Вавёрка-садоўніца
		 	
		 
		 
		 Азіза Ахмедава
		 
		 
		
		
        
		 
		 
		 
		  
		 		
		 
		 
		 
		  
		 	
		
  
		  
		 
		 
		 Выдавец: Юнацтва
		 
		 
        Памер: 143с.
        Мінск 1987
		 
		 
		
		 
		 
		 
		 
		 
		 
		 
	
      
    
	   
		   
	   
		   
		 
	
— Гэй, Куртаты, чаму ты гэтакі бледны, задыханы? — спытаў Вожык.
Заяц, заікаючыся, адказаў:
— Ледзь-ледзь уцё-ёк ад Лі-сі-цы...
— Ідзі паглядзі на сябе ў люстэрка.
Заяц пакруціў галавой, нарэшце ўбачыў люстэрка.
— Адкуль яно тут?
— Сарока нам падарыла, каб усе маглі глядзецца ў яго і быць заўсёды ахайнымі, прыгожымі.
— Можна мне на сябе паглядзець?
— Можна, а чаму ж не,— адказала з верхняй галіны Сарока.
Заяц падскочыў бліжэй, паглядзеў у люстэрка, адышоўся, зноў падышоў. Нарэшце здзіўлена прамовіў:
— О, я тут бачу двух Зайцаў! А я ж адзін.
Вожык і Сарока засмяяліся.
— He, Куртаты, ты адзін, але ж ты касавокі, таму ўваччу ў цябе дваіцца,— растлумачыў Вожык.
— Заяц, а Заяц, а калі за табою гналася Лісіца, колькі іх было, адна ці дзве? — пажар-
таваў Барсук, высунуўшы галаву з нары.
Заяц толькі плячыма паціснуў, пакрыўдзіўся, адышоўся ўбок.
Неўзабаве прытэпаў Мядзведзь. Уважліва агледзеў сябе ў люстэрку.
Вожык на ўсялякі выпадак адбег падалей ад Мядзведзя і кпліва спытаў:
— Хіба ты не пазнаеш сябе, дзядзька Мядзведзь?
— Пазнаю, а як жа? Вось толькі адзін бок у гэтага люстэрка крывы, як мне здаецца.
— Гэта лапы ў цябе крывыя,— прапішчаў Заяц, нават не паспеўшы здзівіцца сваёй смеласці.
— Mae лапы не крывыя, гэта ў цябе вочы косыя,— злосна зыркнуў на яго Мядзведзь. Заяц ад вялікага страху моўчкі зашыўся ў кусты.
Мядзведзь спытаўся:
— Хто сюды прынёс люстэрка?
— Нам яго Сарока падарыла.
Мядзведзь зірнуў на Сароку, а тая яму ўсміхалася.
— Вялікі табе дзякуй, Сарока-белабока. Можа, у цябе ёсць яшчэ адно люстэрка? Я павесіў бы яго ў сваёй бярлозе.
— He, братка Мядзведзь, нямашака. Вось калі знайду, абавязкова табе прынясу,— паабяцала Сарока.
— Добра, калі знойдзеш — прынясі. Буду табе вельмі ўдзячны!
У лесе было душна, звяры пахаваліся па сваіх норах. У гэты час з’явілася Лісіца. Убачыла яна люстэрка і ўзрадавалася: «О, якая цудоўная знаходка, і гаспадара няма. Забяру люстэрка сабе. Калі-нікалі і палюбавацца на сябе можна будзе».
Толькі хацела было яна ўзяць люстэрка, a Сарока тут як тут. Узняла вэрхал на ўвесь лес. Лісіца падкурчыла хвост і кінулася наўцёкі. «Ну, пачакай жа, крыкуха паршывая! Злаўлю, не пашкадую!..»
Дужа спадабалася люстэрка і Барсуку. Выбраўшы зручны момант, ён асцярожна зняў люстэрка, сунуў яго пад паху і занёс дадому. Хацеў спярша павесіць на сцяне, а потым, падумаўшы, схаваў пад сянпік.
Пад вечар, калі звяры зноў сабраліся на тым месцы, дзе вісела люстэрка, узняўся пярэпалах. Усе шукалі люстэрка.
— Мне здаецца, што яго ўзяла Лісіца,— прамовіла Мыш.
— He, не, яна сапраўды хацела забраць люстэрка, але я не дала, прагнала яе,— сказала Сарока.
— Куды ж падзелася наша люстэрка? — спытаў Вожык, неспакойна паглядаючы па баках.
— Нават уявіць сабе не магу! — настрой у Сарокі зусім сапсаваўся.
— Пойдзем шукаць люстэрка,— сказаў Мядзведзь.— Цяпер нам яго будзе вельмі не хапаць.
— Так ужо і не хапаць! — усміхнуўся Барсук.— Вунь непадалёк адсюль ёсць возера. Пойдзем да яго, і няхай кожны глядзіцца ў ягоную люстраную ваду колькі хоча!..
Але Барсук сказаў гэта болып для таго, каб заспакоіць сябе. На самой жа справе яму было сорамна за свой непрыгожы ўчынак.
Пакуль звяры разважалі ды меркавалі, Барсук непрыкметна прынёс люстэрка і паклаў яго ў траву. I адразу на зямлі ўспыхнуў агеньчык. Гэта Сонца, іпто выплыла з-за хмар,
адлюстравалася ў люстэрку. Люстэрка так блішчала, зіхацела, што звяры ў першы момант нават спалохаліся. А Сарока закрычала:
— Люстэрка, маё люстэрка! Знайшлося нарэшце!
Мядзведзь ажно заскакаў ад радасці.
— Цяпер буду глядзецца ў люстэрка колькі захачу!
А Барсук сказаў:
— Няхай люстэрка будзе агульнае, няхай ім карыстаюцца ўсе. А калі самому і не давядзецца глянуць у яго, усё роўна мне хопіць радасці сяброў.
КАЛІ ПРЫХОДЗІЦЬ ВЯСНА
Сонца высока ў небе, яно свеціць усяму жывому. Зазелянелі дрэвы. Зямля дыхае вольна і шырока. Вырасла трава, узнялі свае галоўкі кветкі. Усё ў прыродзе абудзілася. Прыйшла Вясна.
Адусюль ляцелі, вярталіся з выраю птушкі.
Два вераб’і — Шэры і Чорны — сядзелі на тэлеграфным провадзе і назіралі, як вяртаюцца ў родны край, уладкоўваюцца на старых і новых кватэрах пералётныя птушкі. I вось якая размова адбылася паміж вераб’ямі.
— Паглядзі, з якой радасцю ўсе яны вяртаюцца дадому,— сказаў Шэры.
— А як жа! Якая ж Вясна без іх? — адказаў Чорны.— Ты толькі паглядзі на людзей! Будуюць для іх кватэры.
— I вельмі добра робяць. Лёгка жыць увесну і летам! Цёпла, і корму ўдосталь. Вось узімку жыць цяжка.
— Праўда, праўда! Колькі цяжкасцей да-
водзіцца перанесці. А мы, тым не менш, прызвычаіліся, нікуды не адлятаем. He тое што пералётныя птушкі. Хаця і ім нялёгка. Я заўсёды сумую, калі іх няма. Усё думаю, як ім там жывецца ў далёкіх краінах. Дарэчы, а дзе цяпер твая сяброўка ластаўка, ужо вярнулася?
— Так, так, прыляцела. У першы ж дзень знайшла мяне. Колькі цікавага расказала, колькі яна, бедная, нагаравалася на той чужыне. А цяпер шчаслівая, усё-такі дома!
— А я чакаю прылёту жураўлёў. Учора прыляцела вялікая чарада, сам бачыў. Я іх сустракаў, але майго жорава сярод іх не было.
— He журыся, яшчэ прыляціць. Глядзі, глядзі! — Шэры ажно ўзляцеў з провада.— Вунь здалёк паказаўся жураўліны клін!
Калі жураўлі наблізіліся, адзін з іх аддзяліўся ад чарады і паляцеў проста да іх. Гэта быў сябар Чорнага. Нарэшце сустрэліся! Радасць іх была бязмежнай.
Калі прыходзіць Вясна, радуюцца ўсе — дрэвы, кветкі, птушкі. Абуджаюцца лепшыя пачуцці. Радуецца Зямля. Смяецца Сонца.
ГУСІ
У маці Гускі было жоўценькае-жоўценькае гусяня. Яна яго карміла-паіла, не зводзіла з яго вачэй, вадзіла гуляць, купацца на возера.
Аднойчы, калі маці Гуска плыла па возеры са сваім гусянём, на ваду, у чарот апусціліся два гусакі. Яны паплылі побач адзін з адным, высока трымаючы свае доўгія, з мяккім пухам, шыі. Ганарлівыя гусакі былі белыябелыя, як снег.
Гусяня спытала:
— Мама, паглядзі, хто яны такія? Яны вельмі падобныя на нас!
Маці Гуска адказала:
— Гэта дзікія гусі. Вясной яны прылятаюць у нашы мясціны. Увосень, калі надыходзяць халады, яны адлятаюць у вырай, у цёплыя краіны.
Гусяня зноў спытала:
— Мама, а як жа мы? Мы таксама паляцім у цёплыя краіны?
— He! Нашы мясціны цёплыя, зручныя, тут заўсёды ёсць ежа. Навошта ж нам некуды ляцець?
— А я, мамачка, таксама хачу паляцець далёка-далёка!..
— Калісьці нашы продкі таксама адляталі ў далёкія краіны. Але з часам яны прызвычаіліся да мясцовых умоў, пакінулі неба, зрабіліся свойскімі птушкамі.
Гуска залопала крыламі, але ўверх не ўзляцела. Толькі кругі па вадзе пайшлі.
Міналі дні. Гусяня падрасло, зрабілася, як маці, белае-белае. Сапраўдны Гусак-прыгажун! Ён ужо больш не думаў пра тое, каб адлятаць у вырай.
Надышла восень, пачаліся халады. 3 дрэў у арыкі ападала лісце.
У апошнія дні Гусак хадзіў сумны-сумны.
— Што здарылася? — пыталіся сябры.— Чаму ты такі журботны?
— Сам не ведаю,— адказваў Гусак.
Адпойчы ён убачьтў у пебе чараду птушак. Яны ляцелі на поўдзень.
— Гусі ляцяць! Гусі! — закрычаў Гусак, пазіраючы ў неба.
Яму растлумачылі:
— Гэта не гусі, гэта жураўлі. Яны ляцяць у цёплыя краіны.
Аднойчы ўвечары Гусак убачыў у небе дзікіх гусей. Яны ляцелі, ганарліва выцягнуўшы свае доўгія шыі. Гусак замітусіўся, пачаў кідацца ў розныя бакі, а потым пабег да возера.
— Куды ты, вярніся! — аклікнула яго маці.
Гусак не адказаў, нават галавы не павярнуў. Ён бег доўга-доўга і нарэшце ўзбег на невялікі пагорак. Адтуль Гусак тужліва глядзеў услед дзікім гусям. А потым, апусціўшы галаву, перавальваючыся з боку на бок, вярнуўся дадому.
Маці Гуска сказала:
— He трэба ім зайздросціць, дзіця маё. Думаеш, яны ад добрага жыцця адлятаюць на поўдзень? He, яны выпраўляюцца ў цяжкія вандроўкі, каб пракарміцца, не памерці з голаду. Шлях іх доўгі і небяспечны, на іх нападаюць арлы, ястрабы... Нашы сябры-людзі абараняюць нас ад гэтай навалы. Летам і зімою яны кормяць нас, будуюць птушнікі, усяляк даглядаюць і песцяць.
Гусак вельмі любіў сваю маці, слухаўся яе ва ўсім. I да таго ж быў ён свойскай птушкай. Яму было цікава жыць на зямлі.
Разам з маці Гусак падаўся да возера, дзе яны далучыліся да сваіх сяброў — свойскіх гусей, якія з асалодай плавалі і плюхаліся ў вадзе.
КАЧАНЯ-ХВАЛЬКО
У зялёным-зялёным лесе тулілася прыгожае возера. Вада ў ім была такая празрыстая, такая чьістая, як сапраўднае люстэрка. Звяры,
I
што жылі ў лесе, заўсёды прыходзілі да гэтага возера. Яны пілі ваду, купаліся, а потым любаваліся сваім адлюстраваннем у вадзе. Рознакаляровыя качкі, што жылі на гэтым возеры, былі яшчэ адным яго ўпрыгожаннем. Яснае возера карміла, паіла іх, давала ім прахалоду і жыллё. Сярод качак вылучалася Качаняхвалько. Цэлымі днямі яно толькі і рабіла, што выхвалялася перад іншымі качкамі:
— Паглядзіце, якое я прыгожае! Кожнае пёрка мае свой колер. Гэтаму возеру толькі я надаю прыгажосць, я і мае пёркі!
Спярша качкі не звярталі ніякай увагі на яго пахвальбу. Няхай сабе, думалі яны, выхваляецца гэтае малое. Толькі смяяліся з яго слоў ды пакеплівалі. Але Качаня рабілася ўсё болып надакучлівым, не давала нікому спакою.
— Я, быццам кавалачак золата,— выхвалялася Качаня.— I Сонцу надаю хараство!..
Неўзабаве прыйшла Вясна. He злічыць птушак, што прыляцелі з выраю. Цяпер у гэтых мясцінах можна было ўбачыць самых розных птушак, якія вярталіся да сябе на радзіму. Глядзяць на іх качкі, вітаюць кожную чараду: «Зірніце, вунь ластаўкі прыляцелі, a вунь — жураўлі!..»
Толькі Качаня-хвалько ні на кога не зважае. Плавае сабе, плюхаецца ў вадзе, цешыцца самім сабою.
Аднойчы прыляцелі лебедзі. Распасцёршы шырока свае белыя, як снег, крылы, яны пачалі мякка апускацца на ваду.
— Вай, якія прыгожыя птушкі,— у адзін голас усклікнулі качкі і качаняты.
— Ага, гэта лебедзі, найпрыгажэйпіыя з птушак,— сказала Старая Качка, якая шмат
пражыла і шмат чаго пабачыла на сваім вяку.
А Лебедзі, што паселі на ваду, адпачывалі. Яны ж зрабілі такое вялікае падарожжа.
Качаня-хвалько зайздросціла гэтым птушкам, якія, грацыёзна выгнуўшы свае белыя прыгожыя шыі, нячутна плылі па люстраной вадзе.
«Я не хацеў бы быць такім белым, як яны. Навошта мне гэта. Я і без таго такі прыгожы, такі шыкоўны. Яны напэўна зайздросцяць мне».