Вавёрка-садоўніца
Азіза Ахмедава
Выдавец: Юнацтва
Памер: 143с.
Мінск 1987
«Мама і не паверыць, што я гэтак спрытна злавіў рыбку»,— падумаў Круглагаловы.
Ён з’еў рыбку і парашыў вяртацца дадому. Шукаў, шукаў дарогу, ды так і не знайшоў. Спалохаўся Круглагаловы, заплакаў:
— Вай-вай-вай, дамоў хачу, хачу да мамы...
— Што здарылася, маленькае лісяня, чаго ты плачаш? — запытаўся ў Круглагаловага лясны Певень.
— Я заблудзіўся. Да мамы хачу, хачу дамоў...
— А ты не маніш?
— He, я праўду кажу.
— Калі ты нават і праўду кажаш, я не змагу табе дапамагчы. Твая маці шмат нашых дзетак паела. Колькі слёз мы пралілі!..
— Вашых дзетак... Якіх гэта вашых? — сумеўся Круглагаловы.
— Нашых, гэта значыць, лясных пеўнікаў. Няўжо ты не ведаеш?
— He, мне пра гэта нічога невядома.
Аднак ён сказаў няпраўду. Маці Лісіца колькі разоў прыносіла ім лясных пеўнікаў.
Пайшоў Круглагаловы далей.
— Няма чаго плакаць,— сказаў ён сам сабе.— Лепш пашукаю якую нару і заначую ў ёй.
Доўга ішоў па лесе Круглагаловы, нарэшце такі натрапіў на вялізную пячору.
— Вось гэта і будзе мой дом, хоць пасплю трохі, а калі хто зойдзе, я так моцна закрычу, што той напалохаецца і ўцячэ.
Ён хвастом падмёў падлогу, пачысціў усё, навёў парадак, выйшаў на двор, абтрос хвост, вярнуўся, улёгся ямчэй і раптам пачуў страшэнны рык.
— Вай, хто гэта так страшна раве? — лісяня ўсхапілася, выскачыла з пячоры, схавалася за дрэва і пачало назіраць.
Аказалася, што гэта ніякая не пячора, а мядзведзева бярлога.
— Вай, як добра, што я паспеў уцячы адтуль. Ён бы задушыў мяне. Паглядзіце на яго, які ён брудны, а я такі парадак навёў у яго бярлозе...
— Вось дык любата! Хто гэта так добра прыбраў у маім доме? — пачуў Круглагаловы.— Няхай бы ён заўсёды тут прыбіраў!..
— А як жа, чакай,— ціхенька прамовіў Круглагаловы.— Знайшоў дурня, каб твой сметнік прыбіраць!..
Пайшоў Круглагаловы далей. А калі зноў убачыў нейкую нару, спыніўся, агледзеўся па баках, перш чым падысці бліжэй. I тут убачыў, што гэта ваўчынае логава. Ваўчыха, вакол якой спалі, наеўшыся, ваўчаняты, злосна гыркнула:
— Хто там совае нос у маё логава? Разарву на шматкі!..
Пачуўшы гэта, лісяня дало такога драпака, што толькі праз гадзіну апамяталася.
— Яшчэ трошкі, і ваўчыха разарвала б мяне...
Круглагаловы зноў узяўся шукаць начлег. Убачыў нейкую нару, хацеў быў залезці ў яе, але норка была маленькая.
— Цікава, а хто тут такі маленькі жыве, яшчэ меншы за мяне?
I ў гэты ж момант убачыў, як мышка стрымгалоў забегла ў сваю норку.
— Глядзі, як хутка яна заляцела. Вельмі мне патрэбна твая норка!
Па дарозе Круглагаловы ўбачыў яшчэ адну нару.
Там нікога не было.
— Вось, гэта тое, што трэба,— сказаў Круглагаловы і залез у нару. Тут было цёпла і ўтульна.— Адсюль я ўжо не пайду!
Праз некаторы час прыйшоў гаспадар нары — Барсук.
— Гэй, хто залез у мой дом? Ану, хутчэй выбірайся!
Круглагаловы закрычаў у адказ страшным голасам:
— Прэч адсюль, інакш разарву на шматкі!..— а сам аж задрыжаў ад страху.
— Куды ж мне ісці? — заенчыў Барсук.— Гэта мой дом.
Круглагаловы адчуў, што Барсук напалохаўся.
— Нікуды я адсюль не пайду. А ты ідзі і знайдзі сабе другую нару.
— Мне не трэба чужая нара, я хачу ў сваю.
— Калі ты зараз жа не знікнеш з маіх вачэй, я з’ем цябе!.. Мы, лісіцы, жартаваць не любім.
Пачуўшы гэта, Барсук з плачам пайшоў да сваіх сяброў. Раззлаваліся барсукі, яны сказалі:
— He, гэтага так пакідаць нельга, трэба адвучыць лісінае племя ад дурной звычкі займаць чужыя норы.
Барсукі ўзброіліся хто чым і пайшлі да нары, дзе сядзеў Круглагаловы. Убачыўшы іх, ён зразумеў, што яму не мінуць ліха. Круглагаловы выскачыў з нары і задаў лататы.
ВЕРБЛЮДЗЯНЯ
Я верблюдзяня. Дзіця вярблюдзіцы. Мама вельмі любіць мяне. Заўсёды, калі я кладуся спаць, яна кажа:
— Дзіця маё роднае, заплюшчы вочкі.
Я пытаюся:
— Навошта, мама?
А яна адказвае:
— Няхай і вочкі твае паспяць.
Я пытаюся:
— Мама, а калі не заплюшчыць вочы, яны не спяць?
Маці адказвае:
— Вядома, не спяць.
Я кажу сам сабе: «Мабыць, вочы адпачываюць у цемры. Калі цёмна, яны засынаюць.
Калі заплюшчыш вочы, дык робіцца ж цёмнацёмна».
Альбо маці кажа:
— Родны мой, еш, еш, інакш аслабееш, у цябе не будзе сілы.
Я адказваю:
— He, мамачка, я не аслабею, у мяне ж вунь які тоўсты горб.
Маці смяецца, ківае галавой і нічога не адказвае.
Аднойчы я вельмі моцна захварэў. Маці плакала, жалілася суседзям-вярблюдам:
— Святло вачэй маіх, сыночак мой захварэў. Дапамажыце, добрыя суседзі, уратуйце маё дзіця!..
Ледзь варушачы ад гарачыні губамі, я супакойваў яе:
— He хвалюйся, мама. Нічога са мной не здарыцца. Усё будзе добра.
Маці адказвала:
— Хаця б усё было добра, сыночак.
Маці паклікала майго сябра-верблюдзяня, каб ён быў побач са мной, гэта значыць, ^аб я не сумаваў.
— Ты захварэў, не можаш нават пагуляць са мной,— сказаў сябар.
Ён прынёс лекі.
Я закруціў галавой:
— He магу я праглынуць лекі, горла ў Mane распухла.
Сябар адказаў:
— He, ты павінен праглынуць, інакш ніколі не паздаравееш.
Ён стаў перад люстэркам і пачаў строіць грымасы, хацеў, відаць, мяне рассмяшыць. Я, смеючыся, сказаў:
— Гэй, верблюдзяня, якія ў цябе нязграбпыя вушы.
— Вушы для таго, каб слухаць і чуць,— адказаў з гонарам ён,— а прыгожыя яны ці не, гэта ўжо не так і важна.
Потым дадаў:
— Я вельмі прагаладаўся, давай разам паядзім.
— He,— адказаў я,— есці я таксама не магу.
— Правільна кажа твой сябар,— узрадавалася маці.— Трэба абавязкова што-небудзь з’есці, інакш зусім аслабееш.
— He, не аслабею.
— Слухайся маці, паеш,— падтрымаў яе і мой сябар.
Але есці я не мог, бо горла зусім распухла.
— Паглядзі, які смачны абед маці згатавала,— пачаў угаворваць мяне сябар.— He трэба нават жаваць, толькі каўтай.
Я паспрабаваў пракаўтнуць, але нічога з гэтага не выйшла. Маці пачала рабіць мне масаж горла.
— He бойся, дзіця маё, не бойся, ты прастудзіўся, гэта пройдзе.
Сябрук зноў прынёс лекі, я выпіў іх.
Маці ўзрадавалася:
— Добры сябар заўсёды дапаможа ў цяжкую хвіліну. У цябе, сынок, сапраўдны сябар.
Так прахварэў я з тыдзень. Нарэшце горла маё перастала балець. Праўда, за гэты час я зусім аслабеў, нават на ногі не мог падняцца.
Маці сказала:
— Дзіця маё, ты вельмі схуднеў, але не думай пра гэта. Будзеш есці добрую, спажыўную ежу і хутка паправішся, набярэшся сілы.
Я падышоў да люстэрка і аж аслупянеў ад
нечаканасці. Уявіце, я не пазнаў самога сябе. Горб, мой прыгожы, мой цудоўны горб некуды знік.
— Мама,— закрычаў я ў роспачы,— хто ўкраў мой горб?!
Прыбегла маці:
— Што з табой, дзіця маё, чаго ты плачаш?
— Паглядзі на маю спіну, дзе мой прыгожы горб? Адна толькі скура вісіць!..
Маці засмяялася, хацела нешта сказаць, але я ўсё гаварыў і гаварыў:
— Я ведаю, гэта мой сябрук натварыў. Ён украў мой горб і пачапіў на сваю спіну. Цяпер я ўжо не падобны на вярблюда! Які ж вярблюд без гарба! Мне так падабаўся мой цудоўны горб!
— Дарагое маё дзіця,— засмяялася маці,— ці ж можна ўкрасці горб? Твой сябар нават і не дакрануўся да твайго гарба. Ты ж хварэў, нічога не еў, а жыў гэты час за кошт гарба. Мы, вярблюды, можам доўгі час абыходзіцца без ежы і вадьт, бо нас корміць і поіць наш горб.
У гэты час прыйшоў мой сябар-вярблюдзік, ён прынёс мне корм. Непрыкметна я паглядзеў на ягоны горб. He, што б там ні казала маці, але мой горб украў ён. Адкуль жа ў яго таісі вялізны?.. Але я не сказаў яму ні слова. Каб праверыць, ці праўду казала маці, я пачаў многа есці, некалькі разоў на дзень. I што б вы думалі? Мой горб пачаў расці, зрабіўся яшчэ большы, чым да хваробы. Выходзіць, мама не хлусіла.
Сябры мае, ведайце, маці заўсёды гаворыць праўду.
СЯБРОЎСТВА
Надвор’е было халоднае. Дрэвы агольваліся, скідвалі лістоту. I трава высахла, пажоўкла. Птушкі паляцелі ў вырай. Лес парадзеў, стаяў маўклівы. Яго жыхары, дрыжучы ад холаду, сабраліся разам і вялі размову.
Дзяцел сказаў:
— Работы для мяне больш не засталося, пачынаюцца канікулы. He сёння-заўтра пойдзе снег, зіма апране дрэвы ў белае ўбранне, я ўжо больш не патрэбен, дрэвавых чарвякоў мароз сам знішчыць.
Заяц здзівіўся, ён заўсёды альбо палохаецца, альбо дзівіцца.
— Нешта я цябе не зразумеў, што гэта значыць — пойдзеш на канікулы? Ты ж лясны лекар!..
Дзяцел паглядзеў на Зайца:
— Эх ты, Касавокі!
Заяц загаварыў пісклівым голасам:
— He называй мяне касавокім, я цяпер акуляры нашу, у мяне ў вачах больш не дваіцца.
— Добра, добра, не крыўдуй, Куртаты, няўжо ты не ведаеш маёй работы?
Заяц залыпаў вачамі.
— Ведаю, а як жа!
Але адчувалася, што Заяц кажа няпраўду. Дзяцел гэта зразумеў.
— Я дзяўбу кару дрэў, потым высоўваю язык...
— Язык?..
— Так, так, язык! Ён у мяне клейкі і доўгі. Як выцягну, дык усе чарвякі самі лезуць мне ў рот.
— He, гэтага я не ведаў.
— Вось цяпер будзеш ведаць. Інакш, які ж для мяне быў бы сэнс цэлымі днямі дзяўбці дрэвы?
— Я думаў, у цябе такая звычка.
— А чаму ж тады мяпе называюць лясным лекарам?
— He ведаю.
— А таму, што я ачышчаю ад шкоднікаў дрэвы, не даю ім захварэць і загінуць. Зразумеў?
Заяц здзіўлена глядзеў на яго. Потым утаропіўся на дрэва, што стаяла побач з ім, каб убачыць шкодных чарвякоў. Але нічога не разгледзеў. Калі Заяц глядзіць зблізку, яго косыя вочы нічога не бачаць.
— Дзе ж тыя чарвякі?..
Дзяцел усміхнуўся:
— Калі цябе завуць Касавокім, ты крыўдуеш. Праўда, чарвякоў цяпер стала менш, але, прыгледзеўшыся, знайсці іх можна.
Вожык, які ўважліва слухаў іх размову, сказаў:
— Братка Дзяцел, ты праўду кажаш, твая работа скончылася. Цяпер трэба думаць пра зімовую вопратку. Гэй, Куртаты,— звярнуўся ён да Зайца,— паглядзі на сябе. Як жа ты будзеш зімаваць у сваім лінялым футэрку?
Дзяцел засмяяўся:
— Гэй, Касавокі!.. Прабач, прабач, калі ласка... Гэй, Куртаты, на каго ты падобны, чаму ты такі неахайны?!
— Чаму неахайны? Днямі памяняю сваё футэрка.
— Вай, вай, якая халадэча! Зусім змерзла, няма дзе схавацца!..
Усе ўбачылі Лісіцу. Згледзеўшы Даўгахвостую, Заяц перапалохаўся, адбег ад усіх,
схаваўся за дрэвамі, ужо адтуль пачаў пільна сачыць за Лісіцай.
Вожык сказаў:
— Праўду кажаш, Даўгахвостая, халадэча страшэнная. Давайце ўсе разам пабудуем дом. Перанясем туды нашы прыпасы і перазімуем.
Заяц, які вельмі баяўся Лісіцы, хацеў запярэчыць Вожыку, але не адважыўся. Дрыжучы ад страху, ён прыслухоўваўся да размовы.