Вялікі беларус Леў Сапега
Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 256с.
Мінск 2017
Другая вельмі складаная падзея ў гісторыі Рэчы Паспалітай, стаўшая сур’ёзнай праверкай кампетэнцыі Льва Сапегі як дзяржаўнага дзеяча, была ўзброеная апазіцыя шляхты каралю (ро-
каш), якую ўзначальваў кракаўскі ваявода Мікалай Зебжыдоўскі і сын Крыштафа Радзівіла Перуна Януш. Напачатку 1606 года пагроза грамадзянскай вайны была зусім рэальнай. Раздаваліся галасы, патрабаваўшыя скінуць Жыгімонта Вазу, які абвінавачваўся ў памкненнях да абсалютызму (йсторня Польшн 1956: 248—249). Леў Сапега ў адносінах да ракашоўцаў заняў асцярожную пазіцыю. Спачуваў ім і абараняў іх, у той жа час аднак ухвапяючы уладу манарха, але адкрыта ракашоўцаў не падтрымліваў, імкнуўся быць міратворцам паміж імі і каралём (Sapiehowie 1890: 168).
Напрыканцы 1604 года на палітычнай арэне ўзнік беглы манах Грышка Атрэп’еў, які ўвайшоў у гісторыю як уяўны царэвіч Дзмітрый. Леў Сапега з самага пачатку з асцярогай глядзеў на гэтага самазванца, хоць разумеў, што ўладныя структуры Рэспублікі і сам кароль могуць выкарыстаць гэтую палітычную фігуру і разбурыць так цяжка здабыты ім дваццацігадовы мір з Масквой. Ужо 10 лістапада 1604 года, паведамляючы новаму віленскаму ваяводзе Мікалаю Радзівілу Сіротцы пра з’яўленне так званага Дзмітрыя і пра магчымы вынік той дапамогі, якую яму аказалі асобныя польскія магнаты, Леў Сапега з горыччу пісаў:
Ой, сутыкне нас пан ваявода Сандамірскі [Ежы Мнішак. — С. Л.] заўчасна з Масквой; ці пашчасціць нам тут, ці не, аднак жа бяду для айчыны і для нас накліча (Пташяцкнй 1893: 222, ADR 1885: 233. № XLV).
3 гэтага ліста бачна, што Леў Сапега не падтрымаў самазванца, авантура якога бьша варожай яго грандыёзнай праграме стварыць аб’яднаную дзяржаву ВКЛ — Польшчы — Масковіі з адзіным манархам.
Мала таго, калі пасля краху авантуры Ілжэдзмітрыя асобныя сенатары пачалі абвінавачваць каралеўскую ўладу, Леў Сапега на Варшаўскім сойме выступіў з доўгай і гарачай прамовай, у якой, абараняючы караля, усю віну звярнуў на Ежы Мнішака, Адама Вішнявецкага і іншых польскіх магнатаў (Любавскнй 1915: 3—7).
Хада гісторыі ўсё роўна зацягнула Рэч Паспалітую ў вайну з Масквой, што афіцыйна было абвешчана ў сакавіку 1609 года (Нсторня Польшн 1956: 250). Леў Сапега са сваім уласным войскам вельмі актыўна ўдзельнічаў у ваенных дзеяннях, у тым ліку і ў асадзе Смаленска. Пішучы ў 1611 годзе каралеве Канстанцыі з-пад абложанага Смаленска, ён запэўніваў, што не адмовіцца ад «пачатай справы», даб’ецца захопу Смаленска (Kognowicki 1790:
380; Sapiehowie 1890: 169). I сапраўды Смаленск быў захоплены ў тым жа годзе.
Гэтая вайна, зацягнуўшаяся амаль на дзесяцігоддзе і добра вядомая ў гісторыі, захопам Смаленска і нават Масквы не закончылася для Рэспублікі. Народ і без маскоўскага цара змагаўся з інтэрвентамі. Варшаўскі сойм у 1616 годзе прыняў пастанову прадоўжыць вайну пад кіраўніцтвам каралевіча Уладзіслава Вазы, які яшчэ ў лютым 1610 года паводле змовы з баярскімі прадстаўнікамі так званага «Тушынскага лагера» быў прызнаны маскоўскім царом (йсторня Польшн 1956: 250). Здавалася, што ўжо набліжаўся час здзяйснення памянёнай грандыёзнай праграмы Льва Сапегі, што будзе створана аб’яднаная дзяржава Літвы — Польшчы — Масковіі.
Леў Сапега, надзвычай ужо асцярожны палітык, поўнасцю аддаўся ажыццяўленню ў сапраўднасці нерэальнай праграмы, непасрэдна ўдзельнічаў у адноўленай вайне, выдаткоўваў на яе вялікія асабістыя сродкі. У гэтым разе дзяржаўныя інтарэсы ВКЛ супалі з асабістымі маёмаснымі інтарэсамі самога Льва Сапегі, таму што значная частка яго буйных латыфундый была ў Смаленскай і Северскай землях (Sapiehowie 1890: 168). Ён быў не толькі важным удзельнікам гэтага ваеннага паходу на Маскву, але і фактычна яго ўзначальваў:
[...] канцлер Сапега быў прызначаны камісарам [каралевіча Уладзіслава. — С. Л.] з той мэтай, каб каралевіч Уладзіслаў у асабліва важных справах не прыймаў ніякіх рашэнняў, не параіўшыся з ім (Sapiehowie 1890: 171).
Вынікі гэтай вайны вядомы. Рэч Паспалітая не змагла перамагчы і пасадзіць каралевіча Уладзіслава на маскоўскі прастол. Такім чынам, і на гэты раз праграма Льва Сапегі не бьша да канца рэалізаваная, аднак вынікі вайны для ВКЛ былі вельмі прымальнымі. 3 студзеня 1619 года было падпісана Дэўлінскае перамір’е, згодна якому Смаленская і Северская землі зноў адышлі да ВКЛ, а Рэч Паспалітая адмовілася ад прэтэнзій на маскоўскі трон (йсторня йольшн 1956: 251; Lietuvos TSR istorija 1985: 167). У такім спрыяльным для ВКЛ завяршэнні вайны была вялікая заслуга Льва Сапегі і як ваеннага дарадчыка каралевіча, і як дыпламата, і як аднаго з заможнейшых вяльмож ВКЛ, які «паўторна заплаціў затрыманае жалаванне войску [...] з асабістых сродкаў» (Sapiehowie 1890: 171). Калі пачаўся падзел адваяваных земляў, на іх заявілі прэтэнзіі і польскія магнаты. Аднак Леў Сапега на сойме
рашуча запратэставаў супраць таго, каб землі ВКЛ былі аддадзены палякам. Так перагарнулася гэтая вельмі важная ў гісторыі жыцця і дзяржаўнай дзейнасці Льва Сапегі старонка.
Набліжаліся іншыя, не меней важныя і небяспечныя для Рэчы Паспалітай, і асабліва для ВКЛ, падзеі, якія запатрабавалі ад яе дзяржаўных асоб вялікай мудрасці і цвёрдага самавызначэння. Распачалася новая вялікая вайна, вядомая ў гісторыі пад назвай Трыццацігадовай. Яе развязала не Рэспубліка, а дзяржавы Еўропы, якія размежаваліся на дзве групоўкі: першую, названую Каталіцкай лігай (Аўстра-Венгрыя, Іспанія і каталіцкія княствы Германіі), да якой далучылася і Рэспубліка, і другую — так званую унію Евангелістаў (Англія, Данія, Галандыя, Швецыя і пратэстанцкія княствы Германіі), з якой уступіла ў саюз каталіцкая Францыя. Да гэтай вайны імкнуліся перш за ўсё Габсбургі, якія ўладарылі ў Аўстра-Венгрыі і Іспаніі, а таксама Францыя, Англія і асабліва Швецыя, якая спадзявалася захапіць прыбалтыйскія землі, што ў той час належалі ВКЛ і Польшчы, пашырыць сваю тэрыторыю і пераўтварыць Балтыйскае мора ў «шведскае».
Леў Сапега прадбачыў менавіта такі ход падзей у гэтай вайне і пераконваў караля ўстрымацца ад ўдзелу ў ёй. ЕІа жаль, партыя прыхільнікаў караля была мацнейшай, і Рэспубліка ўвязалася ў гэтую згубную для яе вайну. Як і прадбачыў Леў Сапега, у асабліва цяжкі для Рэспублікі момант, калі Полыпча ваявала з туркамі каля Хоціна, у 1621 годзе ваяўнічы шведскі кароль Густаў II Адольф распачаў імклівы наступ у Прыбалтыцы і заняў амаль усю Курляндыю, а ў верасні — і Рыгу. У гэтым паражэнні быў абвінавачаны брат жонкі Льва Сапегі Крыштаф Радзівіл Малодшы (Lietuvos TSR istorija 1985: 163).
Аднак на самой справе Рэспубліка проста не мела магчымасці ваяваць на два франты. Леў Сапега паводзіў сябе вельмі асцярожна і не спяшаўся непасрэдна ўблытвацца ў гэтую вайну. У тым самым 1621 годзе 28 верасня ў Хоціне памёр віленскі ваявода і вялікі гетман Ян Карл Хадкевіч (Sapiehowie 1890: 173)*. На вышэйшую ў Літоўскай краіне пасаду віленскага ваяводы ў тым жа годзе быў прызначаны 65-гадовы Леў Сапега (Sapiehowie 1890: 173)**.
Жыгімонт Ваза гэтым прызначэннем не толькі адзначыў вялікія заслугі Льва Сапегі перад дзяржавай, але і спадзяваўся на больш значную яго дапамогу ў вайне са шведамі ў Прыбалтыцы.
* Паводле іншых дадзеных, 24 верасня (Wolff 1885: 151).
** Памыляюцца тыя, хто называе 1623 год (напрыклад, Wolff 1885: 74).
Аднак падзеі заблыталіся так, што Леў Сапега і без гэтага быў вымушаны прыняць удзел у той вайне. Інтэрвенты займалі ўсё новыя тэрыторыі, захапілі ўсё Задзвінне і наблізіліся да самых межаў ВКЛ. Палявы гетман Крыштаф Радзівіл Малодшы увесь час адступаў, у войску зусім не стала дысцыпліны і парадку, ваярам не плацілі жалаванне, яны проста галадалі і ўцякалі з поля бою. У тыя дні Леў Сапега рабіў усё, каб усталяваць дысцыпліну і зноў, як у час вайны з Масквой, заплаціў войску жалаванне са сваіх сродкаў (Sapiehowie 1890: 175). Як чалавек у гадах, ён не мог ужо спраўляцца на дзвюх вышэйшых пасадах ВКЛ, таму 3 лютага 1623 года адмовіўся ад абавязкаў канцлера. Па яго рэкамендацыі канцлерам ВКЛ быў прызначаны Альберт Станіслаў Радзівіл, сын Алыкскага князя Станіслава Багамола, унук Мікалая Чорнага (Sapiehowie 1890: 173).
Тым часам вайна са Швецыяй усё ўскладнялася. Шведскае войска, заняўшы ўсю тэрыторыю сучаснай Латвіі, увайшло ў Літву і захапіла Біржай. Склалася крытычная сітуацыя. Вышэйшыя ўлады Кароны і сам Жыгімонт Ваза ўсе надзеі звязалі зноў са Львом Сапегай, яго скарбамі, дзяржаўнымі і дыпламатычнымі здольнасцямі. У гэтыя цяжкія для дзяржавы часы ён як віленскі ваявода ў 1625 годзе быў прызначаны і вышэйшым кіраўніком войска, г.зн. вялікім гетманам ВКЛ. На гэтую найвышэйшую вайсковую пасаду ён быў прызначаны
[...] не так з-за таленту палкаводца, як па прычыне незлічоных скарбаў... (Sapiehowie 1890: 174).
Другім выпадкам, адчуваючы ношу гадоў, шасцідзесяцівасьмігадовы Леў Сапега ад гэтых вышэйшых вайсковых абавязкаў мог бы, вядома, адмовіцца, але, улічваючы трагічнае становішча дзяржавы, згадзіўся. Кіраўніцтва супраціўленнем шведскай інтэрвенцыі было, можна сказаць, апошнім подзвігам Льва Сапегі на карысць ВКЛ. Праўда, у нашай гістарычнай літаратуры сустракаюцца і негатыўныя ацэнкі гэтай яго дзейнасці. Сцвярджаецца, што прызначэнне Льва Сапегі вялікім гетманам ВКЛ
[...] толькі пашкодзілаабароне Літвы, пагоршылаўзаемаадносіны людзей, якія былі адказнымі за яе абарону (Туіа 1986: 178)*.
* Іншыя даследчыкі высока ацэньваюць асобу Льва Сапегі і яго заслугі перад Літоўскай дзяржавай (Kuolys 1992: 204, 209, 227—228).
Тут зноў паўстае вечнае пытанне гістарычнай навукі пра ролю асобы ў гісторыі. Ці асобы твораць гістарычны працэс і кіруюць ім, ці ён узвышае ў адпаведны момант тую ці іншую асобу? Ц.І мог бы хто-небудзь іншы, прызначаны вялікім гетманам ВКЛ, спыніць, a тым больш разбіць у некалькі разоў буйнейшае шведскае войска на чале з вопытным і смелым воінам Густавам II Адольфам, які ў тым жа самым 1625 годзе захапіў амаль усю Лівонію? Відавочна, не мог бы, таму што шведскае войска мела столькі сілы, што праз год, летам 1626 года, увайшло на узмор’е Полыпчы і Прусіі, а ў хуткім часе ўсё яго захапіла (Туіа 1986: 189). Значыць, лепшым і разумнейшым' выхадам для ВКЛ было любым коштам памірыцца са шведамі. I гэта было дасягнута пераважна дзякуючы аўтарытэту Льва Сапегі (згадаем, што ён ужо быў віленскім ваяводай) і яго дыпламатычным здольнасцям. 19 студзеня 1627 годаў Балдэнмуйжы быў заключаны мір са шведамі (Туіа 1986: 191).