• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вялікі беларус Леў Сапега  Анатоль Тарас

    Вялікі беларус Леў Сапега

    Анатоль Тарас

    Выдавец: Харвест
    Памер: 256с.
    Мінск 2017
    101.77 МБ
    Касцёл Св. Казіміра ў Віпьне да перабудовы 1864—1867 гг. пад праваслаўны сабор св. Мікалая. Заснавану 1596 годзе пры фінансавай падтрымцы Жыгімонта II і Льва Сапегі
    жаніцьбай на Ганне: аб тратах на вяселле, пра ўвесь цырыманіял і нават пра такія утылітарныя і зямныя рэчы, як выдзяленне будучай жонцы вена з часткі землеўладанняў вялікага князя ў ВКЛ. Па гэтаму пытанню ён пісаў:
    А маючы на ўвазе тое, што трэцяя частка вена павінна быць выдзелена з [уладанняў] Вялікага княства Літоўскага, у якіх стараствах або дзяржаннях на гэты час можна зрабіць тое... (Prochaska 1892: 60).
    Леў Сапега даў каралю неабходныя па-
    рады і разам з панамі-радай памірыў яго ў канфлікце з большасцю польскіх сенатараў. Цяпер, падтрыманы вярхамі ВКЛ і не звяртаючы ўвагі на польскіх паноў, кароль уступіў у шлюб з Ганнай Габсбургскай. Натуральна, што за такую дапамогу канцлера ВКЛ чакалі каралеўскія міласці і новыя ўзнагароды.
    Аднак падзеі, якія неўзабаве распачаліся, зноў размежавалі караля з дзяржаўнымі інтарэсамі ВКЛ.
    У 1592 годзе памёр бацька Жыгімонта Вазы кароль Швецыі Ян. Жыгімонт Ваза, падтрыманы ўладнымі структурамі Польшчы, заявіў прэтэнзіі на шведскую карону, аднак шведскія феадалы падтрымалі кандыдатуру брата памёршага караля Карла. Узнікла рэальная пагроза вайны са Швецыяй. Леў Сапега рашуча засупярэчыў такой авантуры караля, вялікага князя і польскіх магнатаў.
    Калі Жыгімонт Ваза з вялікай світай вышэйшых асоб у маі 1593 года паехаў у Швецыю дамагацца трона (Dundulis 1977: 14), Леў Сапега, прыкінушыўся хворым, пазбавіў сябе ад удзелу ў гэтай пройгрышнай для Літоўскай дзяржавы місіі. Ён добра разумеў, шго намеры Жыгімонта Вазы заняць шведскі трон могуць выклікаць вайну Рэчы Паспалітай са Швецыяй, а тады панясуць страты перш за ўсё ўладанні ВКЛ.
    Канцлер і ў гэтым выпадку не сядзеў, склаўшы рукі, а імкнуўся ўплываць на ход падзей праз свайго спецыяльнага пасыльнага і праз шведскую каралеўну Ганну, сястру караля, з якой ён завязаў сяброўскія адносіны і перапіску, уважліва сачыў за гэтымі падзеямі (Prochaska 1892: 117. № 148; 133—134. № 159).
    Прадбачанні Льва Сапегі, на вялікі жаль, цалкам спраўдзіліся. Узыходжанне Жыгімонта Вазы на шведскі трон у 1594 годзе і такім чынам створаная персанальная унія Рэчы Паспалітай са Швецыяй у рэшце рэшт прынесла краіне, і перш за ўсё Літве, доўгую вайну і нягоды. У 1594 годзе Жыгімонт Ваза шведскім рыгстагам быў пазбаўлены шведскага трона і новы шведскі кароль Карл IX, дзядзька Жыгімонта Вазы, высадзіўся з войскам у Прыбалтыцы і заняў усю тэрыторыю сучаснай Эстоніі і частку Латвіі.
    Льву Сапегу, як аднаму з кіраўнікоў ВКЛ, цяпер давялося актыўна ўдзельнічаць у ваенных дзеяннях супраць шведаў. I даючы парады вялікаму гетману ВКЛ Крыштафу Радзівілу Перуну ды нават гетману Кароны, і плацячы са сваіх сродкаў утрыманне наёмнаму войску, і непасрэдна ўдзельнічаючы ў ваенных дзеяннях, ён унёс значны уклад у разгром шведскага войска (Prochaska 1892: 299. № 359; 449. № 550; 468. № 567; 471. № 575; 471—472. № 576). Як бачна з яго лістоў да Крыштафа Радзівіла, вярнуўшыся з другой місіі ў Маскве (пра гэта будзе сказана пазней), Леў Сапега адразу ж, ужо восенню 1601 года, не шкадуючы сродкаў, якія атрымоўваў з вялізных уладанняў, сфарміраваў поўны вайсковы корпус, які са сцягам Сапегі змагаўся ў бітвах пры Валміеры, Пярну, Тарту і іншых гарадах Эстоніі (Prochaska 1892: 300—302. № 361, 362).
    Намаганні Льва Сапегі і другіх кіраўнікоў ВКЛ далі станоўчыя вынікі. У 1605 годзе Літоўскае войска, лкое ўзначальваў новы вялікі гетман Ян Карл Хадкевіч (Prochaska 1892: 401. № 480)*, дамаглося значнай перамогі ў бітве са шведамі каля Кірхсгольма (Саласпілса). Гэтая перамога, праўда, не азначыла канец вайны, і шведы яшчэ канчаткова не пакінулі Прыбалтыку, але іх агрэсія на некаторы час была прыпынена.
    Распачаўшы ў 1599 годзе вайну са Швецыяй, неабходна было палепшыць адносіны з Масквой. I зноў, як у 1584 годзе, гэта надзвычай важная дзяржаўная місія даручаецца Льву Сапегу, цяпер ужо ва ўсёй Рэспубліцы вядомаму дзяржаўнаму дзеячу і майстру дыпламатыі (VUMB RS. F. 59—13. L. 27v). У гэта цяжкае падарожжа ён як кіраўнік пасольства Літвы адбыў 27 верасня 1600 года.
    У склад дэлегацыі ўвайшлі таксама варшаўскі кашталян Станіслаў Варшыцкі і пісар ВКЛ Эльяс Пілігрым, іх суправаджала світа паслоў, у якой у большасці былі сваякі Льва Сапегі: віцебскі ваяводзіч Ян Сапега, суддзя Аршанскай зямлі Андрэй Варапай, усвяцкі стараста князь Яраслаў Друцкі-Сакалінскі і Мікалай Пранцкевіч-Радзімінскі (Sapiehowie 1890: 164—165).
    Гэта місія падрабязна апісана адным з яе ўдзельнікаў, Эльясам Пілігрымам (Trebicki 1846; Brukner 1896: 78—96, 254—275, 412— 442).
    3 аўтэнтычнай крыніцы, ліста самога Льва Сапегі ад 16 сакавіка 1601 года, што быў своеасаблівай справаздачай для канцлера Кароны і гетмана Яна Замойскага, вядома, што перамовы былі вельмі цяжкімі, асабліва напачатку. Новы маскоўскі цар Барыс Гадуноў быў не такім лёгкім на згоду, як яго папярэднік. Літоўская дэлегацыя прыехала ў Маскву 16 кастрычніка 1601 года, а цар прыняў яе толькі 26 лістапада. Акрамя таго, яе трымалі ў суровых умовах.
    У тым лісце Леў Сапега пісаў:
    Прыехаўшы да Масквы 16 кастрычніка мінулага года, былі мы ў пасольскім палацы пад такой вялікай аховай, што ні за вароты нам выйсці, ні маскоўскай варце з пасламі размаўляць не дазвалялі, і толькі пасля настойлівых нашых зваротаў ледзьве праз шэсць тыдняў па нашым прыездзе да рукі вялікага князя [цара Барыса. — С. Л] дапушчаны былі (Prochaska 1892: 258. № 315).
    * Ян Карл Хадкевіч, які яшчэ ў 1602 годзе камандаваў Задзвінскім войскам, што змагалася са шведамі, стаў вялікім гетманам ВКЛ у пачатку 1605 года пасля смерці Крыштафа Радзівіла Перуна 20 лістапада 1603 года.
    Аднак калі перамовы пачаліся, маскоўская дэлегацыя, у якую ўваходзілі Іван Тацішчаў, Сцяпан і Іван Гадуновы ды іншыя, усяляк іх зацягвала, імкнулася выйграць час. Леў Сапега адразу ж выказаў сваю вядомую праграму «вечнага міру», што магла б вырашыць і такія важнейшыя пытанні, актуальныя і для сучаснай дыпламатыі, як, напрыклад, свабоднае перамяшчэнне для грамадзян абодвух бакоў па іх тэрыторыі, свабода веравызнання і інш. Напачатку маскоўская дэлегацыя нават і не збіралася сур’ёзна абмяркоўваць гэтую праграму, а скіроўвала размову ў бок чыста працэдурных пытанняў і дыскусій наконт тытулаў уладароў.
    Гэтую пазіцыю растлумачыў сам Леў Сапега ў згаданым лісце да Яна Замойскага:
    Масква марудзіць, чакаючы завяршэння вайны Рэспублікі з Балахіяй і Малдовай, а таксама прыбыцця шведскай дэлегацыі. Масква спадзяецца, што ёй пашчасціць утварыць нават саюз са Швецыяй супраць Рэспублікі (Prochaska 1892: 258—259).
    Шведская дэлегацыя з’явілася толькі 16 лютага 1601 года. Урад Масквы свядома дэманстраваў сяброўскі і пампезны прыём шведаў. Пра гэта Леў Сапега пісаў:
    Правялі іх [шведскіх паслоў. — С. Л.] спецыяльна побач з домам нашага пасольства, і нашым людзям даручана было выйсці за вароты і глядзець на іх, і прытулак ім таксама недалёка ад нас далі, каб мы пра іх ведалі... (Prochaska 1892: 259).
    Аднак час працаваў на карысць паслоў Рэспублікі, якімі кіраваў Сапега, і ён, цалкам у гэтым упэўнены, памяркоўна працягваў перамовы. Напрыканцы 1600 года войска гетмана Яна Замойскага разбіла валашскага ваяводу Мікалая, з якім звязваў свае надзеі ўрад Масквы. Праўда, гэта радасная вестка дайшла да Льва Сапегі і іншых літоўскіх паслоў толькі 11 лютага 1601 года. Маскве не ўдалося заключыць прымальны саюз са Швецыяй, якая аднолькава прэтэндавала на землі і маскоўскай дзяржавы, і Рэспублікі (Prochaska 1892:259).
    Пасля доўгіх і цяжкіх перамоў Л ьву Сапегу ўдалося рэалізаваць, хоць і не цалкам, сваю праграму доўгатэрміновага міру з Масквой. Мір быў падпісаны яшчэ на дваццаць гадоў пасля заканчэння дзеяння ранейшай мірнай дамовы, на тых жа самых умовах: «а [...] дзеля вечнага міру будуць вясціся перамовы паміж абодвума бакамі праз паслоў» (Prochaska 1892: I: 259). Акрамя таго, у новую дамову
    быў уключаны важны пункт пра свабоду гандлю. Гэты пункт Леў Сапега, як засведчана ў крыху пазнейшым яго лісце да Крыштафа Радзівіла, лічыў вельмі важным і пільна сачыў, каб абодва бакі яго прытрымліваліся (Пташнцкнй 1893: 220—221).
    Увагі і энергічнай дзейнасці канцлера пастаянна патрабавалі не толькі знешняя палітыка, але і ўнутраныя справы дзяржавы. У гэты час у краіне, асабліва на тэрыторыі сучаснай Беларусі, пашыраўся антыфеадальны рух народных мас, часткова звязаны з рэлігійным супрацьстаяннем. У ім вельмі актыўна ўдзельнічалі ніжэйшыя слаі казацтва, якім кіраваў Севярын Налівайка. Паўстанцы ў 1595 годзе здолелі захапіць нават такія параўнальна вялікія гарады, як Бабруйск, Магілёў, Слуцк (Нсторня Польшн 1956: 244—245).
    Становішча для ўрада краю і феадалаў рабілася ўсё больш небяспечным. У гэтым выпадку Леў Сапега, як і належала вышэйшаму кіраўніку ўрада феадальнай дзяржавы, дзейнічаў рашуча і бязлітасна. 26 студзеня 1596 года ў лісце віленскаму ваяводзе Крыштафу Радзівілу, адасланым з Кракава, ён пісаў:
    Пра тую досыць сумную трагедыю з Налівайкам атрымаў поўнае ўяўленне з лістоў Вашай Княжацкай Светласці і ад тых, хто сюды прыязджае. [...] Як раней гэта разумеў, так і зараз лічу, не трэба было напачатку гэтага недаацэньваць, а лепей было б не шкадаваць усяго прызыву [у войска. —В. Л.], а сабраўшы дастаткова коннага і пешага войска даць адпор гэтаму нягодніцтву [...] і пакараць Налівайку з яго пасобнікамі... (Prochaska 1892: 125. № 153).
    Паўстанне было жорстка падаўлена. Севярын Налівайка, якому напачатку пашчасціла адысці назад на Украіну, быў разбіты сіламі больш мабільнай рэгулярнай арміі Кароны пад камандаваннем гетмана Станіслава Жалкоўскага, узяты ў палон і пакараны смерцю ў Варшаве (Нсторня Польшм 1956: 245). Таксама бязлітасна, але ўжо па загаду Льва Сапегі, было падаўлена паўстанне мяшчан Магілёва ў 1606 годзе.
    Нямала намаганняў прыклаў Леў Сапега, каб дасягнуць згоды ўсіх трох канфесій у краі. Асабліва шмат ён зрабіў, ажыццяўляючы Берасцейскую царкоўную унію 1596 года, агітуючы на яе карысць на соймах, за што 9 чэрвеня 1606 года атрымаў асабістую падзяку ад папы Паўла V (Prochaska 1892: 498. № 609).