Вялікі беларус Леў Сапега
Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 256с.
Мінск 2017
Такім чынам, Леў Сапега дэкларуе роўнасць усіх грамадзян перад законам. Вольнымі ўсе грамадзяне могуць быць толькі прызнаючы сваю «няволю» перад законамі. Толькі маючы такі звод законаў, як Трэці Літоўскі Статут, сцвярджаў Леў Сапега, усе ў сваёй айчыне могуць адчуваць сябе свабоднымі, не баяцца непакаранага замаху на жыццё, здароўе, гонар і ўласнасць.
Высветліць сутнасць філасофіі права Льва Сапегі і яго заслугі ў канчатковым фарміраванні прававой феадальнай Літоўскай дзяржавы можна толькі рупліва прааналізаваўшы важнейшыя артыкулы Трэцяга Літоўскага Статута. Гэта было здзейснена I. Васілеўскене, якая слушна заўважыла, што
[...] тэзіс Арыстоцеля пра супадзенне чалавечага шчасця з дабрабытам у дзяржаве Сапега замяніў хрысціянскай ідэяй усяленскай свабоды [...] Права, законнасць ствараюць гармонію і бяспеку ў дзяржаве, а беззаконнасць спараджае звярыныя схільнасці, прымус і прыгнёт (Vasilevskiene 1980: 30).
Усе даследчыкі Трэцяга Літоўскага Статута і біёграфы Льва Сапегі сутыкаліся з пытаннем пра яго ролю ў кадыфікацыі гэтага кодэкса. Некаторыя з іх, напрыклад С. Пташыцкі (Ptaszycki 1893: 5) і М. Шкялёнак, лічаць Льва Сапегу стваральнікам Статута. М. Шкялёнак пісаў:
[...] і толькі тады, як справа гэта [г.зн. кадыфікацыя Трэцяга Статута — С. Л} была даручана Льву Сапезе — праз два гады (у 1558 годзе) Статут быў гатовы. Леў Сапега вельмі добра справіўся са сваім заданнем» (Шкялёнак 1933: 9).
* «Тогды тоть моньштукь або уднло на погамованье кождого зуфальцу есть вынайдено, абы, се боячы права, от кожьдого кгвальту н збытку погамоваль, а надь слабшнмь й худьшнмь не паствнль се н утнскатн его не могь, бо для того права суть постановлены, абы можному н потужному не все было вольно чыннтн, яко Цыцеро поведнль, нжь естесмо невольннкамн правь для того, абысьмы вольностн ужнватн моглн» (таксама гл. Kozeniauskiene 1990: 104—105).
I. Лапо, які грунтоўней за усіх даследаваў Трэці Літоўскі Статут і ролю Льва Сапегі ў яго кадыфікацыі, не пагадзіўся з такім меркаваннем. Ён трымаўся той думкі, што Трэці Літоўскі Статут збольшага быў падрыхтаваны ў канцылярыі вялікага князя пад кіраўніцтвам папярэднікаў Льва Сапегі Мікалая Радзівіла Рудога і Астафія Валовіча (Lappo 1934: 461—473).
мммГ»
р^ОішЛЛмі 4
«Дст»«
4
АІ™**
мш<*нн^лл^
A
Трэці Літоўскі Cmamym (1588)
Заслуга ж Льва Сапегі толькі ў завяршэнні рэдагавання і прыняцці Статута. На апошнім этапе кадыфікацыі, стаўшы старшынёй камісіі сойма па падрыхтоўцы Статута, ён аддаваў усе свае сілы і талент дзяржаўнага дзеяча, грунтоўную дасведчанасць у правазнаўстве таму, каб быў завершаны гэты унікальны па сваім аб’ёме звод законаў, якога не мела на той час ні адна феадальная дзяржава Еўропы. Леў Сапега выдатна справіўся з гэтай вельмі важнай і складанай дзяржаўнай і правазнаўчай задачай.
28 студзеня 1588 года кароль зацвердзіў Трэці Літоўскі Статут (Lazutka 1994: 34). Самае важнае, што ў ім удалося захаваць усе артыкулы, якія юрыдычна пацвярджалі поўную самастойнасць ВКЛ.
Юрыдычныя нормы Трэцяга Літоўскага Статута, як і ў Першым і ў Другім Статутах, захавалі самабытнасць Літоўскага права. Статут не быў уніфікаваны з польскім правам, як гэта было прадугледжана Люблінскай уніяй 1569 года, не зважаючы на ціск уладных колаў Польшчы. Важна і тое, што Трэці Статут, як і абодва ранейшыя, быў напісаны на старабеларускай мове — мове дзяржаўных дакументаў ВКЛ, што яшчэ больш яскрава акрэсліла яго самабытнасць.
Калі ў кадыфікацыі Трэцяга Літоўскага Статута Леў Сапега прымаў удзел толькі на апошнім этапе, то хуткае ўкараненне гэтага звода законаў — выключна толькі яго заслуга. У адрозненне ад абодвух ранейшых статутаў ужо летам таго ж 1588 года Трэці Літоўскі Статут быў выдадзены ў друкарні вядомых братоў Мамонічаў накладам у некалькі сот экземпляраў (Lazutka 1994: 45). Леў Сапега ў згаданай прадмове так тлумачыў значэнне выдання і распаўсюджання звода:
Дагэтуль вялікай цяжкасцю было і тое, што не кожны мог мець Статут для цяжкага і доўгага перапісвання, таму гэту патрэбу кожнага грамадзяніна задавальняючы і служачы інтарэсам грамадскасці, вырашылі гэту працу зрабіць самі і, сродкаў і затрат сваіх не шкадуючы, выдаць, каб дарогу лягчэйшую і спрыяльную кожнаму да ведання права паказаць, бо цяпер кожны, калі захоча, можа мець гэты Статут у сваіх руках (Lappo 1936: 17)*.
Тут акрамя іншага выказаны і філасофскі погляд Льва Сапегі на феадальнае грамадства, якому ён так многа паслужыў, і члены якога, маючы Статут і на яго абапіраючыся, маглі актыўна ўдзельнічаць у жыцці краіны, і добра ведаючы законы, абараняць свае інтарэсы, праўду і свабоду.
Трэці Літоўскі Статут адзначаны прыкметамі сваёй эпохі, таму што быў прыняты ў складаны і супярэчлівы час, калі ў ВКЛ суіснавалі Рэфармацыя і контррэфармацыя, вялася барацьба за захаванне дзяржаўнасці гэтай вялікай краіны. Увесь немалы наклад Статута быў хутка распаўсюджаны, і выдаўцы неўзабаве паўтарылі выданне. 3-за свайго надзвычай высокага прававога ўзроўню Трэці
* «А нжь тая трудность передь тымь не помалу до того заважала, же не кождый Статуть могь метн для трудного н дольгого перепнсованья, тогды, н вь томь той потребе кождого обывателя фолькгуючы н пожнтку речы посполнтое служечы. важыломь се тбго, тую працу на себе подьнятн, а кошту н накладу своего не жалуючы, абыхь то вь друкь подаль а дорогу лацнейшую н снаднейшую кождому ку ведомостн права показаль, кгды жь то вжо вь рукахь свонхь кождый, колн похочеть, метн можеть» (таксама гл. Kozeniauskiene 1990: 105).
Літоўскі Статут дзейнічаў на тэрыторыі ВКЛ нават пасля падзелу Рэчы Паспалітай да 1840 года, г. зн. больш за 250 гадоў. Ён зрабіў вялікі ўплыў на права суседніх краін. Як дапаможнай юрыдычнай крыніцай ім карысталіся ў польскім судзе, шмат чаго з яго ўзялі стваральнікі старажытнарускага судзебніка «Соборное уложенне» (1649).
Трэці Літоўскі Статут быў перакладзены на польскую мову і вытрымаў у Польшчы сем выданняў, тройчы быў перакладзены на рускую мову і выдадзены ў 1811 годзе, а таксама быў перакладзены і на нямецкую мову. У апошні раз яго пераклалі на рускую мову і выдалі ўжо ў наш час (Статут Вялткага княства літоўскага 1989).
Няшмат юрыдычных помнікаў зведалі такую вялікую ўвагу грамадскасці і шматлікіх даследчыкаў. Гэта заслуга і сведчанне незгасальнай славы кадыфікатараў і выдаўцоў Трэцяга Літоўскага Статута, сярод якіх першым заслужана згадваецца Леў Сапега.
Леў Сапега выдатна паслужыў культуры і гістарычнай навуцы ВКЛ яшчэ і тым, што па яго ўказанню было напісана і захавана сто дзевяноста кніг Літоўскай Метрыкі. Так ужо ў XVI стагоддзі называлі кнігі розных дакументаў канцылярыі ВКЛ. Гэта назва захавалася да нашых дзён.
Па прадбачліваму распараджэнню Льва Сапегі і пад яго наглядам прыблізна каля 1594 года было распачата напісанне кніг копій актаў і запісаў, якія назбіраліся больш чым за паўтары сотні гадоў. Праз дзесяць-дванаццаць гадоў іх было напісана каля двух сотняў (Banionis 1993: 28).
Менавіта гэтыя кнігі-копіі і дайшлі да нашага часу, бо арыгіналы (за выключэннем некалькіх кніг) не захаваліся. Клопаты, прадбачлівасць і мудрасць дзяржаўнага дзеяча Льва Сапегі вызначылі лёс гэтай каштоўнейшай культурнай скарбонкі, сведчання гісторыі некалькіх народаў. Шкада толькі, што цяпер гэтая скарбонка ведаў знаходзіцца не ў Вільні.
Шматлікія лісты Льва Сапегі, як ужо згадвалася, з’яўляюцца таксама важнай крыніцай для характарыстыкі гэтай незвычайнай асобы. Яны ўражваюць энцыклапедычнай эрудыцыяй іх аўтара. шырокімі юрыдычнымі, гістарычнымі і філасофскімі ведамі, здольнасцю аднолькава добра пісаць на некалькіх мовах — афіцыйнай мове ВКЛ, польскай, лацінскай, нямецкай і інш. Майстар эпісталярнага жанру, Леў Сапега ў сваіх лістах трапна выкарыстоўвае
лацінскія выразы, біблейскія сюжэты з асэнсаванымі выхадамі на свой час (Prochaska 1892: 70, 73. Dok. № 94, 97).
Так, у адным з лістоў, адрасаваным Крыштафу Радзівілу Перуну, Леў Сапега, сумняваючыся ў дзеяннях маладога караля Жыгімонта Вазы і заклапочаны тым, што ад іх могуць быць кепскія наступствы для саюзнай дзяржавы, піша:
Бадай, не здарылыся б так з Яго Вялікасцю каралём, уладаром нашым, як з царом яўрэйскім Раваамам, сынам Саламона, які, не жадаючы слухаць парад старэйшых, зрабіў тое, што раілі маладыя. Што потым стала, я пісаць не жадаю, бо кожны можа прачытаць у святой Бібліі (Prochaska 1892: 70. Dok. № 94).
Тут Леў Сапега мае на ўвазе трагічны эпізод з гісторыі яўрэйскага народа, калі з-за маладога цара Раваама, які акружыў сябе маладымі дарадчыкамі і адштурхнуў старэйшых, магутнае Саламонава царства распалася на дзве асобныя дзяржавы, адна з якіх фактычна падпала пад пратэктарат Егіпта (Sventasis Rastas 1991: 65).
Прамовы Льва Сапегі ў сойме з’яўляюцца яркімі прыкладамі красамоўства. Такімі з’яўляюцца ўжо згаданыя тры яго прамовы 1611 года ў Варшаўскім сойме (апублікаваныя М, Любаўскім). У адной з іх, падтрымліваючы караля Жыгімонта Вазу, Леў Сапега сказаў:
Коратка кажучы, з чыёй дапамогай той [самазванец Дзімітрый. — С. 77.] пайшоў паходам на Маскву, ведаюць людзі; Ваша Каралеўская Вялікасць забаранялі, загадаўшы ў пасланым універсале, каб людзі Вашай Каралеўскай Вялікасці з ім ішлі, не дапамагло гэта, пайшлі, пасадзілі яго на трон, і адсюль пачатак той вайны Маскоўскай. Нецяжка тое бачыць і вызначыць, хто яе распачаў. Вядома, не Ваша Каралеўская Вялікасць! (Любавскнй 1915: 3).
Нездарма Леў Сапега рыторыцы вучыўся ў Цыцэрона, бо гэтая прамова нагадвае стыль мовы гэтага знакамітага антычнага рытара. Кароткія ясныя пытанні і такія ж выразныя адказы на іх. «3 чыёй дапамогай пайшоў паходам на Маскву?» — рытарычнае пытанне, і тут жа ясны адказ: «Ведаюць людзі». Або: «Нецяжка тое бачыць і вырашыць, хто яе распачаў». I далей рашучы вывад: «Вядома, не Ваша Каралеўская Вялікасць!»
Гэтыя прамовы з’яўляюцца, акрамя іншага, яшчэ і унікальнымі гістарычнымі дакументамі. Яны дапамагаюць разабрацца ў
такіх важных пытаннях гісторыі Масквы і ВКЛ, як высвятленне асобы самазванца, прычыны і абставіны, якія прывялі на рускі трон Барыса Гадунова (які, між іншым, у вачах сучаснікаў не быў законным уладаром) і прадвызначылі яго звяржэнне, і нарэшце, вытокі, прычыны і ініцыятараў той згубнай для абодвух бакоў вайны.