• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вялікі беларус Леў Сапега  Анатоль Тарас

    Вялікі беларус Леў Сапега

    Анатоль Тарас

    Выдавец: Харвест
    Памер: 256с.
    Мінск 2017
    101.77 МБ
    У 1599 годзе Леў Сапега набыў за 800 коп грошай у княгіні Багданы Карсакаўны Канстанцінавай-Лукомскай двор Карэвічы з вёскамі Таўціна і Старажэвічы ў Аршанскім павеце. Праўда, гэты двор быў не надта вялікі: пяць дваранскіх дамоў, пяць сялянскіх двароў і адзінаццаць пустак (LVIA. F. 1292. Ар. 1. S. V. 7. L. 1—2; S. V. 183. L. 11—12).
    3 усяго гэтага бачна, што Леў Сапега ў той час распараджаўся вельмі значнымі сумамі грошай, якія маглі мець толькі вяльможы. У 1599 годзе, заплаціўшы 2,5 тысячы злотых і перадаўшы трыманне Астрыні, ён атрымаў ад свайго стрыечнага брата Мікалая Мікалаевіча Сапегі апошнюю частку Чарэйскага двара і такім чынам злучыў велізарнае радавое землеўладанне ў Аршанскім павеце, стаўшы адзіным куратарам двух цэркваў і манастыра Св. Троіцы, пабудаваных яшчэ яго продкамі (VUMB RS. F. 59—13. L. 17—18).
    Леў Сапега ў канцы XVI стагоддзя стаў своеасаблівым апекуном абедзвюх ліній роду Сапегаў — Чарэйскай і Кодзенскай. Ён, будучы душапрыказчыкам нябожчыка Мікалая Паўлавіча Сапегі, кодзенскага вотчынніка і наваградскага ваяводы, не толькі апякаў яго малалетніх дзяцей, а калі яны дасягнулі паўналецця, падзяліў іх спадчыну, але і, як сцвярджае А.Тламацкі, «лічачы сябе адказным за ўвесь род Сапегаў, імкнуўся таксама дабіцца для кодзенскіх Сапегаў даходных дзяржаўных пастоў» (ТІомаскі 1996: 41)*.
    Такім чынам, напрыканцы XVI стагоддзя канцлер Леў Сапега стаў адным з самых багатых саноўнікаў дзяржавы. Па смерці жонкі мінула восем гадоў, Янка ўжо дачакаўся дзесяці, а падчарка Барбара Збаражская — сямнаццаці гадоў, і ёй, як ужо было сказана, вотчым з Крыштафам Радзівілам Перуном знайшлі хоць і не першай маладосці, але вельмі прыстойнага для той пары мужа — Сандамірскага ваяводу Габрэля Тэньчынскага.
    * Пра гэтую ролю Льва Сапегі таксама гл. Тіомаскі 1996: 42—46.
    Эльжбета Радзівіл-Сапега (1583—1611)
    Леў Сапега ўступіў у сорак трэці год свайго жыцця, маладосць прайшла, пачалася самая сталая для палітычнага і дзяржаўнага дзеяча пара. Многае бьшо здзейснена на карысць айчыны, шмат сабрана скарбаў, ён наблізіўся да самых багатых вяльмож Літоўскай дзяржавы. Але асабістага жыцця, так званага чалавечага шчасця ўсё ж не было: з каханай жонкай пражыў каля пяці гадоў, а пасля гэтага восем год зноў быў адзін. А што, калі паспрабаваць ізноў? I не як-небудзь, а асмеліцца парадніцца з самымі магутнейшымі вяльможамі, узняцца яшчэ на адну прыступку вышэй.
    Аказалася, што і гэта магчыма. Як ужо не раз было зазначана, даўнія сяброўскія сувязі і стрыечнае сваяцтва праз жонку звязвалі Льва Сапегу са славуты.м Крыштафам Радзівілам Перуном. Лісты сведчаць, што гэтыя адносіны былі вельмі блізкімі (Prochaska 1892: 166, 168—169, 204—205, 208—209. № 202, 204, 205, 246, 258 іг kt.). Леў Сапега заўсёды выказваў гатоўнасць паслужыць першаму саноўніку і дыгнітарыю ВКЛ, віленскаму ваяводзе і вялікаму гетману. 20 ліпеня 1599 года Леў Сапега пабраўся з шаснаццацігадовай Галыпкай (Эльжбетай) Радзівіл, якая нарадзілася ў 1583 годзе, дачкой Крыштафа Радзівіла і нябожчыцы Катрыны Тэньчынскай.
    Гістарычныя крыніцы не даюць пэўнага адказу на тое, калі і як выспела двухбаковая згода на гэты шлюб. Ыевядома, ці сапраўды была шчаслівай шаснаццацігадовая дзяўчына ад рашэння бацькі аддаць яе, адзіную дачку, за ўдаўца не першай маладосці, але другога дыгнітарыя ў дзяржаве, які ўжо быў сваім у эліце заможнейшых саноўнікаў. А можа было тут каханне пушкінскай Марыі Качубей да мужа, які сваім розумам і справамі значна перавышаў усіх віруючых вакол яе юнакоў? Таксама невядома. Можна толькі меркаваць, што гэта была палітычная змова, патрэбная і для дзяржавы, і для абодвух сваякоў, якія ўсё яшчэ ўздымаліся ўверх. 3 лістоў Льва Сапегі бачна, што ён быў шчаслівым і шкадаваў толькі, што
    з-за шматлікіх важных дзяржаўных спраў прыйдзецца адкласці вяселле:
    [Пра] адклад майго вяселля, шкада падумаць, яно ўжо зацягнулася, лепей ужо яго сыграць паводле змовы ў прызначаны час, а магчыма было б і раней, я б з радасцю пагадзіўся (Prochaska 1892: 216. Dok. № 258).
    Нарэшце 20 ліпеня 1599 года вяселле адбылося. Дзіўнае супадзенне, што менавіта ў гэты ж дзень Леў Сапега піша Крыштафу Радзівілу дзелавы ліст, нічога не згадваючы ні пра вяселле, ні пра маладую, дзе ў першы раз называе сябе сынам Крыштафа (Prochaska 1892: 223. Dok. № 265).
    Гэты шлюб для Льва Сапегі, вядома, быў значным поспехам. Толькі адзін, характэрны для тых часоў парадокс, які паўтарыўся двойчы: у 1586 годзе, быўшы рэфарматам-кальвіністам, ён ажаніўся на шчырай каталічцы, цяпер сам, стаўшы паслядоўным католікам, узяў шлюб з дачкой нязломнага кальвініста.
    Праўда, пра канфесійную прыналежнасць і веравызнанне яе самой да шлюбу нічога невядома, аднак няма сумнення, што, уступаючы ў шлюб, яна павінна быга перайсці ў каталіцтва, а пазней, відаць, і поўнасцю прыняла мужавы погляды. Ці можа яшчэ ў дзяцінстве паддалася ўплыву сваёй маці, шчырай каталічкі, якая, аднак, не змагла прылучыць да сваёй веры ні мужа, ні сына.
    Паказальна, што тэстамент Эльжбеты, напісаны праз дзесятак гадоў, перапоўнены бязмежнай адданасцю каталіцкаму веравызнанню. Яна пажадала, каб адзіная яе дачушка прысвяціла ўсё сваё жыццё Пану Богу, верна яму служыла, пайшла ў кляштар і зберагла цнатлівасць (Sapiehowie 1890: 393—394. Dok. XXVI).
    Раней ужо гаварылася пра верагоднае каханне маладых перад вяселлем, аднак калі ў той час маладая яшчэ яго можа і не адчула, то пазней (як бачна з яе тэстамента) цалкам спазнала. У тэстаменце Леў Сапега не называецца інакш, як «мой каханы муж», а з усіх радкоў вее вялікай павагай да мудрага мужа і цёплай любоўю да яго.
    Новы шлюб прынёс у дом Льва Сапегі не толькі каханне, утульнасць і жаночую цеплыню, але і вялікія скарбы. He кажучы пра пасаг і асабістыя каштоўнасці маладой жонкі, за Эльжбетай яшчэ было дадзена 9 тысяч 918 коп літоўскіх грошай, або 24,8 тысячы польскіх злотых (Sapiehowie 1890: 394). I гэта быў толькі пачатак, бо яшчэ не былі падзелены мацярынскія ўладанні. Леў Сапега, добра дасведчаны ў літоўскім праве, нездарма «высакародна» адмовіўся ў
    акце ад чвэрці вотчынных земляў, якая належала Эльжбеце Радзівіл як адзінай дачцэ (VUMB RS. F. 59—13. L. 9v—10, 18—24).
    Гэты добра разлічаны «высакародны» жэст неўзабаве акупіўся з лішкам. Бацька маладой жонкі Крыштаф Радзівіл у сваім тэстаменце адпісаў Эльжбэце ўсе матчыны ўладанні — двары Семяцічы, Езерніцу і Бліжні. Іх кошт складаў каля 60 тысяч польскіх злотых.
    У сваю чаргу Леў Сапега выдзяліў маладой жонцы трэцюю частку ўсіх сваіх маёнткаў: Ласосну, Радванае, Косаў, Белавіцу ў Слонімскім павеце, Талачын, Славені, Радчу і другія двары ў Аршанскім павеце — усяго на суму звыш 33 тысяч 760 злотых (VUMB RS. F. 59—13. L. 9v—10, 18—24. Р. 161)*.
    Такім чынам, гэты шлюб значна павялічыў уладанні і скарбы Льва Сапегі. Аднак ён і энергічна працягваў штогод павялічваць іх (Sapiehowie 1890: 163—169). Яшчэ да 1611 года ён атрымаў ад уладара ў пажыццёвае трыманне Слонімскае лясніцтва, адзін двор па смерці Эразма Баркоўскага (у 1599 годзе), а таксама прывілей вялікага князя, паводле якога яго жонцы давалася права на трыманне Рэтаўскага і Блудзенскага старастваў. Фінансавыя магчымасці Льва Сапегі сталі такімі вялікімі, што ён мог не толькі сам набыць мноства двароў, але і даваць у пазыку наяўныя грошы.
    Напрыклад, Мінскі ваявода Ян Пац 27 чэрвеня 1600 года выдаў яму пазыковы акт на 625 коп грошай (VUMB RS. F. 59—13. L. 10). Зыходзячы з ускосных сведчанняў, Леў Сапега меў шмат даўжнікоў. Аднак асноўныя фінансавыя выдаткі ён выкарыстоўваў для набыцця ўсё новых і новых двароў. 1 чэрвеня 1600 года ён набыў у зямяніна Бальцэра за 80 коп грошай двор Залеева ў Друйскай воласці (VUMB RS. F. 59—13. L. 27—27v). Праз непрацяглы час набыў у жонкі ювеліра Ероніма Вісемірскага Барбары мураваны дом у Вільні (LMAB RS. F. 1—221). Жыгімонт Ваза ў 1600 годзе пацвердзіў права Льва Сапегі на пажыццёвае трыманне Слонімскага стараства з усімі ўгоддзямі (VUMB RS. F. 59—13. L. 4v).
    У гэтым старастве Леў Сапега вярнуў сабе раней трыманы фальварак Ількавічы. Уладар сваім прывілеем 1611 года пацвердзіў перадачу Льву Сапегу трох вёсак у Спонімскім старастве — Перавалкі, Востраў і Шапякі, якія трымаў Гродненскі падкаморы Павел Валовіч.
    3 1599 па 1611 гады Леў Сапега рознымі спосабамі здабыў у сваю ўласнасць мноства земляў. Ён купіў у 1600 годзе ў Берасцейскага зямяніна Івана Багавіціна Казерацкага Вітаражскі двор,
    * У тэстаменце Эльжбеты названа другая сума (29 тысяч) і іншыя двары.
    Мінскі дом Сапегаў
    а таксама вельмі вялікія Вортальскі і Дакудаўскі двары, закладзеныя розным асобам; у князя Масальскага за невысветленую цану купіў у Браслаўскім павеце ўладанні Друя, Чурылавічы, Дзедзіна і Залессе, за 12 тысяч коп грошай набыў Асвейскі двор у Віцебскага ваяводзіча Станіслава Кішкі; у Слонімскім павеце ў баярына Пуцілы, які ўцёк з Масквы, купіў вёску Ладэніцу. Кароль Жыгімонт Ваза, калі Леў Сапега быў з пасольскай місіяй у Маскве, падараваў яму ў Браслаўскім і Полацкім паветах два двары вымершых дваран Пашкевічаў —Пнеўніцу і Росіцу.
    Леў Сапега распачаў на сваіх землях шырокае будаўніцтва касцёлаў і кляштароў, а таксама мастоў, мытняў і іншых аб’ектаў. Гэта ў тыя часы патрабавала вялікіх затрат, але ў будучым магло даць велізарны прыбытак*.
    Адным словам, Леў Сапега стаў сапраўдным магнатам, і пачаў ужо сам дарыць іншым свае ўладанні. Кузіне Раіне Сапежанцы і яе мужу Грыгалю Трызне ён падарыў фальварак Булы ў Слонімскім старастве. Падчас згаданай пасольскай місіі ў Маскве з дазволу караля ён перадаў вёску Бароўка, што знаходзілася ў
    Слонімскім старастве, Слонімскаму маршалку Аврааму Мялешцы і яго жонцы Багдане (Sapiehowie 1890: 163).
    Атрымаўшы права закладу на вотчынны двор Хадкевічаў Бабры ў Аршанскім павеце, ён у 1604 годзе перадаў гэтае права Станіславу Кгалінскаму (VUMB RS. F. 59—13. L. 6). За гэтыя дванаццаць год Леў Сапега шмат сваіх земляў таксама падарыў або здаў у трыманне новым касцёлам і кляштарам. Напрыклад, 2 ліпеня 1617 года ён запісаў трыманне Ружанскага касцёла яго настаяцелям (LMAB RS. F. 3—124).
    Пра ўсе пакупкі і данацыі ўладара з 1599 па 1611 гады гл. Sapiehowie 1890: 163— 169.