• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вавёрка-садоўніца  Азіза Ахмедава

    Вавёрка-садоўніца

    Азіза Ахмедава

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 143с.
    Мінск 1987
    30.37 МБ
    Я сказаў:
    — Вось таму я і кажу, што ў іх неглыбокі розум.
    Аднаго разу я вяртаўся з мора. Бацька, убачыўшы мяне, весела ўсклікнуў:
    — О, Хазар! Адкуль ідзе Хазар?
    Маці сказала:
    — Хазар з самага ранку ідзе.
    Бацька сказаў:
    — Хазар ідзе з прагулкі.
    Сястра сказала:
    — Хазар ідзе з горада.
    Я сказаў:
    — He, Хазар ідзе з Хазара.
    Усе смяяліся.
    Бацька сказаў:
    — Хазар будзе паэтам.
    Я спытаў:
    — Як твой Хазар, у якога шмат казак і песень?
    Бацька сказаў:
    — Так, менавіта так.
    Маці сказала:
    — He, Хазар будзе мастаком.
    Што рабіць, я ж не мог пакрыўдзіць маму. Таму сказаў:
    — Добра, я буду памасам.
    Маці здзіўлена спытала:
    — Памас? Што гэта такое?
    Я сказаў:
    — Памас — гэта паэт і мастак разам.
    Яны зноў засмяяліся.
    Аднойчы бацька пакрыўдзіўся на мяне, быў незадаволены, сказаў, што я нядбайны. Мне захацелася загладзіць сваю віну, дагадзіць бацьку. Але як, чым? Ага, знайшоў! Бацька вельмі любіў нашу дачу, увесь час нешта рабіў там, падпраўляў. I я напісаў для яго вось такія чатыры радкі:
    Мы зямлю, дзе стаіць наша новая дача, Угнаеннем кармілі, паілі вадой,
    Каб усе, хто ідзе, не змаглі не убачыць: Гаспадар гэтай дачы — мужык з галавой.
    Бацька прачытаў і доўга смяяўся, а потым сказаў:
    — Няблага, сынок. А што-небудзь сур’ёзнае ў цябе ёсць?
    I тады я разгарнуў свой запаветны сшытак і прачытаў:
    — Каспійскае сіняе мора, Магутны, вялікі Хазар, Твае берагі і прастораНатхняюць і клічуць да мар. Я мару ствараць свае вершы, Вучыцца пісаць, працаваць,
    I добра, што я тут не першы
    Гатоў людзям талент аддаць.
    Бацька паціснуў мне руку і сказаў: — Здаецца, Хазар, ты і сапраўды станеш паэтам.
    КАЛІ УДОД ЛЯЦІЦЬ НІЗКА...
    Я вельмі люблю лета. У гэты час быццам больш становіцца дарог. Хочацца ісці і ехаць па гэтых дарогах бясконца. Улетку я болып за ўсё люблю ездзіць на дачу. Купаюся ў моры, яго хвалі забягаюць проста да нас у двор. Я абкопваю дрэвы, паліваю градкі, даглядаю куранят. На дачы нас двое мужчын — бацька і я. Ніхто не ўмешваецца ў нашы справы. Hi мама, ні бабуля, ні сёстры, ні распешчаныя дзеці нашага двара ў горадзе.
    На дачы я многа працую, вельмі многа. Увесь дзень аж да самага вечара. За маму і бабулю. Бацька часам кажа:
    — Халасцяцкае жыццё.
    Гэта правільна. Ну, а калі няма таго халасцяцкага жыцця, тады як? Калі мы нічога не будзем рабіць, ніхто за нас нашу работу не зробіць.
    ...Зноў надышло лета, якога я чакаў ледзь не цэлы год. Я так радаваўся, але майго бацьку нечакана паслалі ажно на месяц у камандзіроўку ў далёкі горад.
    Настрой у мяне адразу ж сапсаваўся. Колькі часу чакаў, і заняткі ў школе скончыліся.
    Калі ўвечары бацька вярнуўся з работы, я ўбачыў, што ён вельмі стомлены.
    — Дык што, тата, заўтра пераязджаем?
    — Куды?
    — Як куды? На дачу!
    Бацька адказаў, што збіраецца ў дарогу.
    — Няхай хто іншы паедзе.
    — Гэта, сынок, мая работа, ніхто іншы яе не зробіць.
    — А я?
    — Мора пачакае, месяц прабяжыць непрыкметна.
    — А як жа дача, кураняты?
    — I яны пачакаюць.
    Бацька паехаў. Адзін месяц. Лёгка сказаць... Дні робяцца даўжэзнымі, тыдні цягнуцца бясконца...
    I вось нарэшце бацька вярнуўся. Пераехалі мы на дачу. Калі мы прыехалі, як вы думаеце, што мы ўбачылі? На балконе нейкая птушка вывела птушанят. Ведаеце, як я ўзрадаваўся?!
    — Тата, што гэта за птушка?
    — Гэта ўдод — сапраўдная аздоба бакінскіх садоў.
    — I праўда, вельмі прыгожая птушка. Тата, мне здаецца, што ўдод пераехаў разам з намі і пасяліўся на балконе, каб быць нашым суседам. Хаця, якім суседам! Дом жа цяпер у нас адзін.
    — Ён пераехаў яшчэ ўвесну, пасяліўся, звіў гняздо пад нашым балконам і вывеў толькі адно птушаня.
    — А чаму ты мне пра гэта раней не расказваў?
    — Таму, што твае думкі былі б тут і ты зусім бы не думаў пра ўрокі, сынок.
    Я з захапленнем глядзеў на прыгожага ўдода, які сядзеў на электрычным провадзе. Пёркі яго пераліваліся ўсімі колерамі вясёлкі. У доўгай дзюбе, падобнай на муштук, птуш-
    ка нешта трымала. Галаву яе ўпрыгожваў чубок, нібы на ўдода надзелі карону.
    Я спытаў:
    — Тата, а што гэта ён трымае ў дзюбе?
    Бацька ўважліва паглядзеў.
    — Гэта яйка, яйка яшчаркі. Прынёс свайму птушаняці.
    — Яго птушаня будзе есці яйка яшчаркі?
    — Так, птушаня ўдода вельмі пражэрлівае. Колькі ні есць, ніяк не наесца.
    — А чаму ён не аддае яму яйка?
    — Відаць, нас баіцца.
    Мы адышліся ўбок. Удод нешта прасіпеў. У гняздзе паказалася маленькая галоўка з чубком. I яна прасіпела нешта. Бацька сказаў:
    — Гэта іх умоўныя знакі. Сіпенне азначае: іду, будзь каля ўвахода ў гняздо. Ведаеш, калі я ўпершыню пачуў гэтае сіпенне, мне здалося, што на нашым балконе з’явілася змяя.
    У гэты час удод падляцеў да гнязда, сунуў доўгую дзюбу ў горла свайму птушаняці, быццам карміў яго драўлянай лыжкай. Потым паляцеў прэч. Усё гэта адбылося імгненна. Убачыўшы мой здзіўлены позірк, бацька сказаў:
    — Язык удода вельмі кароткі. Калі маці ці бацька не будуць соваць корм проста ў горла, птушаня не зможа праглынуць яго.
    — Дык што, язык кароткі толькі ў птушаняці?
    — He, у дарослых таксама.
    — А як жа глытае корм маці ці бацька? Іх таксама кормяць?
    Бацька засмяяўся:
    — Дарослы ўдод бярэ корм у дзюбу, падкідвае яго, разяўляе рот, корм пападае яму
    проста ў горла, і ён яго з задавальненнем глытае.
    — Ты падумай толькі, які хітрун, га?!
    Між тым удод адлятаў і прылятаў зноў і кожны раз прыносіў у дзюбе што-небудзь. Ежа была даволі дзіўная — яшчарка, скарпіён, жук-бамбардзір... I птушаня глытала іх жыўцом.
    Ранічкай маці ўдодзіха некуды адляцела. Нейкі час яе не было відаць. I так кожны дзень. Я пачынаў ужо непакоіцца: «Раптам дзеці злавілі яе?! Тады птушаня застанецца галоднае». Але яна заўсёды вярталася і да сярэдзіны дня карміла птушаня. Потым адлятала, рабіла своеасаблівы перапынак, і зноў, ужо да самага вечара, карміла сваё дзіцяня...
    Такія перапынкі зацікавілі мяне. Куды яна адлятае? Бацька сказаў, што ў гэты час птушка здабывае корм сабе. А я і не падумаў пра гэта. Маці ж таксама не павінна быць галоднай.
    Бацька сказаў:
    — Калі ўдод лятае нізка, дык, ведай, сынок, ён шукае корм свайму дзіцяняці. У гэты час ні ў якім выпадку нельга яго чапаць, бо птушаня застанецца галоднае.
    ПАДСНЕЖНІК — КВЕТКА ВЯСНЫ
    3 кожным днём рабілася цяплей, снег неахвотна адыходзіў у горы, лугі засцілаліся зялёным дываном.
    Аднойчы з-пад рыхлага снегу на самым схіле гары паказалася галоўка Падснежніка. Глянуў ён на свет і ўсклікнуў:
    — Ой, як холадна!
    Яго кволыя пялёсткі задрыжалі. Але паступова, адчуваючы, як ветрык ласкава абдзімае ягоны твар, Падснежнік, павесялеў, яму зрабілася прыемна. Ён шырока расплюшчыў вочы і паглядзеў уніз на лужок. Які ж прыгожы гэты схіл гары, зялёны-зялёны!.. Дрэвы ўкрыліся пупышкамі, не сёння-заўтра з’явяцц-а лісцікі. А вунь пад кустамі расцвілі фіялкі. Адчуваючы, што на іх загледзеліся кветкі і маладыя травінкі, фіялкі засаромеліся, схілілі на плечукі свае галоўкі.
    Падснежнік гучна, каб усе пачулі, сказаў:
    — Фіялка, ай, Фіялка, ай, прыгажуня палёў, не схіляй галоўку, не саромейся. Ты ж такая красуня! Мы ўсе цябе любім!
    Фіялка ўзняла была галоўку, каб лепей пачуць, што там пра яе гавораць, але адразу ж зноў схілілася. Такая ўжо ў яе прывычка з дня нараджэння.
    Мінула яшчэ два дні, і зранку зноў пачуўся вясёлы голас Падснежніка:
    — Паглядзіце, паглядзіце, і Нарцыс прыйшоў да нас у госці! Які ён далікатны, духмяны! Як цудоўна ён пахне!
    Усе павярнуліся і паглядзелі на Нарцыса. Травінкі весела гукнулі:
    — I праўда, Нарцыс таксама прачнуўся. Сардэчна запрашаем да нас, цудоўны Нарцыс!
    — Вялікі вам усім дзякуй. Каб вы толькі ведалі, як я сумаваў без вас!..
    Нарцыс пакруціў сваёй жоўтай галоўкай, і ўсе пачулі, які ад яго ідзе цудоўны водар.
    — I мы табе вельмі ўдзячны, Нарцыс,— сказалі дрэвы.— Нават лягчэй стала дыхаць. Пекната!
    Мінуў яшчэ адзін дзень. I зноў пачуўся голас Падснежніка:
    — Гэй, зірніце на Рамонак, ён падобны на Сонейка, што апусцілася на зямлю!
    — Добры дзень, Рамонак,— выцягнула шыйку Фіялка,— мы рады цябе бачыць. Ці даўно ты прыйшоў?
    — Толькі што, сястрычка Фіялка,— Рамонак паглядзеў вакол сябе. Ён быў вельмі падобны на сонечнага русявага хлопчыка ў прыгожым белым каўнерыку.
    Фіялка сарамліва спытала:
    — А ты не сумаваў без нас?
    — Вядома, сумаваў. Але, даруйце, брацікі і сястрычкі, больш за ўсіх на свеце я люблю Сонца!
    — I мы таксама любім Сонца,— заківаў галоўкай Падснежнік.
    Міналі дні. На лужку расцвіталі ўсё новыя кветкі. I сярод іх — Мак у чырвонай кашульцы, жоўты-жоўты Люцік, танюсенькі, як струна, Ландыш.
    Аднойчы кветкі занепакоіліся, што не чуваць болып голасу Падснежніка. Ён ужо не аклікае кветак, якія толькі што з’явіліся, не паказвае на іх, не радуецца разам з імі. Падснежнік завяў, схіліўся да зямлі, пялёсткі яго зморшчыліся.
    Нарцыс сказаў:
    — Падснежнік радаваўся, як мы расцвіталі. У яго добрае сэрца. Але ж ніхто з нас не парадаваўся за яго, нават не прыкмеціў яго прыгожага блакітнага ўбрання. Ён непрыкметна адышоў, бо зрабілася зусім цёпла. Так яму наканавана нашай матухнай Прыродай.
    Прыціхлі ў задуменні кветкі. Іх цяпер на лугу было многа-многа. I ўсе яны памяталі добрыя словы, што сказаў кожнай з іх Падснежнік — першы вястун Вясны.
    ЯЕ ПАЛЮБІЛІ КВЕТКІ
    Цудоўным сонечным днём у даліну, усыпаную кветкамі, прыляцела шэрая птушка.
    — Ах, як тут прыгожа! Я застануся тут жыць сярод гэтых кветак!..
    Ландыш шырока расплюшчыў заспаныя вочы.
    — Вай, што гэта за пачварная птушка! Я ажно спалохаўся яе!
    — Небарака, яна падобная на жабу,— сказаў палявы Рамонак.
    — Адкуль яна прыляцела? — раззлавалася Ружа.— Якая яна агідная!
    Шэрая птушка пачула галасы кветак і зусім разгубілася. Яна хацела схавацца за кустом, але ён нават і блізка не падпусціў яе.
    — Адкуль прыйшла,— зашыпеў куст,— туды і ідзі.
    Шэрая птушка паляцела з даліны. Так вось і пачала жыць адна-адзінюткая.
    Калі-нікалі вецер даносіў з даліны цудоўны водар кветак.
    Шэрая птушка ўдыхала яго і гаварыла сама сабе:
    — Ах, як хораша! 3 якім задавальненнем жыла б я сярод кветак. Але ж яны не дазваляюць, кажуць, што я брыдкая, праганяюць мяне.
    Аднойчы шэрая птушка паляцела папіць вады, і раптам да яе данёсся голас:
    — Вай, я згараю ад смагі, хаця б глыток вады!
    Шэрая птушка паляцела ў той бок, адкуль пачула гэтую скаргу, і ўбачыла Ландыша. Ад смагі ён ледзьве дыхаў і схіліў галаву амаль