Вялікі беларус Леў Сапега
Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 256с.
Мінск 2017
Вельмі красамоўнае тлумачэнне сімпатый літвінаў да маскавіта, як прызналіся царскім паслам Крыштоф Радзівіл і Ян Глябовіч:
У нас вядомая справа, што нямецкі род славянскаму роду ніякага дабра не прынясе: і нам, як немца ўзяць сабе за гаспадара? [41],
Як вынікае, літвіны лічылі сябе славянскім родам.
Задума Літвы выбраць цара і ўчыніць унію з Масковіяй не здзейснілася. Літвінскі ўрад з улікам палітычнага становішча цяпер прытрымліваўся аптымальнага для Літвы плана дзеянняў.
На Віленскім сойме, які пачаўся 2 кастрычніка 1587 года, літвіны прызналі выбранне двух уладароў за парушэнне уніі, што магло прынесці «небезпеченства на панства, так-же на права, свабоды н волностн нашн»[42]. Сойм папярэдзіў «панов поляков», каб яны «тых номннатов без нас не короновалн»[43].
Да самых «номннатов» літвіны выслалі паслоў з просьбай не дазваляць сябе каранаваць без згоды на тое Вялікага княства Літоўскага. Было вырашана склікаць 8 лістапада ў Вільні новы сойм. Калі надышоў указаны тэрмін, стала вядома, што Максімілян і Жыгімонт не адмовіліся ад кароны і ўжо прыбылі ў Польшчу. Абодва прасілі «зезволеня» Вялікага княства на сваё панаванне. Становішча памянялася. Віленскі сойм вырашыў выслаць да абодвух «кандыдатаў» паслоў з даручэннем, «абы нх мялость нменем Велнкого князьства Лнтовского з кандыдаты так поступнлн, яко было з наіічстнвшнм н напожнтечнейшнм Велнкого князьства Лйтовского»[44]. Так што выбар літвінаў залежаў ад таго, хто з «кандыдатаў» прыме іх умовы.
ЛітвапатрабавалавяртанняёйЛівоніі,зацвярджэннялітвінскага статута і трыбунала. Калі ж Жыгімонт адмовіцца, дык пасольства
пачне перамовы з Максімілянам. Тым часам Літва падыме сваё войска на абарону прызнанага ёю кандыдата.
Пасольства складалі віленскі біскуп Юрый Радзівіл, віленскі ваявода Крыштоф Радзівіл, троцкі ваявода Ян Глябовіч, троцкі кашталян Мікалай Крыштоф Радзівіл, наваградскі ваявода Мікалай Радзівіл, полацкі ваявода Крыштоф Монвід Дарагастайскі, смаленскі ваявода Астафій Тышкевіч, а таксама прадстаўнікі шляхты. Значыць, нясвіжскія Радзівілы падначальваліся волі ўрада Літвы і адмовіліся ад падтрымкі Габсбурга. Літва захоўвала аднадушнасць — у гэтым была яе сіла. Аднак знайшліся паны, якія паспяшылі схіліцца перад Жыгімонтам, — гэта жамойцкі староста Ян Кішка, жамойцкі кашталян Мікалай Тальваш, жамойцкі біскуп Мальхер Гедройць. Недарэмна хваляваліся на Віленскім сойме, што жамойты не падтрымаюць літвінаў. I цяпер, як і раней, Жамойція праяўляла свае сепаратныя памкненні і шукала шляхі пазбавіцца ўлады Літвы.
I як нядзіўна, прыхільнікам Жыгімонта стаў Леў Сапега. Яшчэ на элекцыі ён паведаміў партыі Замойскага:
I нам прыемны каралевіч шведскі; але тое нам жаласна, што без нас яго менавалі, і на яго не гневаемся, толькі на вас [45],
Можна лічыць гэтую заяву дыпламатычным крокам. А можна дапусціць, што Сапега ўжо тады прадугледжваў магчымасць перамогі Жыгімонта. Палітычная прадбачліваць не падманула падканцлера. Аналіз падзей паказваў, што шанцы шведа найлепшыя. Сапега вырашыў не толькі сам падтрымаць Жыгімонта, але і павесці за сабой паноў рады. У лісце да Мікалая Сіроткі ад 12 верасня 1587 года Сапега так тлумачыць свой выбар:
Хаця цяпер і з’явілася шмат розных думак, але любому дазваляецца думаць пра мяне, як яму вольна. Я пакажу ўсім у вочы, што на гэты ліст мяне схілілі не падарункі, не абяцанні, якіх, Бог сведка, я не атрымліваў, але перакананне, што шведскі каралевіч нам указаны Богам. Таму я не жадаю нашаму народу, каб ён спачатку супрацівіўся Боскай волі, а пасля падначаліўся б ужо каранаванаму польскаму каралю. Гэта была б знявага і ганьба для нашага народа. Таму я жадаў бы, каб вы зрабілі ласку згадзіцца на яго і схілілі літвінскія чыны да таго, каб яны не былі апошнімі і папярэдзілі каранацыю.
Што ж датычыцца маскоўскага князя, дык Бог мне сведка, што я жадаў мець яго за ўладара, хаця ўсведамляў і бачыў шмат перашкод
да ажыццяўлення гэтага, між іншым і ягоныя недахопы, хаця пра гэта я маўчаў і нікому не казаў, ды і цяпер да часу маўчу [46].
Рашуча паўплываць на рашэнне літвінскіх станаў Леў не мог, але прыклад падаў. I ў тым, што Літва ўсё ж прызнала Жыгімонта вялікім князем літоўскім, ёсць заслуга і падканцлера. Прынамсі,
падканцлер стрымліваў сваіх паплечнікаў ад паспешлівага жадання прыпыніць перамовы з Жыгімонтам і настойваў давесці іх да паспяховага заканчэння.
Перамовы вялі Ян Глябовіч і Леў Сапега. Выбранае Віленскім соймам пасольства засталося ў Бярэсці чакаць вынікаў барацьбы паміж «каралямі», а да Жыгімонта ў Кракаў выправіўся Ян Глябовіч. Да троцкага ваяводы далучыўся і Леў Сапега. Ехаў ён і як «печатар», каб замацаваць дзяржаўнай пячаткай дакументы, і як галоўны спраўца новага зводу законаў Статута Вялікага княства Літоўскага.
Жыгімонт 1 Ваза (1566—1632). Гравюра «Статута». 1588 г.
СТАТУТ
Пры заключэнні Люблінскай уніі Літва адстаяла права «паправы» Статута.
Новы Статут, на думку літвінскага ўрада, павінен выправіць «несправядлівасць», учыненую Літве Люблінскай уніяй, і захоўваць надалей яе дзяржаўнае жыццё. Аднак, паводле Люблінскай дамовы, «паправа» зацвярджалася агульным манархам са згоды «супольнага» сойма Польшчы і Літвы. Каб Статут атрымаў заканадаўчую сілу, літвіны павінны былі дамагчыся яго пацвярджэння непасрэдна ад уладара. Але як гэта зрабіць? Зразумела, што трэба скарыстацца момантам, калі Полыпча трапіць у цяжкае становішча і не здолее перашкодзіць жаданню Літвы.
Зручнага моманту давялося чакаць амаль дваццаць гадоў, і ўвесь гэты час не сціхала праца над складаннем новага зводу законаў. А працавала над Статутам выбраная камісія, у якую ўва-
ходзілі прадстаўнікі літвінскіх станаў, як каталіцкага, гэтак і праваслаўнага, і пратэстанцкага веравызнання. У розныя часы камісію ўзнаЧальвалі канцлеры Мікалай Юр’евіч Радзівіл і Астафій Валовіч. Артыкулы Статута абмяркоўваліся на павятовых сойміках і агульнадзяржаўных з’ездах. Такім чынам, Статут стаў плёнам заканадаўчай думкі «шляхецкага народа» Літвы.
Аднак толькі пасля таго, як за справу ўзяўся Сапега, праца нарэшце завяршылася. Ён зрабіў агульную рэдакцыю Статута, падрыхтаваў да друку. А тое, што справа гэта нялёгкая, можна судзіць паводле прызнання самога Льваў 1592 годзе, калі адбываўся перагляд кодэкса:
Паправу Статута неяк робім, шмат перашкод; даволі ўпартых, a то і неразважлівых. Усе аднадушныя ў тым, каб браць за прыклад лепшае. Іншы раз самі не ведаюць, чаго хочуць. Калі пытаю, як хочаш, каб гэта было, дык адказвае: «Сам не ведаю, як перадаць тое, што думаю». Злы дух цябе пабраў бы, калі я абавязаны разумець тваю фантазію, калі ты сам не можаш яе выказаць! Ужо так мне ўсё надакучыла за невялікі час, што сам не ведаю, ці вытрымаю [47].
Можна ўявіць, якія страсці кіпелі, калі Статут складаўся, і як ламаў сабе галаву Сапега, каб даць самае лепшае. I вось як ён вырашыў гэтую задачу. Сапега выступіў прыхільнікам прававога грамадства і дзяржавы. У прадмове да Статута Леў Сапега выказваў і свае разуменне значэння права: «А где опять право або статут ropy маеть, там сам Бог вснм владнеть»[48]. Услед за антычнымі філосафамі Арыстоцелем і Цыцэронам ён паўтарае думку пра тое, што грамадства не ведае прыстойнага жыцця без заканадаўства, якое павінны ўсе паважаць і, канечне, сам манарх, іначай ён стане для сваіх падданых тыранам. Кожны чалавек павінен вызначаць тыя прававыя нормы, якія пачціва ўзвышалі б яго і засцерагалі ад ганебных учынкаў:
А тая того есть прнчнна, же право ест, яко его друглй зацный мудрец выславнл, оным правднвым розсудком а мудрым умыслу чоловечого баченьем, которым пан Бог натуру чоловечую обдарытн рачыл, абы водлуг того прнстойного а мудрого баченья жывот чоловечнй так справовал, яко бы се за тым, што ест почтывого, завжды удавал, а што непочстнвого, абы се того выстергал [49],
А для дзяржавы зарукай росквіту і велічы ёсць прававы лад.
Н тот то ест цель н конец вснх прав на свете, тым все панства н королевства стоять н в целостн своей захованы бывають, где лнхне помсту, а добрыс заплату относять [50],
Так, Леў Сапега і астатнія сябры статутавай камісіі з’яўляліся прадстаўнікамі інтарэсаў «шляхецкага народа», і перш за ўсё яны абаранялі сваё саслоўнае права. Таму Статут замацоўваў прывілеі і вольнасці пануючага класа, замацоўваў прававую няроўнасць, не дапускаў просты люд да кіравання дзяржавай. Іначай у той час і не магло быць.
Аднак Сапега выразна заяўляў, што ўлада павінна падпарадкоўвацца закону, і спасылаўся на Цыцэрона: «Естесмо невольнлкамн прав для того, абысьмн вольностн ужнватн моглн»[51]. Статут абвяшчаў роўнасць усіх перад законам, усе павінны судзіцца «тым одннм правом гшсаным».
Відавочна, што погляды Сапегі паўплывалі на гуманістычны характар многіх артыкулаў Статута. Для новага літвінскага зводу законаў чалавек, нават простага стану, — гэта «Божье створенье», іцто вымагае і адпаведнай пашаны да яго. Гэтак, у аснову законаў былі пакладзены хрысціянскія прынцыпы.
У параўнанні з папярэднімі статутамі новы прызнаваў смяротнае пакаранне за забойства чалавека простага стану. Узаконьвалася права на абарону з адвакатам і прызнавалася прэзумпцыя бязвіннасці, паводле якой суддзі абавязаны вызваляць асоб, чыя віна не даказана.
Ад крымінальнай адказнасці вызваляліся таксама няпаўналетнія да 16 гадоў і псіхічна хворыя, а ў некаторых выпадках асобы, якія ўчынілі злачынства «па глупству». Абараняліся правы жанчыны, і ўстанаўлівалася двайное пакаранне за злачынства супраць яе.
Статут абмяжоўваў прыгнёт, забараняў трымаць у няволі свабодных людзей, скасоўваў нават тэрмін «няволя». Пацвярджаўся і прынцып верацярпімасці. Пад дзяржаўную ахову бралася прырода, уводзіўся парадак карыстання зямлёй, лясамі, рэкамі і азёрамі.
А ў палітычных артыкулах Статут абвяшчаў Вялікае княства самастойным панствам са сваёй тэрыторыяй, не падлеглай уладзе іншай дзяржавы. Акты Люблінскай уніі ўвогуле не ўнесены ў Статут. На чале Княства стаіць манарх — вялікі князь літоўскі, які пад прысягай клянецца захоўваць прывілеі і вольнасці дзяржавы, а таксама правіць на падставе законаў. Уладу вялікага кня-
зя падзяляе рада і сойм, якія і кантралююць ягонае ўладаранне. Важнейшыя агульнадзяржаўныя справы, як абвяшчэнне вайны, скліканне паспалітага рушэння, назначэнне падаткаў, заключэнне міру і друтія, вырашаюцца на вальным сойме. Тым самым Статут аднаўляў адменены уніяй вальны сойм Княства, праўда, цяпер ён называўся «соймікам, або зьездом головным».