Вялікі беларус Леў Сапега
Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 256с.
Мінск 2017
Сорамна народу не ведаць сваіх законаў, асабліва нам, бо не на чужой якой мове, а на сваёй уласнай маем пісанае права! I кожнага моманту, пры патрэбе даць адпор усялякай крыўдзе, мусім ведаць права.
А паколькі паўставалі немалыя цяжкасці ад таго, што не кожны мог мець Статут з-за доўгага перапісвання, тады, кіруючыся патрэбамі кожнага абывацеля і служачы на карысць Рэчы Паспалітай, наважыліся тую працу на сябе ўскласці. I, не шкадуючы кошту і накладу свайго, той Статуг у друк падаў. Тым самым дарогу зручную і лёгкую да спасціжэння права кожнаму пратарыў. Кожны, хто захоча, зможа мець яго ў руках сваіх.
Прашу вашу міласць, дазвольце тую працу ад мяне ўдзячна прыняць.
Маючы вольнасці свае, добра замацаваныя правам, таго сцеражыцеся, каб да судоў і да трыбуналаў не толькі людзей добрых, але і ў праве нашым глыбока абазнаных выбіралі, якія баяцца Пана Бога, I цнатлівыя, якія б не для карысці сваёй, а на шкоду блізкаму дзеля прагнасці сваёй і дзеля падарункаў права не перакручвалі. Але простым парадкам ідучы, святую праўду і справядлівасць зберагалі. I тую вольнасць, якой гэтак цешымся, цалкам нам захавалі.
3 тым братэрскай ласцы міласці вашых міласцей даручаюся.
Помнік Льву Сапегу ў Лепелі. Скульптар Леў Аганаў. 2010 г.
ЦРАГП0ВА Аьва Сацегі
НА БЕРАСЦЕЙСКІШ ЦАРК0УНЫШ саборы 1596 Г0ДА
Пераклаў Іван Саверчанка
Паколькі Усемагутны Пан Бог з’яўляецца пачаткам і крыніцай усялякай згоды і міласці, таму богабаязныя і разумныя людзі шануюць адзін аднаго ў згодзе і лучнасці, якая ёсць маткай усялякага дабра.
Яго міласць кароль быў надта рады вашай дамове, пра якую вы паведамілі яму тры гады таму. Мітрапаліт і ўсе епіскапы на той момант дасягнулі згоды, у тым ліку і вашае міласці — епіскап львоўскі і епіскап перамышльскі. Аб гэтым красамоўна сведчаць подпісы вашых уласных рук пад супольнай пастановай.
Вы заяўлялі, што падданыя яго міласці караля — людзі грэчаскай веры — хочуць аб’яднацца з католікамі, вярнуцца пад уладу адзінага пастыра, не жадаючы надалей дапамагаць новым грэкам — царградскім патрыярхам, адступнікам і адшчапенцам.
Кароль нікога аніякім чынам не схіляў да такога рашэння, не падгаворваў, а тым больш — нікога не прымушаў. Ён сапраўды быў вельмі ўсцешаны, бо праз лучнасць веры шмат людзей станавілася на шлях збавення, пашыралася хвала Богу, умацоўваліся згода і адзінства ў гаспадарстве яго каралеўскай міласці, на чым трымаюцца ўсе дзяржавы.
Яго міласць кароль ведаў, што пра лучнасць людзей хрысціянскай веры на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў надта стараўся кіеўскі ваявода (Канстанцін Астрожскі. — I. С), які цяпер тут з намі сядзіць. Праз вялебнага айца Пасевіна ён звяртаўся да Папы Рымскага Грыгорыя XIII, просячы яго, каб згода шчасліва здзейснілася.
Кароль памятаў на тое, што яго продкі — колішнія каралі — спрыялі адзінству, здзейсненаму на Фларэнційскім саборы, рашэнні якога распаўсюджваліся на іх гаспадарствы. Таму яго міласць
кароль лічыць за вялікую паслугу Пану Богу і ўсёй дзяржаве — ажывіць і абнавіць тую святую і выратавальную лучнасць.
Калі справы пайшлі далей, апаслы айцоўепіскапаўужо вярнуліся з Рыма, пан кіеўскі ваявода на мінулым сойме вельмі прасіў караля спрыяць уніі, абяцаючы са свайго боку дапамогу хрысціянскай згодзе. Яго міласць кароль ласкава дазволіў здзейсніць унію паміж Касцёлам і Царквой.
Калі прайшоў пэўны час, а прыхільнікі лучнасці не змаглі ў вызначаны тэрмін і ў акрэсленым месцы завяршыць распачатую справу, кароль зноў пайшоў насустрач жаданню кіеўскага ваяводы і даў чарговы дазвол на скліканне сабора.
Больш за тое, калі набліжаўся час правядзення сабора, пан кіеўскі ваявода за некалькі тыдняў да пачатку накіраваў да караля паноў Мацея Малінскага і Лаўрына Дрывінскага, якія перадалі каралю яго сардэчную ўдзячнасць за дазвол на скліканне сабора. Праз тых сваіх паслоў кіеўскі ваявода прасіў аб чатырох рэчах.
Першае, каб ніхто не прыязджаў на той сабор узброеным і ў атачэнні жаўнераў. Каб падчас сабора ўсё адбывалася без прымусу і гвалту, у спакоі і бяспецы.
Другое, каб на сабор свабодна мог прыехаць кожны чалавек, незалежна ад веры.
Трэцяе, каб на тым саборы мог прысутнічаць Нікіфар Грэчын, якога злавілі з Розванам у Валахіі, а ён уцёк з палону з Хоцінскага замка.
Чацвёртае, калі на саборы не будзе дасягнута паразуменне па якім-небудзь з пытанняў, каб тыя пярэчанні можна было вынесці на абмеркаванне сойма.
Яго міласць кароль накіраваў кіеўскаму ваяводзе пісьмовы адказ, замацаваўшы свае рашэнне пячаткай.
На першую просьбу кароль не толькі даў поўную згоду, але і распарадзіўся, каб на саборы ўсё адбывалася ладам, спакойна, прыстойна, усе адчувалі сябе ў бяспецы. 3 гэтай мэтай ён і накіраваў уласных паслоў на сабор.
Другую просьбу яго міласць кароль не задаволіў. Ён патлумачыў, што паколькі сабор склікаецца дзеля паразумення праваслаўных з католікамі, то людзям іншых веравызнанняў няма чаго рабіць на ім.
На трэцюю просьбу кароль таксама не даў згоды. Ён растлумачыў, што Нікіфар прывёў з Валахіі Розвана, падтрымліваў тайныя стасункі з туркамі, чым наносіў вялікую шкоду ўсяму каралеўству і ўсёй Рэчы Паспалітай. Таму засядаць разам з ім на саборы,
а тым болей вырашаць царкоўныя справы, анікому з падданых яго каралеўскай міласці не варта.
Чацвёртую просьбу кіеўскага ваяводы яго міласць кароль гэтаксама адкінуў. Ён давёў, што сабор і сойм — дзве розныя рэчы. На соймах не павінны разглядацца духоўныя пытанні, сойм не можа выносіць прысуды па духоўных справах.
I вось цяпер на гэтым саборы мы назіраем непарадак і супраціўленне волі і рашэнням яго міласці караля.
Тыя асобы, што настойлівапрасілі аб скліканні сабора, адступілі ад яго раней, чым ён пачаўся.
He ведаем, якім духам і з якімі думкамі вы прыехалі сюды, ваша міласць кіеўскі ваяводзе, — з гэтакім початам, з узброенымі пешымі жаўнерамі і коннікамі. Вы ж самі заракаліся чыніць падобнае! Вы давалі пісьмовае абавязацельства, за подпісам вашай уласнай рукі і некаторых валынскіх шляхціцаў, перадаўшы яго праз пана Малінскага яго міласці каралю! Karo тым войскам вы напалохаць хочаце? Гэта вы так трымаецеся вашага слова? Дзе ваша прыстойнасць? Дзеля братэрскай дамовы, а не на вайну сюды з’ехаліся! На сабор, а не на непрыяцельскія граніцьй На згоду, а не на зваду!
Калі вы хочаце застрашыць айцоў епіскапаў, біскупаў і іншых духоўных асобаў, перашкодзіць ім вольна абмяркоўваць духоўныя справы і выносіць царкоўныя пастановы, дык мы вам таго не дазволім! За нашых духоўных пастыраў мы гатовыя скласці ўласныя галовы!
Мы паверылі вашым словам і просьбам, прыехалі з пакорлівасцю, як належыць прыязджаць да Божай царквы. На саборы, дзе пануе Святы Дух, дзе святыя епіскапы, Божыя слугі, засядаюць I радзяцца, шукаюць ісціну, дбаюць пра спакой і карысць Божай царкВы, — нельга дапускаць аніякага прыніжэння і знявагі!
Лепей бы вы не прасілі яго міласць караля ні аб чым! He падманвалі яго і нас. Вы, просячы аб міры, прыехалі нібы на вайну!
Вы падбухторваеце вашых людзей да беспарадкаў!
Вы не размаўлялі, не дыскутавалі, урэшце, нікога не пыталіся, a адразу склікалі ўласную сходку, учынілі раскол і падзел!
Вы правялі недазволены і супрацьпраўны соймік, абралі на ім маршалка, чым зняважылі вярхоўную ўладу яго міласці караля! Менавіта кароль прыслаў нас сюды, каб мы забяспечвалі парадак і спакой, ажыццяўлялі маршальскія абавязкі!
Вы дапусцілі да сябе не толькі людзей рознай веры, але і ненадзейных і падазроных асоб. I што яшчэ горш — галавой вашай гра-
мады вылучылі Нікіфара Грэчына, якога пераследуе яго міласць кароль! Той Нікіфар нядаўна ўцёк з вязніцы, абвінавачваецца ў злачынных сувязях з туркамі і непрыяцелямі дзяржавы. Ён паклёпнічаў на караля, абражаў яго, чаго ніхто з вас, як падданых яго міласці караля, не павінен быў цярпець!
Вашая сходка не толькі не можа быць названа саборам, але нават і шляхецкім соймікам, бо і яны збіраюцца толькі з дазволу караля! Яна інакш і назвацца не можа, як толькі праявай непаслухмянасці, супраціўленнем ураду, пастаўленаму Богам! Святое Пісанне прыраўноўвае гэтакі грэх да пакланення ідалам.
Сапраўдны сабор склікаў мітрапаліт, а не Балабан і Капысцінскі!
Месца сабораў — у цэрквах і касцёлах, а не ў гасподах і шынках, памазаных ерэтызмам!
Узганарыліся вашымі духоўнымі айцамі, дадзенымі вам Богам, праз вашых паслоў выказваеце толькі ім паслушэнства! А гэтых наважваецеся пазбавіць сану, скінуць з мітраполіі і з епіскапстваў! Адкуль, з якой нагоды прысвойваеце царкоўную і каралеўскую ўладу? Вы такія ж свецкія людзі, як і мы! Аніякай духоўнай моцы і ўлады, без вышэйшага дазволу і адабрэння, вы не можаце прысвойваць сабе!
Сабор — тэта трыбунал для ўласна духоўных спраў, на якія не распаўсюджваюцца свецкія законы і каралеўская ўлада. Мы чулі, як ваш грэчаскі святы Афанасій назваў антыхрыстам імператара КанстанцінЯ, які хацеў паўплываць на рашэнні епіскапскіх сабораў. Святы Афанасій граміў Канстанціна, указваў яму, каб ён займаўся ўпарадкаваннем дзяржавы, гарадоў і замкаў. Каб ён не прысвойваў сабе права выносіць прысуды па справах, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі святароў, прызначаных Богам. Калі гэтакія словы гаварыліся манарху над усім светам, дык што б ён сказаў камунебудзь з вашых міласцяў!
Яго каралеўская міласць дае згоду на прызначэнне царкоўных іерархаў як найвышэйшы ўладар і абаронца. Той, хто хоча іх турбаваць без ведама караля, замахваецца на ўладу большую, чым тая, якой валодае манарх.
Патрыярх Ерамія, калі быў тут і хацеў замяніць епіскапаў, прасіў дазволу яго міласці караля. Вы ж, з’яўляючыся падданымі яго каралеўскай міласці, здымаеце епіскапаў, чым ставіце сябе вышэй за караля. Але ж вы не маеце аніякай духоўнай улады на гэта. Памятайце, куды вядзеце сябе і іншых разам з сабой!
Ускладаеце вялікія грахі на сваіх старшых — мітрапалітаў і епіскапаў! Яны шукаюць згоды, хочуць хрысціянскай лучнасці, прагнуць паразумення з лацінянамі, вызваляюцца ад Царградскага патрыярха! I за гэта губляюць свой сан і пасады ад вас! Калі гэта грэх, нязгодных — злучаць, усталёўваць хрысціянскую міласэрнасць, мацаваць спакой Хрыстовай Царквы і Касцёла, весці душы да выратавання, дык узнагародай і дабрачыннасцю будзе — сеяць непаразуменне паміж братамі, раздзіраць рызу Хрыстову, разбураць адзінства яго вучняў і чыніць усё злое!