Вялікі беларус Леў Сапега
Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 256с.
Мінск 2017
Гэта важная заслуга Льва Сапегі была належным чынам адзначана. Ужо 14 лютага 1588 года, яшчэ быўшы падканцлерам, ён змог атрымаць прывілей Жыгімонта Вазы, які даў права выдаць Трэці Літоўскі Статут. I з гэтым заданнем ён выдатна справіўся (пра гэта яшчэ будзе сказана падрабязна).
Месца канцлера ВКЛ было свабодным болей года. Пасля доўгіх рад і спрэчак на гэтую вышэйшую дзяржаўную пасаду ў канцы красавіка 1589 года быў прызначаны трыццацідвухгадовы Леў Сапега (Sapiehowie 1890: 150).
Важную ролю ў гэтым адыграла яго цвярозая і прадбачлівая палітыка ў пытаннях каранацыі Жыгімонта Вазы і прызнання ўладара.
Яшчэ большае значэнне мела «змена вех», г. зн. пераход ад кальвінізма да каталіцтва (Sapiehowie 1890: 148). Праўду сказаць, гэты пераход фактычна адбыўся яшчэ за некалькі год — пра гэта сведчыць ліст Льва Сапегі да Крыштафа Радзівіла Перуна ад 24 чэрвеня 1586 года, дзе ён шчыра і горача абараняе Рымскую каталіцкую веру, а свае ранейшыя погляды лічыць памылковымі (Prochaska 1892: 12—13. № 19).
Цяпер Леў Сапега пасля віленскага ваяводы Крыштафа Радзівіла Перуна стаў паводле пасады другой асобай у дзяржаве. Маючы на ўвазе яго эрудыцыю, здольнасці і «своечасовы» пераход да каталіцтва, калі ўладарыў паслядоўны католік Жыгімонт Ваза, няцяжка зразумець, што ўплыў Льва Сапегі на дзяржаўныя справы часта быў вырашальным. Тым больш што Крыштаф Радзівіл Пярун, быў адным з нешматлікіх саноўнікаў ВКЛ, які застаўся прыхільнікам веравызнання свайго славутага бацькі — кальвінізму.
ХоцьрэлігійнаяцярпімасцьбылахарактэрнайрысайЛітоўскайдзяржавы, але фанатычны католік Жыгімонт Ваза не любіў іншаверцаў. У такіх абставінах Леў Сапега, застаючыся па-сяброўску лаяльным
і ўдзячным свайму патрону Крыштафу Радзівілу, у дзяржаўнай і
ОК(ШТ6Л№К6ЛгіК0Г0
HAG0HM6 КЛрШЯБОКОМ'* ф пл .
кнлнн, , дллнннчеа'і • ркк уА Ф па •
Тытульны ліст Трыбунала Вялікага княства Літоускага. Вільня, 1586 год
палітычнай дзейнасці карыстаўся і добразычлівасцю ўладара.
3 1589 года Леў Сапега стаў кіраўніком паноў-рады, якая фактычна ўладарыла ў вялізнай дзяржаве. Перад урадам ВКЛ у той час паўсталі важнейшыя задачы: захаваць раўнапраўе ВКЛ і Польшчы ў сумёснай дзяржаве, умацаваць прававыя асновы феадальнага грамадства, утрымаць у межах дзяржаўнай дэмакратыі шляхецкія вольнасці, якія часта пагражалі пераўтварыцца ў сапраўдную анархію, упарадкаваць палітычныя ўзаемаадносіны з Масквой і Швецыяй. На вырашэнне гэтых пытанняў новы канцлер і скіраваў усе свае сілы.
Аднак вырашаць
іх было ўсё цяжэй. Гэтаму перашкаджалі каралеўскія ўлады і імкненні польскіх магнатаў гаспадарыць у ВКЛ. Усё менш рэзультатыўная дзейнасць сойма паралізоўвала вырашэнне канкрэтных дзяржаўных спраў. Незацугляная шляхецкая дэмакратыя разбурала падмурак самой дзяржавы. Аднак Леў Сапега і ў такіх умовах, па-майстэрску манеўруючы між інтарэсамі розных бакоў, адмысло-
ва бараніў і зберагаў дзяржаўную самастойнасць ВКЛ, мацаваў яго прававыя асновы.
Такім чынам, ужо ў самым пачатку свайго канцлерства Леў Сапега сутыкнуўся з дзвюма першымі праблемамі: зберагчы раўнапраўнае становішча краю ў саюзных узаемаадносінах з Польшчай і ўмацаваць прававыя асновы дзяржаўнасці. 28 чэрвеня 1591 года кароль Жыгімонт Ваза па прапанове вышэйшых польскіх сенатараў, без згоды паноў-рады ВКЛ прызначыў Кракаўскім епіскапам віленскага епіскапа кардынала Юрыя Радзівіла (Lietuviq enciklopedija Т. 24: 382—385; Пташнцкнй 1893: 197). Гэты адзін з магутнейшых саноўнікаў, сын віленскага ваяводы і канцлера, кіраўніка радыкальнай плыні Рэфармацыі ў Літве Мікалая Радзівіла Чорнага, у раннім юнацтве і сам быў кальвіністам, аднак у 1572 годзе перайшоў у каталіцтва і стаў яго самааддана абараняць ад рэфарматаў. Перабежчыкі ва ўсе часы цаніліся і добра ўзнагароджваліся.
Так здарылася і з Юрыем Радзівілам: у васемнаццаць гадоў ён віленскі пад’епіскап, у дваццаць пяць — віленскі епіскап, а ў дваццацьсем—кардынал. Інарэшце,дажыўшыдатрыццаціпяцігадовага ўзросту, першым з літоўцаў быў прызначаны епіскапам Кракава (Lietuviq enciklopedija Т. 24: 382—383). Аднак у гэтым выпадку і кароль, і кіруючыя колы Польшчы мелі і другую, далёка сягаючую мэту — на вызваленае месца віленскага епіскапа пасадзіць паляка, епіскапа Берасцейскага і Луцкага Бернарда Мацяёўскага (Prochaska 1892: XX, 99. Dok. № 130), абыйшоўшы 12 артыкул (Lappo 1936: 129) толькі што прынятага Трэцяга Літоўскага Статута.
Літоўскі ўрад і перш за ўсё канцлер Леў Сапега запярэчылі такому аднабаковаму рашэнню. Пасля доўгіх перамоў у 1595 годзе канцлер Кароны Ян Замойскі, калі Леў Сапега быў у Варшаве, даслаў яму завераны сваёй пячаткай напісаны каралём рэкамендацыйны дакумент, у якім была просьба да папы Рымскага зацвердзіць Бернарда Мацяёўскага віленскім епіскапам (Prochaska 1892: 108—109. № 138).
Справа ў тым, што ўсе акты караля Польшчы і вялікага літоўскага князя набывалі моц закона толькі тады, калі іх завяраў сваёй пячаткай канцлер або падканцлер. I ў гэтым выпадку канцлер Леў Сапега адмовіўся паставіць пячатку на тым каралеўскім дакуменце. He дапамаглі нават запэўніванні Яна Замойскага, быццам бы гэтаму не супярэчыць Крыштаф Радзівіл, віленскі ваявода, вышэйшы, як ужо было згадана, упаўнаважаны ВКЛ.
У такой складанай сітуацыі Леў Сапега дзейнічаў асцярожна і дыпламатычна, імкнучыся пазбегнуць сур’ёзных супярэчнасцей у адносінах з Жыгімонтам Вазай. Адразу ж пасля сустрэчы з Янам Замойскім 7 мая 1595 года ў лісце да Крыштафа Радзівіла ён прасіў яго выказаць сваю думку па гэтаму пытанню і даў вельмі дыпламатычную параду:
[...] цяпер, калі наш літовец стаў кракаўскім епіскапам, трэба было б парадак адным разам навесці. і гэта толькі пры строгай умове ды праз пастанову сойма, каб у будучым не было ніякіх сумненняў наконт таго, што як і епіскапства, так і другія бенефіцыі заўсёды назначаліся па згодзе ў Літве літоўскага народа, а ў Польшчы — польскага (Prochaska 1892: 108—109. Dok. № 139)*.
Як бачна з другога ліста Льва Сапегі да Крыштафа Радзівіла, апошні пагадзіўся з яго думкай, толькі раіў вырашыць гэтае пытанне яшчэ болей рашуча: пад пагрозай пакарання забараніць літвінам займаць пасады ў Польшчы, зрабіўшы адзінае выключэнне для Юрыя Радзівіла (Prochaska 1892: 109—110. Dok. № 140), а палякаў не прызначаць ні на якія пасады ў ВКЛ. Адказваючы Крыштафу Радзівілу, Леў Сапега ў лісце пісаў, што такая прапанова яму вельмі падабаецца (Prochaska 1892: 110). I трэба сказаць, што ён, не звяртаючы ўвагі на націск караля і кіруючых вярхоў Польшчы, трымаўся цвёрда і не заверыў пячаткай памянёны каралеўскі дакумент.
Аднак гэты канфлікт з цягам часу абвастраўся. 25 студзеня 1596 года Леў Сапега пісаў Крыштафу Радзівілу:
Так з гэтым віленскім епіскапствам мы не пагадзіліся [з палякамі. — С. Л.], лепей бы яно не было вакантным... (Prochaska 1892: 125. Dok. № 153).
Кароль і вышэйшыя польскія чыноўнікі ўсё націскалі на Льва Сапегу і нават пагражалі, патрабуючы паставіць пячатку на каралеўскім дакуменце, але ён не даваў сябе ўгаварыць. Тады палякі пайшлі на крайнюю меру — пратэкцыйны каралеўскі дакумент заверылі пячаткай Польшчы і адаслалі на зацвярджэнне папе, спадзеючыся, як лічыў Сапега, што Ватыкан не зразумее «субтыльнасцей» адносін Польшчы і Літвы ў адзінай федэратыўнай дзяржаве.
Так і здарылася. Папа зацвердзіў намінацыю Бернарда Мацяёўскага на віленскае епіскапства без згоды ўрада Літвы, што выклікалабурны пратэст (Птапшцкнй 1893: 198).
* У арыгінале памылкова паўтораны № 138.
Між іншым, сам Бернард Мацяёўскі, вялікі дыпламат, разумеючы, што без згоды Літвы ён не зможа заняць віленскую кафедру, устрымаўся ад падарожжа ў Вільню, чакаючы адпаведнага рашэння павятовых сеймікаў. 3 такім яго рашэннем згадзіўся і папскі нунцый. Літоўскі ўрад, перш за ўсё дзякуючы цвёрдай пазіцыі і прадбачлівасці свайго канцлера, з гэтага супрацьстаяння выйшаў пераможцам. 26 красавіка 1600 года кароль віленскім епіскапам прызначыў віленчаніна Бенедзікта Войну. Гэту намінацыю ў той жа год 31 ліпеня зацвердзіў папа Клімент VIII (Lietuvin enciklopedija Т. 34: 456). Так удалося пазбегнуць парушэння аднаго з важнейшых законаў ВКЛ, зафіксаванага ва ўсіх трох Літоўскіх Статутах (Lappo 1936: 129).
3 другога боку, супраціўляцца рашэнням манарха і, больш таго, доўгі час перашкаджаць іх выкананню было небяспечна нават і для канцлера. I ўсё ж малады канцлер на гэта адважыўся, што сведчыла пра яго надзейнае становішча і вялікі вопыт дзяржаўнага дзеяча. Акрамя таго, для Льва Сапегі выкананне законаў (а яны ў гэтым выпадку былі на яго баку) было самым важным. Вядома, не трэба забывацца на тое, што ўлада караля і вялікага князя была слабай, яе абмяжоўваў той самы Трэці Літоўскі Статут. Леў Сапега разумна гэтым карыстаўся. У тым канфлікце, які працягваўся дзесяцігоддзе, ён змог дабіцца большага, чым адмены прызначэння віленскім епіскапам Бернарда Мацяёускага. Жыгімонт Ваза пагадзіўся, што ў будучым кожны яго акт, які датычыць ВКЛ, яшчэ да свайго абвяшчэння павінен адсылацца для візіравання канцлеру ВКЛ.
Прынцыпова абараняючы інтарэсы ВКЛ, Леў Сапега разам з тым наладзіў дзелавыя і сяброўскія сувязі з каралеўскім палацам ды ўладнымі вярхамі Польшчы — пра гэта сведчыць багатая перапіска. Ужо ў першае дзесяцігоддзе свайго канцлерства ён толькі ад Жыгімонта Вазы атрымаў дзевяноста тры лісты і сам некалькі разоў пісаў каралю, таксама пятнаццаць лістоў адаслаў Яну Замойскаму, пісаў і другім польскім вяльможам (Prochaska 1892: XXIII—XXIV).
Асабліва сяброўскія адносіны, якія падтрымліваліся перапіскай, завязаліся з аўдавеўшай, але ўсё яшчэ вельмі ўплывовай каралевай Ганнай Жыгімонтаўнай, жонкай нябожчыка Стэфана Баторыя, якая вельмі часта падтрымлівала Льва Сапегу ў палітычнай барацьбе і заступалася за яго перад сваім пляменнікам Жыгімонтам Вазай.
Такая дзяржаўная і палітычная дзейнасць дзеля абароны інтарэсаў Літоўскага краю, дыпламатычная гнуткасць ды прадбач-
лівае манеўраванне ў адносінах з каралеўскім палацам узвысілі аўтарытэт Льва Сапегі і сярод саноўнікаў ВКЛ.
У апошнім дзесяцігоддзі XVI стагоддзя надарылася новая магчымасць для такога манеўра. 3 прычыны намеру Жыгімонта Вазы завязаць сяброўскія адносіны з Германскай імперыяй і падмацаваць іх шлюбам з Ганнай Габсбургскай, пляменніцай эрцгерцага Карла, узнік сур’ёзны канфлікт паміж каралём і ўладнымі структурамі, якімі кіраваў канцлер Кароны і гетман Ян Замойскі. У сваім доўгім і добразычлівым лісце ад 30 ліпеня 1590 года да Льва Сапегі манарх прасіў яго парад і дапамогі ў асабістых справах, звязаных з будучай