• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вялікі беларус Леў Сапега  Анатоль Тарас

    Вялікі беларус Леў Сапега

    Анатоль Тарас

    Выдавец: Харвест
    Памер: 256с.
    Мінск 2017
    101.77 МБ
    Хаця і адстояў канцлер прыналежнасць Смаленска да Вялікага княства, аднак глыбокае расчараванне азмрочыла радасць.
    Як шмат добрага з ласкі сваёй даў нам Пан Бог, каб мы былі ўдзячны за яго ласку і дабрадзейства, ды, ідучы за воляй яго святой, здолелі тое ўтрымаць, што нам у рукі даў [135].
    Кожны імкнуўся да сваіх выгод. А вінаваты ён, канцлер. У лістах да жонкі ён скардзіўся на няўдзячнасць да яго караля і яго «каморы».
    Пакарай мяне, пан Бог, што на мяне наракаюць усе, але Бог бачыць, што не даю прычыны.
    Але і без прычыны ганілі яго: «Пакуль было кепска, то кажуць, што я радзіў, калі пан Бог даў дабро, то ўжо яны радзілі, а не я». Так, перамогу прыпісвалі сабе каралеўскія падхлебцы, а няўдачы — Льву Сапегу. «Хто ім пільней і зычлівей служыць, тыя ў іх у меншай павазе; ужо ў мяне баліць сэрца ад іх службы», — прызнаваўся Сапега жонцы[136]. Аднак такое не скажаш. Жыгімонт Ваза своеасабліва «аддзячыў» канцлеру — загадаў польскаму войску вяртацца праз слонімскія ўладанні Сапегі. А хто такія свавольныя жаўнеры, ён добра ведаў — не лепш за рабаўнікоў. Горкія думкі авалодвалі канцлерам: «Ужо мне час дома сядзець, а не служыць няўдзячнаму панству», — дзяліўся ён сваімі сумненнямі з самым блізкім чалавекам «наймілейшай Гальшусенкай»[137]. Яна хварэла, а ён з-за служэння «няўдзячнаму панству» не мог адлучыцца з каралеўскага лагера. Так і не ўбачыла яна перад смерцю свайго
    Рэканструяваныя брама і флігелі палацу Сапегаў у Ружанах
    мужа. Вярнуўся з вайны Леў Сапега чалавекам, які страціў сэнс жыцця.
    Толькі моцная воля і пачуццё абавязку дапамаглі канцлеру не паддацца адчаю і кволасці. Калі не ён, дык хто? Сапраўды, хто прынясе жаданы мір славянам, хто спыніць гэтыя крывавыя войны паміж імі? I Сапега разумеў, што гэты чалавек — ён, канцлер Вялікага княства Літоўскага. За ім улада, за ім немалое багацце, за ім шчырае жаданне, а значыць, і Бог. Гнеўна асудзіў Сапега тых карысталюбцаў, якія сваімі дзеяннямі сарвалі саюз Рэчы Паспалітай і Масковіі. He называў іх па імёнах, але ясна было, што гнеўныя пяруны слаў канцлер на галовы тых, хто раіў каралю не выконваць дамову Жулкеўскага. Ды толькі і ён не знайшоў іншага шляху, як сілай вярнуць царскі вянец Уладзіславу і злучыць у саюзе славянскія народы. Цара Міхайлу Раманава Сапега не прызнаваў за законнага ўладара. Заяўляў у 1615 годзе маскоўскім паслам Жэлабужскаму і Маціну, што цара пасадзілі адны данцы — данскія казакі.
    Яшчэ ў вас несапраўдны гаспадар: два ў вас гаспадары: адзін у вас на Маскве, а другі тут, Уладзіслаў каралевіч, яму вы ўсе крыж цалавалі [138].
    Паход у 1618 годзе не прынёс жаданага выніку. Маскавіты не адступілі ад цара Міхайлы. А Маскву не ўзялі. Сваю мару Сапега
    імкнуўся ажыццявіць на перамовах. Прадстаўляў маскавітаў баярын Фёдар Шарамецеў, які некалі слаў да Сапегі пад Смаленскам лісты ў надзеі выпрасіць у канцлера жалаванне. Тады баярын сябрам зычлівым і паплечнікам сябе выдаваў, а цяпер вось праціўнік.
    Нельга не звярнуць вашу ўвагу, якім праз вашу аблудлівасць пакрыліся мы сорамам перад светам, якія цяжкія кары мсцівае неба гатуе для вас. I паглядзіце, каго адрынулі, уласнага князя, у якім толькі хрысціянства, у якім цячэ кроў цэзараў і каралёў, князя, які сам народжаны ў вольным народзе, навучаны, як шанаваць свабоды, не сцерпіць і ў вас няволі, знішчыць тыя самавольныя указы, праз якія за віну аднаго бацька, маці вінаватыя і адным знакам трацяць жыццё, або ў роспачы і нудзе гінулі на выгнанні. He, іншыя чакаюць вас справы, іншы ўрад пад панам асвячоным, хотлівым заслугі ўзнагароджваць і ўчынкі паводле праў судзіць. Заслужаных асоб і маёмасці вашай не будзе ў трывозе і няўпэўненасці, смутку трымаць. He супраціўляйцеся карысці, што чакае вас ад трывалага міру Рэчы Паспалітай і Масквы. Спрыянне ў гандлі і ўсялякіх абме-
    I. Лаўры. Сойм Рэчы Паспалітай у 1622 г.
    Літарамі адзначаны: A — Яго каралеўская міласць; В — Архібіскуп Гнезненскі. прымас каралеўскі; С — Архібіскуп; D — Сенатары-біскупы; Е — Сенатарываяводы, кашталяны; Р— Вышэйшыя кіруючыя і судовыя дыгнітарыі і сенатары ВКЛ; G — Канцылярыя, сакратарыят ЯКМ; Н — Нобілі каралеўства і ВКЛ
    нах, збаўленне ад цемры, узвышэнне асветы, братэрства, годнасць і салодкія абавязкі саюзу! Якая нарэшце са злучоных сіл выгода, мацнейшыя будзем супраць непрыяцелей хрысціянства татараў і турак. Ах! Як хутка ўсе звадкі, усялякія ўзаемна пабудаваныя сцены разбурым, якое заспакаенне паміж бацькам і сынам. Супраціўнае гэтаму можаце чакаць ад урада Міхайлы. He выбранец ён баяр і люду, толькі зухвальству збунтаванага казацтва вінен вянцом. I хто ён такі? Дзе яго высакароднасць значыцца? Ці можа сын нейкага манаха не тое што раўняцца з крывёй каралёў, але і з лепшымі дамамі вашых баяраў: Мсціслаўскімі, Шуйскімі, Галіцынымі, Трубяцкімі. Далгарукімі, Куракінымі, Шарамецевымі. Зменшаны гонар гэтых шляхецкіх радоў, бо той, хто нядаўна займаў у вас апошняе месца, цяпер з высокага пасада загадвае ўсімі.
    Вярніцеся да правага пана вашага, які вялікадушна прабачыць вас і ў праўленні яго шчасце і славу знойдзеце[139]. Шарамецеў і яго спадручнікі не прымалі ні дакоры, ні довады, так што дарэмна пужаў канцлер баяраў Боскай карай за аблуду да Уладзіслава, дарэмна даводзіў пажытак і выгоду саюзу паміж панствамі. Баяры засталіся пры царскім наказе. «Не запярэчым, што Уладзіслаў за вялікага князя маскоўскага згоднымі галасамі быў ад нас выбраным, прысягалі яму, як Пану, шчыра малітвы ўзносілі да неба за цэласць і здароўе яго: імя яго насілі ўсякія нашы уставы, пячатка, грошы. Сталіцу з княжым жэзлам, карону, дарагія скарбы, аздобы аддалі гетману Жулкеўскаму, аж да прыбыцця манарха. Калі яго нецярпліва, калі яго доўга зачакаліся, не прыбываў у край наш, высланых па яго паслоў супраць правоў народаў звязенілі. Кароль ваш не за сына, за сябе працаваў, адданае Уладзіславу берло хацеў затрымаць для сябе. Можа, вам гэта тайна, але ведайце цяпер, што Жыгімонт праз сваіх пасланцаў стараўся накланіць нашых баяр, каб не малалетняму, яшчэ недасведчанаму сыну, але яму раду над панствам аддалі [140].
    Сапега апраўдваўся ад абвінавачванняў. Ці мог прыехаць Уладзіслаў у Маскву, кал і Ляпуноў і Пажарскі паднялі супраць яго бунт і самі праглі вянца? Ці можна было адпусціць яго на вашу зычлівасць і вернасць? Маскву спалілі без ведама караля і каралевіча. Але хто прычына? Ляпуноў, які ўварваўся ў торад. А паслы былі завадатары бунту і сваімі падступствамі заслужылі няволю.
    Кожны бок прызнаваў толькі сваю праўду. За абвінавачваннямі і дакорамі і праіграў канцлер гэты апошні бой за сваю вялікую
    мару. He пераканаў ён баяр ні ў справядлівасці прэтэнзій Уладзіслава на царскі пасад, ні ў патрэбнасці саюзу. Толькі заключыў перамір’е на 14 гадоў. I тое, пасля таго, як не вытрымаў баярскай упартасці:
    Прысягнём вам, што болей з вамі размаўляць не будзем. Заўтра пашлём на вас людзей, а самі паедзем у Літву на сойм [141],
    Папярэджанне падзейнічала, і баяры згадзіліся на перамір’е. Паводле Дэулінскага пагаднення, Вялікаму княству Літоўскаму вярталіся гарады, якія ўваходзілі раней у яго склад: Смаленск, Белы, Дарагабуж, Старадуб, Чарнігаў, Трубчэўск, Сярпейск, Невель, Себеж, Красны, Ноўгарад-Северскі. 3 палону вызваляліся маскоўскія паслы Васіль Галіцын і мітрапаліт Філарэт.
    Канечне, гэта важная дыпламатычная перамога, і кожны дыпламат ганарыўся б ёю. Але не зроблена было галоўнае. Колькі ўжо заключалі і перамір'яў і мірыліся на вечныя часы, а ўсё роўна пераступалі праз крыж і ваявалі. Бо ніхто не быў здольны знішчыць перадумовы да новых канфліктаў.
    На сойме каронны падканцлер Андрэй Ліпскі назваў заключанае Сапегам перамір’е ганебным. Падканцлер выслужваўся перад каралём, забыўся, як пісаў Сапегу лісты з просьбай хутчэй закончыць вайну. I вось цяпер вінаваціў яго ў змяншэнні славы і пажытку Рэчы Паспалітай. На ўсе абвінавачванні Сапега проста адказаў:
    Калі грамадзянін пачціва служыць сваёй Айчыне, непарушна веру, што славы сваёй не можа зменшыць, калі б яго нават на хвіліну зласліва хацела скрыўдзіць намова, справядлівая патомнасць апраўдае яго і кожнаму аддасць належную плату [142],
    Да канца жыцця не раставаўся Сапега са сваёй марай. Усе шляхі да яе прайшоў, а вось не дайшоў. I вярнуўся на шлях, якім ішоў Ілжэдзмітрый. Цяпер і ён задумаў дасягнуць мэты з дапамогай самазванца. У Берасцейскім праваслаўным манастыры ігумен Афанасій Філіповіч паводле просьбы Сапегі выхоўваў хлопчыка сірату падляшскага шляхціца Яна Фаўсціна Лубу. Яго Леў Сапега выдаваў за сына Лжэдзмітрыя II і Марыны Мнішак — Івана Дзмітрыевіча.
    Але, пэўна, Леў не верыў у поспех задуманай авантуры, бо так і не выправіў царэвіча здабываць царства.
    HA СХІЛЕ ЖЫЦЦЯ
    Давялося Льву Сапегу і браць зброю ў рукі, каб і на вайсковым полі бараніць Айчыну ад ворага — на гэты раз ад шведаў. Карл Судэрманскі не змірыўся з паражэннем у Лівоніі, і толькі дацкі кароль Хрысціян IV пераблытаў ягоныя планы. Тры гады доўжылася вайна паміж Даніяй і Швецыяй і закончылася ў 1613 годзе. Швецыя страціла шэраг сваіх земляў, а Данія стала першай дзяржавай на Балтыйскім моры. Неўгамоннага Карла Судэрманскага супакоіла смерць — 30 кастрычніка 1611 года шведскі кароль памёр. He толькі каралеўскую карону ўзяў у спадчыну ад бацькі семнаццацігадовы Густаў Адольф, але і ягоныя планы заваёвы Лівоніі, а таксама план саюзу пратэстанцкіх краін — Швецыі, Францыі, Англіі і Галандыі супраць Рэчы Паспалітай, Іспаніі і Рыма. Славуты астраном Ціха дэ Брага прадказаў Густаву Адольфу вялікую славу.
    I сапраўды, дзейсная натура караля прагла вялікіх спраў. Маладосць не бянтэжыла Густава Адольфа, бо з дзяцінства бацька пасвячаў яго ў таямніцы ўладарання, а малады запал не прызнаваў цяжкасцей. Праявіць сябе самалюбівы юнак марыў у пераможных войнах і зрабіць Швецыю мацнейшай дзяржавай у Паўночнай Еўропе. Перш за ўсё Густаў Адольф паклаў намаганні, каб не выпусціць з рук заваяваныя шведамі падчас «смуты» маскоўскія землі, ды яшчэ завалодаць новымі. Шведскі кароль у 1615 годзе на чале войска абклаў Пскоў, але абаронцы адстаялі горад.
    У 1617 годзе паміж Швецыяй і Масковіяй быў заключаны мір. Перамогі легка не даваліся. Густаў Адольф задаволіўся і нязначнымі вынікамі: здабыццём некалькіх гарадкоў. He зважаючы на страту Ноўгарада, кароль расхвальваў сябе перад рыксдагам як пераможцу над маскавітамі. А міру шукаць прымусіла Густава апаска перад Жыгімонтам, які не прызнаваў яго за шведскага караля. Жыгімонт слаў у Швецыю граматы і падымаў супраць Густава Адольфа народ. Пужалі Густава і навіны, што стрыечны брат рыхтуецца да вайны і чакае дапамогі ад іспанскага флоту. Дынастычную барацьбу шведскі кароль выдаў перад рыксдагам як святую вайну за пратэстанцкую веру супраць каталіцызму. Злы чалавек Жыгімонт, якім кіруюць д’ябальскія езуіты, жадае вынішчыць пратэстантаў і падначаліць Швецыю папскаму ярму. Густаў прасіў рыксдаг падтрымаць яго супраць Жыгімонта і папістаў, а народ заклікаў згуртавацца вакол уладара і стаць на абарону Швецыі.