• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вялікі беларус Леў Сапега  Анатоль Тарас

    Вялікі беларус Леў Сапега

    Анатоль Тарас

    Выдавец: Харвест
    Памер: 256с.
    Мінск 2017
    101.77 МБ
    Малады кароль, прамаўляючы ў адказ, жартам сказаў, што ён лепей пажадаў бы сабе «львіных гадоў», выкарыстоўваючы алюзію на імя Льва Сапегі (Radziwill 1839: 162—166).
    Праз некалькі дзён, калі кароль прыехаў у Вільню, яго зноў вітаў Леў Сапега ў суправаджэнні вялікай групы шляхціцаў. Гэтае прывітанне ўражліва апісаў Альберт Станіслаў Радзівіл:
    Вартым здзіўлення было бачыць васьмідзесяцігадовага дзядка, які на кані гарцаваў з гетманскай булавой перад каралём; ужо спарахнелая старасць трымалася з апошніх сіл, бо ў той самы дзень, маладосцю ахоплены, ён ледзьве не развітаўся з гэтым светам (Radziwill 1839: 162).
    I ўсё ж карціна была ўражлівай, здавалася, што і сам «дзядок», і яго слава і справы сапраўды неўміручыя. Вядома, ён сам, як і ўсе, што жывуць на гэтым свеце, быў смяротным, але яго справы і цяпер, праз чатыры стагоддзі ацэньваюцца з вялікай пашанай.
    Праз два тыдні пасля апісаных падзей, 7 ліпеня Леў Сапега прымаў дэлегацыю з Італіі.
    «Пасля абеду, — пісаў Альберт Станіслаў Радзівіл, — калі іграла музыка, вясёлы дзядок пляскаў у далоні і кружыўся ў гур-
    це; неўзабаве, пакінуўшы з гасцямі сына, пісара ВКЛ [Казіміра Лявона. — С. Л.], сам выйшаў [...] і ўжо жывым не вярнуўся, бо адным духам закончыў жыццё. Далі знаць сыну, той прыбег, але ўжо знайшоў мёртвым [...] дом напоўніўся смуткам, страх разагнаў гасцей; вакансіі, якія засталіся пасля яго, прымусілі многіх з-за іх спаборнічаць» (Radziwill 1839: 164—165).
    Надмагільны помнік Льва Сапегі і яго жонак
    Так ціха, спакойна, сам-насам памёр Леў Сапега. Пахаваны быў у Вільні ў сямейным склепе ў касцёле Св. Мікалая. Велізарныя яго скарбы і землеўладанні паводле тэстамента, складзенага ім у Варшаве яшчэ 14 ліпеня 1632 года, былі падзелены паміж яго сынамі, сваякамі і вернымі слугамі.
    Леў Сапега пражыў доўгае і мэтанакіраванае жыццё. Ён аддаў усе свае сілы, цудоўнае выхаванне і адукацыю, вялікія здольнасці і розум на карысць ВКЛ, дасягнуў у ім вышэйшых пасад і тытулаў, сабраў
    вялізарныя скарбы і землеўладанні. Аднак як чалавек, якога ўвесь
    час суправаджалі асабістыя страты і трагедыі, ён наўрад ці быў
    шчаслівым.
    УПАДАННІ ДЗЯРЖАВЫ ПЬВА Сапегі
    Тут пералічаны ўладанні і дзяржавы, якія ў розныя часы належалі Льву Сапегу, асобныя з іх былі перададзены сынам ці іншым сваякам або зноў закладзены іншым асобам. Шкада, што некаторыя ўладанні не ўдалося лакалізаваць.
    1.	Астрынецкая воласць
    2.	Берасцейскае стараства
    3.	Блудзенскае стараства
    4.	Вогінцкае войтаўства
    5.	Даўгелішская воласць
    6.	Есвайнскае стараства
    7.	Здзітаўскае стараства
    8.	Куранецкая воласць
    9.	Магілёўскае стараства
    10.	Маладзірвенскае цівунства
    11.	Маркаўскае стараства
    12.	Мядзельскае стараства
    13.	Рэтаўскае стараства
    14.	Свіслачскае стараства
    15.	Слонімскае стараства
    16.	Шарашоўская воласць
    ДВАРЫ (МАЕНТКІ)
    1.	Абальцы — Віцебскае ваяв.
    2.	Авішчы (Вітараж)* — Слонімскі пав.
    3.	Акалоўск — Браслаўскі пав.
    4.	Алексінцы — Полацкае ваяв.
    5.	Альба (Косаў) — Слонімскі пав.
    6.	Андрыянопаль (Бешанковічы) — Полацкі пав.
    7.	Апакаў — Смаленская зямля
    8.	Арэчы — Браслаўскі пав.
    9.	Асвея — Полацкае ваяв.
    * У дужках пазначана другая назва.
    10.	Астрава (Востраў) — Слонімскі пав.
    11.	Барань — Аршанскі пав.
    12.	Бароўка — Слонімскі пав.
    13.	Басея — Аршанскі пав.
    14.	Бацікі—Слонімскі пав.
    15.	Белавіца — Слонімскі пав.
    16.	Белая — Полацкі пав.
    17.	Бернаў
    18.	Бярэжвічы -Аршанскіпав
    19.	Бліжня — Слонімскі пав.
    20.	Блудзень — Берасцейскі пав.
    21.	Бобр — Аршанскі пав.
    49.	Дрыбін
    50.	Езерніца — Слонімскі пав.
    51.	Ельня — Смаленская зямля
    22. Болатаў — Аршанскі пав.
    52. Забор’е — Полацкае ваяв.
    23. Брэшаў — Аршанскі пав.
    53. Залеева — Браслаўскі пав.
    24. Будзілавічы — Аршанскі пав.
    54. Залессе — Браслаўскі пав.
    25. Була — Слонімскі пав.
    55. Замошша — Браслаўскі пав.
    26. Бусячы — Слонімскі (?) пав.
    56. Здзетэль — Слонімскі пав.
    27. Бяроза — Берасцейскі пав.
    57. Здзітаў Стары — Слонімскі пав.
    28. Бялынічы — Аршанскі пав.
    58. Зельва — Ваўкавыскі пав.
    29. Вараўцы •— Оўруцкі пав.
    59. Жыровічы — Берасцейскі пав.
    30. Везніца
    60. Івашковічы
    31. Вортэль — Берасцейскі пав.
    61. Іказна — Браслаўскі пав.
    32. Востраў — Слонімскі пав.
    62. Ількавічы — Слонімскі пав.
    33. Вязавец — Слонімскі пав.
    63. Канстанцінава — Аршанскі пав.
    34. Вята — Браслаўскі пав.
    64. Караневічы — Гродненскі пав.
    35. Глебаўшчына — Аршанскі пав.
    65. Карэвічы — Аршанскі пав.
    36. Горы Вялікія — Мсціслаўскі пав.
    66. Касінічы — Аршанскі пав.
    37. Горы Малыя — Мсціслаўскі пав.
    67. Кена — Віленскі пав.
    38. Горкі — Аршанскі пав.
    68. Кіевец — Берасцейскі пав.
    39. Гродэк (Гарадок) — Гродненскі пав.
    69. Кішкулаўшчызна
    40. Густат — Браслаўскі пав.
    70. Клубінічы — Аршанскі пав.
    41. Даліды — Гродненскі пав.
    71. Когатаў — Аршанскі пав.
    42. Дакудаў — Берасцейскі пав.
    72. Коханаў — Аршанскі пав.
    43. Давечаровічы — Кобрынскі пав.
    73. Кошуў — Мсціслаўскі пав.
    44. Дрэча-Лука — Віцебскі пав.
    74. Круглае — Аршанскі пав.
    45. Дзядзін — Браслаўскі пав.
    75. Ладэніца — Слонімскі пав.
    46. Дзярэўна — Слонімскі пав.
    76. Ласосна — Слонімскі пав.
    47. Друцк — Аршанскі пав.
    77. Лемніца — Аршанскі пав.
    48. Друя — Браслаўскі пав.
    78. Лепель — Полацкі пав.
    79.	Лыскаў — Лідскі пав.
    80.	Лучай — Браслаўскі пав.
    81.	Лужкі — Браслаўскі пав.
    82.	Лукомль — Полацкі пав.
    83.	Людагошча — Мсціслаўскі пав.
    84.	Ляпоны — Первалкскі пав.
    85.	Ляхаў — Аршанскі пав.
    86.	Манастыры — Віленскае ваяв.
    87.	Мезуляны — Віленскае ваяв.
    88.	Межырэчча — Берасцейскі пав.
    89.	Мелашкавічы — Аршанскі пав.
    90.	Мерачоўшчызна — Слонімскі пав.
    91.	Нацюны — Віленскае ваяв.
    92.	Пагост — Браслаўскі пав.
    93.	Паланая — Полацкае ваяв.
    94.	Палонск — Слонімскі пав.
    95.	Палубочкі
    96.	Паніквы — Бельскі пав.
    97.	Пацкаў — Мсціслаўскі пав.
    98.	Пачаевічы — Полацкае ваяв.
    99.	Пернарава — Ёсвайнскі пав.
    100.	Пілкавічы — Аршанскі пав.
    101.	Плескачы — Аршанскі пав.
    102.	Пнеўніца — Полацкі (?) пав.
    103.	Пярвалкі (Przewlokie)— Слонімскі пав.
    104.	Радча — Аршанскі пав.
    105.	Радванае — Слонімскі пав.
    106.	Рыбель — Аршанскі пав.
    107.	Росіца — Браслаўскі пав.
    108.	Ружаны — Слонімскі пав.
    109.	Сакалоічы — Аршанскі пав.
    110.	Старажэвічы — Аршанскі пав.
    111.	Стараяраславічы — Аршанскі пав.
    112.	Стараселле — Аршанскі пав.
    113.	Сідараўшчызна — Слонімскі пав.
    114.	Скаруцін — Аршанскі пав.
    115.	Славень — Аршанскі пав.
    116.	Стэцаў — Віцебскі пав.
    117.	Суша — Полацкі пав.
    118.	Сялец — Берасцейскі пав.
    119.	Сямяцічы
    120.	Сянно — Віцебскі пав.
    121.	Талачын — Аршанскі пав.
    122.	Тоўцін — Аршанскі пав.
    123.	Харошча — Гродненскі пав.
    124.	Цеплякі — Аршанскі пав.
    125.	Цітувены — Расейняйскі пав.
    126.	Шапякі — Слонімскі пав.
    127.	Шапялевічы — Аршанскі пав.
    128.	Шніпішкі — Віленскі пав.
    129.	Шылува (Шыдлува) — Расейняйскі пав.
    130.	Шышаў — Мсціслаўскі пав.
    131.	Чарнобыль — Кіеўскі пав.
    132.	Чартаеў
    133.	Чарэя — Аршанскі пав.
    134.	Чачэрын — Аршанскі пав.
    135.	Чэрнікаў
    136.	Чурылавічы — Браслаўскі пав.
    137.	Яблонка
    138.	Явар — Слонімскі пав.
    139.	Якаўлевічы — Аршанскі пав.
    Звароі Льва Садегі ДА YCiX C+aHAY ДЯАІКДГА КДЯС+ВА П1Р OYCKAEA
    Пераклаў Іван Саверчанка
    Усім станам Вялікага Княства Літоўскага Леў Сапега, падканцлер Вялікага Княства Літоўскага, стараста слонімскі, маркоўскі і мядзельскі, пакорлівыя і зычлівыя службы свае ахвярую.
    Заўважалі тое ўсіх вякоў мудрыя людзі, што ў кожнай рэчы паспалітай чалавеку прыстойнаму нічога не можа быць даражэй за вольнасць. А няволяй так мусіць гідзіцца, што не толькі скарбамі, але й смерцю самой яе ад сябе адганяць павінен. А таму ўсе людзі прыстойныя не толькі маёмасць, але і жыццяў сваіх супраць кожнага непрыяцеля выносіць не шкадуюць, каб пад іхжорсткае панаванне не трапіць. Каб вольнасці сваёй пазбаўленыя, паводле волі і разумення чужынцаў не мусілі жыць.
    Але ўжо мала таго, каб чалавек не быў у няволі знешняга непрыяцеля, а дамашняга непрыяцеля над сабой трываць мусіў. Таму той муштук або вудзіла дзеля стрымлівання кожнага нахабніка вынайдзеныя. Каб баяўся закону, усялякага гвалту і свавольства пазбягаў. I над больш слабым I горшым не здзекваўся, а таксама не мог прыгнятаць яго. Бо для таго законы ўстаноўленыя, каб багатаму I моцнаму не ўсё было вольна рабіць. Як гаварыў Цыцэрон: «Становімся нявольнікамі законаў для таго, каб свабоды ўжываць маглі».
    Калі чалавеку прыстойнаму нічога няма даражэй за тое, каб у Айчыне сваёй бяспечна жыць, не баючыся, каб яго добрай славы не зганьбілі, целу ды здароўю не прычынілі шкоды, каб не маглі пакрыўдзіць яго на ўласнай маёмасці, тады толькі праву, а не чаму іншаму, павінен быць адданы. Дзякуючы законам, чалавек абаронены, аніякага прымусу, знявагі і крыўды не церпіць. Бо мэта і сэнс усіх законаў на свеце, каб кожны добрую славу сваю, здароўе і маёмасць захоўваў у цэласці, ва ўсім гэтым аніякіх страхаў не меў.
    Нашая вольнасць, якую мы хвалім сярод іншых народаў хрысціянскіх, у тым, што маем гаспадара, які пануе не паводле волі сваёй, а паводле права нашага. I як славай добрапрыстойнай, гэтак жыццём і маёмасцю вольна карыстаемся. Бо калі б нехта ў тых трох рэчах нас пакрыўдзіць наважыўся і паводле свайго капрызу, а не паводле законаў нашых, звысіўся над намі, той быў бы не панам нашым, а скажальнікам правоў і вольнасцей нашых. Мы пры гэтым мусілі б быць яго нявольнікамі.
    I слушна за праўду маем, за што дзякуй Пану Богу, што пры панаванні каралёў іх міласцей і вялікіх князёў, гаспадароў нашых, тую ўладу і вольнасць у руках сваіх маем. Творачы права самі сабе, найлепш можам вольнасці свае ва ўсім захаваць, бо не толькі сусед ці просты абывацель у Айчыне, але і сам гаспадар, пан наш, аніякай тыраніі над намі ўжываць не можа, адно толькі столькі, колькі яму права дазваляе.
    Таму, маючы такі скарб у руках нашых, каторы нельга купіць ні за якую суму, належыць кожнаму прыстойнаму чалавеку ведаць пра яго. Каб быў добра абазнаны, сам сябе і жарсці свае стрымліваў, дзейнічаў паводле пісанага права і нікога не крыўдзіў. Калі б быў кімсьці пакрыўджаны, каб ведаў, дзе мусіць шукаць абароны і лекаў у крыўдзе сваёй.
    Як адзін сенатар рымскі другога караў за тое, што права Айчыны сваёй не ведаў, гэтак I кожны наш абывацель заслугоўвае дакору за тое, што вольнасцю сваёй выхваляецца, а законаў сваіх умець і разумець не хоча, тых законаў, якія вольнасці яго дазваляюць захоўваць.