Вялікі беларус Леў Сапега
Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 256с.
Мінск 2017
Крыніцы сведчаць, што найвялікшай яго марай, якую ён імкнуўся ажыццявіць, было прымірыць розныя рэлігійныя канфесіі і ўвесці уніяцкую царкву. Леў Сапега горача падтрымліваў Берасцейскую царкоўную унію 1596 года і імкнуўся яе ажыццявіць. Ён заўсёды падтрымліваў уніяцкае духавенства, якое ўвесь час звярталася да яго па дапамогу. Асабліва многа і доўга ён перапісваўся з
Быхаўскі замак на павялічаным фрагменце карты пачатку XIX стагоддзя. Пры Л. Сапегу, да якогаў 1621 перайшоў Быхаў, узведзена бастыённая фартыфікацыя
Кіеўскім і Уладзімірскім Мітрапалітам Іпаціем Пацеем. А. Прахаска выдаў дзевяць лістоў Іпація Пацея, у якіх той звяртаецца да Льва Сапегі як да «магутнага дарадцы і вернага ды паслухмянага сына святога каталіцкага касцёла», якому «не трэба згадваць пра справы Боскага касцёла і святога паяднання [уніі. — С. Л.]» (Prochaska 1892: 362. Dok. № 433).
Леў Сапега, як ужо згадвалася, у сваіх неабсяжных уладаннях на працягу ўсяго жыцця будаваў касцёлы, цэрквы і кляштары, сярод якіх былі і касцёл Св. Мікалая з жаночым кляштарам Св. Клары ў Вільні. У гэтым касцёле ён пахаваў абедзвюх сваіх жонак, у ім загадаў у сваім тэстаменце пахаваць і сябе. Манастыры, касцёлы, цэрквы ў тыя часы былі не толькі малітвенымі дамамі, але і крыніцамі асветы. Пры многіх з іх дзейнічалі школы, у якіх атрымоўвалі пачатковую адукацыю і дзеці простых людзей, таму Льва Сапегу можна лічыць не толькі шчырым католікам, але і сапраўдным асветнікам.
Будуючы касцёлы, пераўтвараючы ў іх цэрквы і пратэстанцкія малітвеныя дамы, ён адкрываў пры іх школы і прытулкі, ахвяруючы на іх утрыманне дастатковыя сумы грошай або зямельныя надзелы.
Так, у 1593 годзе ў вялікім Іказненскім двары на месцы былых цэркваў і малітвеных дамоў кальвіністаў ім быў пабудаваны каталіцкі касцёл. Такі ж самы касцёл пабудаваў ён і ў другім, Пагостаўскім двары. Пры тых касцёлах былі адкрыты школы і багадзельні, якім выдзелены неабходныя сродкі (LMAB RS. F. 6—256, 3—118).
Рэлігійная талерантнасць Льва Сапегі не была вынікам толькі аднаго рэфармацкага выхавання. Яе абумовіла пераважна канкрэтнае канфесійнае асяроддзе, якое гістарычна склалася ў ВКЛ, дзе да таго дзвесце гадоў існавалі поруч каталіцтва і праваслаўе, а ў другой палове XVI стагоддзя частка жыхароў, а сярод іх і буйныя феадалы, прыняла новую веру — рэфармаванае хрысціянства, асноўныя напрамкі якога названы паводле імёнаў іх важнейшых заснавальнікаў і прапаведнікаў Марціна Лютэра (лютэранства) і Ёгана Кальвіна (кальвінізм). Але ўсё ж і талерантнасць Льва Сапегі мела межы.
Адклікаючыся, напрыклад, на жорсткае супраціўленне уніі ўплывовага ахоўніка праваслаўя, такога буйнага саноўніка, як кіеўскі ваявода князь Канстанцін Канстанцінавіч Астрожскі, Леў Сапега рашуча абараняў каталіцтва. Ён папракаў князя Астрожскага за рэзкія выказванні супраць каталіцкага касцёла і самога папы рымскага, за намеры аб’яднаць праваслаўную царкву з рэфармацкай, даводзіў яму, што унія — гэта вялікая карысць перш за ўсё для ўсіх праваслаўных Літоўскай краіны:
Як з паяднання з Вашай Міласці грэчаскай верай католікі мала чаго будуць мець, — пісаў ён Канстанціну Астрожскаму, — так яны нічога не згубяць, калі Ваша Міласць па-старому ў адшчапенстве застанецца і, наадварот, калі б русіны змаглі аб сабе добра паклапаціцца, то самі жадалі б і самі імкнуліся б да адзінства касцёла Божага. Ім гэта больш патрэбна і важна, чым нам. Няхай тое на волі Яго Міласці застаецца, але лаяць папу, называць яго антыхрыстам, ворагам сына Божага, зневажаць католікаў і святую саборную Рымскую веру, пагражаць каралю стратай здароўя і каралеўства, [...] сябраваць з ерытыкамі [рэфарматамі. — С. Л.] і ачарніцелямі Божай вялікасці, нацкоўваць іх на католікаў?.. (Prochaska 1892: 114—115).
Як бачым, у адказ на катэгарычны і непрымальны для яго погляд іншаверца Леў Сапега выказаў сябе паслядоўным абаронцам
каталіцтва, а пратэстанты, да якіх ён калісьці належаў, сталі для яго «ерэтыкамі і богазневажальнікамі».
Аднак вельмі складаная сітуацыя ў тагачасным грамадстве ВКЛ вымушала Льва Сапегу і ў гэтым выпадку паводзіць сябе досыць супярэчліва, манеўраваць. У Трэцім Літоўскім Статуце, канчатковым рэдагаваннем якога ён кіраваў, выконваючы абавязкі канцлера ВКЛ, Леў Сапега пакінуў раней прапанаваны паслядоўнымі рэфарматамі канцлерам Мікалаем Радзівілам Рудым і Астафіем Валовічам. 3 артыкул III:
Дзеля ўтрымання ўспакоі, згодзе ўсіх нашых падданых, жыхароў гэтай дзяржавы [ВКЛ. — С. Л], па-рознаму разумеючых і спавядаючых хрысціянскую веру.
Тут маюцца на ўвазе зусім не праваслаўныя, а пераважна рэфарматы, якіх Леў Сапега называе ерэтыкамі (Lazutka 1994: 41). Праўда, пасля прыняцця Трэцяга Статута ўжо мінула сем гадоў, але вядома таксама, што і ў тую пару і пазней Леў Сапега абараняў прынятыя ў Статуце законы. Гэтыя неадназначныя дзеянні былі абумоўленыя перш за ўсё супярэчлівай рэчаіснасцю ВКЛ, рашучай контррэфармацыяй, якая разгарнулася ў той час.
Аднак можна канстатаваць, што перайшоўшы ў каталіцтва, Леў Сапега стаў паслядоўным католікам, заўсёды абараняў каталіцкія касцёл і веру, хоць не засцярогся ад ілюзіі (а што гэта была менавіта ілюзія, засведчыла гісторыя) аб’яднаць абедзве асноўныя рэлігіі ВКЛ. Увогуле, і ў гэтай сферы з погляду дзяржавы пазіцыю Льва Сапегі трэба ацаніць станоўча, а яго самога — як чалавека вялікай мудрасці, асветніка, прадбачлівага дзеяча вялікай, але ў нацыянальных і рэлігійных стасунках вельмі стракатай дзяржавы.
Аб’яднанне цэркваў, або, дакладней кажучы, далучэнне праваслаўнай царквы да каталіцкага касцёла, Леў Сапега меў намер здзяйсняць толькі мірным шляхам, без прымусу і патрабаваў таго ж ад іншых. Ён рэзка асуджаў тых вышэйшых іерархаў уніяцкай царквы, якія спрабавалі гвалтам загнаць праваслаўных у унію.
У гэтым сэнсе асабліва паказальны ліст архіепіскапу Полацкай мітраполіі Язафату Кунцэвічу ад 12 сакавіка 1622 года, у якім Леў Сапега, усебакова асуджаючы яго прымус супраць праваслаўных і іх гвалтаўнікоў, пісаў:
He супярэчу, што і сам стараўся на карысць Уніі, і скасаваць яе было справай неразумнай; аднак ніколі мне ў галаву не прыйш-
ло, каб Ваша Праасвяшчэнства маглі дадумацца прыводзіць людзей да яе такімі гвалтоўнымі спосабамі. Найвышэйшы [курсіў у арыгінале. — С. Л.] запрашае да сябе ўсіх лагодна: «Прыходзыіе да мяне ўсе і г.д.», толькі нявольнікаў, сілай прыведзеных, мець не жадае і не прымае (Sapiehowie 1890: 374. № XXIV).
Яго асабліва пужала тое, што такія метады загоншчыкаў у унію пасеюць паміж католікамі і праваслаўнымі, якія стагоддзямі мірна суіснавалі, зерні вечнай варожасці і прынясуць непапраўную шкоду дзяржаве. У некалькіх месцах ліста ён нават рашуча адмяжоўваецца ад такога прымусу ў ажыццяўленні уніі. Адказваючы на параду Язафата Кунцэвіча выгнаць з краю тых праваслаўных, якія не прынялі уніі, Леў Сапега ўсклікнуў: «Барані Божа! Няхай не здарыцца ў нашай айчыне такое жудаснае бяспраўе» (Sapiehowie 1890: 378).
Яшчэ болей талерантнымі і супярэчлівымі былі погляды Льва Сапегі ў нацыянальным пытанні. Праўда, яго ўяўленні пра тагачаснае ВКЛ вельмі адрозніваліся ад сучасных. Патрыёт ВКЛ, хрышчоны ў праваслаўнай царкве, у юнацтве адмовіўшыся ад яе веры і прыняўшы кальвінізм, а трыццацігадовым перайшоўшы ў каталіцтва, ён нібыта і не задумваўся наконт сваёй нацыянальнай прыналежнасці. Важнейшай была вера. Ён узвышаў афіцыйную тагачасную дзяржаўную мову, называючы яе сваёй:
А калі якому народу сорам правоў сваіх не ведаць. то найперш нам, што не на якой-небудзь чужой мове, а на сваёй напісаныя законы маем [курсіў наш. — С. Л.] і кожны раз, чаго нам трэба для супрацьстаяння ўсякай крыўдзе, ведаць
Макетрэканструкцыі Быхаўскага замка можам» (Lappo 1936: 17).
Гэтай мовай ён добра валодаў, патрабаваў, каб пісары пісалі толькі на гэтай мове, аднак сам часцей пісаў па-польску — большасць яго лістоў напісаны на польскай мове. Кім быў Леў Сапега — літоўцам, рускім, беларусам, палякам? Відавочна, такога пытання ні ён сам сабе, ні хто-небудзь іншы яму не задавалі. Гэта пытанне праз некалькі стагоддзяў навязалі гісторыкі-палітыканы. Можна сцвярджаць толькі тое, што ён быў вялікім грамадзянінам ВКЛ.
Светапогляд, палітычнае і ідэалагічнае крэда, выхаванне і ўсебаковая эрудыцыя Льва Сапегі адлюстраваны ў яго лістах да многіх карэспандэнтаў, тэстаменце і асабліва ў дзвюх яго «Прадмовах» да Трэцяга Літоўскага Статута. Практычнае прыкладанне ўсіх гэтых яго здольнасцей і дабрачыннасцей трэба шукаць у паўсядзённай дзяржаўнай дзейнасці, а таксама ў «Трыбунале» і Трэцім Літоўскім Статуце, бо ён быў адным з іх стваральнікаў.
Леў Сапега быў добра дасведчаны ў ідэях Рэнесансу, Рэфармацыі і гуманізму, увесь час імі кіраваўся ў сваёй палітычнай і дзяржаўнай дзейнасці. Яго любімымі настаўнікамі былі Цыцэрон і асабліва Арыстоцель. Менавіта ідэямі і філасофскімі высновамі апошняга ён кіраваўся ў сваім унікальным для таго часу творы — «Панегірыку» манарху. Гэта своеасаблівае ўступнае слова да першага выдання Трэцяга Літоўскага Статута, у якім Леў Сапега піша:
А пра тое ён, вялікі і мудры філосаф Грэчаскі Арыстоцель, сказаў, што там дзікі звер пануе, дзе чалавек па разуменні сваім сваю ўладу ўсталёўвае, а дзе права або статут верх маюць, там сам Бог усім кіруе* [Пераклад наш. — В. Л].
Ідэолаг і практык шляхецкай дэмакратыі, Леў Сапега ідэалізуе правы і законы, супрацьстаўляючы іх праўленню тыранаў, да якіх адносіць і рымскіх дыктатараў. Яшчэ лепей яго светапогляд гуманіста, ідэолага шляхецкай дэмакратыі і прыхільніка кіравання на аснове законаў адлюстравана ў другім артыкуле «Да ўсіх увогуле саслоўяў ВКЛ...» прадмовы да першага выдання Трэцяга Літоўскага Статута. Тут Леў Сапега праслаўляе Статут як аснову прававога, грамадскага і палітычнага суіснавання ўсіх саслоўяў:
* «А про то онь, велнкнй н зацный фнлозофь Греческнй Арыстотелесь поведнль, же тамь бельлуа, a no нашому днкое звера, пануеть, где чоловекь водлугь уподобанья своего владность свою ростегаеть, а где опять право, або статуть, ropy маеть, тамь самь Богь вснмь владнеть» (Lappo 1936: 9—10; таксамагл. Kozeniauskiene 1990: 101).
Так тыя муштук і цуглі [Статут. — С. Л} для ўтрымання кожнага нахабніка знойдзены, каб баючыся закона, ад кожнага гвалту і здзеку ўстрымліваўся, а над слабейшым і горшым не ўзвышаўся і прыгнятаць яго не мог; бо для таго законы ўстаноўлены, каб багатаму ды магутнаму не ўсё было можна чыніці, як сказаў Цыцэрон, мы нявольнікі законаў для таго, каб маглі воляй карыстацца (Lappo 1936: 5)*.