Вялікі беларус Леў Сапега
Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 256с.
Мінск 2017
88. Archiwum domu Sapiechow. Т. 1. S. 73.
89. Шкялёнак М. Указ. сач. С. 75.
90. Лаппо Н. Н. Люблпнская уння й третпй Лнтовскйй статут // ЖМНП. 1917. Ч. LXIX. С. 134.
91. Памятннкн фплософской мыслн. С. 76.
92. Archiwum domu Sapiehow. Т. 1. S. 225.
93. Kognowicki K. Op. cit. S. 39.
94. Шпйлевскйй П. Посольство Льва Сапегй в Москву в 1600 году // ЖМНП. 1850. Ч. LXVI1L С. 111 — 112; Казберук Ул. Мастацкі дакумент сярэднявечча // Спадчыва. 1992. № 2. С. 41 — 45.
95. Trebicki W. Poselstwo Lwa Sapiehy w roku 1600 do Moskwy. Grodno, 1846. S. 12.
96. Шпнлевскйй П. Указ. соч. C. 101— 102.
97. Archiwum domu Sapiehow. T. 1. S. 84—85.
98. Archiwum domu Radziwillow. T. 8. S. 228.
99. Соловьев C. M. Указ. соч. Кн. 4. C. 350.
100. Шпйлевскйй П. Указ. соч. С. 111.
101. Tuszkowski К. Poselstwo Lwa Sapiehu w Moskwie 1600 r. Lwow, 1927. S. 54.
102. Archiwum domu Sapiehow. T. 1.5. 258.
103. Tuszkowski K. Op. cit. S. 60—61.
104. Кавалёў C. У пошуках вечнага міру // Спадчына. 1992. № 2. С. 33.
105. Соловьев С. М. Указ. соч. Кй. 4. С. 354.
106. Сб. PHO. М„ 1912. Т. 137. С 56.
107. Соловьев С. М. Указ. соч. Кн. 4. С. 392.
108. Скрыннйков Р. Г. Самозванцы в Россйй в начале XVII века. Грнгорнй Отрепьев. Новоснбнрск, 1990. С. 68.
109. Archiwum domu Sapiehow. Т. 1 5. 406.
110. Archiwum domu Radziwillow. T. 8. S. 233.
111. Любавскйй M. Лйтовскйй канцлер Лев Сапега о событаях смутного временн. М., 1901. С. 15—16.
112. Запнскй гетмана Жолкевского о Московской войне. СПб., 1871. С. 10.
113. Wyprawa krola J. m. do Moskwy r. p. 1609. S. 428—431.
114. Niemcewicz J. Dzieje panowania Zygmunta III. T. 2. Warszawa, 1819. S. 583.
115. Заппскн гетмана Жолкевского (Прнложення). С. 107.
116. Prochaska A. Wyprawa па Smolensk. Lwow, 1920. S. 58.
Н7.Каргалов B. B. Указ. соч. С. 192.
118. Prochaska A. Op. cit. S. 59.
119. Wyprawa krola J. m. do Moskwy r. p. 1609. S. 460—461.
120. Prochaska A. Op. cit. S. 78.
121. Соловьев C. M. Указ. соч. Кн. 4. C. 542.
122. Kognowicki K. Op. cit. S. 51.
123. Акты нсторнческне. (Далее: AH). T. 2. СПб., 1841. С. 356.
124. Платонов С. Ф. Очеркн по нсторнн смуты в Московском государстве XVI—XVII вв. СПб., 1899. С. 429.
125. Запнскн гетмана Жолкевского. С. 97.
126. Tuszkowski К. Op. cit. S. 13.
127. AH. Т. 2. С. 357.
128. Сб. PHO. Т. 142. М„ 1913. С. 176.
129. Костомаров Н. Смутное время Московского государства в начале XVII столетня. СПб., 1868.
130. Тамже. С. 101.
131. Там же. С. 106—107.
132. Тамже. С. 168.
133. Соловьев С. М. Указ. соч. Кн. 4. С. 619.
134. Archiwum domu Radziwillow. Т. 8. S. 253.
135. Любавскнй М. Указ. соч. С. 11.
136. Prochaska A. Op. cit. S. 55, 78, 56.
137. Ibid. S. 56.
138. Ibid.
139. C6. PHO. T. 142. C. 570.
140. Niemcewicz J. Op. cit. T. 3. S. 133—134.
141. Соловьев C. M. Указ. соч. Кн. 5. M., 1990. С. 109.
142. Niemcewicz J. Op. cit. T. 3. S. 133—134.
143. Szelagowski A. Walka a Baltuk (1544—1621). Lwow, 1904. S. 331.
144. Ibid.
145. Archiwum domu Radziwillow. T. 8. S. 277.
146. Ibid. S. 275.
147. Kognowicki K. Op. cit. S. 87.
148. Ibid. S. 95.
149. Ibid. S. 97.
150. Ibid. S. 102.
Леў Сапега — канцлер ВКЛ (1557—1633)
> Ц
СТАНІСЛАЎ ЛАЗУТКА
AEY САЦЕГА
^ЫЦЦЁ. ДЗДРЖАУНДЯ ДЗЕЙНАСДЬ, ААІІЫЧНЫД і фІААСОфСКІЯ ДОГДЯДЫ
Пераклаў з літоўскай мовы Віктар Люкевіч
Пад рэдакцыяй Яўгена Іванова
Друкуецца па часопісу «Краіі = Kraj», № 1—2 (13—14) за 2004 год.
Старонкі 2—103.
АД РЭДАКТАРА
Леў Сапега (1557—1633) — славутая гістарычная асоба. Ён быў грамадзянінам Вялікага княства Літоўскага і яго сапраўдным патрыётам. He літоўскім, не беларускім, а менавіта Вялікага княства Літоўскага. Леў Сапега належыць агульнай гісторыі Беларусі і Літвы і дарагі для абодвух народаў. Яго доўгае, насычанае падзеямі жыццё, шматбаковая дзяржаўная і палітычная дзейнасць, рэлігійныя і філасофскія погляды, безумоўна, павінны зацікавіць і беларускага чытача.
Льву Сапегу прысвечана некалькі кніг, у тым ліку і беларускіх гісторыкаў. Аднак бачанне гэтай добра вядомай усім асобы сучасным літоўскім гісторыкам, магчыма, дапаможа беларускаму чытачу зірнуць на яе з крыху іншых пазіцый.
Як гаворыцца, кожнае пакаленне і нават кожная школа гісторыкаў маюць свайго Юлія Цэзара...
Яўген Іваноў, рэдактар часопіса «Край = Kraj»
СЛОВА ДА ЧЫТАЧА
Кожны настаўнік гісторыі і нават студэнты-гісторыкі дакладна, не блытаючыся ў храналогіі, маглі б пералічыць вялікіх князёў Літвы, аднак рэдка хто з іх згадаў бы ўсіх канцлераў Літоўскай дзяржавы і віленскіх ваявод ці вялікіх гетманаў, якія пасля ўзыходжання на трон Казіміра Ягайлы сталі сапраўднымі кіраўнікамі ўрада. Менавіта з лета 1440 года, калі вялікім князем Літвы быў абвешчаны зусім маленькі, трынаццацігадовы Казімір Ягелончык, сапраўдная дзяржаўная ўлада перайшла да паноў-рады, якую ўзначальваў віленскі ваявода Ян Гоштаўт. Пазней, да апошняга дзесяцігоддзя XVI стагоддзя, гэтыя дзве дзяржаўныя пасады — дзяржаўнага канцлера і віленскага ваяводы (або разам і вялікага гетмана) — звычайна займала адна асоба. Выключэнні былі рэдкімі.
Пра згаданых гістарычных асоб, славутых дзеячаў Літоўскай дзяржавы, рупліўцаў яе дзяржаўнасці ў літоўскай гістарыяграфіі няма пакуль што значных даследаванняў. Уся гістарычная літаратура (пра некаторых дзяржаўных дзеячоў Літвы ёсць нават асобныя манаграфіі, тамы збораў дакументаў) на польскай мове і, натуральна, польская. Менавіта «польская», бо гісторыі Літвы, літоўскасці там няма месца. Пра тое, што гісторыкі Літвы ў гэтай галіне значна адстаюць ад сваіх польскіх калег, яскрава сведчыць апошняя, прыгожа ілюстраваная, створаная на аснове багатых крыніц праца А. Тламацкага пра род Сапегаў ад яго пачатку да нашых дзён (TLOMACKI 1996). Яе аўтар амаль не кранае нашу тэму, бо кніга прысвечана гісторыі лініі Сапегаў Кодзенскіх, якую, ў сваю чаргу, не апісваем мы, таму што Леў Сапега з другой лініі Сапегаў — Чарэйскіх. Праца А. Тламацкага — напамінак нам, што гэта праблема чакае даследчыкаў гісторыі Літвы. Як спроба хоць часткова запоўніць названы прабел у літоўскай гістарыяграфіі падрыхтавана да друку праца пра віленскіх ваявод і дзяржаўных канцлераў Вялікага княства Літоўскага (далей — ВКЛ) да канца XVI — пачатку XVII стагоддзяў. Так здарылася, што спачатку быў напісаны фінал гэтай працы — пра аднаго са славутых, калі не самага славутага, кіраўнікоў ураду ВКЛ таго часу — Льва Сапегу. Яе заключная частка і прапаноўваецца паважанаму чытачу.
Зразумела, што наша напалову навуковая, напалову папулярная кніга не прэтэндуе на ўсебаковае асвятленне жыцця і дзейнасці
Льва Сапегі. Гэтая тэма невычарпальная. Пра такую выдатную гістарычную асобу, самага вядомага сярод знакамітых дзеячоў Літоўскай дзяржавы будуць пісаць кнігі і праз пяцьдзесят, і праз сто гадоў.
Добра вядома, калі ў ВКЛ з’явілася пасада ваяводы. Гэта здарылася ў 1413 годзе пасля так званай Гарадзельскай уніі, паводле якой было вырашана падзяліць ВКЛ на ваяводствы па прыкладу Польшчы:
Item dignitates, sedes et officia, prout in Regno Poloniae institutae sunt, instituentur et locabuntur: in Vilna scilitet palatinus et castellanus Vilnensis, et demum in Trokky et in aliis locis, ubi nobis videbitu expedire, juxta nostrae beneplacitum voluntatis, temporibus perpetuis duraturis (Любавскнй 1915: 321).
Першымі былі заснаваны ваяводствы Віленскае і Трокскае. Там і з’явіліся першыя ваяводы. Віленскі ваявода з самага пачатку no634 з вялікім князем браў чынны ўдзел у кіраванні дзяржавай. Першым віленскім ваяводай быў літоўскі вяльможа Альберт Войцэх Манвід.
Калі ж з’явілася пасада канцлера, высветліць цяжка. Але можна не сумнявацца, што гэта пасада ўзнікла значна раней за ваяводскую, хоць яна, як і канцылярыя вялікага князя, спачатку была даволі сціплай.
Ва ўсёй гістарычнай літаратуры сцвярджаецца, што да часоў Ягайлы і Вітаўта літоўскія вялікія князі, пачынаючы з Міндоўга і канчаючы Альгердам і Кейстутам, усё ўнутранае жыццё дзяржавы ўладкоўвалі праз сваіх намеснікаў і давераных асоб вуснымі ўказамі і толькі ў рэдкіх выпадках вялі перапіску з замежнымі краінамі. 3 заходнімі — на латыні, а іншы раз і па-нямецку, з Масквой, Вялікім Ноўгарадам і іншымі княствамі былой Кіеўскай Русі — на іх мове. Зразумела, што самой па сабе канцылярыі не існавала, яна толькі пачынала стварацца. Новыя часы, хрышчэнне Літвы, унія з Польшчай вымагалі пашырэння перапіскі. I ва ўнутраным жыцці паступова пераходзілі да пісьмовых актаў. Шпарка распаўсюджваліся не толькі царкоўныя, але і свецкія пісьмовыя дакументы. Дастаткова згадаць, што ўжо ў 1388 годзе Вітаўт, які быў яшчэ толькі ўдзельным князем, атрымаўшы ад Ягайлы права на часовае валоданне асобнымі землямі Русі, сярод іх і Бярэсцем, даў яўрэйскай абшчыне гэтага горада прывілей — вельмі змястоўны і вялікі акт, напісаны на латыні. У літоўскай і беларускай юрыспрудэнцыі гэта першы судзебнік, у якім усталёўваліся не толькі нормы жыцця і
дзейнасці яўрэяў, але і іх узаемаадносіны з хрысціянамі (Лазутка, Гудавнчюс 1993). Ён, такім чынам, быў актуальны не толькі для яўрэяў, але і для хрысціян. Таму не выпадкова, што ўжо ў часы Казіміра Ягелончыка гэты прывілей быў перакладзены на старабеларускую мову. Так, у часы Вітаўта замест аднаго-другога выпадковага пісара стала стварацца дзяржаўная канцылярыя. Вось што пра гэта пісаў К. Яблонскі, які вычарпальна даследаваў гэтую праблему:
У Літве, якая напрыканцы XIV стагоддзя ўвайшла ў асяродак каталіцкіх дзяржаў Заходняй Еўропы, пасля таго, калі яе ўладары засвоілі непазбежныя для тых часоў хрысціянскія нормы жыцця, і ў Літве з’явіліся новыя, у Заходняй Еўропе ўжо даўно ўкаранёныя пісьмовыя акты [...] недастаткова ўжо было задавальняцца асобнымі манахамі або адным-другім чалавекам, здольным пісаць паперы на замежных мовах. Вялікім князям неабходна было мець пры сабе поўны штат канцылярыстаў рознага профілю, здольных весці дакументацыю на шматлікіх мовах таго часу. Вядома, што Вітаўт меў пісараў, якія пісалі на лацінскай, рускай, дзвюх нямецкіх мовах [...] па-арабску і, магчыма, па-чэшску. Такім чынам, толькі што арганізаваная канцылярыя ВКЛ магла весці справы аж на шасці мовах (Jablonskis 1979: 221).