Вялікі беларус Леў Сапега
Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 256с.
Мінск 2017
Праўда, праз некалькі гадоў, у 1596 г., кароль Жыгімонт III Ваза перанёс сваю рэзідэнцыю ў Варшаву, і гэты горад з таго часу стаўся сталіцай Полыпчы.
У 1591 г. у ВКЛ адбыўсяканфліктпаміжпратэстантамі (пераважна кальвіністамі) і дзяржаўнымі ўладамі. Пратэстанты патрабавалі ад уладаў выканання акту Варшаўскай генеральнай шляхецкай канфедэрацыі 1573 г., якая (на правах сойму Рэчы Паспалітай) пацвярджала вольнае выкананне сваёй рэлігійнай дзейнасці вернікамі ўсіх хрысціянскіх канфесій. Канцлер абяцаў пратэстантам бараніць іх правы і вольнасці, якія дагэтуль парушаліся. Дзеля гэтага Л. Сапега сустракаўся з адным з кіраўнікоў пратэстантаў Вялікага Княства Андрэем Валянам. У гэты час Л. Сапега ўвайшоў у канфлікт з каралём і польскімі ўладамі. У 1596 г. Сапега адмовіўся паставіць вялікую дзяржаўную пячатку на акт аб прызначэнні на пасаду віленскага біскупа ўраджэнца Польшчы луцкага біскупа Бернарда Мацяёўскага. А без гэтай пячаткі прызначэнне не было сапраўдным і не мела законнай сілы нават з подпісам караля (вялікага князя).
Сапегу падтрымалі ў гэтым і іншыя вышэйшыя саноўнікі Вялікага княства Літоўскага, бо парушаліся нормы Статута 1588 г. Канфлікт скончыўся толькі ў 1600 годзе, калі на віленскую кафедру быў прызначаны мясцовы ўраджэнец Бенедыкт Война, а не паляк.
У кастрычніку 1596 г. у Бярэсці была заключана царкоўная унія, акт пра арганізацыйнае аб’яднанне каталіцкага касцёлу і праваслаўнай царквы на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Мэтамі уніі былі неабходнасць аб’яднання абедзвюх цэркваў супраць пратэстанцтва, ідэйнае аб’яднанне духавенства і феадалаў Рэчы Паспалітай пры правядзенні ўнутранай і знешняй палітыкі, захаванне рэлігійнакультурнай незалежнасці дзяржавы, процідзеянне імкненню рускага цара захапіць землі Беларусі і Украіны. Леў Сапега падтрымаў ідэю стварэння уніяцкай царквы. Сапега асабіста прысутнічаў на Берасцейскім царкоўным саборы як каралеўскі камісар і выступіў на саборы з палымянай прамовай у абарону царкоўнай уніі.
Л. Сапега займаўся і ўпарадкаваннем дзяржаўных дакументаў. Пры ім спраўна працавала дзяржаўная канцылярыя. Паводле яго загаду з 1594 года пачалося перапісванне кніг Літоўскай метрыкі, дзяржаўнага архіва, што было скончана ў 1607 г. Гэта было зроблена для таго, каб рабіць выпіскі для дзяржаўнай дакументацыі з архіва. Дарэчы, гэтая ініцыятыва Льва Сапегі дапамагла захаваць старажытныя акты XVI і нават XV стагоддзяў.
СПРАВЫ СЯМЕЙНЫЯ
Соф 'я Радзівй Слуцкая. у дзявоцтве Алелькавіч (1555—1612)
Леў Сапега, маючы 29 гадоў, 1 верасня 1586 г. ажаніўся з Даротай, дачкой Андрэя Фірлея, кашталяна Любліна. Яна была ўдавой ваяводы Троцкага князя Стэфана Збаражскага, які памёр у 1585 г.. Шлюб з ім яна мела шлюб на працягу менш пяці гадоў і паспела нарадзіць дачку Барбару.
Новаму мужу Дарота Фірлей-Збаражская нарадзіла сына Яна Станіслава (1589—1635), які потым стаўся маршалкам вялікім літоўскім, і яілчэ трох дзяцей, якія памерлі немаўлятамі. Сама Дарота памерла 14 сакавіка 1591 г. Л. Сапега пахаваў жонку ў віленскім касцёле святога Міхаіла.
Праз 8 гадоў (у 1599 г.), на 43 гаду жыцця, ён ўзяў шлюб з 16-гадовай князёўнай Гальшкай (Лізаветай) Радзівіл (1583—1611), дачкой Крыштофа Мікалая Радзівіла Перуна, ваяводы віленскага і вялікага гетмана літоўскага, галавы кальвіністаў у ВКЛ. Гальшка Радзівіл унесла мужу, як тады называлі, новыя маёнткі.
Ад Гальшкі Радзівіл Л. Сапега меў трох сыноў: пісара ВКЛ
Крыштофа Мікалая (1607—1631), падканцлера Льва (1609—1656) і Мікалая, які памёр хлопчыкам, а таксама дачку Ганну (1603—1627), якая стала жонкай Альбрыхта Уладзіслава Радзівіла, кашталяна Троцкага, ардынатара Нясвіжскага. Гэты шлюб меў і палітычныя наступствы. Умацаваліся сувязі Л. Сапегі з апазіцыяй. Цяпер ён часта выступаў у палітычных спрэчках як пасрэднік паміж каралём і пратэстантамі ў Вялікім Княстве.
Як раз у гэты час адбыўся канфлікт паміж дзвюма варагуючымі магнацкімі сем’ямі — Радзівіламі і Хадкевічамі, які на пачатку 1600 г. амаль не прывёў да грамадзянскай вайны. Швагер Л. Сапегі, князь Януш Радзівіл, вёў перамовы з апякунамі слуцкай князёўны Соф’і Алелькавіч (1585—1612) Хадкевічамі аб шлюбе з ёю. Хадкевічы завінаваціліся Радзівілам вялікую суму гроіпай. За згоду на шлюб Януша Радзівіла з уладальніцай былога Слуцкага
княства апякун князёўны Геранім Хадкевіч атрымаў бы 360 тысяч злотых і 500 валок (больш за 10 тысяч гектараў) зямлі, а яго доўг скасоўваўся.
Януш Радзівіл (1579—1620)
Аднак з-за спрэчак паміж Хадкевічамі і Радзівіламі, якія захапілі ў Хадкевічаў мястэчка Копысь з маёнткам, вясной 1600 г. Хадкевічы і Радзівілы сабралі па некалькі тысяч жаўнераў. У гэтым канфлікце Л. Сапега стаяў на баку швагра, якому Геранім Хадкевіч не хацеў аддаць нявесту.
Урэшце Радзівілы выслалі Сапегу як парламенцёра да Хадкевічаў. Л. Сапега ўгаварыў цесця дамовіцца з праціўнікамі. У справу ўмяшаліся кароль і сенатары. Урэшце 15-гадовую праваслаўную князёўну Соф’ю, выдалі за кальвініста Януша Радзівіла, але яна
засталася праваслаўнай. Хадкевічы атрымалі 360.080 злотых (гэта былі вялізарныя грошы) і 500 валок зямлі, а іх доўг быў скасаваны. Жыгімонт II Ваза выказаў удзячнасць Сапегу за поспех міратворчай місіі.
МАСКОЎСКІЯ СПРАВЫ
Пасля смерці ў 1598 годзе цара Фёдара Іванавіча Л. Сапега спрабаваў выставіць кандыдатуру Жыгімонта III на маскоўскі трон, але хутка на трон узышоў баярын Барыс Гадуноў. Тады Сапега прапанаваў праект жаніцьбы караля Жыгімонта з царэўнай Ксеніяй Барысаўнай. Канчатковая мэта гэтага праекту прадугледжвала дзяржаўную унію Рэчы Паспалітай з Масквой. I гэты праект не здзейсніўся.
Сойм 1600 г. прызначыў Л. Сапегу кіраўніком вялікага пасольства ў Маскву. У канцы верасня 1600 г. Сапега выехаў з Оршы ў Маскву на чале пасольства, якое налічвала з аховай і слугамі каля тысячы чалавек. Перамовы ў Маскве вяліся доўга і цяжка. У сакавіку 1601 г. была дасягнута дамова аб працягу перамір’я паміж Маскоўскім царствам і Рэччу Паспалітай на 20 гадоў, пачынаючы
з 15 жніўня 1602 г., аднак план дзяржаўнай уніі не ўдаўся. Сапега разлічваў у гэтым пытанні на падтрымку маскоўскіх баяраў, але цар Барыс Гадуноў якраз разграміў баярскую апазіцыю на чале з баярамі Раманавымі.
Пасля вяртання з Масквы Л. Сапега забяспечваў ваенныя дзеянні Рэчы Паспалітай у Інфлянтах, дзе ішла вайна са Швецыяй. Праз сваю канцылярыю Л. Сапега пры кожнай магчымасці выступаў супраць праходу польскага войска праз тэрыторыю Жамойці і Беларусі на поўнач, у Інфлянты, бо па дарозе і ў час пастою гэтае войска рабавала насельніцтва. Сапега абвінавачваў у гэтым польскіх дарадцаў караля, якія, на яго думку, намагаліся такім чынам аслабіць Вялікае Княства. На перадсоймавым з’ездзе дэпутатаў ад Літоўскай дзяржавы ў студзені 1603 г. у Слоніме ён патрабаваў ад польскага боку хутчэйшага вываду свайго войска з земляў ВКЛ.
Л. Сапега выступаў супраць падтрымкі Ілжэдзмітрыя I (расійскі гісторык Сяргей Салаўёў памыляўся, калі пісаў, што менавіта Сапега і падрыхтаваў яго на ролю царэвіча Дзмітрыя). На сойме 1605 г. Л. Сапега асудзіў падтрымку паходу Ілжэдзмітрыя I на Маскву, бо лічыў, што лепш заключыць дзяржаўную унію з Маскоўскім царствам. Прымаючы пасольства ад Барыса Гадунова, Сапега заявіў, што кароль не адказвае за паход самазванца і што Рэч Паспалітая захоўвае перамір’е.
РОКАШ 1606—1607 гг.
У 1606—07 гг. Л. Сапега вымушаны быў удзельнічаць у сур’ёзным канфлікце магнацка-шляхецкіх груповак Рэчы Паспалітай.
Супраць абсалютысцкіх планаў караля Жыгімонта ІП Вазы выступіла групоўка на чале з кракаўскім ваяводам Мікалаем Зебжыдоўскім. У ВКЛ яго падтрымаў папулярны сярод шляхты князь Януш Радзівіл, швагер Л. Сапегі. У выступленні на сойме 1606 г. Сапега абвінаваціў апазіцыю ў зрыве папярэдняга сойма 1605 г., што стварыла пагрозу Рэчы Паспалітай (не была прынята пастанова аб падатках на войска), бо новы шведскі кароль Карл IX Ваза пачаў наступ у Інфлянтах, а з поўдня на Украіну напалі крымскія татары. Л. Сапега патрабаваў прыняць пастановы аб падатках і падрыхтавацца да абароны краю. У сваёй прамове ён таксама бараніў уніяцкую царкву ад нападак на яе як праваслаўных, гэтак і пратэстантаў.
У 1606 г. Л. Сапега ўдзельнічаў у нарадах сенатараў ВКЛ у Вільні і Навагрудку і асудзіў рокаш М. Зебжыдоўскага супраць караля. На сойме ў красавіку 1607 г. ён прапанаваў заключыць пагадненне з ракашанамі і сустракаўся з Янушам Радзівілам, які быў маршалкам удзельнікаў рокашу. У бітве супраць ракашан пад Гузавам Л. Сапега не ўдзельнічаў. А пасля гэтай бітвы, якую ракашане прайгралі, ён разам з віленскім ваяводам Мікалаем Крыштофам Радзівілам Сіроткам намагаўся памірыць Януша Радзівіла з каралём.
Л. Сапега звяртаў вялікую ўвагу на падзеі ў Маскоўскай дзяржаве, асабліва пасля забойства ў траўні 1606 г. у Маскве Ілжэдзмітрыя I. У 1607 г. ён прыйшоў да высновы, што вайны з Масквой не пазбегнуць. У жніўні 1607 г. з яго згоды стрыечны брат Ян Пётр Сапега паступіў на службу да Ілжэдзмітрыя II. I вось на сойме 1609 г. Л. Сапега сапраўды выступіў за тое, каб пачаць вайну з Масковіяй, бо «ніколі Рэч Паспалітая лепшай аказіі для пашырэння граніц не мела». Ён нагадаў тэрытарыяльныя страты, якія пацярпела ВКЛ ад Масквы ў папярэдні перыяд.
Разам з каралём Жыгімонтам Л. Сапега ў верасні 1609 г. адправіўся на вайну пад Смаленск. Ён узначаліў полк, які выставіў за свой кошт: 550 коннікаў (гусараў, казакоў і пяцігорцаў), 200 пехацінцаў. Сапега са сваім палком першы падышоў да смаленскіх муроў 29 верасня 1609 г. Пачалася паўтарагадовая аблога Смаленска. Убачыўшы гэта, Сапега зноў вярнуўся да думкі аб неабходнасці мірных перамоў з Масквой. Ён лічыў, што партнёраў для гэтых перагавораў трэба шукаць у тушынскім лагеры Ілжэдзмітрыя II і адначасова сярод баяраў цара Васіля Шуйскага.
У пачатку 1610 г. Л. Сапега ўдзельнічаў у перамовах з пасольствам баярына Міхаіла Салтыкова, якое прыехала з Тушына. 14 лютага 1610 г. гэтае пасольства падпісала дагавор з каралём, што яго старэйшы сын Уладзіслаў Зыгмунтавіч, як яго па беларускаму узору называлі ў Полыпчы, будзе рускім царом, які гарантуе прывілеі баяраў і дваранаў.
Ад гэтага моманту Л. Сапега, знаходзячыся ў лагеры пад Смаленскам, адначасова ўзначальваў не толькі дзяржаўную канцылярыю ВКЛ, але і маскоўскую канцылярыю караля Жыгімонта III, адкуль зыходзілі граматы на маёнткі расійскім баярам і дваранам і іншая дзяржаўная дакументацыя (кароль дзейнічаў ад імя свайго сына, запрошанага баярскім пасольствам на маскоўскі трон).