• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вялікі беларус Леў Сапега  Анатоль Тарас

    Вялікі беларус Леў Сапега

    Анатоль Тарас

    Выдавец: Харвест
    Памер: 256с.
    Мінск 2017
    101.77 МБ
    Наступныя дванаццаць гадоў Ян Сапега быў сярод важнейшых вяльмож краю. Разам з першымі асобамі дзяржавы (віленскім ваяводай і канцлерам Альбертам Гоштаўтам, трокскім ваяводай і вялікім гетманам Канстанцінам Астрожскім, трокскім кашталянам Юрыем Радзівілам і другімі) ён удзельнічаў у судах уладара (РГАДА 1896: Ф. 389. Адз. зах. 224. Л. 69 об.), на якіх разам з штодзённымі справамі вырашаліся і такія важныя дзяржаўныя праблемы, як, напрыклад, зацвярджэнне выдачы Кіеўскай зямлі прывілея ад 24 кастрычніка 1529 года (РГАДА 1896: Л. 337).
    Ян Сапега, падляшскі ваявода, разам з полацкім ваяводай Янам Юравічам Глябовічам і віцебскім ваяводай Мацеем Войцэхавічам Яновічам у 1536 годзе на камісарскім судзе вырашыў справу паміж імі і такімі буйнымі землеўласнікамі, як Ян Лядскі і ўдава Януша Касцевіча Марына (6-oji ТВК 1995: 152—153). Уладар даручаў Яну Сапегу і важныя дыпламатычныя місіі. У канцы 1532 года ён разам з віцебскім ваяводай Мацеем Войцэхавічам Яновічам і пісарам уладара Паўлам Нарушэвічам быў накіраваны ў Маскву для перамоў з вялікім князем Васіліем III. Дэлегацыі ўдалося дамагчыся працягу мірнай дамовы паміж дзвюма дзяржавамі (Sapiehowie 1890: 27). Поспех гэтай місіі, відаць, вызначыў тое, што Ян Сапега быў уключаны і ў другую пасольскую дэлегацыю, накіраваную ў Маскву ў 1536 годзе. Яе ўзначальваў крэўскі намеснік Нікадым Янавіч Цеханавецкі, а членамі яе, акрамя Яна Сапегі, былі Андрэй Няміра, князь Эльяс Астрожскі і Анікей Гарнастай. Перад дэлегацыяй была пастаўлена мэта — завязаць добрыя адносіны з новым маскоўскім вялікім князем Іванам IV Жахлівым (Sapiehowie 1890: 29).
    За сорак без малога гадоў паспяховай службы Ян Сапега, атрымаўшы, як ужо было згадана, немалую спадчыну і пасаг князёўны
    Ганны Сангушкі, значна пашырыў свае землеўладанні. У 1541 годзе ён судзіўся са сваімі сёстрамі і пляменнікам за двары Тухачоў і Чарэю (важнейшы радавы маёнтак), і хоць суд не вынес канчатковага прыгавору (Sapiehowie 1890: 264—270. № IV), усё ж такі, як бачна з некаторых больш позніх актаў, гэтыя маёнткі ўрэшце дасталіся яму (Sapiehowie 1890: 251—254. № I.). Асобныя маёнткі раней памёршых братоў таксама перайшлі ва ўласнасць або пад апеку Яна Сапегі.
    Акрамя таго, за 40 год многа землеўладанняў было атрымана ад уладара ў якасці дароў, куплена або здабыта іншымі спосабамі. Так, ужо на самым пачатку дзяржаўнай службы, у 1508 годзе, вялікі князь адарыў яго трыма сялянскімі службамі ў Абалецкай воласці Віцебскага ваяводства, надзелам у горадзе Смаленску, а ў Первалкскім павеце — дваром Лейпунінкі (Ляйпоніс?). У 1514 годзе Сапега захапіў землі, падараваныя ўладаром Мацку Кунцэвічу (Sapiehowie 1890: 25)*. Уладар у 1520 годзе адарыў Яна Сапегу немалымі зямельнымі і ляснымі плошчамі ў Меркінскай воласці (Sapiehowie 1890: 26).
    Стаўшы віцебскім ваяводай, Ян Сапега атрымліваў велізарныя даходы з карчомных і мясцовых мытных пошлін, прыціскаў гараджан, што бачна з іх скаргаў (РГАДА 1896 Ф. 389. Адз. зах. 224. Л. 268—268 об.). 15 жніўня 1523 года Жыгімонт Стары даў Віцебскаму ваяводзе Яну Сапегу прывілей на карыстанне шасцю пусткамі (кінутымі землямі) у Меркінскай воласці з лесам, які быў пры двары Ляйпоніс (VUMB RS. F. 59—13. L. 1). У 1530 годзе вялікі князь зацвердзіў значныя пакупкі Яна Сапегі зямель і дамоў у Гродне, а таксама 10 азёр у двары ў Славенты і права лавіць рыбу ў рацэ Ноча (Sapiehowie 1890: 27). У 1531—1535 гадах, ужо стаўшы падляшскім ваяводай, Ян Сапега набыў яшчэ некалькі азёр (VUMB RS. F. 59—13. L. 7—7v). У 1532 годзе ён судзіўся з чыноўнікам каралевы Боны Залепугам з-за вялікага двара Луні пры рэчцы Лунь (VUMB RS. F. 59—13. L. I). У 1535 годзе ўладар зацвердзіў яму куплю азёр у двары Войцэха Насілоўскага Перавалкі (VUMB RS. F. 59—13. L. Iv).
    У той жа час Ян Сапега пастаянна судзіўся за валоданне землямі з князямі Слуцкімі, Масальскімі і другімі сваімі сваякамі (Sapiehowie 1890: 28).
    * Таксама гл.: Lietuvos Metrika.. Knyga № 8 (1499—1514). Uzrasymn knyga 8. 1995: 284: № 370.
    Такім чынам, Ян Багданавіч Сапега рознымі шляхамі, не грэбуючы ніякімі сродкамі, і, гаворачы сучаснай мовай, карыстаючыся сваім высокім службовым становішчам, за без малага сорак год не толькі ўзняўся да вышэйшых прыступак дзяржаўнай іерархіі, але і стаў буйнейшым землеўласнікам. На жаль, канец яго жыцця быў трагічным. Па прычынах, не высветленых да гэтага часу, у 1544 годзе Ян Сапега, ваявода падляшскі і стараста драгічынскі ды чарэйскі, згубіў усе свае пасады і нават частку землеўладанняў і апынуўся ў астрозе. Гэта яго становішча засведчана ў заступніцкім лісце імператара Фердынанда да Жыгімонта Старога:
    Звярнуўся да нас Лукаш Сапега, падданы Вашай Каралеўскай Вялікасці, што бацька яго Ян Багданавіч Сапега ў ВКЛ з гадоў дзяцінства верна служыў [...] а на працягу 30 гадоў быў дарадчыкам В. К. Вялікасці і ваяводай падляшскім. Аднак жа з-за хлуслівых даносаў сапернікаў сваіх, зусім невінаваты, пазбаўлен не толькі гонару, тытулаў і маёмасці і даведзены да поўнай беднасці [выдзелена намі — С. Л}, але нават і некалькі месяцаў правёў у астрозе... (Sapiehowie 1890: 30—31).
    Гэты заступніцкі ліст, між іншым, сведчыць, якім уплывовым быў Ян Сапега, калі літасці ўладара для яго прасіў і сын Жыгімонта Старога Жыгімонт Аўгуст, і ўся паны-рада. Урэшце ж уладар змяніў свой гнеў на міласць каля 1545 года, аднак пасады ваяводы не вярнуў і, здаецца, аддаў не ўсе землеўладанні (Sapiehowie 1890: 30—31). У 1546 годзе Ян Багданавіч памёр, пакінуўшы ўдаву Ганну, чатырох сыноў — Лукаша, Яна, Мікалая і Паўла — і дачку Сафію (Sapiehowie 1890: 34). Лукаш памёр у той жа год (Sapiehowie 1890: 66). Удава Ганна, перажыўшая мужа на пятнаццаць год, памёрла ў 1561 годзе (Sapiehowie 1890: 33). Тры сыны і дачка, якія засталіся, падзялілі пакінутыя бацькам землеўладанні.
    Ян Янавіч Сапега, бацька Льва, старэйшы з трох застаўшыхся сыноў, завалодаў буйнейшай доляй бацькавай спадчыны, хоць і абкарнанай, але яшчэ даволі значнай. Гэта адбылося пасля смерці бацькі і шлюбу Яна, якога ў крыніцах называюць не інакш, як «ваяводзічам падляшскім» (Sapiehowie 1890: 66—73). Гэты шлюб, як і абсалютная большасць шлюбаў тагачасных феадалаў, быў верагодней за ўсё з разлікам. Ян Янавіч Сапега недзе каля 1548 года пабраўся з удавой Пятра Раманавіча Лукомскага Багданай, якая была дачкой Канстанціна Фёдаравіча Каноплі (з галіны князёў Друцкіх-Сакалінскіх) і княгіні Анастасіі Талачынскай. Князі
    Талачынскія былі буйнымі землеўласнікамі. Брату маці Багданы Васілю Юравічу Талачынскаму, акрамя Друцкага княства, належаў Талачын з воласцю і шасцю маёнткамі, а таксама два землеўладанні ў Мсціслаўскім павеце.
    У будучым родзічы князя Васілія, які быў бяздзетным (Sapie­howie 189: 69), у тым ліку і зяць яго сястры Ян Сапега з жонкай Багданай, маглі спадзявацца на вялікую спадчыну. Час паказаў, што гэты разлік спраўдзіўся.
    Прыблізна ў той жа час пачаўся перадзел скарбаў сям’і Сапегаў, які суправаджаўся ўзаемнымі прэтэнзіямі, скаргамі і судовымі працэсамі. Ужо ў 1550 годзе маці Яна Сапегі падала на яго ў суд, патрабуючы, каб ён з атрыманых «рускіх і літоўскіх» землеўладанняў выдзяліў бы частку для сястры Сафіі (Sapiehowie 1890: 67). 3 гэтай справы бачна, што ў час дзяльбы Яну адышлі ўладанні ў этнаграфічнай Літве, Смаленскіх і Віцебскіх землях.
    У 1555 годзе брат Мікалай прад’явіў яму судовы вышук за несправядлівы падзел «літоўскіх» уладанняў бацькі, і Ян, які атрымаў быў болей, чым яму належала, пагадзіўся, каб бацькаўская спадчына была перадзелена для ўсіх братоў па-новаму. Аднак з гэтым не пагадзіўся другі брат Павел, які завалодаў большай часткай бацькавых земляў і, як пазней убачым, дзелячы бацькаву, і асабліва матчыну, спадчыну, паводзіў сябе зусім не па-брацку.
    У 1558 і одзе ўдава Яна Багданавіча Сапегі Ганна, падляшская ваяводзіна, дажыўшы да глыбокай старасці, адпісала ўсю сваю маёмасць дзецям: Яну дастаўся маёнтак ля Полацка, Сафіі — маёнтак Панямонне, Мікалаю — грашыма 150 коп грошай, а Павел і на гэты раз па нейкіх невядомых прычынах, відавочна, здолеўшы неяк «падлашчыцца» да маці, атрымаў значна болей за другіх •— увесь двор Ляйпоніс, матчын пасаг, за які яе нябожчык муж аддаў 1200 злотых.
    Вельмі незадаволены матчыным тэстаментам і падзелам яе пасагу, Ян звярнуўся ў суд (VUMD RS. F. 59—13. L. Iv-2). Суд скаргу Яна Сапегі супраць маці і брата не задаволіў. Тады Ян у 1561 годзе сілай захапіў двор Ляйпоніс. Суд уладара, атрымаўшы скаргу Паўла, у той жа час абавязаў Яна Сапегу вярнуць захоплены маёнтак брату. Ян у сваю чаргу запатрабаваў пераглядзець рашэнне суда. Яно было перагледжана і суд прыняў новае рашэнне, якое абавязвала Паўла раздзяліць Ляйпонскі двор на тры часткі — кожнаму брату па частцы (VUMB RS. F. 59—13. L. lv-2). Але i гэты прысуд не быў выкананы. Тады, калі памёрла маці, у дзень яе паха-
    вання браты Ян і Мікола сілай захапілі двары, аддадзеныя маткай Паўлу, і з выпадку яе пахавання зноў уварваліся ў вялікі маёнтак Ляйпоніс.
    Цікава, што гэтыя грабежніцкія дзеянні каралю Жыгімонту Аўгусту абскардзіў не сам Павел, які, імкнуўшыся завалодаць матчынымі дварамі, дзейнічаў не менш вераломна, а яго цесць Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч. Кароль, рэагуючы на гэтую скаргу, паслаў надзвычайнага ўпаўнаважанага князя Андрэя Жылінскага, якому загадаў вярнуць Паўлу ўсе захопленыя братамі двары пад гарантыю ў 1000 коп грошай, а калі яны не паслухаюцца, уздзейнічаць сілай (VUMB RS. F. 59—13. L. 2).
    Усё гэта сведчыць, што амаль два дзесяцігоддзі пасля смерці бацькі Ян Сапега пастаянна судзіўся з братамі, сястрой, нават з маці і ў гэтых справах яму часцей, хоць і не заўсёды, шчасціла. Паказальным у гэтым сэнсе з’яўляецца судовы працэс Яна Сапегі супраць яго брата Паўла, зафіксаваны ў справе ад 2 жніўня 1565 года. У ёй Ян абвінавачвае Паўла, што той, выдаючы сястру замуж, не даў ёй пасагу ні граша і што толькі ён, Ян, разам з маці выдзеліў для сястры добрае ўтрыманне; але цяпер, пасля смерці сястры, IlaBen без усякіх на тое падстаў захапіў Панямонскі замак і іншыя «літоўскія» ўладанні сястры; такім чынам, яму, Яну, з жонкай і дзецьмі не застаецца сродкаў для жыцця, бо яго маёнткі на мяжы з маскоўскай дзяржавай захоплены варожымі вайскамі.