• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вялікі беларус Леў Сапега  Анатоль Тарас

    Вялікі беларус Леў Сапега

    Анатоль Тарас

    Выдавец: Харвест
    Памер: 256с.
    Мінск 2017
    101.77 МБ
    Добры пачатак быў зроблены, шлях да вышэйшых дзяржаўных пасад, вялікіх спраў, славы і незлічоных скарбаў быў адкрыты.
    Глава 3
    ДЗЕЯЧ ЛІТОЎСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ
    Леў Сапега, усклаўшы ў дваццаць восем год на свае маладыя плечы цяжкую ношу спраў велізарнай краіны, пакрочыў звілістым і спакуслівым шляхам дзяржаўнага дзеяча. 3 той пары пачынаецца яго інтэнсіўнейшая дзяржаўная і палітычная дзейнасць. Акрамя бягучых дзяржаўных спраў, якія Льву Сапегу, як другой асобе ў дзяржаўным апараце, даводзілася вырашаць, ён, адукаваны юрыст і вялікі знаўца права Літвы, актыўна ўдзельнічаў у кадыфікацыі «Трыбунала» і Трэцяга Літоўскага Статута — выдатнага помніка позняга еўрапейскага феадалізму, а таксама шмат увагі ўдзяляў уладкаванню канфесійных канфліктаў. Вядома, што ў шматканфесійным ВКЛ такія канфлікты значна абвастрыліся ў 80-я гады XVI стагоддзя, калі распачалася актыўная контррэфармацыя, і ў Вільні з’явіліся іезуіты.
    Сам Леў Сапега, як і большасць дзеячоў Рэфармацыі, у пытаннях веры быў вельмі памяркоўным і да рэлігіі падыходзіў пераважна з рацыянальнага палітычнага погляду. У той час ужо перайшоўшы да каталіцтва, але ў глыбінях душы яшчэ памятаючы пра праваслаўе сваіх продкаў, ён марыў пра магчымасць шляхам уніі праваслаўных і рымскіх католікаў стварыць новую царкву, не залежную ні ад Маскоўскай метраполіі (з 1589 года — патрыярхата), ні ад папскага прастола. I кадыфікуючы Трэці Літоўскі Статут, і прымаючы ўдзел у стварэнні новай уніяцкай царквы, ён перш за ўсё імкнуўся ўмацаваць дзяржаўнасць ВКЛ, яго прававыя і ідэалагічныя асновы, узвысіць яго прэстыж.
    У 1586 годзе па смерці Стэфана Баторыя ў Літве і Польшчы наступіла пара міжуладдзя. Для Льва Сапегі, які толькі што стаў падканцлерам, а з 1587 года пасля смерці Астафія Валовіча фактычна выконваў і абавязкі канцлера, пачаліся дні іспытаў на палітычную сталасць. Падзеі 1586—1587 гадоў для маладога дзяржаўнага дзеяча былі вырашальнымі (Sapoka 1933: 280). Цяпер Льву Сапегу дасталася першая роля пры абранні новага агульнага для Польшы і ВКЛ манарха.
    На гэта звярнуў увагу I. Лапо:
    Па смерці Астафія Валовіча, — пісаў ён, — пасада канцлера Літоўскай дзяржавы яшчэ не была занятай. Леў Сапега застаўся адзіным «гаспадаром пячаткі», які мог пячаткай ВКЛ зацвердзіць тыя дакументы, што трэба было б падрыхтаваць і апублікаваць, калі ў Літоўскай дзяржаве прызнаюць аднаго з «намінатаў» [г. зн. прэтэндэнтаў. — С. Л.] сваім манархам (Lappo 1936: 193).
    Напачатку Леў Сапега, які хоць і не быў абраным на сейміках членам дэлегацыі ВКЛ, аднак актыўна ўдзельнічаў у працы элекцыйнага сойма, падтрымаў кандыдатуру маскоўскага цара Фёдара і агітаваў за саюз з Масквой. Ён імкнуўся такім чынам умацаваць нядаўна заключаны з Масквой патрэбны Літве мір, а калі ўзнікнуць спрыяльныя ўмовы для гэтага, магчыма нават і стварыць новую, яшчэ большую дзяржаву ВКЛ, Польшчы і Расіі. Аднак пераканаўшыся ўненадзейнасці кандыдатуры цара Фёдара, ён хутка змяніў сваю пазіцыю і пачаў падтрымліваць Жыгімонта Вазу, якога падтрымлівала большасць польскіх магнатаў, што знаходзіліся пад уплывам канцлера Кароны Польскай Яна Замойскага. На гэта, відаць, паўплывала адмоўнае ўражанне пра цара Фёдара як асобу падчас першай місіі Льва Сапегі ў Маскве. Матывуючы змену сва-
    ёй пазіцыі, у лісце з Варшавы ад 22 верасня 1587 года да Крыштафа Радзівіла Перуна ён пісаў:
    Пан Бог мне сведкай, што жадаў яго [цара Фёдара. — С. Л] мець уладаром, хоць ведаў і бачыў многа для гэтага перашкод, а між іх не меншыя — недахопы яго асобы (Prochaska 1892: 22).
    Гэтыя асабістыя «недахопы», хваравітасць цара Фёдара Леў Сапега заўважыў яшчэ падчас сваёй місіі 1584 года ў Маскве. У адным з тагачасных лістоў да таго самага Крыштафа Радзівіла ён пісаў, што новы маскоўскі цар «...і свайго розуму мала мае, і цяжкай хваробай часта хварэе...» (ADR 1885: 174). Асоба Фёдара грунтоўна ахарактарызавана сучаснікамі, пераважна іншаземцамі (Czerska 1988: 8—11). Таму Леў Сапега, дасціпны палітык, вельмі хутка зразумеў, што перспектыва абрання цара Фёдара каранаваным уладаром агульнай дзяржавы Літвы і Польшчы мізэрная.
    Праўда, напачатку ў Літве далёка не адзін толькі Леў Сапега падтрымліваў кандыдатуру цара Фёдара. Некаторы час за яе былі абедзве першыя асобы дзяржавы: віленскі ваявода Крыштаф Радзівіл Пярун і трокскі ваявода Ян Глябовіч. Аднак нягледзячы на вялікае сяброўства і адданасць Льва Сапегі магутнейшым Радзівілам, хада падзей развяла іх думкі і пазіцыі. Большасць літоўскіх феадалаў, на якіх не ўплывалі Радзівілы, адмовілася ад цара Фёдара, стала арыентавацца на кандыдатуру эрцгерцага Максіміліяна Габсбурга.
    Леў Сапега, ацаніўшы рэальнае становішча, у тым самым лісце настойліва схіляў новага віленскага ваяводу Крыштафа Радзівіла змяніць свае пазіцыі. Падзеі заблыталіся так, што большасць польскай шляхты цвёрда падтрымлівала кандыдатуру шведскага кронпрынца Жыгімонта Вазы, паводле маці Ягелончыка. Яго маці Катрына была сястрой Жыгімонта Аўгуста, апошняга Ягелончыка.
    Бацькі Жыгімонта Вазы з маленства рыхтавалі яго да польскага трону, нават навучылі польскай мове. Гэтая большасць польскай шляхты на сойме выбрала Жыгімонта Вазу каралём, фактычна без удзелу дэлегацыі Літвы, якую Радзівілы і другія вяльможы адмовіліся паслаць.
    Другая апазіцыйная частка польскіх сенатараў, якую ўзначальваў Крыштаф Збароўскі, каралём выбрала Максіміліяна. Апазіцыю бурна падтрымлівалі ўплывовыя літоўскія саноўнікі Юрый Радзівіл, віленскі епіскап і яго старэйшы брат, трокскі кашталян Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка — дзеці Мікалая Радзівіла Чорнага, якія прыватна бралі ўдзел у рабоце элекцыйнага сойма.
    Элекцыйны сойм фактычнараскалоўся, стварылася вельмі складанае і небяспечнае становішча, якое Леў Сапега, прымаўшы ўдзел у сойме як падканцлер ВКЛ, імкнуўся як мага змякчыць. Звяртаючыся да Жыгімонта Вазы і членаў сойма палякаў, ён сказаў:
    [...] I нам любы шведскі каралевіч, аднак нам непрыемна ад таго, што яго абвясцілі [каралём — С. 77] без нас, і не гневаемся на яго, a толькі на вас (Bielskl, Sobieszczanski 1851: 60; Lappo 1936: 183)*.
    Вядома, з’яўляючыся ўсяго толькі добрым падканцлерам, ён не мог вырашыць ход падзей.
    Паны-рада і шляхта ВКЛ і пазней, не прызнаючы законнасць выбараў Жыгімонта Вазы, адмовіліся накіраваць сваіх паслоў на яго каранацыю, якая мела адбыцца ў Кракаве 28 снежня 1587 года. Падзеі таго часу і ўсе іх драматычныя наступствы для ВКЛ падрабязна адлюстраваны ў багатай гістарычнай літаратуры (Lappo 1936: 167 205).
    Леў Сапега адзін з нямногіх прыналежных да кіруючых колаў ВКЛ, цвяроза ацаніўшы становішча, асцярожна, дыпламатычна схіляў паноў-раду адмовіцца ад сваёй пастановы і згадзіцца
    Крышпшф Радзівіл Пярун (1547—1621)
    з каранацыяй Жыгімонта Вазы. У згаданым лісце да фактычнага кіраўніка Літоўскай дзяржавы віленскага ваяводы Крыштафа Радзівіла Перуна ён пісаў:
    Для кожнага бачна, куды тут падзеі схіліліся і як тут тыя, што яго Вялікасць Каралевіча [Жыгімонта Вазу. — С. Л.] зневажалі, падтрымліваюць і гарой стаяць за яго, згаварыўшыся канчаткова супраць Максіміліяна [...] што так разумею і бачу, Яго Вялікасць шведскі Каралевіч ад Бога прызначаны гаспадаром нашым і шлях яму высцілаецца да атрымання трона. Таму болей не жадаў бы таго свайму народу, чаму ён па волі Боскай супраціўляўся напа-
    * Lappo 1936: 183: «...і nam smaczny jest krolewic Szwedzki, ale to nam zalosna, zescie go bez nas mianowali, y nie gniewamy si? nan tylko na was».
    чатку, а толькі, каб стаў падданым каранаванага Караля Польскага, інакш, думаю, будзе знявага і ганьба для майго народа. Дзеля таго ж жадаў бы, каб і Ваша княжацкая Вяльможнасць, мой любы пане, свой розум да таго схілілі б — павялі б саслоўі ВКЛ да таго, каб у праявах сваёй волі не былі апошнімі, а нават апярэдзілі бы каранацыю».
    Такім чынам, Леў Сапега, які быў толькі падканцлерам ВКЛ і меў усяго трыццаць гадоў, перш за ўсіх і лепш зарыентаваўся ў складанай палітычнай сітуацыі ў дзяржаве і нават асмеліўся настойліва параіць свайму дабрадзею, магутнаму віленскаму ваяводзе Крыштафу Радзівілу, як у такіх умовах трэба дзейнічаць, каб не зрабіць шкоды свайму народу і краіне.
    I рэальна кіруючыя колы адкарэктавалі сваю палітыку, якая стала болып гнуткай. 8 лістапада 1587 года ў Вільні быў скліканы дзяржаўны сход ВКЛ (Lappo 1936: 188), на якім былі сфармуляваны ўмовы прызнання прэтэндэнтаў («намінатаў») на трон вялікага князя Літвы і караля Польшчы.
    Важнейшымі з іх былі пяць:
    Па-першае, каб прысягнуў [будучы ўладар. — С. Л] за нашы правы на вольнасць, свабоду і прывілеі паводле клятвы каралёў Генрыха і Стэфана, усюды прыбаўляючы, каб было — et Mag. Due. Lith. Па-другое, каб мір, дамоўлены з Масквой, трымаўся да пятнаццаці гадоў a interea [...] каб з ім [царом Масквы. — С. Л} вечны мір быў устаноўлены. Па-трэцяе, каб рашэнне аб зямлі Інфлянцкай прыняў і спрэчку з палякамі цяпер, да таго сойма па каранацыі, вырашыў. Пачацвёртае, каб новавыпраўлены Статут [Трэці. — С. Л} быў выдадзены і зацверджаны. Па-пятае, зацвердзіць Трыбунал (Lappo 1936: 194).
    Ёсць падстава меркаваць, што Леў Сапега актыўна ўдзельнічаў у падрыхтоўцы гэтых патрабаванняў. Давесці іх да прэтэндэнтаў сход даручыў вельмі аўтарытэтнай дэлегацыі, у якую ўвайшлі амаль уся вышэйшая паны-рада (пяць сенатараў, за выключэннем старасты і епіскапа жамойцкіх) і дваццаць два прадстаўнікі шляхты, аднак ад удзелу ў каранацыі Жыгімонта Вазы ўсё ж было вырашана адмовіцца, хоць у гістарычных крыніцах трапляюцца звесткі пра тое, што асобныя вяльможы Літвы ў каранацыі ўдзельнічалі.
    Дэлегацыя спынілася ў Бярэсці, а непасрэдна весці перамовы з прэтэндэнтамі ў Кракаў выехалі яе ўпаўнаважаныя, якіх узна-
    чальвалі трокскі ваяводаЯн Глябовіч і падканцлер Леў Сапега, хоць апошні ў склад дэлегацыі афіцыйна не быў уключаны. У гэтым выпадку, відаць, было ўлічана і тое, што па смерці Астафія Валовіча ў снежні 1587 года Леў Сапега фактычна выконваў абавязкі канцлера. Бясспрэчна ж, прызначэнне ўпаўнаважаным абумовілі і яго погляды. уменне арыентавацца ў складанейшых сітуацыях, талент дыпламата.
    Упаўнаважаныя сапраўды цудоўна справіліся са сваёй місіяй. Жыгімонт Ваза прыняў усе пяць згаданых ўмоў Літоўскай дэлегацыі. 28 студзеня 1588 года ён выдаў прывілей, які зацвердзіў Трэці Літоўскі Статут, завізіраваны подпісамі яго самога і падканцлера Льва Сапегі (Lappo 1936: 205).