней?
    — Тады іншая справа!
    Нягледзячы на тое, што мы часта спрачаемся, мы з братам любім адзін аднаго. I яшчэ хачу сказаць: мы надта падобны адзін на аднаго. Гэта вельмі цікава. Нам і ў люстра гля-
    дзецца не трэба. Паглядзелі адзін на аднаго, і ўбачылі кожны сябе.
    Я кажу:
    — Ты, Айгюняш, кірпаты.
    А брат адказвае:
    — I ты таксама, Айулдуз, кірпаты.
    Мы задаволена ўсміхаемся.
    Аднойчы суседка спытала ў мамы:
    — Паслухай, Зулейха, як ты пазнаеш сваіх сыноў?
    — Раней не магла,— адказала мама,— цяпер навучылася.
    А сусед сказаў:
    — Гэта, як той яблык, які падзялілі на часткі...
    — Вось толькі характары, схільнасці ў іх розныя,— адказала мама.
    Правільна сказала наша мама. Я, напрыклад, люблю гуляць, а Айгюняш увесь час спявае. У мяне ёсць цэлы полк салдацікаў — алавяных і з пластмасы. Лежачы на дыване, я парознаму перастройваю іх: салдацікі нясуць службу, удзельнічаюць у баях — абараняюцца, наступаюць.