• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вялікі беларус Леў Сапега  Анатоль Тарас

    Вялікі беларус Леў Сапега

    Анатоль Тарас

    Выдавец: Харвест
    Памер: 256с.
    Мінск 2017
    101.77 МБ
    кону.
    Вільня. Былы палац Льва Сапегй, перабсталяваны ў жаночы кляштар. Сучасны выгляд
    Ён атрымаў шмат, ён і аддаваў шмат. Лёс выбраў яго, ён выбраў гэты лёс. Чалавек, які «павінен дбаць пра грамадскае дабро і пра справы дзяржаўныя»[91]. Лёс даў яму ўладу, улада даверыла яму лёс Айчыны — святы дар і давер. Дар свой ахвяраваў ён народу — Айчына стала яго лёсам.
    Ён ішоў наперадзе свайго часу і хацеў весці за сабой грамадства. А грамадства азіралася назад у прызвычаны і знаёмы ўчарашні дзень. Грамадства не разумела яго, яно шукала пажытак у сённяшнім дні. Задаволеным малым было дастаткова, каб не шукаць вялікага. I дзень змяняўся днём і прыносіў усё той малы пажытак. Але жыў ён марай пра вялікае.
    МАРНАЯ НАДЗЕЯ
    А марыў Леў Сапега пра саюз славянскіх народаў. Як ніхто іншы, канцлер разумеў неабходнасць гэтага аб’яднання. У свеце складваліся моцныя кааліцыі. Каталіцкая ліга, на чале якой стаялі папа рымскі і Габсбургі. Пратэстанцкія краіны ладзілі свой пратэстанцкі саюз. Турэцкія султаны аб’ядноўвалі мусульманскі свет. Пад прыкрыццём рэлігійных ідэй гэтыя саюзы перш за ўсё клапаціліся пра пашырэнне сваіх межаў — заваёвы новых земляў.
    Леў Сапега хацеў стварыць славянскі саюз Польшчы, Літвы і Масковіі, што дазволіла б нарэшце ўсталяваць паміж імі доўгачаканы мір і абараніцца агульнымі сіламі ад поступу мусульманскай Порты і заваёўніцкіх захадаў Швецыі. Вялікая ідэя, вартая таго, каб прысвяціць сябе яе ажыццяўленню.
    Калі літвіны выступалі за мір з Масковіяй, дык палякі, наадварот, намагаліся сарваць яго. А ў гэты час узбройваўся для паходу на Лівонію шведскі ўладар Карл Судэрманскі. Сапега, знаходзячыся восенню 1599 года ў Рызе, атрымліваў з Швецыі трывожныя весткі.
    Паведамляюць, што герцаг Карл ужо ўступіў у лігу з дацкім каралём. Калі яму яшчэ ўдасца з-за нашага нядбальства злучыцца і з Масковіяй (такую магчымасць таксама трэба ўлічваць), дык што будзем рабіць мы, якія лічым усё малаважным і ўсё зневажаем? [92],
    Наракаў Сапега і на легкадумнасць Жыгімонта, які з-за сваёй пыхі сарваў перамовы з маскоўскімі пасламі. Непакоілася і літвінская шляхта і прасіла паноў раду разгледзець адносіны з
    Масковіяй на бліжэйшых сойміках. Ведалі, што першы ўдар у вайне са Швецыяй або Масковіяй прыме на сябе Літва. А палякі адсядзяцца дома за спінамі літвінаў. I толькі тады, калі Карл завалодаў Фінляндыяй і шведскае войска з’явілася ў Эстоніі, валашскі гаспадар Міхай захапіў Семіградзе і сталі вядомымі ягоныя зносіны з царом, Жыгімонт спахапіўся. Ён папрасіў Сапегу падрыхтаваць праект граматы ў Маскву.
    Аднак на Варшаўскім сойме польскі бок лічыў, што становішча Рэчы Паспалітай не такое і цяжкое, каб прасіць міру ў Масковіі. Што гэта — самаўпэўненасць ці звычайная праява польскай палітыкі падстаўляць пад удар Літву, каб без праблем забраць яе? Так ці інакш, а расплачвацца павінны літвіны, і яны патрабавалі ад Жыгімонта назначыць пасольства дзеля станаўлення вечнага спакою. А каб вялікі князь быў згаворлівым, абяцалі даць яму грошы для вайны за шведскую карону.
    I Жыгімонт не адмовіў. Для значнасці місіі вырашылі адправіць «вялікае пасольства». На чале яго ўсе жадалі паставіць Льва Cana­ry. «Аднаго цябе бачым, каму можна даручыць пасольства ў Маскву»[93]. Сапега з удзячнасцю прыняў гэты давер. I не з пустымі прамовамі і не спрачацца ехаў канцлер. Ен склаў праект лігі славянскіх дзяржаў:
    1.	Абодвум уладарам быць паміж сабой «в любвп п в згодзе н статечной вечной прнязнн», паны рада і баяры думныя, усе свецкія і духоўныя станы «в згодзе н в вечной нероздзельной мплосцн Братерской бплп яко людзн одное Верп Хрэсцьянское, одного езыка п народу словеньского»*.
    2.	Агульнымі будуць непрыяцелі і ворагі абедзвюх дзяржаў.
    3.	Ніякіх дамоваў, шкодных адзін аднаму, уладары не заключаць, узгадняецца знешняя палітыка.
    4.	Падчас небяспекі аднаму другі «шпрже п жнчлнве верне без хнтросцн ратоваць маець».
    5.	Землі, здабытыя агульнымі сіламі, пераходзяць да той дзяржавы, якая мае на іх права.
    6.	Землямі, якія не належалі раней ні аднаму з панстваў, валодаць разам або падзяліць іх.
    7.	Дазваляецца вольна паступаць на службу любому з двух уладароў.
    8.	Дазваляецца літвінам і палякам вольна «женнтнся, кревннтпся» з маскавітамі.
    * Зноў пераканаўчае сведчанне, што літвіны адносілі сябе да «народу словеньского».
    9.	Можна выслужыць землі і вотчыны ў абодвух панствах.
    10.	Абмен паміж двума панствамі вучнямі.
    11.	Свабода веравызнання «повольно Веры свое ужнватн».
    12.	Дазвол будаваць у Масковіі каталіцкія касцёлы, а ў Літве і Польшчы праваслаўныя цэрквы.
    13.	Купцы «вольно н безпечно» гандлююць у абодвух панствах.
    14.	Выдаваць з абодвух бакоў зладзеяў і «вшэлякнх шкодннков».
    15.	Разам стаяць супраць татараў.
    16.	Абодва гаспадарствы маюць «супольнн флот на мору Лнтовском н на мору Велнком».
    17.	Манета аднолькавая «одное цэны, одное вагн».
    18.	Павінны быць зроблены дзве кароны: адна кладзецца на галаву караля і вялікага князя пры каранацыі маскоўскім паслом, другая такім чынам кладзецца цару паслом ад Рэчы Паспалітай.
    19.	Уладар Рэчы Паспалітай выбіраецца паводле рады з маскоўскім уладаром.
    20.	Калі Жыгімонт не пакіне сына, дык Польшча і Літва могуць выбраць сабе цара.
    21.	Пасля смерці маскоўскага ўладара ягоны сын пры вянчанні на пасад пацвярджае прысягай гэты саюз.
    22.	Калі ж у цара не застанецца сына, дык маскоўскім уладаром становіцца Жыгімонт[94].
    Выпакутаваная ідэя славянскага адзінства ўвасобілася вось у гэтым праекце саюзу трох славянскіх народаў: літвінаў, палякаў і маскавітаў. Канцлер улічыў няўдачы папярэдніх праектаў і прапаноўваў рэальныя ўмовы аб’яднання. Захоўваючы сваю самастойнасць, абедзве дзяржавы цесна збліжаліся на палітычнай, культурнай і эканамічнай глебе і праводзілі супольную знешнюю палітыку.
    Гэты саюз адхіліў бы даўнія прычыны да войнаў паміж Масковіяй і Літвой з-за спрэчных земляў і з’явіўся б гарантам «вечнага пакою». Ясна, што ад гэтага саюза выйгралі б усе славяне, бо ў перспектыве паўставала задача вызвалення славянскіх народаў з-пад турэцкага ярма.
    Пасламі разам з канцлерам ехалі варшаўскі кашталян Станіслаў Варшавецкі ды сакратар Княства Ілья Пелегрымоўскі, які апісаў гэтае пасольства ў сваім дыярыушы, а пасля нават і ў паэме. У па-
    сольства ўваходзілі — князь Яраслаў Друцкі-Сакалінскі, усвяцкі староста Андрэй Варапай, віцебскі ваявода Іван Сапега, Іван Пасак, Пётр Дунін і другія. Адной аховы і прыслугі было за тысячу чалавек. Каля двухсот вазоў везлі пажыткі і харч. Сапраўды, «вялікае пасольства».
    27 верасня 1600 года пасольства выправілася з Оршы ў нялёгкае падарожжа. Сустракалі паслоў урачыста. Цар разгневаўся на смаленскага ваяводу з-за таго, што не даў паслам добрага пастоя і напужаныя ваяводы згіналіся перад Сапегам, каб задаволіць яго.
    Дапытлівага канцлера цікавіла ўсё, што ўпадабала яго вока. Заходзіў у праваслаўныя цэрквы і слухаў там службы.
    16	кастрычніка пасольства дабралася да Масквы. Як звычайна паслоў засадзілі за высокі плот і прыставілі варту. Мінаў дзень за днём, а цар Барыс Гадуноў так і не назначаў прыёму, хаця адразу пацікавіўся спісам падарункаў. Царскія прыставы тлумачылі затрымку тым, што ў цара разбалеўся на назе палец.
    А цар цягнуў час — чакаў вынікаў вайны ў Лівоніі і Малдавіі. Замест таго каб сур’ёзна абмеркаваць праект, прапанаваны літвінскім канцлерам, ён настроіў сябе на гандаль: хто больш заплаціць за царскую прыязнасць. А паслы, як вязні, сядзелі. Невядомасць прыгнятала больш за чаканне.
    Аднойчы паблізу пасольскага двара ўспыхнуў пажар. Агонь ахапіў некалькі будынкаў і пагражаў перакінуцца на пасольскі двор. Сапега скардзіўся прыставам, што паслоў трымаюць у цеснаце, а вакол дома паклалі столькі саломы, нібыта дзеля таго, каб спаліць яго.
    Ухавай, Божа, ад гэтай прыгоды, не толькі ратаваць рэчы, але і самім цяжка выбегчы жывымі. Калі нас яшчэ будуць трымаць у такой цеснаце, дык мы вымушаны самі падумаць пра сябе [95].
    Прыставы пакрыўдзіліся і адказалі, што гэта слова высокае і невартае добрай справы. Сваркі не сціхалі. Сапега патрабаваў прыстойных умоў для пасольства. Чатыры дні ён не прымаў прыставаў, пакуль паслам не далі прасторныя дамы. Зразумела, што ўся гэтая валтузня з жытлом чынілася маскавітамі з мэтай паўплываць на волю паслоў. Такая дробная тыранія дзейнічала на слабавольных людзей. Але Сапегу не запугаеш.
    I вось нарэшце 26 лістапада Барыс Гадуноў прыняў пасольства. Раніцай пасля малебна паслы адправіліся ў крэмль. Ехалі праз жывы калідор стральцоў. Каля царскага палаца паслы злезлі
    з коней, і прыставы павялі іх да прыёмнай палаты. Разадзетыя і ўпрыгожаныя карункамі і золатам баяры і баярскія дзеці запаланілі ўсе пераходы, адзёжкамі і бляскам каштоўнасцей паказвалі славу і моц свайго ўладара.
    I натоўп прыдворных, і важныя баяры старажытных і слаўных родаў, і агромністая палата, і залатыя клейноты — усё павінна прымусіць адчуць сваю нікчэмнасць перад веліччу ўладара Трэцяга Рыму. Ён сядзеў на пасадзе ў залатым вянцу і трымаўу руках скіпетр і дзяржаву — жывое ўвасабленне сваіх прэтэнзій на веліч і моц. На правы бок сядзеў ягоны сын. А ўздоўж сценаў расселіся думныя баяры. Перад вялікім князем стаялі чатыры воіны ў белых гарнастаевых апанчах з сякерамі, якія паклалі на плечы.
    Дзяк Васіль Шчалкалаў мовіў Гадунову, што паслы караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта прыйшлі пацалаваць яго руку. Слова ў адказ мовіў Леў Сапега — звычайны пры такіх прыёмах зварот; маўляў, Жыгімонт прыслаў іх пакланіцца вялікаму князю ўсея Русі Барысу Фёдаравічу і справіцца пра яго здароўе. Пасля чаго Сапега перадаў дзяку ліст Жыгімонта. Дзяк прачытаў ліст вялікаму князю. У сваю чаргу і Гадуноў папытаў, ці здаровы кароль Жыгімонт. Сапега адказаў, што ён караля пакінуў у добрым здароўі. У сваёй прамове пасол паведаміў пра мэту пасольства.
    Ведаючы, што сам усемагутны Бог выбірае ўладароў і князей і каго хоча ставіць на панства, а таму і табе Барысу Фёдаравічу даў сесці на вялікім пасадзе маскоўскім толькі паводле сваёй святой волі, і, бачучы твой добры намер і добрае жаданне, якое ты выказаў перад намі праз свайго пасла, віншуем цябе з узыходжаннем на гэты пасад і жадаем табе пражыць шмат гадоў у міласці Боскай і добрым саюзе з намі. Бачучы, як важна і як карысна для нашых Гаспадарстваў узаемная зычлівасць і згода, мы з радасцю прымаем такую вестку і з радасцю жадаем быць з табой, Вялікім уладаром і Вялікім князем Барысам Фёдаравічам, у міры, згодзе, зычлівасці і любові [96].