Вялікі беларус Леў Сапега
Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 256с.
Мінск 2017
Пасольства дасягнула сваей мэты — Масква гатова падтрымліваць мір. Сапега заключыў з царом перамір’е на 10 месяцаў да прыезду вялікіх паслоў. Да поспеху трэба аднесці і вызваленне 900 чалавек палонных, на што мала спадзяваўся і кароль, і сам пасол.
Сустрэча з царом пакінула непрыемнае ўражанне. Фёдар Іванавіч здаўся Сапегу блазнам:
Вялікі князь малы ростам; кажа ён ціха і вельмі павольна; усведамлення ў яго небагата або, як іншыя кажуць і як я сам заўважыў, зусім няма. Калі ён падчас маёй аўдыенцыі сядзеў на пасадзе ва ўсіх сваіх царскіх упрыгожаннях, дык, гледзячы на скіпетр і дзяржаву, усё смяяўся [18].
Слабавольнасцю Фёдара Іванавіча і баярскай нязгодай хацеў скарыстацца Стэфан Баторый, каб развязаць з Масковіяй вайну. Данясенні Сапегі, дарэчы, паслужылі Баторыю ў ягоных планах:
Нянавісць і нязгода пануюць паміж самымі знатнымі асобамі, a гэта сведчыць пра іх заняпад. Самы час скарыць гэтую дзяржаву, і пра гэта тут ужо думаюць і адкрыта кажуць, што ваша каралеўская міласць скарыстае гэты выпадак, і, як я чуў ад тутэйшых баяр, яны ў думках ужо далучаюць да вас абодва княствы, Смаленскае і Северскае, а князь Бельскі нават прадракае (дай Бог, каб апраўдалася), што ваша мосць хутка будзе ў самой Маскве [19].
Лісты Сапегі зачытвалі сенатарам як доказ правільных разлікаў Баторыя на лёгкую перамогу. Аднак планы караля нечакана для яго сустрэлі адпор з боку літвінскай шляхты.
Ваявацца няма за што, толькі ваявацца каралю дзеля свайго гонару [20].
4
вМО«»ПП4МЛ'ПА«А ЛАД<4ПГГН • tTO ЫАШНГЧ
К«Ж<’ГаДАНТ«<К*П > ІАіННІКіГі ЛЫД((К(Г» • АлА КШКО «Л/Л« . Спнкіудж* •
яучН^ШуШаіНЯіь < • ц$цІц.
ншіелн * /ііЛтл кін^^б^ть* л( nt^tt ‘ gtftttu іл»^ало^тч -
првіушныні♦ ^^7 М9$<ш1 ав^тн * н .
іллвпін^йтго »mtuffafttidl *
^абктінвялн^ балчліт^ .
ІНбпіпнttwlігпмт» * фплйамІІЬбГе п t-4 3"*(7 АКцуч^г^піН^т^ ■ твА^ *$ • t‘»4>^o аатўЫ 9
*гмц,мвсо чбі.
(п^йЛ>яц1 блбнгтыпнтрліл* ^чя ’ бій^о^-н^т/ся -л^м* ’у’ллм nttmftAfчнн«г» • ^9м»к(a6mltttf.tr. k * ааГя*»ш*£ fe}f»>fa£mh •
^т net^^t^’ (tmhtmftлл ^IttfUmtAtn *
^6tйл «лгп^гтм Слч<«#« vittfawMii ■
г|тм^«мів4«7к4^'',*,‘‘ ’ it.'uJl^лАцііт^ітЛ** * nftMtrnffttii attttnuft.
Ая/шг
ь mt
^лкет^^млЬы «7 Л me Ant ца^епі t •
yarta>m ^й»ль *пн^б піСіатІі •
^мвіті^ЗмліГо^і лЦтб^Аіпсгп^ Atm** ^tuta імел(лч*й^гаыАп«<^лй «тміть idm» • Т^^яті^іпотемічомія wmtMttmt• 4>t H&tMtl MKlH (tift -•e'^Sttit tttmlПбА9КІіі((Г»1»9(і •
.1,
Старонка «Статута».
Эпіграма Андрэя Рымшы на герб Льва Сапегі. 1588 г.
Папярэднія войны знясілілі Літву і пакінулі пустой дзяржаўную скарбніцу. Неўраджайнае лета пагражала краю голадам. I новая вайна прынесла б толькі беды. Песімістычна адносіўся да вайны і першы дзяржаўны Муж Літвы Мікалай Радзівіл Сіротка. На сойміку Вялікага княства ў Ваўкавыску Баторыя не падтрымалі. Супраць вайны выступала і польская шляхта. Такая пазіцыя перашкодзіла Баторыю ажыццявіць свае ваяўнічыя задумы. Так што паміж Рэччу Паспалітай і Масковіяй было заключана двухгадовае перамір’е, якое паутарала Ям-Запольскую дамову. 3 новай ініцыятывай выступіла рада Вялікага княства — праект польска-
літвінска-маскоўскай уніі, якая з’яднала б гэтыя тры славянскія дзяржавы. Удзельнічаў у распрацоўцы гэтай «вялікай справы» і Леў Сапега, які на той час стаў падканцлерам (22 лютага 1585 года). Сапега і наладзіў пасольства ў Маскву на чале з менскім кашталянам Міхайлам Гарабурдай. Пасол перадаў баярам прапанову паноў рады:
[...] калі Бог пашле па душу Стэфана караля і нашчадкаў у яго не застанецца, дык Карону Польскую і Вялікае княства Літоўскае злучыць з маскоўскай дзяржавай пад дзяржаўную руку: Кракаў супраць Масквы, а Вільню супраць Ноўгарада. А пашле Бог па душу вялікага цара, дык Маскоўскай дзяржаве быць пад рукою нашага гаспадара, а другога ўладара вам не шукаць.
Баяры не прынялі прапановы:
Гэта справа да добрай справы не прывядзе [21].
I калі Літва шукала шляхі мірнага вырашэння даўніх спрэчак з Масквой, дык тая па-ранейшаму спадзявалася на сілу:
Цяпер Масква не старая: трэба ад Масквы ўжо асцерагацца не Полацку, не Лівонскай зямлі, а грэба асцерагацца ад яе Вільні [22],
Вунь куды замахнуліся — усю Літву пад сябе. Пакуль што пагрозы, гэта сёння, а заўтра ўжо — ява.
Падзеі ж прымуць нечаканы для Масквы накірунак, і цяпер ужо маскоўскі бок выступіць з прапановай уніі.
ТРЭЦЯЕ БЕЗГАСПАДАРСТВА
Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Стэфан Баторый памёр 12 снежня 1586 года ў Гародні «в мнлых палацах свонх»[23]. Смерць уладара Рэчы Паспалітай была сапраўднай нечаканасцю. Баторый добра сябе пачуваў і не скардзіўся на здароўе і раптам за нейкі тыдзень згарэў ад невядомай хваробы. Само сабой напрасілася тлумачэнне, што Баторыя атруцілі.
Леў Сапега, які ў гэты час знаходзіўся пры каралі, так апісвае «прычыну» хваробы. 7 снежня all гадзіне ночы Баторый са свечкай у руках адправіўся на кухню і правёў там каля паловы гадзіны. Пакаёвы слуга Іштан, пачуўшы грукат, пабег на кухню і ўбачыў Баторыя каля дзвярэй. Кароль стаяў на адным калені, нахіліўшыся назад, а яго галаву завярнула «накшталт кадука».
I так ён стукнуўся, што пад каленам на правай назе рана горш, чым ад вострай і доўгай шаблі, — шырокая і глыбокая. Жорстка аб лаву пабіў лоб і пад правым вокам, а таксама і нос пабіў сабе. Іштан ледзь прывалок яго да сябе і пытаў, што з ім сталася [24],
Пасля гэтага таямнічага выпадку Баторый ужо не падняўся з ложка. На трэці дзень лекары вынеслі несуцяшальны прысуд: «Кароль не выжыве»[25]. I хаця праўду захоўвалі, але аб смяротнай хваробе ўладара стала вядома прыдворным. Баторый нікога з іх не прымаў, толькі на кароткі час дапускаў да сябе перамышльскага біскупа Войтаха Бараноўскага. A 12 снежня Стэфан Баторый памёр*. Рэч Паспалітая зноў асірацела на свайго гаспадара. Зноў надышоў трывожны і нялёгкі час безгаспадарства.
Смерцю караля адразу скарысталіся Збароўскія, каб расправіцца з усемагутным канцлерам Янам Замойскім і аднавіць сваё былое становішча ў Польшчы. Нянавісць паміж партыяй Збароўскіх і партыяй Замойскага вырвалася на волю. Абодва бакі выстаўлялі сваіх кандыдатаў на пасад Рэчы Паспалітай. Збароўскія хацелі выбраць брата імператара Рудольфа ГІ, эрцгерцага Максіміляна. На імператарскія грошы Збароўскія нанялі цэлае войска ў 10 тысяч чалавек. He галасамі выбіраць уладара выпадала, а шаблямі.
Замойскі прытрымліваўся Жыгімонта Вазы — «патомка племя крыві Ягелонаў». За любімага пляменніка дбала каралева Ганна. Яна і давала грошы Замойскаму на выбарчую барацьбу. А барацьба разгаралася. На сойміках шляхта хапалася за зброю, каб вырашыць, хто правы. Гэтак жыла Польшча без караля.
У Літвы былі свае праблемы. Урад думаў, як стрымаць Масковію ад вайны, як пазбегнуць звадак у краіне і, галоўнае, як зацвердзіць звод законаў — Статут Вялікага княства. Ужо ў студзені 1587 года на Віленскім сойме літвінскія станы прынялі шэраг пастановаў па ўладкаванні суда, скарба і абароны. На выпадак небяспекі абвяшчалася паспалітае рушэнне.
На канвакацыйным сойме ў лютым таго ж года прадстаўнік Літвы троцкі ваявода Ян Янавіч Глябовіч заявіў, што Княства кіруецца сваімі законамі і не жадае прымаць польскія пастановы. Зноў Літва заяўляла пра сваю самастойнасць ад Польшчы і падкрэслена размаўляла з ёй, як з іншай дзяржавай. Ды яшчэ патрабавала
* Прыдворны лекар Сымоніус лічыў, што кароль памёр ад пнеўманіі і сардэчнай недастатковасці.
вяртання забраных ад яе земляў. Літвіны настроіліся выправіць «несправядлівасць» уніі.
Вы, палякі, выбіраеце сабе двух каралёў, мы выберам трэцяга [26].
Гэтым трэцім жадаў стаць маскоўскі цар Фёдар Іванавіч. Цар адправіў у Вільню сваіх паслоў Ржэўскага і Свізяева. Цяпер ужо Масква прапаноўвала літвінам «злучэнне».
Самі ведаеце, што палякі з хрысціянамі рознай веры, а вы, паны рада літоўскія і ўся зямля літоўская, з нашаю зямлёю адной веры і аднаго звычая, дык вы пажадалі б сабе нашага ўладара. хрысціянскага ўладара, а калі будзе Літоўская дзяржава злучана з Маскоўскай, дык нашаму ўладару як не ахоўваць Л ітоўскую зямлю? Калі будуць абодва панствы заадно на ўсіх недругаў, дык Польская зя.мля міжволі будзе далучана да Маскоўскага і Літоўскага панстваў, а ўладару тое і люба, што Літоўскае Вялікае княства будзе разам з яго панствамі. I як нашаму ўладару за гэта не стаяць? Начальнае панства кіеўскае ад прадзедаў належыць нашаму ўладару, а цяпер яно зняволена, ад літоўскага панства адарвана да Кароны Польскай, і не адным Кіевам польскія людзі завалодалі ў вас, паноў літоўскіх, ды далучылі гвалтам да Польскай зямлі: як нашаму ўладару ўсяго гэтага не адняць у палякаў, і да вас, і да панства Маскоўскага не далучыць? [27].
Так, прапанова прываблівала сваімі шырокімі перспектывамі. Аднак на Літве не прынялі яе. Як тлумачылі самі паслы, літоўскія паны не хацелі губляць сваіх уладанняў у Польшчы, ды, апроч таго, «у Літве памножылася лятцкая вера»[28], што азначала вялікі ўплыў каталіцкага касцёла на рашэнні літвінаў. Такім чынам, на разрыў Люблінскай уніі Літва не пагадзілася (хаця рыхтавалася, скарыстаўшы час безгаспадарства, выправіць яе «несправядлівасць»), а вось кандыдатуру Фёдара Іванавіча на пасад Рэчы Паспалітай падтрымала.
Калі ўлічыцй, што разам з Мікалаем Сіроткам, наваградскім ваяводам Фёдарам Скумін-Тышкевічам правіў перамовы і Сапега, дык падканцлер ітачаў выконваць адну з галоўных ролей у палітычным жыцці Вялікага княства. I гэта зразумела, бо Сапега фактычна кіраваў канцылярыяй дзяржавы (Валовіч з-за старасці адышоў ад спраў).
Кандыдатура Фёдара Іванавіча задавальняла многіх літвінскіх палітыкаў, а таксама большасць шляхты. Пагаджаўся на цара і Леў
Сапега. Ад імя Мікалая Радзівіла, Льва Сапегі і Фёдара Скуміна віленскі купец Лука Мамоніч перадаў царскім паслам:
Паны гэтыя дбаюць уладару і кажуць, каб ваш уладар абавязкова адправіў сваіх вялікіх паслоў на элекцыю; да паноў рады і да рыцарства абедзвюх земляў прыслаў бы свае граматы з любоўю і ласкаю [29].
Паны раілі цару паабяцаць заплаціць жаўнерам жалаванне, якое яны не дачакаліся ад караля, ды і вяльможным прыслаць памінкі багатыя.
Цар адмовіўся ад уніі з Літвой і вырашыў прыняць удзел у барацьбе за пасад Рэчы Паспалітай. Сваю праграму ён выклаў літвінскім паслам Чэрнікоўскаму і князю Агінскаму — гэта абарона за свой кошт Літвы і Польшчы ад татараў, не ўступацца «ў даходы і прыбыткі каралеўскія», жалаваць землямі паноў і шляхту.