• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вялікі беларус Леў Сапега  Анатоль Тарас

    Вялікі беларус Леў Сапега

    Анатоль Тарас

    Выдавец: Харвест
    Памер: 256с.
    Мінск 2017
    101.77 МБ
    А вядома, што рымска-каталіцкі касьцёл у Польшчы, як касьцёл нацыянальны, меў многа другіх прадстаўнікоў, каторыя, падобна Скарзе, хоць з меншым красамоўствам і слабейшай аргумэнтацыяй, будзілі ў польскім народзе пачуцьцё ўласнае годнасьці, патрыятызму, але побач з гэтым і рэлігійны фанатызм дый нетолеранцыю да інакш веруючых. Калі-ж яшчэ ўзяць пад увагу глыбокую рэлігійнасьць польскага народу, дык ясным станецца значэньне, якое мела выкарыстаньне ўплываў рымска-каталіцкае веры ў кірунку паглыбленьня польскіх нацыянальных ідэалаў.
    Умовы рэлігійнага жыцьця на Беларусі склаліся зусім інакш, чымся ў другіх народаў Эўропы, патрапіўшых стварыць свае нацыянальныя касьцёлы. На Беларусі адразу выступілі адна проці аднае дзьве магутныя рэлігійныя сілы — усходняя праваслаўная царква і заходні рымска-каталіцкі касьцёл. Найменшае іскры было даволі, каб паміж імі пачалося змаганьне не на жыцьцё, а на сьмерць.
    Аднак, палітычныя абставіны на Беларусі злажыліся гЭтак, што гэнае іскры ня было аж да 1595 году. Да гэтага часу рэлігійнае жыцьцё беларускага народу аформілася перадусім у рэлігійнай толеранцыі, самай шырокай і шляхотнай, якая калі-колечы была ведама цывілізаваным народам.
    Прыпомнім сабе, што ў тыя часы, калі на Захадзе адбываліся бартламееўскія ночы і рэлігійныя войны, калі Пётр’Скарга шырыў у суседняй краіне глыбокую нетолеранцыю і ненавісьць да інакш веруючых, на Беларусі шляхта і перадусім магнаты, бяз розьніцы рэлігійных перакананьняў, уласным коштам будавалі сьвятыні розных вераў і, уміраючы, адказывалі на іх карысьць маемасьці.
    Багаты каталік будаваў і абдорываў ня толькі касьцёлы, але і цэрквы, праваслаўны — ня толькі цэрквы, але і касьцёлы. Аб гэтым сьведчаць захаваныя ў множстве да сяньняшняга дня тэстамэнты з тых часоў. У духу гэтакай рэлігійнай толеранцыі ўзгадаваліся найвыдатнейшыя прадстаўнікі беларускага народу, у іх ліку — і Леў Сапега. I толькі гэтай атмасфэрай рэлігійнае цярпімасьці можна вытлумачыць тую нязвычайную ў разгляданую эпоху, ня маючую сабе роўнай, шляхотнасьць паглядаў на рэлігійныя проблемы Льва Сапегі.
    Як убачым ніжэй, думкі, выказаныя Львом Сапегай у рэлігійных пытаньнях, знайшлі сваё аформленьне і здабылі права на існаваньне пасьле нязьлічоных людзкіх ахвяраў толькі ў XIX ст.
    Аднак, трэба сцьвярдзіць, што рэлігійная толеранцыя на Беларусі, побач з узгадаваньнем шляхотнасьці паглядаў у рэлігійных пытаньнях, мела і свой ад’емны бок: яна выклікала хаос у рэлігійных адносінах. Кожная рэлігійная навінка мела тутака права на жыцьцё. Прыхільнікі кожнае рэлігіі закладалі ўласныя друкарні, выдавалі ня толькі неабходныя багаслоўскія кнігі, але і
    полемічныя творы.
    Гэтакае зьявішча спрычынілася паволі да выялавеньня беларускай дзяржаўнай думкі, бо скіравала яе нашляхабстракцыйнатэорэтычных разважаньняў аб лепшасьці догматаў паасобных рэлігіяў, а аддаляла ад найбольш істотных інтарэсаў беларускага народу. Ня было мовы аб тым, каб якаяколечы з існаваўшых на Беларусі рэлігіяў, a перадусім праваслаўе або каталіцтва, сталася запраўднай нацыянальнай царквой так, як гэта было на Захадзе і ў Польшчы, бо ніводная з іх не пачувалася да абавязку прыняць на сябе адказнасьць за ўзгадаваньне народу ў нацыянальным духу.
    Пры гэткіх умо-
    У 1596 г. Леў Сапега заснаваў у Ружанах драўляную святыню ў гонар Святой Тройцы. У1615—1617 гг. касцёл перабудаваны ў камяні.
    Сучасны выгляд
    вах рэлігійнага жыцьця, панаваўшых на Захадзе і на Беларусі, абаснаванымі былі імкненьні да стварэньня нацыянальнага беларускага касьцёлу. I вось найвыдатнейшыя прадстаўнікі народу шукалі спосабаў стварэньня гэткага касьцёлу, маючы не ўвазе
    ягоны магутны ўплыў на нацыянальнае ўсьведамленьне народу. Мікалай Радзівілл Чорны, пашыраючы рэфармацыю ў Вялікім Князьстве, рабіў гэта з тэй мэтай, каб зрабіць кальвінізм нацыянальнай рэлігіяй і адгарадзіцца гэткім чынам і ад каталіцкае Польшчы, і ад праваслаўнае Масквы.
    Спробы яго, аднак, скончыліся няўдала, бо ён, прымушаны сілай абставінаў апірацца ў сваёй дзейнасьці на рэфарматараўпалякоў, спрычыніўся толькі да полёнізацыі беларускіх земляў: польскія рэфарматары, друкуючы сваю рэлігійную літэратуру, рабілі гэта ў польскай мове.
    Гэтакай-жа спробай заснаваньня нацыянальнага касьцёлу на Беларусі была і рэлігійная вунія 1595 г. у вачох Льва Сапегі і іншых беларускіх мужоў, якія ёй дапамагалі. Нейкая агульная сынтэза існаваўшых на Беларусі рымска-каталіцкае і праваслаўнае веры, а ў далейшым — заходняе і ўсходняе культуры, была неабходнай дзеля таго, каб ня даць перамогі аднэй з іх і гэтым самым недапусьціць да ўтраты Беларусяй сваей нацыянальнасьці на карысьць Масквы ці Польшчы. Дзеля гэтага ідэя вуніі знайшла спогад у Льва Сапегі, які, нядаўна зьмяніўшы кальвінства на каталіцтва, аказаў ёй на Берасьцейскім сынодзе 1595 г. сваё падтрыманьне.
    Аднак, адзначаючыся можа лішне вялікім рэлігійным індыфэрэнтызмам, а хутчэй — будучы перадусім глыбокім толерантам, недапушчаўшым навет думкі аб перасьледаваньні аднае рэлігіі другой, Леў Сапега не ўсьведамляў сабе тых сродкаў, якімі вунія будзе пашырацца сярод народу, і тых сумных вынікаў, да якіх яна ў рэзультаце давяла. Гэта ясна бачыцца з яго пісьма да полацкага арцыбіскупа Язафата Кунцэвіча з 22.III.1622 г. (тэкст яго падамо ніжэй), у якім Сапега, выказаўшы сваё ўжо нэгатыўнае адношаньне да вуніі, хоць і не выракаючыся факту дапамаганьня ёй, сцьвярджае з горыччу, што ён ніколі ня думаў, «каб вунія пашыралася гэткімі гвалтоўнымі і згубнымі для народу спосабамі».
    Гэтая глыбокая горыч Льва Сапегі для нас тым больш зразумелая, што, як ужо сказана, пачаткова углядаўся ён на вунію, як на беларускі нацыянальны касьцёл, ускладаў на яе вялікія надзеі і аказаў ёй сваю дапамогу, кіруючыся ў гэтым не абстракцыйнымі рэлігійнымі мэтамі, не карысьцю рымска-каталіцкага касьцёлу, як кароль Жыгімонт і езуіты, а тым больш не інтарэсамі Полыпчы, як Пётр Скарга, польскія езуіты і наагул палякі, дапамагаўшыя вуніі, — а выключна толькі любоўю да ўласнага народу і краю, пазбаўленага такое важнае ўласнае крыніцы духовае культуры,
    якой была нацыянальная рэлігія з гледзішча яе ўплываў на будову нацыянальнага сьветапагляду.
    Рэлігійная вунія 1595 г. не апраўдала ускладаных на яе Львом Сапегай надзеяў, бо, з аднаго боку, зьнішчыўшы рэлігійную толеранцыю, якая панавала на Беларусі, вунія ня сталася беларускім нацыянальным касьцёлам, а з другога — вунія, дзякуючы ўзьнятай ёй унутранай рэлігійнай вайне ў лоне беларускага народу, давяла яго да такога духовага заняпаду, што ён пачаў выбірацца з гэтага заняпаду — і то напоўсьвядома — толькі ў пачатках XIX стагодзьдзя.
    3 трох найвыдатнейшых дзеячоў вуніі* мы спынімся над мэтадамі і дзейнасьцю Язафата Кунцэвіча, бо між ім і Львом Сапегай паўстала колізія і змаганьне.
    Язафат Кунцэвіч выступае на арэну рэлігійнага змаганьня за вунію ўжо ў 1600 г., калі, толькі-што высьвячаны на ксяндза, ён бліснуў сваімі казаньнямі, прыдбаўшымі яму імя «душахвата» ў праваслаўных. Вядучы нязвычайна суровае жыцьцё, спрыяўшае разьвіцьцю рэлігійнага фанатызму, Кунцэвіч ужо ў гэтым часе адзначаўся сваей нетолеранцыяй у адносінах да праваслаўных. I калі навет у 1614 г. ён заняў становішча архімандрыты манастыра сьв. Тройцы ў Вільні, дык, хаця адміністрацыя манастыра, яшчэ беднага, але меўшага ўжо шмат манахаў, адбірала ў яго шмат часу і чыніла нямала клопатаў, Кунцэвіч ні на хвіліну ня спыняецца ў зьдзейсьняныіі свае галоўнае мэты — наварачаваньня праваслаўных на вунію ў Вільні і па-за Вільняй, часта з небясьпекаю для ўласнага жыцьця.
    Дзякуючы бязупыннай працы Кунцэвіча над пашырэньнем вуніі, хутка пачалі выяўляцца плады яе. Ваявода полацкі князь Міхал Друцкі-Сакалінскі і ваявода наваградзкі Тодар СкумінТышкевіч пакідаюць праваслаўе і пераходзяць на вунію. Яшчэ paHeft, дзякуючы Кунцэвічу, навярнуліся да вуніі Мялешкі і Трызны.
    Характэрна, што Тышкевіч — яшчэ за Рагозы — быў, пад уплывам князя Канстантына Астрожскага, праціўнікам вуніі і казаў: «як жа я маю вучыцца цэрамоніяў лацінскіх, калі па лаціне ня ўмею?» Здабыцьцё шляхты для вуніі фактычна азначала і здабыцьцё сялянства, каторае рэдка мела ўласнае перакананьне і пераважна ішло за панамі.
    * Апрача Кунцэвіча вялікія заслугі для справы вуніі палажылі: Іпаці Пацэй, даўшы ёй праўныя асновы, і Вэльямін Рутскі, стварыўшы ўнутраную арганізацыю новага касьцёлу.
    3 надыходам 1617 г. амаль уся Вільня была вуніяцкай. Такжа і на правінцыі было нямала асяродкаў яе. У гэтым жа часе Кунцэвіч быў назначаны коад’ютарам арцыбіскупа полацкага з правам наступства.
    Касьцёл Адшуканьня Сьв. Крыжа і кляштар бэрнардынаўу Гародні на малюнку Н. Орды. Фундатар касьцёла — Леў Сапега
    Насяленьне Беларусі прыняло даволі спакойна вестку аб номінацыі Кунцэвіча. Ня было тутака яшчэ ані агітатараў, ані брацтваў (за выняткам Магілёва) — галоўных вогнішчаў бунту супраць вуніі. Насяленьне Полаччыны яшчэ ня было вуніяцкім, аднак спраціву вуніі спачатку не рабіла і даволі пакорна прыняло Кунцэвіча, а навет прыгатовіла яму ўрачыстае спатканьне ў самым Полацку, галоўнай — побач з Віцебскам і Мсьціслаўлем — сядзібе арцыбіскупаў. У гэтым прыняцьці ня толькі люднасьць вясковая і мяшчане, а навет шляхта брала ўчасьце. Перад брамай места быў збудаваны алтар, пры якім Кунцэвіч адправіў малітвы і потым з урачыстай працэсіяй скіраваўся ў старадаўную полацкую катэдру сьв. Зофіі, каб там прыняць абяцаньне паслухмянасьці ад прысутнага пры інтронізацыі духавенства.
    Аднак гэты трыумфальны ўезд Кунцэвіча ў Полацак не адбыўся бяз пэўных дыссонансаў*, каторыя былі першай перасьцярогай для новага ўладыкі перад яго пазьнейшымі гвалтамі і нетолеранцыяй — з боку люднасьці, агулам добра яго прыняўшае.
    У хуткім часе новы арцыбіскуп распачаў аб’езд сваей дыэцэзіі. Навет у вялікшых местах не спатыкаўся з апорам. Даволі спакойна прыняў яго такжа Віцебск, хоць Кунцэвіч адразу адчуў, што ў гэтым месьце няма прыязных да вуніі. Толькі Магілёў, у каторым было праваслаўнае брацтва, аказаў зацяты апор новаму арцыбіскупу.
    Духавенства і мяшчане ўзьнялі бунт, як толькі Кунцэвіч пад’ехаў да муроў места, і выступілі супраць яго, як непрыяцеля. Брамы места былі зачынены перад новым уладыкай, а люднасьць, азброіўшыся, сабралася на баштах і ў акопах.