• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вялікі беларус Леў Сапега  Анатоль Тарас

    Вялікі беларус Леў Сапега

    Анатоль Тарас

    Выдавец: Харвест
    Памер: 256с.
    Мінск 2017
    101.77 МБ
    Аднак смаленскі ваявода Міхайла Шэін спадзяваўся не толькі на моцныя і высокія муры, паклапаціўся ён пра воінства, харчовыя і вайсковыя запасы. Яшчэ ў пачатку года віжы даносілі з Літвы, што кароль збіраецца ў паход на Смаленск або на Маскву. Так што часу падрыхтавацца да абароны ў ваяводы хапала. I ён не згубіў яго дарэмна. Паводле яго загаду, са Смаленскай зямлі павінны даць па 6 чалавек з сахі* з пішчалямі і сякерамі. Сяляне не пайшлі ў аблогу і не далі ваяводзе людзей.
    На абарону горада Шэін выставіў 5400 ратнікаў ды 170 гармат[117]. Апроч таго, усе жыхары Смаленска павінны былі абараняць горад — а гэта каля 70 тысяч чалавек. Багата назапасіў ваявода харчоў і зброі, асабліва пораху і ядраў. Усе пасады вакол
    * Саха — зямельная мера, роўная 1200 дзесяцінам ралля.
    горада Шэін загадаў спаліць, каб расстрэльваць непрыяцеля на голым месцы. У агні згарэлі і цэрквы. Раззлаваны народ ледзь не пабіў ваяводу за самаўпраўства. Паведамленні віжоў, што горад абараняе купка баяр і стральцоў, як высветлілася, не адпавядалі сапраўднасці. Смаленск мог пастаяць за сябе. Сапега паспрабаваў угаварыць смалян здацца. Пасланы канцлерам Багдан Велічанінаў паведаміў ім:
    Верце добраму намеру караля, які хоча вас пажалаваць, у пакоі будзе захоўваць вашых жонак і дзетак, вашу веру і абрады яе, звычаі і права будзе захоўваць.
    Сапега шчыра верыў у разважлівасць смалян.
    Дай ім Пан Бог Духа Святога, каб без разлівання крыві захацелі старыцы [118],
    Смаляне баяліся помсты літвінаў:
    Хвалім гаспадара караля вашага, што жадае адносіцца да нас пахрысціянску, але баімся Літвы; бо не верым, хаця кароль і пацалуе нам крыж, Літва не стрымае прысягі, як і тыя з Літвы, якія жывуць пад Масквой, якія і бароняць нашых, але бяруць жонак, дзяцей, дочак нашых баяр і рушаць нашы воласці [119].
    Смаленск асудзіў сябе на доўгую і цяжкую аблогу. Амаль два гады каралеўскае войска стаяла каля горада і боем, падкопамі, хітрасцю, угаворамі, морам вымушала яго да здачы. Ужо першы штурм 4 кастрычніка 1609 года паказаў усю безнадзейнасць лёгкай перамогі. Працяглы абстрэл з гармат, які павёў літвінскі маршалак Крыштоф Дарагастайскі, не прычыніў ніякай шкоды цвержы і не напалохаў сэрцы яе абаронцаў. У цемры перад світанкам на штурм кінулася нямецкая пяхота Людвіга Вэйгера. Барталамею Навадворскаму ўдалося прабрацца пад агнём да брамы і паставіць дзве петарды. Ад выбуху брама адчынілася. Некалькі дзесяткаў немцаў на чале з Навадворскім уварваліся ў горад. Абаронцы выбілі іх з цвержы.
    Шэін адразу ж пасля штурму загадаў заваліць усе брамы камянямі і зямлёй. А пасля яшчэ пабудаваў палісады і прыставіў да іх варту. Замураваў брамы так, што ні чужыя не ўвойдуць, ні свае выйдуць.
    Заставалася паліць па цвержы з гармат. Гарматы не вытрымлівалі, давалі расколіны, а сцены стаялі непахісна. He прыносілі
    ўдачы і падкопы. Маскавіты праз патаемныя падземныя хады лавілі кожны гук і ўзрывалі падкоп. A то ўцягвалі ў падзямелле гармату і рассірэльвалі каралеўскіх сапёраў ядрамі, нашпігованымі серай, смалой, порахам, нават гарэлкай. Час ішоў, а Смаленск так і не скарыўся. 3 кожным днём большала смута. I часта ў лістах канцлер паўтараў адно і тое: «Пан Бог ведае, што далей будзе». Лічыў, што такім парадкам і за тры гады не ўзяць Смаленск. Хвалявала яго і тое, што вайна перш за ўсё зруйнуе Літву, маўляў, яна ідзе на нашу пагібель. Свавольства жаўнераў пагражала сапраўднай бядой. Вось выйдзе халоп з валом араць, а жаўнер з плугу вала возьме. Выедзе халоп сеяць авёс, жыта або ячмень, а жаўнер з возу зерне бярэ. Усё гэта бачыў канцлер і сумна рабіў выснову, што ўсю Літву ў пустыню ператварылі.
    Становішча Смаленска значна пагоршылася. Перабежчыкі распавядалі, што за суткі ў горадзе памірае ад голаду і хвароб каля 50 чалавек. Просты люд штодня патрабуе ад ваяводы здачы горада, а той суцяшае народ казкамі аб царскай дапамозе. А баярына, які выказаўся за здачу, Шэін закатаваў. Смаленскія ратнікі не прымалі міласэрнасці караля — не жадалі загубіць сваіх душ.
    Прыйшоў час, і сам Шэін не вытрымаў. Разам з жыхарамі ён хадзіў да смаленскага архіепіскапа Сергія, каб угаварыць таго здаць Смаленск і выратаваць горад ад смерці. Hi горада, ні людзей святар не пашкадаваў. Праваслаўе вышэй за міласэрнасць. Сергій зняў з сябе шаты і заявіў, што прыме пакуту, але царкву сваю не выдасць. Расчуленыя смаляне пакляліся абараняцца да апошняга. За рэлігійны фанатызм плацілі жыццём людзей. Да сярэдзіны мая 1610 года ў Смаленску памерла 14 тысяч чалавек.
    I тым не менш горад трымаўся. Між тым адзін за другім палі суседнія гарады. У красавіку Аляксандр Гансеўскі аблогай вымусіў адчыніць браму Бельск. Пасля каралеўскія ваяры ўзялі НоўгарадСеверскі. Запарожскія казакі захапілі Старадуб, Чарнігаў і Пачэп. Амаль уся Смаленская і Северская землі перайшлі да Рэчы Паспалітай, і насельніцтва прынесла каралю прысягу. Але таму патрэбны быў Смаленск — адступленне азначала паражэнне. А калі ўлічыць шматлікую апазіцыю і неўстойлівае асабістае становішча, дык бясслаўнае вяртанне з войскам магло каштаваць Жыгімонту кароны.
    Аблога працягвалася. Але частку войска на чале з Станіславам Жулкеўскім давялося накіраваць супраць царскай раці Дзмітрыя
    Шуйскага*. Жулкеўскі каля Клушына 24 чэрвеня збіў са свайго шляху ворага і рушыў да Масквы. Паволі перавага ў вайне хілілася на карысць Рэчы Паспалітай.
    Напрыканцы мая прыбылі з Рыгі і абложныя гарматы — дзве буйныя «Баба» і «Базілішак» і шэсць меншага калібру. Палову месяца ставілі батарэю для бою, і вось 18 ліпеня яна загаварыла. Велізарныя ядры прабілі ў Гранатавай вежы адтуліну. Наступным днём з самага ранку нямецкая пяхота ўварвалася ў горад. 3 усходняга боку на прыступ рынуліся казакі. Абаронцы адагналі іх агнём гармат і пішчаляў.
    Сапега сур’ёзна апасаўся, што замест славы давядзецца вяртацца дадому з няславай. У лісце да яго віленскі біскуп пераконваў, што вялікая справа вялікаму часу і вялікіх цяжкасцей вынесці патрабуюць.
    На перамовах з Львом Сапегам ваявода Шэін не згаджаўся аддзяліцца ад «галавы» — сталіцы Масквы. Смаленск не здаваўся і тады, калі баяры скінулі цара Васіля Шуйскага і выбралі ўладаром каралевіча Уладзіслава. Голад і хваробы забіралі штодня сотні людзей. Воля смалян была зломлена, і яны асуджана прымалі свой трагічны і гераічны лёс.
    Смаленск паў 13 чэрвеня 1611 года. Каралеўскае войска начным штурмам узяло горад. Ратуючыся ад раз’юшаных ваяроў, смаляне запёрліся ў праваслаўным саборы.
    Але і святасць храма не спыніла пераможцаў. Яны ўварваліся ў сабор і пачалі забіваць і хапаць у палон людзей. Архіепіскап Сергій з крыжом у руках хацеў спыніць кровапраліцце. He пашкадавалі і яго. Секанулі шабляй па галаве. Тады смалянін Андрэй Беляніцын запаліў пад лёхам дзежкі з порахам. Выбух разваліў храм, і пад яго абломкамі ляглі сотні людзей. Трыумф перамогі Жыгімонта стаў трагедыяй Смаленска**.
    СТРАСЦІ ПА ШАПЦЫ МАНАМАХА
    Увесь час аблогі літвінскі канцлер знаходзіўся пры войску. Баявымі подзвігамі ён не адзначаўся перад гісторыяй. He вёў воінаў у бой і не рызыкаваў сам. Перабраўся падалей ад небяспечнага агню
    * Сілы Жулкеўскага складалі 2000 вершнікаў і 1000 пешцаў. Ішла з гетманам і харугва сына Сапегі, Яна.
    ** Міхайла Шэін трапіў у палон. Пазней Леў Сапега выпрасіў у караля свабоду для ваяводы і пасяліў яго разам з сям’ёй у сваім доме ў Ружанах. Тут Шэін пражыў да 1619 года, пакуль не вярнуўся на радзіму.
    смаленскіх гармат. Толькі двойчы ў дзённіку аблогі нагадваецца імя Льва Сапегі ў сувязі з вайсковымі падзеямі. Першы — калі на чале свайго аддзеда ў ноч на 3 кастрычніка 1609 года ён напаў на лагер ваяводы Скопіна-Шуйскага.
    Маскавіты з дапамогай немцаў адбілі атаку літвінаў. Але непераможны Скопін пасля гэтага бою павярнуў назад. Другі — 31 кастрычніка, калі абаронцы горада зрабілі вылазку і напалі на варту канцлера і, сустрэўшы адпор, адступілі.
    Як самы ўплывовы вяльможа пры каралеўскім двары падчас гэтага паходу, Леў Сапега вызначаў стратэгію вайны — яе мэты і сродкі дасягнення. Вёў складаную дыпламатычную палітыку за ажыццяўленне сваёй мары — уніі Рэчы Паспалітай і Масковіі. Шлях да гэтага ён бачыў праз выбранне на царскі пасад каралевіча Уладзіслава. Аднак як гэта здзейсніць? Цяжкасцей хапала. Надзею надавала жаданне часткі баяр падтры маць Уладзіслава. Падзеі складваліся так, што спрыялі задуме канцлера.
    Саюзнікаў Сапега знайшоў у лагеры Лжэдзмітрыя II — там сабраліся баяры і дваране, незадаволеныя ўрадам цара Васіля Шуйскага. Найболып дальнавідныя з баяр, якія прысталі да самазванца, пачалі думаць пра замену Лжэдзмітрыя. Выбар быў адзін — каралевіч Уладзіслаў. Групоўку ўзначаліў мітрапаліт растоўскі і яраслаўскі Філарэт Раманаў, які пры самазванцы хадзіў за патрыярха. Быў там і вядомы ў Масковіі палітык баярын Міхайла Салтыкоў — той, што пагражаў Сапегу на перамовах вайной. Ён і ўзначаліў пасольства тушынскіх баяр да Жыгімонта напрыканцы студзеня 1610 года. Прыехалі з Салтыковым ягоны сын Іван, князі Васіль Масальскі, Юрый Хварасцінін, баяры Леў Пляшчэеў, Нікіта Вельямінаў, а таксама дзякі і дваране.
    31 студзеня пасольства прыняў Жыгімонт. Тушынцы выступілі ад імя ўсяго маскавіцкага народа, чым паказалі каралю, што яны адзіныя маюць права прэтэндаваць на ўладу ў дзяржаве. Канешне, пасадзіўшы на царства свайго ўладара, яны не толькі вярнулі б страчанае, але яшчэ больш узвысіліся. Намаганні апраўдвалі сябе. Дзяк Іван Грамацін абвясціў, што ў маскоўскім панстве ўсе людзі жадаюць мець за цара каралевіча Уладзіслава, калі ён захавае грэчаскую веру, старыя правы і звычаі, калі яшчэ прыбавіць новыя правы і звычаі, якіх раней не было ў Маскоўскім гаспадарстве.
    Вынікам перамоваў пасольства з раднымі панамі (а перамовы вёў Леў Сапега) стала заключэнне 4 лютага пагаднення аб умовах выбрання Уладзіслава царом. У аснову быў пакладзены ранейшы
    праект Льва Сапегі: паміж Маскоўскім гаспадарствам, Польскай Каронай і Вялікім княствам Літоўскім устанаўліваецца вайсковапалітычны саюз; дзеля абароны ад татарскіх набегаў межы панстваў ахоўваюць агульнымі сіламі; Маскоўскае гаспадарства захоўвае свой палітычны лад, палякі і літвіны не дапускаюцца да дзяржаўных пасадаў, захоўваецца праваслаўная вера; паміж абодвума панствамі існуе вольны гандаль, але мыта на межах браць пастарыне; па навуку можна ездзіць з Масковіі ў іншыя хрысціянскія дзяржавы; забараняецца пераход сялян, як у самой Масковіі, так і з яе земляў у Рэч Паспалітую; Уладзіслаў вянчаецца на царства рускім патрыярхам паводле старога звычаю.