Вялікі беларус Леў Сапега
Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 256с.
Мінск 2017
Безумоўна, гэтыя прамовы з’яўляюцца надзвычай каштоўнымі дакументамі, непасрэднымі сведчаннямі гістарычных падзей, тым больш, што сведка — асоба вышэйшага рангу і вельмі добра інфармаваная. Вядома, як слушна заўважыў яшчэ М. Любаўскі,
[...] у іх палемічным спосабе можна знайсці як гарантыю асаблівай мэтазгоднасці і надзейнасці, так і наадварот — пазбегнуць магчымага аднабаковага погляду, зацікаўленага падбору чутак і звестак, якія ідуць з Масквы, тэндэнцыйнага скажэння фактаў і няправільнага іх асвятлення (Любавскнй 1915: IV).
Прамовы, лісты Льва Сапегі, якія захаваліся да нашых дзён, a асабліва дзве прадмовы да Трэцяга Літоўскага Статута (і сам Статут) характарызуюць яго як надзвычай таленавітага, усебакова адукаванага, надзвычай эрудыраванага дзеяча ВКЛ, які дзейнічаў на скрыжаванні двух значных гістарычных з’яў — Рэфармацыі і контррэфармацыі. Леў Сапега, будуючы палацы, касцёлы, кляштары і засноўваючы пры іх школы, таксама зрабіў вялікі ўклад у архітэктурнае мастацтва ВКЛ і выдатна паслужыў асвеце і адукацыі ў сваёй дзяржаве. Таксама высока цанілі заслугі Льва Сапегі яго сучаснікі.
Выдавец згаданай «Гісторыі Літвы» А. Віюкаса-Каяловічуса Ю. Ферстэр у панегірыку, прысвечаным сыну Льва Сапегі Казіміру Лявону, пісаў:
Як мне не гаварыць пра Твайго Бацьку, які заслужыў надзвычайную славу? Рашэннем мудрага караля Стэфана, ён, вядома, быў выбраны з такога мноства і прызначаны на пастаянную каралеўскую службу, не параўноваючы з верным Ахатам. Па смерці караля ён памалу ўздымаўся да вышэйшых дзяржаўных пасад і напрыканцы воляй усей дзяржавы быў аб’яўлены гетманам ВКЛ пасля вялікага Сцыпіёна Літвы Хадкевіча. Ен, атрымаўшы гэтую спартанскую пасаду, так сябе паводзіў, што можна было паверыць, што ў ім уваскрос Хадкевіч (Vijukas-Kojelavicius 1988: 37).
Глава 7
ГЕРБ РОДУ ЛЬВА САПЕГІ
Герб роду Сапегаў Ліс (Lis) большасць даследчыкаў геральдыкі памылкова выводзяць з герба прапраўнука Гедыміна Сунігайлы Нарымантавіча, які той атрымаў у 1413 годзе на Гарадзельскім з’ездзе (гл. мал.) (Labarre de Raillicourt 1970: 22)*.
Аднак, як ужо сказана, вылучэнне роду Сапегаў, а разам і герба, з Гедымінавічаў грунтуецца толькі на актах, фальсіфікаваных канцлерам Фрэдэрыкам Сапегам у XVIII стагоддзі. Заснавальнік роду Сапегаў Сіман, які з’явіўся ў асяроддзі вялікага князя ў пачатку 50-х гадоў XV стагоддзя, не меў нічога агульнага з Гедымінавічамі і, вядома, не мог наследаваць герб Сунігайлы Нарымантавіча. Таму паходжанне герба Сапегаў да нашага часу застаецца невядомым, а сам герб напачатку, відаць, быў намнога прасцейшым. Э. Лаўцэвічус сцвярджае, што
[...] спачатку на шчыце герба была толькі выява прысеўшага ліса з паднятым хвастом, але потым на месцы яго [ліса. — В. Л] з’явіўся двайны крыж з дахам, а самога ліса пачалі выяўляць на версе шчыта (Laucevicius 1967: 127).
Шкада, што Э. Лаўцэвічус не прадставіў у сваім атласе такога вадзянога знака, «на якім бы быў толькі прысеўшы ліс з паднятым хвастом» (Laucevicius 1967: 247—265. № 1855—2018). Затое гербаў — вадзяных знакаў, на шчыце якіх двайны крыж з дахам (або, як правільна называе яго А. Рымша ў сваёй «эпіграме», страла з двума крыжамі) і паверх яго прысеўшы ліс, у атласе ёсць нават некалькі (Laucevicius 1967: 251. № 1912; 253. № 1933).
Аднак ліс надоўга знік і зверху шчыта, а акцэнт герба змясціўся на стралу з двума крыжамі пасярод шчыта. Такія вадзяныя знакі ёсць нават з імем, прозвішчам і тытулам Льва Сапегі, па-лацінску напісанымі на авале шчыта: «Leo Sapega, MDL cancelar», a сам шчыт аплецены раслінным арнаментам (гл. мал.) (Laucevicius 1967: 247. № 1866, 1867).
Падобны герб выяўлены і ў вадзяных знаках з імем і прозвішчам аднаго са сваякоў Льва Сапегі — Паўла Сапегі (гл. мал.)
* Гэтую легенду яшчэ некалькі гадоў раней паўтарыў вядомы спецыяліст па геральдыцы Е. Лаўцэвічус, які пісаў: «Гэты герб [Ліс. — С. Л} у Гародлі прыняў ковенскі намеснік, пазней трокскі кашталян Сунігайла, заснавальнік сям’і Сапегаў» [курсіў наш. — С. Л.] (Lauceviiius 1967: 27).
(Laucevicius 1967: 248. № 1869, 1870), толькі вакол шчыта няма расліннага арнамента.
Вядома, у вадзяных знаках гербы былі намнога прасцейшымі, што праявілася і ў гэтых выпадках.
На думку многіх даследчыкаў, падчас свайго з’яўлення гэты герб увогуле ўтвараўся толькі з адной стралы з двума ці нават адным крыжамі. Акрамя таго, на нека-
Герб Сунігайлы
торых выявах герба вастрыё стралы накіравана ўніз. Такія варыянты герба, выкарыстаныя родамі польскіх дваран з канца XIII да пачатку XIV стагодцзя, адзначыў Ф. Пекасіньскі (Piekosinski 1905: 15—16), які заўважыў, што ў XV стагоддзі перамог варыянт герба Ліса з двума крыжамі і скіраваным уверх вастрыём стралы
Вадзяныя знакі з гербамі Льва і Паўла Сапегаў
(Piekosinski 1905: 16), г.зн. менавіта такі, які бачым у розных выявах герба Сапегаў.
У другой сваёй працы Ф. Пекасіньскі грунтоўна апісаў усе варыянты першапачатковых выяў тых гербаў (Piekosinski 1899: 20, 37, 80, 94—96, 121, 176, 331, 350, 351, 368, 371, 414). Аднак іх больш правільна называць толькі знакамі.
Сапраўдныя гербы Ліса, ужо нават у продкаў Льва Сапегі, былі намнога больш складанымі. Такім, напрыклад, з’яўляўся герб яго прадзеда Багдана (гл. мал.) (Labarre de Raillicourt 1970: 83), у якім ёсць амаль усе элементы пазнейшых гербаў: страна з двума крыжамі, тры ліліі, працяты стралой локаць рукі чалавека і ўнізе
шчыта вершшк з мячом.
Герб Багдана Сымонавіча Сапегі
Герб самога Льва Сапегі даволі складаны і вельмі шыкоўны. Ён падрабязна ахарактарызаваны, можна сказаць, апеты ў надрукаванай ва ўступе да Трэцяга Літоўскага Статута эпіграме Андрэя Рымшы — своеасаблівай «одзе» роду Сапегаў і тут жа
выяўленаму яго гербу (гл. мал.) (Lappo 1930: 13). У гэтым гербе важнейшае месца займае не страла з двума крыжамі, а тры ліліі на левай палове шчыта і адасоблены ад іх прамой лініяй вершнік з мячом на правай палове. 3 лілій і пачынае Андрэй Рымша свае радкі, ухваляючыя герб Льва Сапегі:
Хочешь же ся прйсмотреть гербом-ь праве значнымь, Заразь можешь познатй, йжь суть вь дому зацнымь Зьдавна славныхь Сапеговь. Тые з предковь свойхь Закйтывалй вь цнотахь — знать во лйлйяхь тройхь, Прй которнхь зь оружьем коньный войн стойть Знакомь того, йжь ся з нйхь нй одйнь не бойть Служйть своймь сподаремь ку кождой потребе He лнтуючй скарбовь, нй самого себе.
Кь тому вндйшь, якь вь локоть пострелена рука, Вйдйшь, йжь вьскрозь, йзь туга, з пострелного лука;
Такйй nocmpem, нйкого дома не потпькаеть, Одно хто поганьскйе полькн розрываеть.
В тыхь же герьбехь есть стрела зь крестамй Двема, а третйй блйско, осажоному лунамй, — Тые знакомь, йжь онн болшь для хрестйянства Клалй здоров[ь]е свое, не смотречы паньства. Смотрй жь вышей, узрйшь тамь надь гельмомь коруну...*
Менавіта ў «одзе» Андрэя Рымшы цудоўна адлюстравана ўся атрыбутыка герба. I хоць напачатку акцэнтуюцца тры ліліі, аднак усё ж у цэнтры шчыта — страла з двума крыжамі. Сам шчыт апаясаны раслінным арнаментам, у які часта ўплецены фрагменты лілій. У яго знешнім авале між дзвюма лініямі на старабеларускай мове, якой напісан Літоўскі Статут, запісаны імя, прозвішча і тытулы Льва Сапегі, якія ён меў у 1588 годзе:
Герб Льва Сапегі
Леў Сапега, падканцлер ВКЛ, стараста Слонімскі, Маркаўскі і Мядзельскі і інш. (Lappo 1930: 13).
Пералічыўшы і коратка апісаўшы ўсе элементы герба Льва Сапегі, мы не заўважылі ліса, хоць назва герба «Ліс» засталася. Калі і чаму Ліс знікае з адных гербаў роду Сапегаў і з’яўляецца на іншых, знаўцы геральдыкі чамусьці не тлумачаць, хоць іх вельмі грунтоўныя даследаванні і з’явіліся яшчэ ў мінулым стагоддзі (Ostrowski 1898: 1—2, Piekosinski 1899).
У кнізе французскага даследчыка Лабарэ дэ Райлікорта змешчана нават адзінаццаць варыянтаў герба роду Льва Сапегі, і толькі ў пяці ёсць Ліс (гл. мал.) (Labarre de Raillicourt 1970: 11). Ліс з’яўляецца на гербе старэйшага сына Льва Сапегі Яна Станіслава. Гэты герб увогуле варты асаблівай увагі. У ім аб’яднаны гербы двух родаў: Сапегаў і Хадкевічаў, дакладней, адзінай дачкі Яна Карла Хадкевіча, першай жонкі Яна Станіслава Сапегі Ганны Схаластыкі, гербы Ліс і Косцеша (Kosciesza) (гл. мал.) (Labarre de Raillicourt 1970: 91).
* Гл. Lappo 1930: 14, таксама гл. Kozeniauskiene 1990: 103—104.
Выявы гербаў роду Сапегі
Абодва гербы злучаны вяршыннымі канцамі шчытоў і выяўляюцца на фоне княжацкай мантыі, а апошняя ўверсе ўвенчана княжацкай каронай з крыжам. Уся атрыбутыка герба Яна Станіслава такая ж самая, як і герба яго прапрадзеда Багдана Сапегі (гл. мал.), аднак з’яўляецца яшчэ адзін вельмі істотны элемент — прысеўшы паверх шчыта Ліс, якога няма на гербе яго бацькі Льва Сапегі.
Такія былі розныя варыянты герба роду Сапегаў, яны з часам змяняліся, удасканальваліся і прыгажэлі.
Паходжанне герба роду Сапегаў да гэтай пары не ўстаноўлена, або памылкова высноўваецца з герба Сунігайлы Нарымантавіча.
ЭПІЛОГ
30 красавіка 1632 года памёр кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Ваза. 5 мая таго ж года Леў Сапега паехаў у Варшаву аддаць апошнюю пашану старому каралю, якому ён, нягледзячы на ўсе разыходжанні, верна служыў усе сорак пяць гадоў яго праўлення і сам не адзін раз карыстаўся яго міласцю, атрымаўшы вялікія землеўладанні і найвышэйшыя пасады у ВКЛ. Здаецца, што
там, каля труны нябожчыка караля, ён, як гэта часта здаралася, канчаткова прымірыўся са сваім шваграм Крыштафам Радзівілам Малодшым. Дзеля гэтага шмат парупіўся канцлер ВКЛ Альберт Станіслаў Радзівіл. Тамсама Леў Сапега прысягнуў верна служыць новаму каралю, сыну нябожчыка Уладзіславу IV, дарадчыкам і настаўнікам якога ён быў яшчэ ў часы паходу на Маскву.
Апошнія дні акружанага славай і прыгнутага ношай гадоў ваяводы і вялікага гетмана, якога асыпалі міласцямі два манархі, вобразна адлюстраваў сведка тых дзён, Альберт Станіслаў Радзівіл, які акрамя іншага меў і яркі талент літаратара (Radziwill 1839: 162—166).
Новы ўладар Уладзіслаў Ваза, толькі ўзышоўшы на трон, у чэрвені 1633 года вырашыў наведаць сваю другую сталіцу Вільню. 23 чэрвеня 1633 года ён прыбыў у Рудзінінкі (Rudininkus), дзе яго разам з другімі шляхціцамі сустрэў віленскі ваявода, вялікі гетман ВКЛ, сямідзесяцішасцігадовы Леў Сапега, акружаны вялікай світай шляхты. Ён сказаў прыгожую прывітальную прамову, пажадаўшы Уладзіславу столькі год жыцця, колькі жыў легендарны траянскі цар Нестар.