• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вялікі беларус Леў Сапега  Анатоль Тарас

    Вялікі беларус Леў Сапега

    Анатоль Тарас

    Выдавец: Харвест
    Памер: 256с.
    Мінск 2017
    101.77 МБ
    Аднак, як і дваццаць гадоў таму, ні багацце, ні высокія пасады, ні міласці караля не здолелі засцерагчы Льва Сапегу ад удараў лёсу. 18 кастрычніка 1611 года ў Варшаве зусім яшчэ маладой памёрла яго другая жонка Эльжбета Радзівіл, пакінуўшы дачушку Ганну і двух сыноў — Крыштафа Мікалая і Казіміра Лявона.
    Льву Сапегу ішоў пяцьдзесят пяты год, як мужчына ён яшчэ не быў старым, аднак у трэці раз ужо не ажаніўся. Можа, таму, што вельмі кахаў другую жонку, быў моцна прывязаны да застаўшыхся сіратамі васьмігадовай дачушцы Ганнулькі і двух яшчэ меншых сыночкаў.
    Здароўе Эльжбеты было благім, таму яшчэ за два гады да смерці, у 1609 годзе, яна падрыхтавала падрабязны тэстамент, адпісаўшы мужу асноўную частку свайго пасагу. Але асабліва яна непакоілася і перажывала за сваю дачушку, горача жадаючы, як ужо было сказана, каб тая пайшла ў кляштар і «служыла Езусу Хрысту». Як не маркоціцца, калі дачушцы толькі шэсць гадкоў, табе толькі дваццаць шэсць, а прывід смерці няўмольна і бязлітасна глядзіць у вочы. Такім чынам, смерць зноў скасавала намеры Льва Сапегі дасягнуць сямейнага шчасця.
    Аднак ніякія бядоты не зламалі рашучасці Льва Сапегі служыць Айчыне і далей пашыраць свае землеўладанні і павялічваць скарбы. Запіс у Ваўкавыскай судовай зямельнай кнізе ад 24 лютага 1614 года сведчыць, што ён у зямяніна Берасцейскага ваяводства Мартына Нямеры купіў Вяліказельвенскі двор за велізарную суму ў 40 тысяч польскіх злотых (LMAB RS. F. 1—236). Можна толькі ўяўляць, якім вялізным быў той двор.
    Як згадана, Леў Сапега адыграў адну з важнейшых роляў у вайне з Масквой у 1609—1619 гады і ў падрыхтоўцы так патрэбнага Рэчы Паспалітай Дэўлінскага мірнага пагаднення ад 3 студзеня 1619 года, згодна якому ВКЛ дасталіся вялікія тэрыторыі, а таксама горад Смаленск. Гэта вайна, якая спачатку запатрабавала ад яго нямала асабістых затрат, у рэшце рэшт прынесла і карысць, таму што былі звернуты ўладанні Сапегаў на Смаленскай зямлі.
    Акрамя таго, Жыгімонт Ваза, адзначаючы яго заслугі і вялікія затраты ў вайне, яшчэ ў 1615 годзе даў Льву Сапегу ў пажыццёвае трыманне Шарашоўскую воласць, у 1616 годзе — горад Бярэсце, а ў 1618 годзе на шэсць гадоў — усю вялікую Берасцейскую эканомію з усімі прыналежнымі замку ўгоддзямі (Sapiehowie 1890: 172).
    Праз нейкі час за немалую суму ў 19 тысяч коп грошай Леў Сапега набыў яшчэ некалькі ўладанняў: Круглянскі і Шапялевічскі двары і частку Капыскага княства з мястэчкамі Барань і Коханава. Гэтыя яго пакупкі апратэставаў як незаконныя брат яго нябожчыцы жонкі Крыштаф Радзівіл. Справа дайшла да суда. Суд прызнаў куплю, а дакладней кажучы, продаж капыскіх землеўладанняў незаконнымі, і Льву Сапегу прыйшлося ад іх адмовіцца (Sapiehowie 1890: 172—173). Выпіска ад 24 чэрвеня 1624 года з кнігі актаў віленскага магістрата сведчыць, што ў той час у Эльжбеты Прус, удавы Альберта Лампартавіча, ён купіў агарод з пабудовамі ў Вільні за гарадской сцяной, паміж Спаскімі і Субачскімі варотамі (LMAB RS. Е 4—16). У 1629 годзе ён дамогся ад караля прывілею на Вогінцкае войтаўства, якое знаходзілася па абодва бакі Буга.
    Апошнімі значнымі пакупкамі Льва Сапегі былі вялікія Бешанковічскі і Сенненскі двары, за якія ён у 1630 годзе заплаціў 100 тысяч злотых (Sapiehowie 1890: 177).
    У апошнія два дзесяцігоддзі жыцця Леў Сапега энергічна абменьваў, прадаваў і закладваў свае двары, будаваў касцёлы, масты і розныя іншыя даходныя аб’екты. Тут, вядома, няма магчымасці вычарпальна пералічыць усе тыя пакупкі і атрыманыя «дзяржавы», якімі ён у некалькі разоў павялічыў свае вотчынныя абшары і стаў буйнейшым землеўладальнікам ВКЛ*. Аднак, як ужо згадвалася, ні велізарнейшыя багацці, ні ўлада не ўратавалі яго ні ад асабістых трагедый, ні нават ад даўгоў, якія ён пакінуў па смерці (Sapiehowie 1890: 402. Dok. № XXVII)**.
    Дажыўшы толькі да дваццаці чатырох гадоў, у 1527 годзе памёрла дачка Ганна, праз чатыры гады па смерці любай дачкі старога ваяводу і вялікага гетмана напаткала яшчэ адна бяда: 17 жніўня 1631 года памёр яго сын Крыштаф Мікалай (Sapiehowie 1891: 13).
    Ненадоўга перажыў бацьку і другі сын Ян Станіслаў, — ён памёр 10 красавіка 1635 года (Sapiehowie 1891: 11). Таму міжволі прыгадваецца пытанне, на якое здаўна спрабавалі даць адказ шматлікія філасофскія вучэнні і рэлігійныя канфесіі: а ці варта смяротнаму так апантана, не грэбуючы ніякімі сродкамі, імкнуцца да такіх велізарных багаццяў і абсалютнай улады? Ці не часова ўсё гэта і адна толькі «суета сует»?
    * Уладанні Льва Сапегі пералічаны ў дадатку, хоць не ўсе з іх, на жаль, удалося лакалізаваць.
    ** Вялікі Чарнобыльскі двор каля Кіева коштам у 150 тысяч злотых быў прызначаны ў тэстаменце Льва Сапегі для выплаты даўгоў.
    Глава 5 ДЗЕЦІ
    14 сакавіка 1591 года памерла першая жонка Льва Сапегі Дарота, пакінуўшы сваю дзевяцігадовую дачку Барбару і іх агульнага сына, двухгадовага Яна. Леў Сапега пражыў удаўцом восем гадоў. Увесь гэты час ён не толькі самааддана служыў на самых вышэйшых дзяржаўных пасадах, энергічна збіраў скарбы і пашыраў уладанні, але і па-бацькоўску клапаціўся аб застаўшыхся без маці дзяцей. Песціў падчарку Барбару, забяспечыў ёй, як пажадала перад смерцю маці, адпаведныя для тых часоў адукацыю і выхаванне і, як ужо было згадана, выгадна выдаў замуж за польскага саноўніка. 3 асаблівай любоўю і цеплынёй адносіўся да малога сыночка. Клапаціўся не толькі пра яго побыт, вучобу і выхаванне, але і пра скарбы, якія маглі гарантаваць таму высокае становішча ў тагачасным грамадстве.
    Ужо ў 1593 годзе ён выклапатаў свайму чатырохгадоваму сыну прывілей вялікага князя на дзяржанне Маркаўскага і Мядзельскага старастваў, якія былі аддадзены яму ў заклад, а таксама адпісаў яму Куранецкую і Карэйкавіцкую воласці. Шасцігадоваму Яну ў 1595 годзе бацька адпісаў Ёсвайнінскі двор і воласць (VUMB RS. Е 59—13. L. 5). I ў пазнейшыя гады ён не толькі займаўся выхаваннем і адукацыяй сына, наймаючы славуцейшых гувернёраў і настаўнікаў, але і павялічваў яго багацці і ўладанні (Sapiehowie 1891: 1—2). У 1605 годзе ён запісаў за ім вялікі двор Ласосна. Такім чынам Ян Станіслаў яшчэ падлеткам стаў буйным землеўласнікам. Тытул стольніка ён атрымаў у 1611 годзе. Дзякуючы бацьку ў 1612 годзе ён удзельнічаў у каранацыі новага Германскага імператара Фердынанда і атрымаў аўдыенцыю ў самаго папы рымскага Паўла V. На парозе трыццацігодцзя Ян Станіслаў Сапега ўжо быў не толькі буйным землеўладальнікам, але і значным саноўнікам — у 1617 годзе атрымаў пасаду дворнага маршалка.
    Аднак малады чалавек усё яшчэ быў нежанаты, таму стаў адным з лепшых жаніхоў ва ўсёй краіне. Бацька знайшоў для яго цудоўную шлюбную партыю. Трыццаціаднагадовы Ян Станіслаў у 1620 годзе ажаніўся на дачцэ першага саноўніка Літвы, віленскага ваяводы і вялікага гетмана ВКЛ Яна Карла Хадкевіча Ганне Схаластыцы, адзінай пераемніцы незлічоных скарбаў і ўладанняў свайго бацькі. 3-за гэтых скарбаў па смерці Яна Карла Хадкевіча распачаліся судовыя працэсы, якія расцягнуліся на некалькі гадоў.
    На вялікую частку вотчынных уладанняў прэтэндавалі браты Яна Карла Хадкевіча — трокскі ваявода Аляксандр і канюшы Літвы Крыштаф. Працэс цягнуўся да 1625 года і завяршыўся на карысць Ганны Схаластыкі Хадкевічанкі-Сапегі і яе мужа Яна Станіслава (VUMB RS. F. 59—13. L. 6v—7). Аднак радаваліся яны нядоўга. У той жа год Ганна Схаластыка памерла і завяшчала ў тэстаменце, як і было прадугледжана ў Літоўскім Статуце, свой пасаг мужу (Sapiehowie 1891: 4, 7).
    Ян Станіслаў Сапега разам з бацькам, вялікім гетманам ВКЛ, актыўна ваяваў супраць шведаў у Курляндыі і быў адным з асноўных памагатых бацькі, які кіраваў войскам ВКЛ. У 1626 годзе, адбываючы на Варшаўскі сойм, Леў Сапега даручыў сыну кіраўніцтва войскам. Кароль Швецыі Густаў II Адольф, дзейсна выкарыстаўшы гэтыя абставіны, 6 студзеня 1626 года пад Муйжай напаў на войска ВКЛ і амаль ушчэнт яго разбіў.
    Ян Станіслаў Сапега, вельмі замаркоціўся з прычыны сваёй ваеннай няўдачы, цяжка захварэў і па сутнасці адышоў ад дзяржаўных спраў (Sapiehowie 1891: 7—8). У 1631 годзе ён ажаніўся ў другі раз, але і на гэты раз яго не абмінуў жорсткі лёс: другая жонка, дачка падляшскага ваяводы Грызельда Вадзінская, памерла ў 1633 годзе. Цяжка хварэючы, разбіты жыццёвымі нягодамі, Ян Станіслаў Сапега ненадоўга перажыў бацьку і памёр 10 красавіка 1635 года. Яго велізарнымі скарбамі завалодаў малодшы брат Казімір Лявон (Sapiehowie 1891: 10—11).
    Леў Сапега ажаніўся ў другі раз 20 ліпеня 1599 года. Маладая жонка Эльжбета Радзівіл прынесла ў яго дом не толькі велізарныя скарбы, сямейную ўтульнасць, каханне і цеплыню, але і нарадзіла трох дзяцей. 3 Эльжбетай Радзівіл Леў Сапега, здаецца, быў шчаслівы, хоць жа ізноў нядоўга. Ад Эльжбеты ён прычакаў дачку і двух сыноў. Першая нарадзілася пасля чатырох гадоў сямейнага жыцця (у 1603 годзе). Доўгачаканую дачку ахрысцілі Ганнай (Sapiehowie 1891: 45).
    Ганнульку Леў Сапега найбольш любіў, хоць не менш рупіўся і пра другіх дзяцей. 10 жніўня 1606 года нарадзіўся старшы сын Крыштаф Мікалай (Sapiehowie 1891: 11), a 5 ліпеня 1609 года — Казімір Лявон (Sapiehowie 1891: 13). Любую сваю дачушку ўжо пасля смерці маці Леў Сапега выдаў замуж за Войцэха Уладзіслава Радзівіла. Ганнулі толькі што споўнілася 15 гадоў, а Войцэх Радзівіл, які засядзеўся ў халасцяках, меў 29 гадоў. Хоць у той час жаніх не мог пахваліцца высокімі пасадамі і тытуламі (ужо пасля смерці
    Ганнулі стаў трокскім, а пазней і віленскім кашталянам), аднак быў сынам першага саноўніка ВКЛ, знакамітага віленскага ваяводы, праўда, ужо памёршага (у 1616 годзе) князя Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі (Niesiecki 1841: 74, Sapiehowie 1891: 46).
    Леў Сапега, як ужо гаварылася, радніўся толькі з першымі вяльможамі ВКЛ. Спачатку сам, быўшы саракатрохгадовым удаўцом, пабраўся з шаснаццацігадовай дачкой Крыштафа Радзівіла Перуна, цяпер сваю дачку выдаў за сына магутнага вяльможы, а праз два гады яшчэ лепшую партыю знайшоў для свайго сына Яна Станіслава. Аднак радавацца
    „	Q cinema / рызэльда (Вадынсксія).
    сяменнаму шчасцю прьшшлося Партрэт невядомага мастака, нядоўга, толькі дзесяць гадоў, бо ў	1630-я гг.
    1627 годзе Ганна Сапежанка Радзівіл памерла. Для Льва Сапегі гэта было страшэнным ударам, які ён вельмі цяжка перажываў. Тым болей, што быўшы ў той час на вайне са шведамі, ён не змог прыехаць на пахаванне дачкі (Sapiehowie 1891: 46).