• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вялікі беларус Леў Сапега  Анатоль Тарас

    Вялікі беларус Леў Сапега

    Анатоль Тарас

    Выдавец: Харвест
    Памер: 256с.
    Мінск 2017
    101.77 МБ
    Каб падканцлер не назаляў, Жыгімонт не прымаў яго. Палову года Сапега не атрымліваў аўдыенцыі з вялікім князем. Гэта ўжо занадта! Відавочная знявага не толькі асабістага гонару, але і Літвы, якую прадстаўляў пры двары падканцлер.
    He толькі я, але і ўвесь наш народ зняважаны каралём. Жыву тут дзеля формы, ад двара гоняць прэч, таму і не жадаю далей падноскаў абіваць», — пісаў Сапега Крыштофу Радзівілу [72].
    Мінуў час, а становішча не змянілася. Па-ранейшаму Жыгімонт не падпускаў да сябе літвінскага падканцлера. Па-ранейшаму тая ж варожасць да Літвы. I дарэмна супакойваў Крыштоф Радзівіл Сапегу, што «кароль, здаецца, ужо лепш адносіцца да нашага народа». Льву гэтак не здавалася:
    Кароль жалее таго, што калі-колечы зрабіў літвіну. He хачу быць pro forma пры двары і слухаць знявагі нашага ўрада, бо ўладарыць камора, а ўраднікі непатрэбныя [73],
    Сапега расчараваўся ў новым вялікім князі. Ад роспачы ратавала праца над рэдакцыяй Статута. Кракаў ён усё ж не пакінуў — застаўся на варце інтарэсаў Літвы.
    Мушу яшчэ не толькі са шкодай, але з жалем сваім трываць тут да часу, пакуль чалавечае цярпенне дапусціць [74],
    Але і цярпення ўжо не было. Восенню Сапега вярнуўся ў Вільню. У друкарні Мамонічаў чакалі яго падрыхтаваныя да працы станкі. А напрыканцы года Леў трымаў у руках надрукаваны Статут.
    Новыя перспектывы адкрыліся для Сапегі пасля прызначэння яго ў 1584 годзе на пасаду канцлера Вялікага княства. Цяпер ён стаў галоўным ахоўнікам правоў і вольнасцей панства. Спатрэбіўся Сапега і Жыгімонту.
    На Варшаўскім сойме Сапегу выбралі каралеўскім камісарам для суцяшэння бунту рыжанаў. Як вядома, Рыга ўпарта адстойвала свае правы вольнага горада. У 1581 годзе Стэфан Баторый зацвердзіў іх. Адным з прывілеяў была дэкларацыя свабоды пратэстанцкай веры. Аднак адразу пасля падпісання прывілея кароль пад ціскам езуітаў патрабаваў ад гарадскога магістрата перадачы католікам дзвюх пратэстанцкіх цэркваў. Магістрат упарціўся. Угневаны кароль ветліва прыгразіў: «Я сёння не магу нічога есці, пакуль не памалюся ў царкве»[75].
    Пагроза падзейнічала, і католікі атрымалі цэрквы. Затое пратэстанты засталіся незадаволенымі. Іскаркі мяцяжу ўспыхнулі ў іх душах. А ветрам, які раздзьмуў пажар, стаў новы каляндар. У 1582 годзе Стэфан Баторый загадаў увесці ў Рэчы Паспалітай каляндар, выпраўлены папам Рыгорам XIII. Гэты каляндар, празваны грыгарыянскім, адмяняў часалік старога — юліянскага і на два тыдні апярэджваў яго. Але традыцыі не касуюцца каралеўскімі ўказамі. Паўсюль раздаваліся нараканні. Парушаўся прызвычаны лад жыцця. Перамяшаліся дні святаў. Як адзначыў летапісец:
    Праве было начало пріістья антнхрнстова у таком велнком замешанью [76].
    Хваляваліся і ў Рызе. Папская выдумка пераблытала святы. У новым календары рыжане ўбачылі яшчэ адзін замах на пратэ-
    станцкую веру. Калі ж езуіты правілі ўрачыстую службу на Раство Хрыстова, паводле грыгарыянскага злічэння, раззлаваны натоўп раптам уварваўся ў касцёл — закідаў святароў камянямі, пабіў шыбы, пашкодзіў усё ўбранне. З’явіліся і правадыры, гарадскія саноўнікі Брынкен і Марцін Гізе. Нацкаваныя імі рыжане захапілі магістрат. Гізе заклікаў расправіцца з тымі сябрамі магістрата, з-за якіх горад страціў свае вольнасці, правы і цэрквы. Улады спрабавалі мірна супакоіць гнеў рыжан. Аднак адміністратара Лівоніі віленскага біскупа Юрыя Радзівіла не пусцілі ў горад.
    He прынялі рыжане і загад Баторыя прынесці скаргу на магістрат на яго каралеўскае імя. Пзе і Брынкен правілі натоўпам і з’яўляліся гаспадарамі становішча. Яны знайшлі двух віноўнікаў і прымусілі магістрат даць дазвол казніць іх. Так пралілася кроў.
    У Баторыя скончылася цярпенне, і ён загадаў сілай суняць бунт. Да Рыгі падышлі каралеўскія жаўнеры. Гізе адразу ўцёк у Швецыю. А ў часы безгаспадарства пра Рыгу забылі. Ды і рыжане астылі. Але вось вярнуўся ў горад Гізе — ізноў успыхнулі хваляванні. На загад магістрата звязеніць Гізе другі правадыр бунту Брынкен напаіў гурт сваіх прыхільнікаў і напусціў іх на магістрат. Рыга апынулася ў руках Гізе і Брынкена. Яны наладзілі сувязі з Максімілянам. Настроеныя супраць Жыгімонта рыжане адмаўляліся яму прысягаць.
    Становішча ў Рызе амбяркоўвалася на Варшаўскім сойме ў 1589 годзе. Сойм зліквідаваў аўтаномію Лівоніі. падзяліў яе на ваяводствы і староствы. Літвіны і палякі атрымалі правы займаць пасады і набываць землі ў Лівоніі. Такім было вырашэнне спрэчкі
    Аўтограф Льва Сапегі
    з-за гэтага краю паміж Літвой і Польшчай. Замест падзелу паміж сабой пагадзіліся на супольнае валоданне.
    Для ўціхамірвання Рыгі сойм паслаў у горад Льва Сапегу і кракаўскага кашталяна Севярына Бонара. Як толькі пра гэта даведаліся рыжане, дык пастанавілі не пускаць каралеўскіх камісараў у горад. Ледзь не пралілася кроў. Гізе і Брынкен вывелі на вуліцы ўзброеных гараджан. I каб не заступніцтва гарнізона палкоўніка Фарэнсбаха, мяцежнікі разагналі б магістрат. Сапега ведаў, якую сустрэчу рыхтуюць камісарам правадыры мяцяжу. Дзейнічаць сілай тут не выпадала. Але сілу павінны бачыць і паважаць яе.
    5 ліпеня камісары пад гарматныя стрэлы ўрачыста ўехалі ў Рыгу. Следам увайшоў у горад вайсковы аддзел у 150 чалавек. Гізе і Брынкен са сваімі хаўруснікамі прыціхлі.
    Камісары абвясцілі магістрату каралеўскую міласць на захаванне гарадскіх прывілеяў і патрабавалі прынясення прысягі. А завадатараў мяцяжу загадалі звязеніць і ўчыніць над імі суд. He паспелі арыштаваных Гізе і Брынкена прывесці пад варту ў ратушу, як каля яе пачалі збірацца людзі. Купец Гергард Фрызе заклікаў натоўп да бою. Ужо раздаваліся ваяўнічыя крыкі. Сапега не хаваўся за спіны жаўнераў, разам з двума сябрамі магістрата ён выйшаў да народу. Мужнасць канцлера нібыта абяззброіла натоўф Ніхто не асмеліўся падняць руку на яго. Людзі паддаліся ўгаворам не праліваць крыві. Для захавання супакою магістрат наступным днём арыштаваў Фрызе.
    27 ліпеня рыжане прысягнулі камісарам на вернасць Рэчы Паспалітай. Але пакой у горадзе не наступіў. Падчас суда Гізе і Брынкен праз акно пачалі крычаць і маліць аб дапамозе. Натоўп паддаўся мальбам падсудных. Зноў на шляху раз’ятраных людзей паўстаў канцлер: «Рыжане, памятайце, што вы прысягалі, інакш вы рызыкуеце жыццём!» — усклікнуў Сапега[77]. Ваяўнічасць згасла перад мужнасцю.
    Суд вынес Гізе і Брынкену смяротны прысуд. Паводле просьбы сваякоў асуджаных, Сапега дазволіў пахаваць іх целы ў царкве. Змягчыў ён і пакаранне — замест чвартавання назначыў казнь мячом. I злодзей для канцлера «Божье створенье».
    Пакаранне адбылося 2 жніўня. 3 самай раніцы жаўнеры занялі рынак і з запаленымі факеламі стаялі ў баявым шыхце. Але рыжане не думалі пра мяцеж і збегліся на рынак паглядзець на казнь. Перад смерцю Брынкен раскаяўся і заклікаў народ падначаліцца ўладам.
    Калі кат сцяў яму галаву, Гізе папрасіў у канцлера дазволу праспяваць рэлігійны гімн. Сапега адказаў, што спяваць ужо позна. Тады Гізе паслухмяна апусціўся на калені перад плахай і вымавіў: «3 глыбінь духу звяртаюся да цябе, Бог»[78]. Кат адсек яму галаву. Над астатнімі зачыншчыкамі мяцяжу суд злітаваўся і пакараў іх зняволеннем і грашовымі штрафамі.
    Камісары аднавілі ўладу магістрата і прымірылі яго з гараджанамі. «Такім чынам, дарагі мір зноў запанаваў у Рызе», — адзначыў задаволены рыжскі летапісец[79].
    Гэтак, часам «дарагі мір» даводзілася захоўваць суровымі мерамі. I Сапега, абараняючы супакой дзяржавы, не даваў літасці ліхадзеям і мяцежнікам. Кожны атрымліваў па заслугах. Добра разумеў канцлер небяспеку ўнутраных звадак і боек:
    Я не жадаю нашай айчыне таго, што адбываецца ў Францыі. Няма ў Францыі такіх ворагаў, якія каля Полыпчы з Літвою, а таму яны б’юцца паміж сабой і няма каму іх разняць. Нас разнялі б хутка, з аднаго боку турчын, з другога — татарын, а з трэцяга — маскавіт, ды і немцы не спалі б, але дасць Бог. што ў нас не дойдзе да гэтага [80], «Спакой Айчыны да скону дзён буду сцерагчы», — вось мэта Сапегі[81]. Калі ж у канцлера не даставала ўлады сцерагчы спакой, ён выкарыстоўваў і слова. Пераканаўчымі довадамі ён стрымліваў ахвотнікаў сеяць буру. Сапега выказваў погляды, сугучныя лепшым думкам мыслецеляў-гуманістаў. Паказальная ў гэтых адносінах палеміка Льва Сапегі з уніяцкім архіепіскапам Язафатам Кунцэвічам. Сам Сапега прыхільна ставіўся да царкоўнай уніі паміж каталіцкім касцёлам і праваслаўнай царквой Літвы і Украіны. Выступаў з прамовай пры яе заключэнні ў 1596 годзе ў Бярэсці. Як палітык ён звязваў з уніяй перш за ўсё палітычныя выгады для Княства — гэта замірэнне рэлігійных звадак і выхад з-пад уплыву самахоць заснаванага маскавіцкага патрыяршаства. Але перш за ўсё літвінскія вярхі (свецкія і духоўныя) разглядалі унію як важны крок да стварэння нацыянальнай царквы літвінаў[82].
    Асаблівую руплівасць праяўляў полацкі і магілёўскі архіепіскап Язафат Кунцэвіч, які сваімі палымянымі словамі павярнуў да уніі нямала народу. Але калі Кунцэвіч пазачыняў праваслаўныя цэрквы епархіі, дык вернікі выступілі на абарону сваёй веры. Сапега прадбачыў наспяванне выбуху — рэлігіёзнай вайны.
    He мог не трывожыць канцлера і той факт, што запарожскія казакі абвясцілі сябе абаронцамі праваслаўя. А гэта сіла, з якой
    трэба было лічыцца. Канцлер хацеў папярэдзіць крывавыя падзеі. У лісце да Кунцэвіча ад 12 сакавіка 1621 года Сапега раіць архіепіскапу адмовіцца ад насілля і выказвае ідэі талерантнасці і гуманізму. Гэта быў голас розуму і чалавекалюбства ў тым раз’юшаным вэрхале ўзаемных абвінавачванняў, знявагі, спрэчак, якімі асыпалі адзін аднаго уніяцкія і праваслаўныя святары. Вось гэты ліст з некаторымі скарачэннямі:
    He пярэчу, што я сам прыкладаў старання каля уніі і пакінуць яе было б справай неразумнай, аднак ніколі мне не прыходзіла ў думку, каб Ваша Міласць людзей да яе прыводзіць гэткімі гвалтоўнымі спосабамі. Вы Вашымі неразважнымі гвалтамі падбурылі і, скажу, прымусілі народ рускі да адпору і зламання ўчыненае яго каралеўскай міласці прысягі.
    Пішаце аб наварачаванні на унію адшчапенцаў і г.д.; сапраўды, трэба падумаць аб іх наварачаванні, дбаючы аб тым, каб была адна аўчарня і адзін пастыр. Але ў гэтым трэба паступаць асцярожна і разумна, кіруючыся абставінамі часу, асабліва ў нашай айчыне, дзе зусім не служыць гэная сэнтэнцыя «прымушай іх уваходзіць». Трэба, каб гэтая наша пільнасць і жаданне агульнага аб’яднання абапіраліся на асновах любові, паводле слоў апостала Паўлы. Але бачу, што Вы аддаліліся ад навукі гэтага апостала, і таму нядзіўна, што тыя, каторыя былі пад Вашай уладай, выйшлі з належнае Вам паслухмянасці. Што датычыць небяспекі, пагражаючай Вашаму жыццю, дык можна сказаць: «...кажды сам прычынай сваёй бяды». Трэба карыстацца з памысных абставінаў, але не трэба паддавацца неразумнаму захапленню, асабліва калі ідзе аб веравызнанні, бо тады правадыры бываюць выстаўлены на нялічаныя небяспекі. «Я абязаны, — пішаце, — наследаваць біскупаў і г.д.». Ёсць рэччу пахвальнай наследаваць св. біскупаў, напр. Златавуснага; але наследаваць іх трэба такжа ў пабожнасці, навуцы, цярплівасці і даванню добрых прыкладаў. Прачытайце жыццяпісы ўсіх пабожных біскупаў, творы Златавуснага, а не знойдзеце ў іх ані жалабаў, ані пратэстацыяў, працэсаў, спрэчак, позваў на суд аб пераследаванні, аб скідаванні з урадаў з асабістых карысцяў, аб пазбаўленні жыцця пабожных духоўных; знойдзеце там толькі тое, што павялічвае славу Боскую, асвету і будову душаў людзкіх і ўласкавенне Эўдоксіі, гнеўнай на слуг царквы.