Вялікі беларус Леў Сапега  Анатоль Тарас

Вялікі беларус Леў Сапега

Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 256с.
Мінск 2017
101.77 МБ
ВЯЛІКІ БЕЛАРУС
ЛЕЎ САПЕГА
Зборнік
М і н с к
ХАРВЕСТ
УДК 94(474/476)" 15/16"(092)
ББК 63.3(4Лтг)4-8
В99
Друкуецца па выданню: «Вялікі беларус Леу Сапега», Рыга, Інстытут беларускай гісторыі і культуры, 2012.
В99 Вялікі беларус Леў Сапега : Зборнік артыкулаў. / Укладальнік А. Тарас. — Мінск : Харвест, 2017. — 256 с. : мал.
ISBN 978-985-18-4116-1
Леў Іванавіч Сапега (1557—1633) — выдатны дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. У розныя гады ён займаў пасады пісара вялікага, падканцлера, канцлера, гетмана вялікага, віленскага ваяводы. У сваёй палітыцы Л. Сапега заўсёды адстойваў суверэнітэт ВКЛ у складзе федэратыўнай Рэчы Паспалітай, змагаўся супраць пашырэння польскага ўплыву на нашых землях. Пад яго кіраўніцтвам быў створаны Трэці Статут ВКЛ (1588 г.) — галоўны закон дзяржавы, па якому нашыя продкі жылі 250 гадоў запар!
У зборніку сабраныя чатыры працы. Яны даюць добрае ўяўленне аб жыццёвым шляху Л. Сапегі, яго дзяржаўнай дзейнасці, грамадзка-палітычных і філазоўскіх поглядах.
УДК 94(474/476)"15/16"(092)
ББК 63.3(4Лнт)4-8
ISBN 978-985-18-4116-1
© Вокладка. Харвест, 2017
Леў Сапега — выдатны дзяржаўны і вайсковы дзеяч старажытнай Беларусі — Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (скарочана — ВКЛ). Займаў пасады пісара літоўскага, падканцлера, доўгі час — канцлера, потым віленскага ваяводы і гетмана вялікага. Адзін з найбольш буйных дзяржаўных дзеячаў ВКЛ і Рэчы Паспалітай свайго часу.
ПАХОДЖАННЕ. ЮНАЦТВА
Леў Сапега нарадзіўся 4 красавіка 1557 г. у Астроўне Віцебскага павета. Належыў да чарэйскай (болып дакладна — чарэйскаружанскай) лініі старажытнага шляхецкага роду Сапегаў гербу «Ліс», які паходзіў з полацкіх баяраў. Быў старэйшым сынам Івана Сапегі (памёр у 1580 г.), старасты Драгіцкага і падстаросты Аршанскага, і князёўны Багданы Друцкай-Саколінскай-Канаплі (Канаплянкі), якая памерла каля 1584 г.
Дзед Льва, Іван Багданавіч Сапега (памёр у 1516 г.) быў ваяводам Віцебскім, потым — Падляскім. Такім чынам, Леў паходзіў з магнацкай сям’і, якая мела ўплывовыя сваяцкія сувязі і валодала багатымі маёнткамі'
Бацька аддаў хлопчыка на вучобу і выхаванне на двор віленскага ваяводы і канцлера вялікага Мікалая Радзівіла Чорнага. Леў вучыўся разам з яго трыма малодшымі сынамі. У 1570 г. ён разам з гэтымі трыма сынамі М. Радзівіла выехаў на вучобу ў Нямеччыну, у Лейпцыгскі універсітэт. У Нямеччыне з-за ўплываў Рэфармацыі ён змяніў праваслаўнае веравызнанне на пратэстанцкае — перайшоў у кальвінізм.
У 1573 г. 16-гадовы Леў
Стэфан Баторый (1533—1586)
вярнуўся на радзіму. Ён ужо добра ведаў права, нямецкую, польскую і лацінскую мовы. Неўзабаве па пратэкцыі Радзівілаў кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый гірыняў Льва да свайго двара.
У 1579 г. Сапега на чале гусарскай харугвы ўдзельнічаў ў вызваленні Полацка ад войск Івана IV Жахлівага. За выдатную службу кароль С. Баторый залічыў яго ў свае асабістыя дваране (прыдворныя). 30 студзеня 1580 г. ён прызначыў Л. Сапегу на пасаду свайго сакратара. Разам з каралём у 1580—1581 гг. Леў прымаў удзел у паходах на Вялікія Лукі і Пскоў.
Зноў ён узначальваў гусарскую харугву.
НА ДЗЯРЖАЎНАЙ СЛУЖБЕ
У 1581 г. Сапега атрымаў ад караля пасаду пісара ВКЛ. 3 гэтага моманту ён увайшоў у склад сціслага кола кіраўнікоў дзяржавы.
Разам з канцлерам Астафіем Валовічам і падканцлерам Крыштофам Мікалаем Радзівілам Л. Сапега прымаў удзел у стварэнні вышэйшага апеляцыйнага суда ў дзяржаве — Галоўнага трыбунала Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Такім чынам завяршылася судовая рэформа ў дзяржаве, цяпер судовая сістэма набыла такі ж характер, як і ў Каралеўстве Польскім — з выбарнымі (а не прызначанымі) суддзямі з шляхецкага саслоўя.
У лютым 1584 г. Л. Сапега быў накіраваны ў Маскву як пасол да цара Івана IV — каб вырашыць памежныя пытанні і абмяняць ваеннапалонных. Аднак пасольства было затрымана ў Мажайску, бо ў сакавіку цар Іван памёр. Урэшце Сапегу прыняў новы цар Фёдар Іванавіч. Перамір’е было падпісана, а яшчэ Сапегу ўдалося вызваліць з палону 900 чалавек. За ўдалую місію ён атрымаў ад караля 2 лютага 1585 года пасаду падканцлера ВКЛ, a 20 ліпеня 1586 года — Слонімскае староства ў пажыццёвае валоданне. Пасля гэтага Л. Сапега зрабіў Слонім сваей галоўнай рэзідэнцыяй.
У 1585—86 гг., калі С. Баторый жыў у Гарбдні, Л. Сапега быў пры двары. Падчас бескаралеўя, пасля смерці С. Баторыя, Л. Сапега быў адным з найбольш актыўных сенатараў ад ВКЛ.
На канвакацыйным сойме ў лютым 1587 г., які выпрацоўваў умовы абрання новага караля і кампетэнцыю каралеўскай улады, Л. Сапега разам з троцкім ваяводам Янам Глябовічам выступіў супраць спробаў польскіх магнатаў падпарадкаваць сабе ВКЛ. У супрацьвагу ён прапанаваў весці з Масквой перамовы аб уніі дзвюх дзяржаў. Для гэтай мэты ён сустрэўся ў сакавіку 1587 г. у Навагрудку з пасольствам ад цара Фёдара Іванавіча і неафіцыйна прапанаваў маскоўскім дыпламатам высунуць кандыдатуру цара Фёдара на трон Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага.
СТАТУТ 1588 ГОДА
На элекцыйным (выбарчым) сойме 1587 г. Л. Сапега выказаўся за абранне каралём Польскім і вялікім князем Літоўскім цара Фёдара. Але, калі гэтая кандыдатура не атрымала падтрымкі, разам з часткай дэпутатаў ад ВКЛ ён падтрымаў кандыдатуру шведскага каралевіча Жыгімонта Вазы, унука па матчынай лініі караля і вялікага князя Жыгімонта II Старога, аднак пры ўмове, што будзе заключаны мірны дагавор з Масковіяй. Пад уплывам Сапегі ВКЛ асобна ад Польшчы заключыла з Масковіяй перамір’е на 15 гадоў. На жаль, пасля абрання караля гэты дагавор не быў зацверджаны.
Жыгімонт III Ваза быў абраны каралём пасля таго, як войска прыхільнікаў другога кандыдата на трон, аўстрыйскага эрцгерцага Максіміліяна, было разбіта. Аднак магнаты ВКЛ доўгі час, пакуль не скончылася барацьба паміж абодвума кандыдатамі на карону, займалі нейтральную пазіцыю. I толькі ў снежні 1587 г. на з’ездзе сенатараў і дэпутатаў сойму ад ВКЛ ў Бярэсці новаабраны кароль быў прызнаны і вялікім князем літоўскім. Леў Сапега з Янам Глябовічам паехалі ў пачатку студзеня 1588 г. у Кракаў. Жыгімонт Ваза пачуваўся ўсё ж на троне няпэўна. Каб атрымаць падтрымку магнатаў і шляхты ВКл, ён 28 студзеня 1588 г. выдаў прывілей, якім зацвярдзіў Трэці Статут Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.
Статут 1588 года падкрэсліваў самастойнасць гэтай дзяржавы («панства»), як і да Люблінскай уніі 1569 г. А польская шляхта, паводле Статута, прызнавалася «суседзямі», «чужаземцамі» і не мела
права набываць і атрымоўваць у ВКЛ маёнткі і дзяржаўныя пасады. 12-ты артыкул 3-га раздзелу Статуту забараняў надаваць польскай шляхце якія-небудзь дзяржаўныя пасады, надаваць або здаваць у арэнду мясцовасці, гарады, мястэчкі, маёнткі. Ёй забаранялася купляць маёнткі або атрымліваць іх у спадчыну. Толькі ўраджэнцы ВКЛ мелі права займаць і высокія, і малыя дзяржаўныя пасады.
Гэты артыкул не толькі перакрэсліў адпаведны артыкул Люблінскай уніі 1569 года, але замацаваў даўнія нормы забароны набыцця маёнткаў польскай шляхтай, якія яшчэ былі зафіксаваны ў Статутах 1529 і 1566 гадоў. Цяпер польскі шляхціц мог прыехаць у Вялікае Княства, ажаніцца з мясцовай шляхцянкай і, калі толькі яна адна была спадчынніцай маёнтка (а гэта было рэдка, бо маёнтак пераходзіў у спадчыну сынам), толькі ўжо дзеці ад гэтага шлюбу (ураджэнцы Вялікага Княства) мелі правы на маёнтак, a не іх бацька-паляк. Таму на Беларусі наплыву польскай шляхты не было, у адрозненні ад Украіны, якая з 1569 г. уваходзіла непасрэдна ў склад Полыпчы. За шляхтай ВКЛ замацоўваліся шматлікія прывілеі. Тым самым Жыгімонту была гарантаваная падтрымка Вялікага Княства.
Леў Сапега заняўся выданнем Статута, які адрэдагаваў, стварыўшы, па сутнасці, новую канцэпцыю незалежнасці нашай старажытнай дзяржавы.
У тым жа 1588 годзе Статут быў выдадзены на дзяржаўнай старабеларускай мове ў Вільні ў друкарні Мамонічаў. Потым, у 1614 і 1619 гг., Статут зноў выдаваўся ў Вільні пад наглядам Сапегі. Статут 1588 г. дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі, Жамойці і Правабярэжнай Украіны да 1840 г., пакуль яго не скасаваў цар Мікалай I.
КАЛЬВІНІСТ, КАТАЛІК, ПРЫХІЛЬНІК УНІІ
У 1586 г. 29-гадовы Л. Сапега перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва. Гэта паспряла далейшай кар’еры, аднак у рэлігійным пытанні ён звычайна займаў стрыманую пазіцыю.
Пераход Л. Сапегі ў каталіцтва адбыўся дзякуючы дзейнасці ў Вільні езуітаў і асабліва выдатнага прамоўцы і прапаведніка Пятра Скаргі, які быў першым рэктарам Віленскай езуіцкай акадэміі. П. Скарга стварыў у Вільні касцёльнае брацтва Божага Цела, да якога належаў Леў Сапега.
Сапега стаўся багатым фундатарам для Каталіцкага касцёла ў Вялікім Княстве. Ен пабудаваў і забяспечыў 24 касцёлы, у тым ліку
Вільня. Разам з касцёлам св. Міхаіла знаходзіцца былы палац Льва Сапегі, якіу 1594 годзе быў пераабсталяваны ў жаночы кляштар. Сучасны выгляд
і ў Оршы, Слоніме, Ружанах, жаночы кляштар у Вільні* (1594 г.), кляштар кармелітаў ў Бялынічах (1623 г.), езуіцкі касцёл і калегію (навучальную ўстанову) у Бяресці (1623 г.), уніяцкую царкву Святой Тройцы разам з базыліянскім манастыром у Чарэі (1599 г.). Сапега пашырыў фундацыю караля для езуіцкай калегіі ў Оршы (1610 г.). Рабіў фундацыі і для іншых святыняў.
У красавіку 1589 г. кароль надаў яму тытул канцлера вялікага Беларуска-Літоўскай дзяржавы. Такім чынам, Леў Сапега становіцца кіраўніком знешняй і ўнутранай палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў адказны гістарычны перыяд для нашай тагачаснай дзяржавы, падчас ваенных канфліктаў у Прыбалтыцы, на ўсходніх і паўднёвых рубяжах Рэчы Паспалітай. У гэты ж час Леў Сапега набываў новыя маёнткі, сярод іх Лепель (Полацкае ваяводства) і Іказнь (Браслаўскі павет).
He заўсёды канцлер Леў Сапега знаходзіўся ў сталіцы або на соймах у Полынчы. Так. восень 1589 г. ён правёў у сваім маёнтку у Маладзечне. Звычайна ж ён знаходзіўся ў Вільні і кіраваў дзяржаўнымі справамі, або ездзіў да караля ў Кракаў, які яшчэ быў сталіцай Польшчы.
* У жаночы кляштар для 24 насельніц з прыстанку на Зарэччы быў пераабсталяваны палац Дьва Сапегі, і ў тым жа 1594 годзе канцлер вылучыў сродкі на будаўніцтва пры кляштары касцёла Св. архангела Міхаіла, дзе і быў пахаваны пасля смерці.