Вялікі беларус Леў Сапега
Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 256с.
Мінск 2017
Сын Крыштаф Мікалай пайшоў па слядах бацькі: вучыўся за мяжой, разам з малодшым братам шмат падарожнічаў, асабліва па Нямеччыне. У час гэтых вандровак браты Сапегі былі прыняты князем Саксонскім Янам Казімірам. Аднак ужо з першага замежнага падарожжа Крыштаф Мікалай вярнуўся не толькі са шматлікімі ўражаннямі і ведамі, але і са страшнай для таго часу хваробай — туберкулёзам лёгкіх. Праўда, дома здароўе значна палепшылася.
Бацька рупіўся пра скарбы і дыгніторыі Крыштафа таксама, як і першага сына. У 1617 годзе адзінаццацігадовы хлапчук стаў дзяржаўцам трох буйнейшых уладанняў — Маркава, Губы ды Вілейкі і атрымаў пасаду стольніка. У 1625 годзе ён ужо дзяржаўца вялікай Здзітаўскай воласці. Дваццацігадовы юнак з малодшым братам Казімірам Лявонам у 1626 годзе зноў ад’язджаюць за мяжу паглыбляць свае веды, на гэты раз у Галандыю. 3 Галандыі браты пераехалі ў 1628 годзе ў Італію.
Аднак у 1629 годзе Крыштаф, пакінуўшы брата, адзін вярнуўся дамоў, відаць, па прычыне пагаршэння здароўя. На радзіме ён, ідучы бацькавым следам, у 1631 годзе атрымаў досыць высокую пасаду пісара ВКЛ.
Аднак ні велізарныя скарбы, атрыманыя яшчэ ў дзяцінстве і
Ганна Сапега-Радзівіл (1603—1627)
юнацтве намаганнямі бацькі, ні параўнальна высокія тытулы не дапамаглі асіліць хваробу. У тым жа 1631 годзе 7 жніўня Крыштаф Мікалай Сапега развітаўся з гэтым светам. Ён пахаваны ў сямейным склепе пры касцёле Св. Міхаіла ў Вільні. Ксёндз Альшоўскі, прамаўляючы ля яго магілы, адзначыў вялікія здольнасці нябожчыка, як у.ваеннай, так і ў дзяржаўнай дзейнасці (Sapiehowie 1891: 1—13, VUMB RS. F. 59—17). Пасля смерці дачкі страта сына была для Льва Сапегі новым цяжкім ударам.
Казімір Лявон, малодшы сын Льва Сапегі, вельмі абнадзейваў
бацьку. Яшчэ зусім дзіцем ён разам са старэйшым братам Крыштафам Мікалаем пачаў падарожнічаць па замежжы і набірацца ведаў у славутых школах. Няспыннымі клопатамі бацькі ён, застаўшыся без маці ў двухгадовым узросце, ужо ў дзяцінстве стаў значным землеўласнікам, як і яго старэйшыя браты. У пятнаццаць гадоў стаў дзяржаўцам вялікіх Вольпінскай і Дубенскай валасцей. У 1625 годзе брат Ян Станіслаў перадаў Яну Любашанскую воласць, закладзеную раней за 8,0 тысяч коп грошай, а бацька здабыў яму прывілей на ўладанне Альшанскай воласцю ў Ашмянскім павеце.
• У 1629 годзе дваццацігадовы Казімір Лявон Сапега вярнуўся на Радзіму пасля другога замежнага падарожжа і вучобы ва універсітэтах Бельгіі, Галандыі і Італіі, што доўжылася чатыры з паловай гады. Вярнуўся дасведчаным у праве і палітыцы, авалодаўшы васьмю мовамі, добрым знаўцам ваеннага майстэрства. У гэтым жа годзе ён быў абраны дэпутатам у Трыбунал ад горада Слоніма (Sapiehowie 1891: 14)*. Гэта былаяго першая пасада.
* Тут і далей выкарыстана адна крыніца (гл. Sapiehowie 1891: 13—45).
У 1632 годзе Казімір Лявон Сапега быў ужо пісарам ВКЛ, a ў 1637 годзе — надворным маршалкам. Служачы на гэтых пасадах, ён выканаў шмат важных дзяржаўных спраў і каралеўскіх даручэнняў, сярод якіх асабліва значным было пасольства ў Маскву ў 1634 годзе. У час яго разам з іншымі членамі дэлегацыі ён
Крыштаф Мікалай Сапега (1607—1631)
заключыў з Масквой мірную дамову, у якой былі пацверджаны ўмовы Дэўлінскага пагаднення, дасягнутага яшчэ намаганнямі яго бацькі, калі ВКЛ былі вернуты Смаленск, Северск, Чарнігаў, Дарагабуж, Старадуб, Эстонія і Курляндыя. Па смерці бацькі, а пазней і брата Яна Станіслава Казімір Лявон Сапега завалодаў асноўнай часткай іх уладанняў і стаў адным з буйнейшых землеўласнікаў у ВКЛ. Яму дасталіся і Ружанскі двор з мястэчкам, дзе быў пабудаваны грандыёзны, ужо амаль закончаны палац. Па просьбе Казіміра Лявона Уладзіслаў Ваза 20 чэрвеня
1637 года прадаставіў Ружанам Магдэбургскае права (LMAB RS. F. 1—257).
У 1639 годзе Казімір Лявон Сапега ажаніўся на Фядоры Крысціне, дачцэ вендэнскага ваяводы Якіма Тарноўскага і Радамскай кашталянічны Ганны Фірлей. Яго скарбы і далей памнажаліся, дзякуючы як яго здольнасцям, так і данацыям уладара. Каралеўская сям’я, якая не аднойчы гасцявала ў яго неабсяжных уладаннях, дзе ёй заўсёды наладжваліся пышныя сустрэчы, была вельмі ўдзячнай яму. «Міласці караля Уладзіслава IV і каралевы Цэцыліі Рэнаты для надворнага маршалка Казіміра Сапегі раслі з дня ў дзень» (Sapiehowie 1891: 24).
У 1645 годзе Казімір Лявон Сапега стаў падканцлерам. Карыстаючыся сваімі вялізнымі багацдямі і высокай пасадай, ён і далей актыўна дзейнічаў на карысць дзяржавы, напрыклад, бараніў яе ў 1648—1649 гадах ад нападу казакоў і татар. Многа паслужыў асвеце, навуцы і ўвогуле культуры, будаваў у сваіх уладаннях касцёлы, засноўваў школы. Адной з важнейшых яго заслуг у галіне асветы і навукі было фундаванне правазнаўчага факультэта Віленскага
Ян Станіслаў Сапега (1589—1635)
Казімір Лявон Сапега (1609—1656)
універсітэта (прызначыў выкладчыкам штогадовую суму ў 3,0 тысячы злотых).
Акрамя таго, Казімір Лявон Сапега падарыў універсітэту славутую бібліятэку Ружанскага двара. Яна налічвала тры тысячы тамоў каштоўнейшых кніг, якія сабралі яго бацька і ён сам. Асобныя з іх дажылі да нашых дзён і захоўваюцца ў бібліятэцы Вільнюскага універсітэта*.
23 кастрычніка 1652 года памёрла жонка Казіміра Лявона Сапегі Фядора Крысціна. Яна была пахавана ў склепе сям’і Сапегаў пры касцёле Св. Міхаіла. Праз тры гады ў Бярэсці памёр і сам Казімір Лявон Сапега. Дзяцей ён не меў. Велізарныя ўладанні былі падзелены паводле яго тэстамента, складзенага пасля 30 ліпеня 1655 года ў Варшаве. Так сумна закончыўся славуты род Льва Сапегі. Дзяржаўная і асветніцкая дзейнасць Казіміра Лявона Сапегі варта асобнага даследавання. Яго заслугі перад Айчынай, навукай, асветай высока ацаніў у «аўтарскай» прадмове да сваёй «Гісторыі Літвы» А. Війюкас-Каялавічус, які пісаў, што
[...] гісторыю Літвы не мог інакш выдаць, як толькі пад апякунствам Тваёй Высокасці. Бо, безумоўна, апекуном Літоўскай гісторыі можа быць той самы чалавек, які з’яўляецца славутым абаронцам Літоўскай дзяржавы. Усе высокародныя, падчас публічных віншаванняў зазначылі, што Твая Высокасць, выяўляючы незвычайную адданасць Радзіме, аддаючы ёй
* Дакладны пералік гэтых кніг гл. BraziOnienes 1995.
неімаверныя памкненні ды ахвяруючы велізарныя сродкі, у гэтыя суровыя часы найлепшым чынам падтрымлівае Літоўскую дзяржаву... (Vijukas-Kojelavicius 1988: 40).
Глава 6
ПАЛІТЫЧНЫЯ I ФІЛАСОФСКІЯ ПОГЛЯДЫ, ЗАКАНАДАЎЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Су часнікі называлі яго вялікім Львом ды Салонам Літвы. Сам жа Леў Сапега быў заўсёды вельмі сціплым, часам да самапрыніжэння. Напрыклад, у лістах да віленскага ваяводы Крыштафа Радзівіла Перуна, ужо стаўшы канцлерам, а пазней і яго зяцем, заўсёды называў сябе «пакорлівым слугой» (Prochaska 1892: 130. Dok. № 155; 132. Dok. № 156 і інш.). Відаць, гэта была не толькі этыкетная формула тагачаснай перапіскі. Сціпласць, ветлівасць і мяккасць былі рысамі характару Льва Сапегі, хоць, як было ўжо неаднаразова зазначана, у маёмасных справах, а таксама калі закраналіся дзяржаўныя інтарэсы ВКЛ, ён умеў быць цвёрдым. У апошніх выпадках ён — грамадзянін сваёй Айчыны, непахісны патрыёт.
Такім ён быў у час незаконнага прызначэння віленскім епіскапам паляка Бернарда Мацяёўскага; такім быў і пры спробах палякаў несправядліва падзяліць пасады і ўладанні ў вернутых пасля Дэўлінскага перамір’я 1619 года Літоўскай дзяржаве Смаленскай і Северскай землях; такім быў, калі Жыгімонт Ваза імкнуўся ўцягнуць ВКЛ у проіігрышную дынастычную вайну са Швецыяй; такім быў і ў шмат якіх іншых выпадках, калі закраналіся інтарэсы Айчыны.
Аднак Леў Сапега не быў супраць уніі Польшчы з Літвой, як гэта іншы раз любяць паказаць некаторыя беларускія публіцысты. Яго пазіцыю па гэтаму пытанню найбольш дакладна яшчэ сто гадоў таму вызначыў С. Пташыцкі, які пісаў:
У сваіх лістах [якія у 1892 годзе выдаў А. Прахаска. — С. Л} усюды і заўсёды Сапега стаіць на варце інтарэсаў Літвы, і калі не раз выказваецца за агульныя дзеянні Польшчы і Літвы, то яшчэ больш рупіцца аб захаванні рэгіянальных правоў Літвы (Пташнцкіій 1893: 196).
«На варце інтарэсаў Літвы» ён стаяў не толькі ў сваіх лістах, але і ў паўсядзённай дзяржаўнай дзейнасці як канцлер ВКЛ, а пазней і як віленскі ваявода і вялікі гетман.
Як чалавек Леў Сапега быў таварыскім, ветлівым і спагадлівым, жыў у згодзе са сваімі шматлікімі сваякамі, не адмаўляў ім у дапамозе, бо яшчэ ў маладосці выдатна спасціг законы і працяглы час займаў вышэйшае становішча ў дзяржаве. За дапамогу, праўда, атрымліваў ад сваякоў добрую адплату і адпісаныя ў тэстаментах немалыя ўладанні. У сваім тэстаменце сынам Яну Станіславу, вялікаму маршалку, і Казіміру Лявону, пісару ВКЛ, наказваў жыць у згодзе і дружбе як між сабой, так і з суседзямі. Старэйшаму, Яну Станіславу, раіў рупіцца пра маладзейшага за яго на дваццаць гадоў Казіміра Лявона (Sapiehowie 1890: 401. Dok. № XXVII).
Вядома, як і ўсе тагачасныя (на жаль, і ў наш час) саноўнікі, ён меўнямалаворагаў. Асаблівадоўгазмагаўся ісудзіўсязХадкевічамі, зайздрасць і ўзаемная антыпатыя на некаторы час вызначалі яго адносіны нават з Крыштафам Радзівілам Малодшым, братам другой жонкі, сынам Крыштафа Радзівіла Перуна, які на працягу ўсяго жыцця быў сапраўдным сябрам Льва Сапегі. Малады і амбіцыёзны палявы гетман Крыштаф не хацеў падпарадкоўвацца старэйшаму на трыццаць адзін год віленскаму ваяводзе і вялікаму гетману ВКЛ Льву Сапегу. Апошні надта перажываў з-за гэтага.
Праўда, у рэшце рэшт яны ўсё ж памірыліся, спачатку на полі бою, а пасля ля труны караля (Sapiehowie 1890: 178). Была дасягнута згода і з магутнейшым віленскім ваяводай і вялікім гетманам Янам Карлам Хадкевічам. У 1620 годзе яны парадніліся, калі Ян Станіслаў Сапега, як ужо было згадана, ажаніўся на яго дачцэ Ганне Схаластыцы.
У пытаннях веры Леў Сапега быў талерантным, хоць сам у свой час з палітычнай мэтай і дзеля асабістага дабрабыту і кар’еры перайшоў у каталіцтва і ўсюды імкнуўся падкрэсліць асаблівую сваю прыхільнасць да гэтай веры. Найбольш яскрава гэта было выказана ў яго тэстаменце, дзе Леў Сапега дзякуе Богу за тое, што «у юнацтве збочыўшаму на ілжывую сцежку [курсіў у транскрыбіраваным тэксце тэстамента наш. — С. 77.] ад сапраўднай веры і выратавальнага шляху, загінуць не дазволіў» (Sapiehowie 1890:400. Dok. № XXVII).