• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вялікі беларус Леў Сапега  Анатоль Тарас

    Вялікі беларус Леў Сапега

    Анатоль Тарас

    12+
    Выдавец: Харвест
    Памер: 256с.
    Мінск 2017
    101.77 МБ
    [...] досыць яму Гарабурдзе пратэставацца ў сваіх справах, а ня супраць усяго Сойму, бо што каму з нас да спраў польскіх, як і мы ня хочам, каб яны аб нашых ведалі.
    Запраўды, з пункту гледжаньня дзяржаўных інтарэсаў Вялікага Князьства і правоў беларускага шляхціца прыняцьце гэткае пратэстацыі было немагчымым, бо яна зацірала б існаваўшую юрыдычную розьніцу паміж Вялікім Князьствам і Каронай, нішчыла бы гэныя «асаблівыя звычаі» бацькаўшчыны Сапегі дый была бы крокам да зьліцьця ў адно цэлае дзьвюх палітычна розных частак аднае дзяржавы.
    Сапега ўважаў за патрэбнае перадусім бараніць тэрыторыяльную цэласьць Вялікага Князьства, разумеючы гэта ў самым шырокім сэньсе. Леў Сапега пашыраў правы свае бацькаўшчыны на ўсе тыя тэрыторыі, якія каліколечы належалі да гістарычнае Літвы.
    Па меры адбіраньня беларускіх этнаграфічных тэрыторыяў ад дзяржаў, якія захапілі іх, Леў Сапега дамагаўся бязумоўнага далучэньня іх да Літвы, нэгуючы рашуча ўсе правы да іх Кароны.
    * Пісьмо да Крыштофа Радзівілла з дн. 5.VI. 1588 г. і інш.
    Гэтак было з Інфлянцкай зямлёй, якая, дзякуючы хвілёваму паводжаньню, была адабрана ад швэдаў і адразу інкорпоравана да Рэчыпаспалітай Абодвух Народаў. Леў Сапега пісаў па гэтаму поваду Крыштофу Радзівіллу ў лісьце з 12. III. 1585 году:
    Выдзерта няпраўна, сілай, невядома як Інфланцкую зямлю на-
    шаму народу, да якой паляк грошам не прылажыўся праз колькінац-
    цаць гадоў, і толькі, калі па вялікіх ахвярах нашых прыйшло да кан-
    ца вайны, тады пан паляк пачаў адбіраць ад нас тыя замкі, што мы за
    нашы Лукі, Завалачча і іншыя дабылі. А мы toto node laboravimus et nihil cepimus*, аддаўшы на гэта ня толькі ўсе скарбы нашыя, але навет дзеля гэтае зямлі Інфлянцкае, баронячы яе, згубілі нашу зямлю. Палякі-ж ня толькі забралі бяспраўна інфлянцкія замкі, але навет і тыя, што народ наш трымаў, як Рыга, Кесь. Гэта страцілі мы дзеля таго, што самі з сабой не прававаліся. Ад шчырага сэрца напісаў гэта.
    Гальшаны. Рэшткі замка.
    (1-я палова XVII cm.). Сучасны выгляд
    Тое самае было і з землямі, адэбранымі ад Масквы падчас вайны 1610—1613 г., як напр. Смаленскай. Сапега 25 сьнежня 1611 г. пісаў да таго-ж Крыштофа Радзівілла:
    А паны палякі канстытуцыю напісалі народу нашаму шкадлівую і, гэты фундамэнт канстытуцыі залажыўшы, назвалі яго дыплёмам, прывілей сабе напісалі на Смаленск і на іншыя правінцыі і
    ...змагаліся увесь час і нічога не палучылі... (лац)
    замкі, што ім даруе кароль усё, што ад Масквы будзе здабыта. Я быў змушаны ўчыніць пратэстацыю супраць гэтае канстытуцыі і супраць гэнага дыплёму, каторую пратэстацыю, хоць у канцэлярыях каронных прыняць не хацелі, а навет палякі забаранілі прыймаць яе гораду, аднак горад прыняў.
    А яшчэ раней, адразу па здабыцьці Смаленска. менавіта 30-га чэрвеня 1611 г., з Смаленска Леў Сапега, разгадаўшы імкненьні палякоў далучыць Смаленскую зямлю ўпалове да Кароны, пісаў да Крыштофа Радзівілла, называючы двор «злым торгам», і хацеў навет «асесьці на ральлі, перапрасіць плуг, бо яго ўжо ніхто ня склоніць на дворскую полеўку, якую ён ведае добра».
    Тут трэба зацеміць, што Леў Сапега ня толькі бараніў правы свае айчыны да адабраных чужымі дзяржавамі тэрыторыяў, але ўсьцяж дараджываў, як адабраць іх, і ведаючы, што найлепшым спосабам да гэтага ёсьць «жаўнер літоўскі», радзіў у цэлым радзе лістоў да Крыштофа Радзівілла, як напрыклад у лісьце з 13 ліпня 1611 г. у часе вайны за Інфлянты, каб:
    [...] жаўнер наш не аддыхаў, а замачкі ў Інфлянтах займаў і каб перад прыходам кароннага жаўнера займаў іх якнайбольш, бо тады паны палякі ня змогуць нам сказаць, што мы Інфлянты страцілі, калі нямалую іх часьць ізноў рэкупэруемо».
    А ў адным з папярэдніх лістоў да таго-ж Радзівілла з 22-га сакавіка 1594 г. чытаем:
    Гэтман Каронны зьбірае выбранцаў і мае вока на татараў, каторыя гвалтам хочуць праз Польшчу да Нёмна. Добра-б было, каб і ад нас палякі помач якую мелі, бо трэба-ж братоў ратаваць, тым больш, што і аб нашу ўласную скуру тут ідзе. Бо сьцеражы Бог няшчасьця на іх, ці-ж нам тады ад палякоў не дастанецца! Я калі палякі абойдуцца бяз нашай помачы, тады гэты одыюм узаемнай непрыязьні і ненавісьці, каторы паміж намі а палякамі цяпер кіпіць, яшчэ болып узрасьце і пры нас будзе culpa. Трэба ім памагчы і жаўнерам нашым, а калі-б гэта не магло быць, тады хоць татарамі».
    Гэты ліст вельмі характэрны яшчэ і дзеля таго, што ён выразна сцьвярджае стан антаганізмаў, існаваўшы тады між Каронаю і Вялікім Князьствам, а з другога боку ён сьведчыць аб надзвычайнай шляхотнасьці Сапегі, каторы не хацеў, каб яго народ даў повад да паглыбленьня гэтае ненавісьці.
    Гальшаны. Палац Пятра Сапегі. Ппатэтычная рэканструкцыя
    Аднак ня толькі на діплёматычным, але і на ваенным полі Сапега бараніў цэласьці Вялікага Князьства. Калі ў 1620-х гадох уварваліся швэды — пад камандай Густава-Адольфа і не без дапамогі Масквы — у межы Вялікага Князьства, Сапега ізноў, нягледзячы на свой 63-гадовы век, станавіцца на абарону краю і адзначаецца ў ваенных дзеяньнях. Пры гэтым ён не ашчаджае сваей фортуны і паносіць вялікія выдаткі на абарону, за што гаспадарства было яму асабліва ўдзячнае.
    У гэту цяжкую для Вялікага Князьства пару, калі — апрача вайны -— шырылася яшчэ і маравое паветра*, Сапега абняў галоўнае камандаваньне ваеннымі сіламі, як Вялікі Гэтман Літоўскі.
    * * *
    Пасля вайны Сапега, будучы віленскім ваяводам, спакойна дажываўсвойвек,працуючынадупарадкаваньнемМэтрыкіВялікага Князьства Літоўскага, інакш кажучы — архіву спраў Дзяржаўнае Канцэлярыі Вялікага Князьства Літоўскага, які знаходзіўся пад асабістым даглядам і кіраўніцтвам Вялікага Канцлера Літоўскага. Архіў гэты зьмяшчае арыгінальныя дакумэнты ад XIII стагодзьдзя і копіі дакумэнтаў, выданых з Дзяржаўнае Канцэлярыі, ды мае надзвычайна вялікую цэннасьць дзеля беларускае гісторыі**.
    * Эпідэмія чумы. — Рэд.
    ** Гэты скарб сяньня раскіданы па ўсей Расеі і Польшчы. Часткі Мэтрыкі знаходзяцца ў Ленінградзе. Маскве, Варшаве (найстарэйшыя акты ад 1386 да 1551 году). Агулам Літоўская Мэтрыка абыймала акты Вялікага Князьства да 1794 году і мела 556 томаў, у якіх у хронолёгічным парадку адзначаны ўсе важнейшыя здарэньні дзяржаўнага жыцьця.
    Яшчэ ў 1594 г., у Вільні, канцлер Леў Сапега апрацаваў рэестр дакумэнтаў Літоўскай Мэтрыкі, а пад канец жыцьця ён упарадкаваў гэты архіў, перапісаўшы кнігі нанова.
    Акты Мэтрыкі былі пісаны ў беларускай мове, а дзеля таго, што яны абыймаюць стагодзьдзі, можна на аснове іх прасачыць абраз разьвіцьця беларускае мовы.
    Незадоўга да сваей сьмерці Сапега атрымаў годнасьць Маршалка Вялікага Князьства і ў гэтай годнасьці, як прадстаўнік дзяржавы, спатыкаў у 1633 годзе новага караля Уладыслава IV. Сапега меў тады 76 гадоў. Праз два тыдні пасьля гэтае сустрэчы ён памер і быў пахаваны ў Вільні ў касьцелі сьв. Міхала, ім жа ўфундаваным. Перад сьмерцяй Сапега багата абдараваў уфундаваныя ім цэрквы і касьцёлы. Пасься яго, аднак, доўга не магло знайсьці супакою. Над
    Гальшанскі заліак Сапегаў (рэканструкцыя Сяргея Прышчэпа).
    Князі Гапыйанскія валодалі замкам да 1525 г., а пасьля шлюбу князёўны Алены Галыйанскай з Паўлам Сапегам ён перайшоў ва ўладаньні Сапегаў. Паколькі Сапегі прымалі ўдзел у паўстаньні за адраджэньне Рэчы Паспалітай і Вялікага Князьства Літоўскага 1863 году, расейскі ўрад забраў усю маёмасьць роду ў дзяржаўны фонд, а Гальшаны перадаў расейскаму памешчыку Гарбанёву, якіў 1880 годзе стаў узрываць вежы і гандляваць замкавай цэглай
    ім надругаліся два разы маскоўцы, асабліва ў 1655 годзе, выкідаючы труну на вуліцу.
    У асобе Льва Сапегі Вялікае Князьства страціла апошняга абаронцу сваіх правоў, а беларускі народ — абаронцу свае культуры, мовы і нацыянальнасьці. После сьмерці Сапегі аканчальны заняпад палітычнага і культурнага жыцьця Беларусі збліжаўся шыбкімі крокамі, і ўжо ў 1697 г. зьявілася соймавая пастанова, касаваўшая правы беларускае мовы, як мовы ўрадовае, і загадаваўшая земскаму пісару ўсе акты пісаць па польску. He падлягае сумліву, што факт гэты стаўся бы значна раней, калі б ня было Сапегі.
    Дзеяльнасьць Сапегі не ўратавала Вялікага Князьства і беларускае культуры ад пазьнейшага заняпаду. Тлумачыцца гэта тымі вялікімі супярэчнасьцямі ўнутранага жыцьця Вялікага Князьства, каторых навет Сапезе, паміма задзіўляючых высілкаў з яго боку, не ўдалося зьнішчыць.
    I ўсё-ж такі эпоха Сапегі астанецца назаўсёды ў гісторыі беларускага народу і яго культуры залатой парой, а магутная постаць Вялікага Канцлера будзе ўсьцяж яскравым доказам вялікіх творчых сілаў, укрытых у беларускім народзе. I хаця мінула ўжо 300 гадоў ад дня яго сьмерці, Леў Сапега застанецца назаўсёды для ўдзячных патомкаў узорам мудрага палітыка і дыплёматы ды гарачага патрыёты, прыкладам запраўднае справядлівасьці, несфальшаванае толеранцыі і высокае эдукаванасьці.
    ГАЛОЎНЫЯ КРЫНІЦЫ
    Scriptores rerum polonicarum. Tomus VIII: Archivum Domu Radziwillow. Krakow, 1885.
    Ластоўскі B. Гісторыя Беларускае (Крыўскае) Кнігі. Коўна, 1926.
    Т. Czacki. О Litewskich і Polskich Prawach. Warszawa, 1800—1801.
    Леў Сапега (1557—1633).
    В. Гондзіус. Сярэдзіна XVII cm.
    Друкуецца па тэксту кнігі В. Чаропка «Уладары Вялікага княства», Мінскк, 2007. С. 329—408
    НА ПАЧАТКУ ШЛЯХУ
    У дзяцінстве ён любіў слухаць аповеды пра жыццё і справы сваіх продкаў. Загараліся вочы захапленнем і гонарам, калі чуў пра славу Сапегаў. А дом Сапегаў на Літве быў зацным:
    Там Бог благославляет, там слава значная, в тым доме зоставанет на векн трвалая[1].
    Свой пачатак Сапегі выводзілі ад «роданачальніка князёў літоўскіх» — Віценя. На пахавальным помніку Івана Сапегі радавод дому падаецца так:
    Івану Сымонавічу Сапегу... сыну Сунігайлы Пунігайлавіча Сафіі, троцкага кашталяна, які пры святым хрышчэнні прыняў імя Сымона... унука Пунігайлы Нарымунтавіча, сучасніка Альгерда і таксама кашталяна троцкага, названага па-грэчаску Сафіяй за сваю мудрасць, адкуль выводзяць сваю прозву Сапега ўсе нашчадкі Нарымунтавіча, роднага брата белзскага і падольскага князёў, праўнука Нарымунта Гедымінавіча, пінскага епарха, сына Гедыміна Віценавіча, унука Віценя — роданачальніка князей літоўскіх[2].
    У грамаце Жыгімонта Старога знаходзім згадку, што Сапегі былі наступцы «Нарымунта Гедымінавіча, некалі пінскага князя, нашага крэўнага»[3], а ў грамаце Жыгімонта Аўгуста сказана, што род Сапегаў «паводле дакладнага сведчання прывілеяў бацькі і папярэдніка нашага Жыгімонта першага даведаемся, што разам з Рожынскім ёсць з княжат літвінскіх Нарымунтавічаў»[4]. Дык што, Сапегі — нашчадкі Нарымунта? Падобна на праўду, хаця не выключана магчымасць, што і Жыгімонт Стары быў уведзены ў