• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вялікі беларус Леў Сапега  Анатоль Тарас

    Вялікі беларус Леў Сапега

    Анатоль Тарас

    Выдавец: Харвест
    Памер: 256с.
    Мінск 2017
    101.77 МБ
    Акрамя таго, добрыя адносіны Льва Сапегі з каралеўскім палацам і выдатныя дыпламатычныя здольнасці дапамаглі супакоіць палякаў, якія былі вельмі незадаволены гэтым сепаратным пагадненнем. У 1627 годзе на сойме Леў Сапега ў сваей прамове абгрунтаваў неабходнасць такога міру як адзінага выйсця з напаткаўшай ВКЛ небяспечнай сітуацыі (Kognowicki 1790: 92—97; Dundulis 1977: 30).
    Сапраўднай памылкай (калі бачыць гісторыю ланцугом памылак, а не хадой сапраўдных падзей) трэба лічыць не прызначэнне Льва Сапегі вялікім гетманам ВКЛ, а саму Трыццацігадовую вайну, у якую кароль уцягнуў Польска-Літоўскую дзяржаву і ад якой, як ужо сказана, Леў Сапега ўпарта адгаворваў. Гэтую вайну распачалі вялікія еўрапейскія дзяржавы, для Польска-Літоўскай Рэспублікі яна была згубнай і закончылася з вялікімі стратамі 29 верасня 1629 года Альтмаркскім мірам (Lietuvos TSR istoria 1985: 164)*.
    Глава 4
    СКАРБЫ, СЯМ’Я I АСАБІСТАЕ ЖЫЦЦЁ
    Размежаваць дзяржаўную дзейнасць з асабістым жыццём у дзеяча такога маштабу, як Леў Сапега, амаль немагчыма. Усё было звязана, усё падпарадкоўвалася кар'еры, палітыцы: і асабістае жыццё, і сямейныя справы, і маёмасць. А гэтыя рэчы, асабліва
    * Падрабязна пра гэтую вайну гл. Нсторня Польшн 1956: 251—256.
    скарбы, у сваю чаргу залежалі ад кар’еры, ад таго, як паспяхова ішло ўзыходжанне па лесвіцы дзяржаўных пасад. Жыццё нашага гістарычнага персанажа было ў гэтым сэнсе асабліва характэрным. Погляд, што пераважае ў гістарыяграфіі і паводле якога Леў Сапега такіх вышынь дасягнуў нібыта выключна толькі дзякуючы свайму таленту, няправільны. Глебу для паспяховага ўзлёту падрыхтавалі яго продкі, якія дасягнулі вельмі высокіх пасад, набылі шмат скарбаў, парадніліся з княжацкімі кланамі і завязалі сяброўскія адносіны з аднымі з самых магутных асоб Літоўскай дзяржавы — Радзівіламі.
    Такім чынам, заможнасць Льва Сапегі пачалася не з нуля. Ужо згадвалася, што пры яго актыўным удзеле як самага ўплывовага ў той час прыдворнага, бацька Льва Сапегі перамог у важным судовым працэсе. I ўвогуле сямейныя справы бацькі напрыканцы яго жыцця значна палепшыліся: былі звернуты асобныя ўладанні і тытулы дзеда Яна, згубленыя падчас няміласці ўладара. Ці меў Леў Сапега якія-небудзь уласныя землі яшчэ пры жыцці свайго бацькі, невядома. Мяркуючы па запісах' з Літоўскай Метрыкі, бессямейныя дзеці і нават уступіўшыя ў шлюб да смерці бацькі звычайна пэўнай часткі яго ўладанняў не мелі, а валодалі толькі ўласнасцю, нажытай самімі. 3 другога боку, як ужо згадвалася, яшчэ ў 1579 годзе, г.зн. пры жывым бацьку, Леў Сапега на свае сродкі сфарміраваў немалое войска, якое пад сцягам роду Сапегаў удзельнічала ў вайне супраць маскоўскай дзяржавы. Зразумела, тое войска магло быць сабрана і на бацькавы сродкі, але, верагодней за ўсё, Леў Сапега ўжо меў нейкія ўласныя ўладанні і сродкі ад вялікага князя.
    Бясспрэчна вядома, што некалькі гадоў пазней пры яго пасрэдніцтве ўладар падараваў надзелы нават яго малодшым, меней здольным і вядомым братам (Sapiehowie 1890: 186—187).
    Першыя звесткі пра падзел неабсяжных уладанняў маці ў Аршанскім павеце і Віцебскім ваяводстве паміж братамі Грыгалем, аршанскім падкаморыем, Андрэем, дваранінам уладара, Львом, які толькі што стаў падканцлерам, і сёстрамі Ганнай, Сафіяй і Фядорай датаваны 1585 годам, г.зн. ужо пасля смерці маці (Sapiehowie 1890: 145).
    У Літоўскай Метрыцы за 1593 год падрабязна запратакаліраваны падзел бацькавай спадчыны, які канчаткова завяршыўся ў 1591 годзе. У час падзелу Леў Сапега атрымаў: у Аршанскім павеце Стары і Новы двары ў сямейнай вотчыне Чарэі, вёскі Болатаў, Горкі, Будзілавічы, Плескачы, Клубінічы, Канстанцінава, Ляхаў,
    Стараяраславічы, Рыбель, Касінічы, Карэвічы і Пілкавічы, абодва двары ў Лемніцы і Скаруцінскі маёнтачак з угоддзямі; у Полацкім ваяводстве — вялікую вёску Белая каля Лепеля, Забор’е і іншыя надзелы; у Віленскім ваяводстве — Манастыры; у Лідскім павеце — маёнтачак Лыскава з усімі ўгоддзямі і сялянамі (VUMB RS. F. 59—13. L. 11 V. — 12). Прыкладна ў той жа час ён атрымаў і немалыя дары ад вялікага князя.
    Напрыклад, па прывілею ад 20 ліпеня 1586 года яму было аддадзена ў трыманне Слонімскае стараства з усімі даходамі (VUMB RS. F. 59—13. L. 4).
    Ажаніўся Леў Сапега вельмі позна. Ужо дваццацішасцігадовым у лісце да Крыштафа Радзівіла Перуна ён на паўсур’ёзе пісаў:
    Ваша Міласць, у юнацтве мог дазволіць сабе кахацца [...] такое ж і пра мяне Ваша Міласць можа падумаць, а я, небарак, усё яшчэ не ведаю, дзе сяджу і ўжо сабраўся ў манастыр, бо нішто мне не міла на свеце; яшчэ да гэтай пары не навучыўся кахаць, а вучыцца ўжо позна, акрамя ж таго пры двары няма і дасканалага на тое настаўніка... (Prochaska 1892: № 3. 4).
    Палай Сапегаў у Дзярэчыне.
    У1685 годзе мястэчка Дзярэчын перайшло ад Палубінскіх да Сапегаў і зрабілася адной з іх галоўных рэзыдэнцыяў. Здымак да 1938 г.
    Аднак у манастыр ён не пайшоў, а праз тры гады, I верасня 1586 года, дачакаўшыся 29 гадоў і займаючы пасаду падканцлера ВКЛ, ажаніўся на ўдаве Дароце Збаражскай, у тым жа самым годзе пахаваўшай свайго вядомага мужа — Трокскага ваяводу князя Сцяпана Збаражскага (Sapiehowie 1890: 145). Чаму менавіта ўдава,
    ды яшчэ з малой дачкой? Можа таму, што так і «не навучыўся кахаць?» Хутчэй за ўсё, гаворачы шчыра, таму што быў добра знаёмы з жыццём тагачаснай уладнай арыстакратыі, і ўсё ім было належным чынам вылічана, прадугледжаны ўсе перспектывы ўдала распачатай дзяржаўнай кар’еры. Дарота была дачкой Фірлеяў з Дамбровіц: польскага саноўніка Андрэя, Люблінскага кашталяна, і Барбары, Плоцкай ваяводзіны (Sapiehowie 1890: 145). Яна не толькі ўзняла гонар Льва Сапегі (з паловы XVI стагоддзя для вяльмож ВКЛ жаніцца на знатных палячках лічылася своеасаблівым гонарам), але і прынесла немалы пасаг.
    Акрамя таго, да пасагу прыдалося вялікае вена, прызначанае буйным саноўнікам Сцяпанам Збаражскім і, здаецца, усе яго маёнткі (у сувязі з тым, што ў Дароты была дачка, а апекуна ёй нябожчык бацька не прызначыў), а таксама тытул Трокскага ваяводы, бо Дарота была не толькі дачкой радавітых бацькоў, але і трокскай ваяводзінай. Такім чынам, Льву Сапегу было дзеля чаго і каго ўступаць у шлюб. Важную ролю тут мела і тое, што Дарота была кузінай трэцяй жонкі Крыштафа Радзівіла Перуна Катрыны Тэньчыньекай (Sapiehowie 1890: 381—391. Dok. № XXV).
    Сяброўства Льва Сапегі з магутнейшым Крыштафам Радзівілам працягвалася ўжо многа год, а цяпер яны яшчэ і парадніліся (Prochaska 1892: 18. № 25)*. Акрамя таго, як сведчаць скупыя крыніцы, удава была не толькі даволі прыгожай і прывабнай, але і на колькі гадоў нават маладзейшай за Льва Сапегу (Encyklopedia 1868: Т. 28: 391), які засядзеўся ў халасцяках. Відаць, і не спатрэбіўся «добры настаўнік», пра якога пісаў ён у лісце да Крыштафа Радзівіла; сама служба ў каралеўскім палацы была ў гэтым выпадку лепшым настаўнікам.
    Скарбы падканцлера Льва Сапегі ў той час не былі асабліва вялікімі (Sapiehowie 1890: 145), таму жончын маёмасны ўнёсак у новую сям’ю (Sapiehowie 1890: 383—390. Dok. № XXV) быў асабліва значным: вялікі Межырэчанскі двор у Берасцейскім павеце, які ацэньваўся ў 30 000 польскіх злотых, і каштоўнасці, вартасць якіх, відавочна, была не меншай. Аднак і сам Леў Сапега меў ужо хоць і не «асабліва вялікі», але даволі значны скарб, калі змог запісаць жонцы 6000 злотых са сваёй маёмасці; акрамя таго, за перайшоўшыя да Дароты ў спадчыну мацярынскія ўладанні адпісаў 9000 злотых вена (Sapiehowie 1890: 388). Верагодней усяго, яшчэ да шлюбу ён
    * Пасля шлюбу Леў Сапега называў у сваіх лістах Крыштафа Радзівіла шваграм.
    атрымаў права на дзяржанне Маркаўскай і Мядзельскай валасцей (Sapiehowie 1890: 147).
    Такім чынам, Льва Сапегу пасля шлюбу можна было ўжо аднесці калі не да самых значных, то ўжо да дастаткова важных вяльмож. Маёмасныя асновы кар’еры былі закладзены, і пачалося няспыннае пашырэнне ўладанняў.
    У тым жа 1586 годзе Леў Сапега паспяхова завяршыў судовы працэс супраць трайдзенскага старасты Пятра Стабраўскага і яго жонкі — ковельскай князёўны Фядоры Сангушкі за перадзел вялікага Абалецкага двара, які знаходзіўся ў Абалецкай воласці Віцебскага ваяводства. Яго вышэй ахарактарызаваная мудрая пазіцыя падчас выбараў Жыгімонта Вазы каралём Польшчы і вялікім князем літоўскім і заслугі пры вырашэнні другіх дзяржаўных спраў, асабліва пасольская місія ў Маскве і выданне Трэцяга Літоўскага Статута ў 1588 годзе, былі адзначаны мноствам дароў манарха, якія падрабязна пералічаны ў капітальным выданні крыніц, прысвечаных генеалогіі і маёмаснаму становішчу рода Сапегаў (Sapiehowie 1890: 147—148). Пасля гэтых паднашэнняў Леў Сапега і яго жонка Дарота сталі валодаць, цяпер ужо пажыццёва,
    Дабосна (зараз Кіраўскі раён Магілёўскай вобл.).
    3 першай чвэрці XVII cm. гэтыя землі на два стагоддзі зрабіліся ўласнасццю роду Сапегаў
    буйнымі валасцямі вялікага княства — Мядзельскай і Маркаўскай (акрамя таго, да апошняй была далучана вёска Караневічы, якая належала Астрынецкаму стараству), а таксама часткай Куранецкага часовага ўладання.
    У 1588 годзе дваюрадны дзядзька Льва Сапегі ваяводзіч Наваградскі Андрэй Паўлавіч Сапега па тэстаменту пакінуў яму буйную частку плошчаў у сваіх дварах Іказна, Замошша, Лужкі, Вята, Арэчы і Густат, якія знаходзіліся ў Браслаўскім і другіх паветах Полацкага ваяводства. Праз два гады ад двух братоў Андрэя Паўлавіча, Багдана і Мікалая, ён прыдбаў і застаўшуюся долю пералічаных двароў. Менавіта цяпер у руках Льва Сапегі апынуліся ўсе гэтыя неабсяжныя ўладанні (Sapiehowie 1890: 147—148). Як заўважыў той жа самы біёграф роду Сапегаў, гэтыя двары
    [...] спачатку належалі Сапегам з Кодзенскай лініі, а пазней, вядомыя пад назвай «Друйшчыны» [ад мястэчка Друя. — С. Л.], знаходзіліся ва ўласнасці Чарэйскай лініі Сапегаў да канца XVIII ст. і нямала садзейнічалі ўзмацненню ўплыву гэтай лініі знакамітага ў Літве рода (Sapiehowie 1890: 148).
    Касцёл Св. Міхаіла ў Вільні
    Перайшоўшы ў 1586 годзе ў каталіцтва і імкнучыся засведчыць сваю шчырасць у новай веры, Леў Сапега задумаў пабудаваць у Вільні касцёл з кляштарам. 3 гэтай мэтай ён у 1589 годзе купіў у віленскага капітула вялікі Лепельскі двор і дабіўся зацвярджэння гэтай пакупкі ў караля; пазней гэты двор перадаў пабудаванаму касцёлу Св. Мікалая і манашкам (бернандынкам) адкрытага пры ім кляштара Св. Клары. Гэтыя яго ўчынкі праз некалькі гадоў усхваліў папа Клімент VIII (LMAB rs. F. 4—14; Sapiehowie 1890: 149, 157). У тым жа 1589 годзе Леў Сапега спазнаў першае бацькоўскае шчасце. 25 кастрычніка ў яго нарадзіўся сын, якому было дадзена імя Яна Станіслава (Sapiehowie 1891: 1). Таму можна меркаваць, што будаўніцтва касцёла і жаночага кляштара ў Вільні былі яго падзякай Богу таксама і за гэта шчасце. Будаўніцтва касцёла супала і з іншымі вельмі значнымі падзеямі ў жыцці Льва Сапегі: набраў сілу ім выдадзены і ў значнай меры створаны Трэці Літоўскі Статут, a сам ён быў прызначаны канцлерам ВКЛ (Sapiehowie 1890: 150).