Вялікі беларус Леў Сапега
Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 256с.
Мінск 2017
Задавальняючы гэтую скаргу Яна Сапегі, Жыгімонт Аўгуст загадаў Паўлу Сапегу, з 1556 года ваяводзе наваградскаму, «выдзеліць свайму брату Яну трэць усіх літоўскіх уладанняў, якія засталіся пасля смерці бацькі» і аддаць Панямонскі замак.
Акрамя таго, кароль даў Яну Сапегу прывілей валодаць на Валыні вялікім дваром Палонь з мястэчкам і некалькімі валасцямі (VUMB RS. F. 59—13. L. 2v.; Sapiehowie 1890: 70—71).
Чытач, мала знаёмы з паўсядзённым жыццём феадальнага грамадства таго часу, можа падумаць: «Ну і людзі тыя Сапегі, ну і сямейка, сапраўдныя звяры-драпежнікі — брат брата душыць за мізэрны двор, за капу грошай». Так! Але такія ж самыя зямныя страсці без элементарнай чалавечнасці віравалі ў тыя часы пры раздзеле буйных набыткаў і ў другіх родах, напрыклад, пры раздзеле спадчыны буйнейшага феадала ВКЛ канцлера Мікалая Мікалаевіча Радзівіла Малодшага, памёршага ў 1522 годзе (РГАДА. Ф. 389. Адз. зах. 224. Л. 97—98об.).
Сквапнасць, карыслівасць, бясконцыя судовыя працэсы — гэта штодзённасць тагачаснага грамадства, характэрная не толькі для Літвы, але і для Польшчы, Расіі, Францыі і інш. Розніца толькі ў тым, што жыццё феадалаў ВКЛ яскрава і вельмі падрабязна засведчана ў кнігах Літоўскай Метрыкі. Дзякуючы ім, захаваліся да нашых дзён і сямейныя маёмасныя справы Яна Сапегі, і справы яго судовых спрэчак з далёкімі сваякамі і феадаламі-суседзямі.
Так, у 1550 годзе судовую скаргу на Яна Сапегу падаў адзін з буйнейшых царкоўных землеўласнікаў, віленскі архідыякан Восіп Ясінскі, з прычыны захопу і абрабавання яго двара ля рэчкі Улы ў Віцебскім павеце. У 1554 годзе шляхціч наваградскага ваяводы Яна Гарнастая Сцяпан Шапшынскі скардзіўся на Яна Сапегу за захоп сілай яго маёнтка.
У 1561 годзе Яна Сапегу выклікалі ў суд князі Багдан і Валтазар Лукомскія, абвінавачваючы яго ў налётах на іх двары Чарэя, Радамля і Гарадзец. У той жа самы час Ян Сапега з жонкай Багданай і яе маці распачалі працэс супраць дзяцей Яна Гарнастая, якія незаконна завалодалі вялікай часткай спадчыны згаданага бяздзетнага князя Васіля Талачынскага. Яго ўдава, князёўна Марыя Заслаўская, выйшла другі раз замуж за наваградскага ваяводу Яна Гарнастая і ў якасці пасагу прынесла за сабой усе землеўладанні Васіля Талачынскага, якія мелі вельмі вялікія памеры.
Аднак паводле нормаў Першага Літоўскага Статута тыя ўладанні пасля смерці Марыі павінны былі перайсці да бліжэйшых сваякоў князя Васіля Талачынскага, г.зн. Яну Сапегу і яго жонцы. Так і здарылася. У 1562 годзе рашэннем суда вялікага князя гэтыя двары былі прысуджаны Яну Сапегу і яго жонцы (Sapiehowie 1890: 67—70).
Такім чынам Ян Сапега спакваля прабіраўся ў кола першых саноўнікаў ВКЛ. Праўда, вялікі князь па нейкіх прычынах усё яшчэ не вяртаў яму тых вышэйшых тытулаў, якія меў яго бацька. У актах Ян усё яшчэ ваяводзіч, які не мае свайго тытула. У той жа час яго малодшы брат Мікалай ужо атрымаў спачатку нязначны тытул двараніна ўладара, а пазней — тытул каралеўскага сакратара, а брат Павел — любецкага дзяржаўцы, з 1556 года — наваградскага ваяводы (АЗР 1848: 72. № 18), а з 1566 года — тытул кіеўскага кашталяна (Sapiehowie 1890: 81). Аднак лёс не быў паблажлівым не толькі да службовай кар’еры Яна Сапегі, але і да яго скарбаў. Большасць яго маёнткаў, асабліва з боку жонкі, былі на землях, памежных з Маскоўскай дзяржавай: Смаленскіх, Віцебскіх і Полацкіх.
3 прычыны паспяховых дзеянняў рускага войска ў першыя гады Лівонскай вайны* ўсе гэтыя ўладанні былі або заняты праціўнікам, або апустошаны сваім войскам.
Пасля згаданага ўжо рашэння караля ад 2 жніўня 1565 года Яну Сапегу вярнулі некаторыя радавыя двары ў этнаграфічнай
Траецкая царкваў вёсцы Белая царква. Пабудавана у 1599 г. на востраве возера Галаў.чь Львом
Сапегам (цяпер тут паўвостраў, і возера мае назоў Чарэйскае). Фота К. Скарэвіча, пач. XX cm.
Літве, а пасля і далі прывілей на другія ўладанні, у выніку чаго яго маёмаснае становішча ў пачатку 1580-х гадоў, здаецца, зноў пачало паляпшацца. Напрыканцы жыцця, каля сярэдзіны 80-х гадоў XVI стагоддзя, яму былі вернуты Драгічынскае намесніцтва і бацькаў тытул старасты.
Апошняя важная крыніца пра жыццё і маёмаснае становішча Яна Сапегі датавана 1578 годам. Гэта прывілей, дадзены Стэфанам Баторыем, які пацвердзіў правы ўласнасці Яна Сапегі на двор Чарэю з ма-
настыром і царквою (АЗР 1848: 230—234. № 101; Sapiehowie 1890: 71—72). Можна меркаваць, што гэты прывілей, які значна ўмацаваў маёмаснае становішча Яна Сапегі, быў дадзены за актыўную дзейнасць яго сына Льва, які ўжо ў тую пару быў заўважаны не толькі ў акружэнні вялікага князя, але і самім уладаром.
Ян Янавіч Сапега памёр у 1580 годзе, а яго жонка — ў 1584 годзе. Яны пакінулі шасцёра дзяцей: Льва, Грыгаля, Андрэя, Ганну, Марыю-Сафію і Фядору, якія ў 1585 годзе пачалі дзяліць спадчыну бацькі (Sapiehowie 1890: 72).
* Больш падрабязна пра гэта гл.: Сборннк 1892; Кобрнн 1989.
Такім чынам, радавод Льва Сапегі падмацаваў зыходныя ўмовы для яго дзяржаўнай і палітычнай кар’еры, маёмаснага становішча. Яго карані не былі княжацкімі і тым болей не дасягнулі Гедымінавічаў, як сцвярджала гістарыяграфія XVIII стагоддзя, заблытаная згаданымі фальсіфікацыямі. Аднак паходжанне Сапегаў усё ж не было такім нізкім, як паказвалася ў гістарычнай літаратуры XIX і пачатку XX стагоддзяў. Нават такі сур’ёзны даследчык як I. Лапо аднёс Сапегаў да «нязначных» [выдзелена намі. — С. Л] дваранскіх родаў Літоўскай дзяржавы (Lappo 1934: 455). Маючы на ўвазе тое, што было сказана пра радавод Сапегаў, асабліва пра дзеда Льва Яна Багданавіча Сапегу, з 1517 года — віцебскага ваяводу, а з 1529 да 1544 гадоў — падляшскага ваяводу, меркаванне I. Лапо трэба ўдакладніць, аднёсшы Сапегаў да не самых значных дваранскіх родаў Літвы. 3 фармуляра спраў «судовых кніг» Літоўскай Метрыкі бачна, што падляшскі ваявода быў членам паноў-рады, меў месца на другой лаўцы (РГАДА. Ф. 389. Адз. зах. 224, 225). На першай, самай ганаровай, лаўцы сядзелі віленскі і трокскі ваяводы, жамойцкі стараста і чатыры епіскапы.
Вядома, Яна Багданавіча Сапегу ні пасадамі, ні паходжаннем, ні багаццем нельга раўняць з Гоштаўтамі, Кесгайламі, Астрожскімі, Радзівіламі, але ўсё ж і ён, падляшскі ваявода, быў даволі значным у дзяржаве феадалам, стварыўшым добры падмурак для ўзвышэння сваіх нашчадкаў. Праўда, як ужо згадвалася, напрыканцы жыцця ў яго былі нейкія дагэтуль яшчэ канчаткова не высветленыя непрыемнасці, але, як сведчыць гісторыя і вопыт нашага часу, у такіх выпадках у другім-трэцім калене звычайна ўсё «рэабілітуецца». Паходжанне, тытулы і набыткі легка не знікаюць.
Так здарылася і ў гэтым выпадку. Ужо ў другім і асабліва ў трэцім пакаленні ўсё для роду Сапегаў яшчэ больш паспяхова адрадзілася.
Глава 2 ПАЧАТАК ЖЫЦЦЯ
Леў Сапега нарадзіўся 4 красавіка 1557 года. Як ужо вядома, яго бацькі і асабліва дзед Ян Багданавіч Сапега былі заможнымі феадаламі, якія праз жонак парадніліся з княжацкімі сем’ямі. Праўда, калі пачалася Лівонская вайна, у гады дзяцінства Льва, матэрыяльнае становішча яго бацькі значна пагоршылася; грамадскае
становішча таксама было ніякім, бо Драгічынскае намесніцтва і тытул старасты яму былі вернуты толькі ў канцы 80-х гадоў XVI стагоддзя. Памыляюцца гісторыкі, якія сцвярджаюць, што Леў Сапега нарадзіўся ў сям’і драгічынскага старасты (Sapiehowie 1890: 144). У час нараджэння Льва Драгічынскае стараства яго бацьку яшчэ не вярнулі.
I ўсё ж паходжанне ў эпоху феадалізма мела вялікую сілу, якую перакрэсліць не маглі ні часовая, ні працяглая няміласць манархаў. Як ужо было згадана, за Яна Багданавіча Сапегу заступаўся сам імператар Фердынанд і ўся паны-рада, у якой у тую пару найвялікшы ўплыў мелі розныя прадстаўнікі роду Радзівілаў. А з Мікалаем Радзівілам Чорным, які з 1551 года быў канцлерам ВКЛ, бацьку Льва Яна Сапегу, паводле меркаванняў некаторых даследчыкаў, звязвалі сяброўскія адносіны (Sapoka 1933: 275).
Мікалай Радзівіл Чорны, адзін з найбольш адукаваных людзей ВКЛ таго часу, кіраўнік Рэфармацыйнага руху, відавочна, меў вялікі ўплыў на бацькоў Льва, якія ў канцы шостага дзесяцігоддзя свайго жыцця з праваслаўя перайшлі ў пратэстантызм. Здаецца, можна меркаваць, што Леў нарадзіўся ўжо ў сям’і рэфарматаў, хоць хрышчоны ён быў яшчэ па праваслаўнаму абраду (Sapiehowie 1890: 148). Таму не здзіўляе, што бацькі, калі яму споўнілася сем гадоў, аддалі яго ў Нясвіжскую школу, якая клопатамі Мікалая Радзівіла Чорнага была ператворана ў цэнтр руху радыкальнай Рэфармацыі.
У Нясвіжскі двор Радзівілаў, які належаў яшчэ бацьку Мікалая Чорнага, Яну Мікалаевічу Радзівілу, былі запрошаны вучонейшыя дзеячы Рэфармацыі, якія ў поглядах былі больш радыкальнымі не толькі за Лютэра, але нават і за Кальвіна. На жаль, між імі не было згоды. Мікалай Радзівіл Чорны, таленавіты дзяржаўны дзеяч, разумеў, што рознагалоссе ў Рэфармацыі — той ідэалогіі, абапіраючыся на якую ён меркаваў абнавіць феадальнае грамадства ў ВКЛ, — супярэчыла яго палітычным задумам. Таму ён імкнуўся згуртаваць разнародныя плыні Рэфармацыі вакол самага радыкальнага яе напрамку. А гэта і было, відаць, яго істотнай памылкай.
Феадальны соцыум ВКЛ таго часу мог прыняць самую памяркоўную, лютэранскую Рэфармацыю, аднак і да яе не быў належным чынам гістарычна падрыхтаваны. Хрысціянства ў Літву прыйшло на некалькі стагоддзяў пазней, чым у другія дзяржавы Заходняй Еўропы, таму яго пачатковая форма — каталіцтва — тут далёка яшчэ не было выкарыстана ва ўсіх сваіх духоўных і культурных магчымасцях.
Гэтага не разумелі і не хацелі бачыць нават такія вопытныя палітыкі, як Радзівілы, што самі яшчэ нядаўна, між іншым, былі шчырымі католікамі (асабліва бацька Мікалая Радзівіла Чорнага Ян).
Занадта спакуслівай здавалася секулярызацыя царкоўных скарбаў, хоць і не такіх значных, як у Заходняй Еўропе! Мікалай Радзівіл Чорны з самага пачатку сваёй рэфармацкай дзейнасці быў акру-
жаны такімі радыкальненшымі рэфарматамі, як яго асабісты лекар Георг Бландрат, а таксама Пётр Ганецый, Лаўрэн Крышкоўскі, Мартын Чаховіч, Сымон Будны і інш. Іх жыццё, погляды і дзейнасць грунтоўна даследаваны (у асноўным польскімі аўтарамі; на літоўскай мове гл. Luksaite 1980).
У такім вось інтэлектуальным асяроддзі апынуўся сямігадовы здольны хлапчук Леў Сапега разам з не меней здольнымі дзецьмі Мікалая Радзівіла Чорнага Альбертам Войцэхам, Юрыем і Станіславам. У Нясвіжскай школе ён авалодаў некалькімі важнейшымі